Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Пра рэгіён
Брэст
Брэсцкі раён
Баранавіцкі раён
Бярозаўскі раён
Ганцавіцскі раён
Драгічынскі раён
Жабінкоўскі раён
Іванаўскі раён
Івацэвіцкі раён
Камянецкі раён
Кобрынскі раён
Лунінецкі раён
Ляхавіцкі раён
Маларыцкі раён
Пінскі раён
Пружанскі раён
Столінскі раён

10. Камянецкі раён створаны 15 студзеня 1940 года . У сучасных межах склаўся ў 1962 году . Раённы цэнтр - горад Камянец , да 24 чэрвеня 1983 года з'яўляўся гарадскім пасёлкам . У ім пражывае 8,7 тысячы чалавек .


Тэрыторыя раёна адміністрацыйна падзеленая на Высокаўскі гарадскі і 14 сельскіх Рад ( Белавежская , Вярховічская, Воўчінская, Дзмітравічская, Агароднікская, Ратайчыцкая, Рэчыцкая , Навіцкавічская, Відомлянская, Войская, Каленкавічская, Каменюкская, Пелішчанская, Расненская). У 234 населеных пунктах пражывае 42.8 тысяч чалавек , у тым ліку гарадское насельніцтва 14.2 тысячы жыхароў ( Камянец і Высокае ). Плошча Камянецкага раёна - 1690 квадратных кіламетраў . Раён мяжуе з Польшчай , Брэсцкім , Жабінкоўскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі , Свіслацкім - Гарадзенскай вобласці . Паверхня ўзгорыста - раўнінная , найвышэйшая кропка - 198 метраў над узроўнем мора . Карысныя выкапні : торф , гліна , пяшчана - жвіравы матэрыял .


Сярэдняя тэмпература студзеня - мінус 4,6° З , ліпеня - плюс 18° З . Ападкаў у год выпадае 535 мм . Вегетацыйны перыяд - 203-е сутак .


Галоўныя водныя артэрыі - рака Заходні Буг з прытокамі Лясная і Пульва. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 34 вадаёма , самы буйны з якіх - возера Сіпурка, плошча якога 29,7 гектара . Лясы складаюць 27% тэрыторыі раёна , у тым ліку вялікая частка тэрыторыі Дзяржаўнага прыродаахоўнага кіравання " Нацыянальны парк " Белавежская пушча ". Пад сельгасугоддзямі занята 60,4% тэрыторыі раёна .


Раён перасякаюць аўтамабільныя дарогі Брэст - Белавежская пушча , Пружаны - Высокае , Камянец -Жабінка, Брэст - Высокае . Размешчаны Міждзяржаўны памежны пункт "Пяшчатка".


Прамыслаўы комплекс раёна ўяўляюць восем прамыслаўых прадпрыемстваў раёна , якія выпускаюць цвёрдыя сыры , крухмал , садавінагародніныя і мясныя кансервы , сокі , кандытарскія вырабы , электрапаяльнікі , хлебабулачныя вырабы .


Камянецкі раён з'яўляецца адным з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Брэсцкай вобласці і спецыялізуецца на вытворчасці малака , мяса , буракі , збожжа , бульбы , гародніны .


Найболей вядомыя архітэктурныя помнікі : Камянецкая вежа (1276г.), Траецкі касцёл у в. Воўчін (1733г.), у якім быў пахаваны апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі , палацава - паркавы ансамбль Сапегаў - Патоцкіх у г. Высокае (1678-1680г.г.).


Тут радзіма асветніка , публіцыста , палітычнага дзеяча Міхася Карпавіча (1744-1803г.г.); аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864г.г. у Беларусі , Літве і Польшчы Рамуальда Траугута гісторыка , грамадскага дзеяча , першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук У .М. Ігнатоўскага; тэатральнага дзеяча і пісьменніка Ў . М. Стэльмаха; паэта Васіля Жуковіча; мастака Фёдара Дарашэвіча. У раёне нарадзіўся і працуе двойчы Герай Сацыялістычнай Працы , старшыня ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгасу " Савецкая Беларусь " Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля.


На тэрыторыі раёна знаходзіцца Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанаўа Нацыянальны парк " Белавежская пушча ", найстарэйшы лясны запаведнік Еўропы , уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва і які мае статут Біясфернага запаведніка па рашэнні ЮНЭСКА , за захаванасць унікальных прыродных комплексаў ён узнагароджаны дыпломам Рады Еўропы .