22.08.2020
Праваахоўныя органы стварылі пагрозу жыццю і здароўю Берасцейцаў
Вось ужо другі тыдзень абрываюцца тэлефоны Брэсцкай Вясны:
«Добрага часу сутак, з учорашняга дня не выходзіць на сувязь адзін, як мяркуецца ён пайшоў на мітынг, па нумары тэлефона датэлефанавацца не атрымліваецца. Можаце, калі ласка, сказаць па прозвішчы, імю ці затрыманы ... »
«Добры дзень. Не магу знайсці браціка. Затрымалі ўчора ў Берасьці ля ЦУМа яшчэ да пачатку мітынгу. Сядзеў на лавачцы з жонкай. Прыехаў АМАП і сталі пакаваць ўсіх мужчын. Ва УУС кажуць, што такога ў іх няма. Альбо хлусяць, альбо кудысьці завезлі. Асаблівая прыкмета: на ўсю левую руку ад пляча і да запясця каляровая татуіроўка ... ».
"Добры вечар! Шукаю свайго хроснага. Затрыманы ў г. БРЕСТ, УЛ. Карбышава. 10 ЖНІЎНЯ. Зараз невядома дзе ён ... »
"Добры вечар. 09.08 прыкладна а 23:30 затрымалі майго сябра ў г. Брэст на вул. Савецкая, ён вяртаўся ў працы. Каля 5-й раніцы 10.08 ён патэлефанаваў і паведаміў, што яго вядуць на допыт, пасля чаго яго тэлефон быў выключаны. Учора ўвечары нам паведамілі, што ён знаходзіцца ў Бярозе і заўтра (гэта значыць, 11.08) будзе суд. Сёння ў 8 раніцы мы высветлілі, што яго павезлі на суд у Брэст, прыехалі туды і прачакалі да 19 гадзін, але яго так і не прывялі. У спісах яго няма. Як нам даведацца, дзе цяпер чалавек? Брэсцкі сайт Вясна не аднаўляецца ... »
На жаль, не ўсе змаглі атрымаць адказы на свае пытанні. Частка брэсцкіх праваабаронцаў і валанцёраў Вясны была прэвентыўна затрыманая супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Усяго па афіцыйных дадзеных у СІЗА-7 знаходзілася 2155 затрыманых. На самай справе іх было нашмат больш. Людзей затрымлівалі прэвэнтыўна і на мірных акцыях пратэсту супраць несправядлівых вынікаў выбараў. Хапалі ўсіх запар, у асноўным тых, якія ішлі на працу або з працы, у краму ці з крамы, хтосьці проста гуляў, піў піва на Совецкай ці яшчэ дзе...
Праз недахоп месцаў для размяшчэння затрыманых, людзей дастаўлялі ў ІЧУ і КПЗ іншых раёнаў вобласці, ўтрымлівалі ў гаражах і спартзалах на тэрыторыі в / ч або Ленінскага РАУС, тамілі і здзекваліся ў падвалах Дома «Правасуддзя». Амаль усіх свядома і метадычна збівалі і здзекваліся, зневажалі і абражалі ... У тыя дні сотні берасцейцаў звярнуліся ў траўмапункты Брэста са слядамі нелюдзкага збіцця, пераломамі, кулявымі раненнямі, раненнямі ад выкарыстання святло-шумавых гранатаў. На днях ад кулявога ранення ў галаву памёр берасцеец, ходзяць чуткі пра смерці ад збіцця ...
.jpg)
Людзі напалоханыя, - праваахоўныя органы прадстаўляюць пагрозу іх жыццю і здароўю. Абароны і дапамогі ад іх ніхто не чакае.