22.03.2014 Грамадства
Вынікі выбараў у падобных умовах выклікаюць недавер і скептыцызм у выбаршчыкаў
Вынікі выбараў у падобных умовах выклікаюць недавер і скептыцызм у выбаршчыкаў, агіду і нежаданне браць удзел у галасаванні
Назіральнік, які вылучаны грамадзянамі ў Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію, Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч, пад час свайго назірання стаўся сведкам таго, што на вучастках для галасавання ў г. Брэсце, выкарыстоўваюцца сродкі і спосабы, якія ў сукупнасці ствараюць глебу для шырокамасштабных фальсіфікацый падчас галасавання, перахоўвання і падліку галасоў(бюлетэняў).
Па чарзе:
1. Пячатка для апячатвання скрынь для галасавання такая самая, як па усім горадзе, з надпісам па кругу: "Участковая выбарчая камісія", і, па цэнтру ў два радкі: "Рэспубліка Беларусь".
2. Спосаб апячатвання скрыні, вышэйапісанай пячаткай, па пластыліне ўяўляе выключна лёгкую магчымасць для падмены бюлетэняў.
3. Бюлетэні для галасавання маюць "0"(нулявую) ступень абароны, ня маюць, нават, зыходных дадзеных. Яны надрукаваныя на звычайнай паперы фармата А4. Невядома ў якой колькасьці і кім – хто заўгодна можа размножыць гэтыя бюлетэні ў неабмежаванай колькасьці.
4. Большую частку часу скрыня для датэрміновага галасавання знаходзіцца пад аховай супрацоўніка міліцыі, а ноччу, падчас дэжурства, ён можа заснуць…
Сапраўднасць вынікаў выбараў у падобных умовах, на яго думку, выклікаюць недавер і скептыцызм у выбаршчыкаў, агіду і нежаданне браць удзел у галасаванні.
20 сакавіка 2014 з мэтай прадухіленя магчымых фальсіфкацый года ён звярнуўся ў Центральную камісію па выбарах з заявай у якой прасіў прыняць дадатковыя захады па запеспячэнні сапраўднай, а не фіктыўнай абароны волевыяўлення грамадзян, якія галасуюць датэрмінова і на даму.
22 сакавіка прыйшоў адказ за вых. № № 01-11/В-218 і подпісам "Старшыня камісіі Л.М.Ярмошына":"Паведамляем, што Ваш зварот накіраваны для разгляду ў Брэсцкую гарадскую выбарчую камісію".
Таксама 22 сакавіка пачалі фіксавацца несупадзенні ў колькасці прагаласаваўшых датэрмінова ў незалежных назіральнікаў і афіцыйных дадзеных на выбарчых вучастках. А на выбарчым вучастку № 19 кандыдат Валянціна Мальцава выявіла, што скрыня для датэміновага галасавання вскрывалася (Фота з вучастка № 19 Міланы Харытонавай), яна выклікала міліцыю, каб зафіксаваць парушэнне, тая не прыехала, звярнулася ў гарацкую выбарчую камісію, тая адмовілася рэагаваць на здарэнне, пракуратура мае выходны! Куды звяртацца, што рабіць?! Ці ў прававой дзяржаве мы жывем?
Пара рабіць высновы, шаноўнае спадарства.