Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Ад прывіду камунізму чакаць іншага не прыходзіцца
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Тыпова беларуская гісторыя – начальнік збіў падначаленага
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР

Лукаш Дзекуць-Малей 01.10.1888 - 20.01.1955

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і ў Слоніме. У чатыры гады застаўся сіратой. Скончыў у 1906 г. настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам у народных школах. У 1910 г. пазнаёміўся з евангельскім рухам і прыняў хрост у баптыстаў, цярпеў перасьлед з боку царскіх удадаў. З 1913 г. два гады студыяваў на біблійных курсах у Пецярбургу.

У канцы 1918 г., пад канец нямецкай акупацыі, Лукаш Дзекуць-Малей у якасьці павятовага камісара раёну Крынкі-Лунна арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Браў актыўны ўдзел у Гарадзенскім беларускім сялянскім зьезьдзе 15-16 сьнежня 1918 г., які быў скліканы пасьля выданьня Граматы Рады БНР ад 28.11.1918 г. пра неабходнасыдь стварэньня беларускіх радаў (мясцовых органаў улады), каб перашкодзіць захопу Заходняй Беларусі польскай дзяржавай. На зьезьдзе быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду (дзейнічала да красавіка 1919 г.) і ў Аргкамітэт па скліканьні Краёвага беларускага зьезду Гарадзеншчыны. Л. Дзекуць-Малей - адзін з ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі ў Горадні (1919-1921 гг.), актор яе драматычнай секцыі.

У 1919 г. скончыў 1-ыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Быў кіраўніком дзіцячага прытулку ў Горадні і Беларускай агульнай школы. З лета 1919 г. узначальваў Гарадзенскую цэнтральную беларускую настаўніцкую раду. У пачатку 1920 г. - адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту і старшыня Беларускай школьнай рады ў Горадні, уваходзіў у склад прэзідыюму Цэнтральнай беларускай школьнай рады. У ліпені - верасьні 1920 г. камісар сацыяльнага забесьпячэньня Гарадзенскага рэўкама. За сваю беларускую дзейнасьць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі і быў выселены з Горадні.

З пачатку 1920-ых гадоў Лукаш Дзекуць-Малей жыў у Берасьці, стварыў тут першую баптысцкую грамаду і пабудаваў першы малітоўны дом. Яго актыўная місіянерская дзейнасьць ахоплівала многія гарады і вёскі Заходняй Беларусі, а сам Дзекуць-Малей стаў прызнаным лідарам беларускага евангельскага руху. У Берасьці ён арганізаваў курсы для ліквідацыі непісьменнасьці, агульнаасьветныя, прафесійныя (кравецкія, агародніцкія, пчалярскія), а таксама курсы рэгентаў хораў, настаўнікаў нядзельных школ. На арганізаваныя ім курсы прапаведнікаў прыязджалі сусьветна вядомыя біблеісты. Дзеля апекі над занядбанымі дзецьмі і сіротамі заснаваў у Берасьці дзіцячы прытулак, таксама матэрыяльна падтрымліваў бедных навучэнцаў.

У 1920 г. Лукаш Дзекуць-Малей выступіў з ініцыятываіі перакладу на сучасную беларускую мову Бібліі. Ён пераклаў чатыры Евангельлі і выдаў іх асобнымі кніжкамі ў 1927 г. у Лодзі. У 1931 г. праз Брытанскае і Замежнае Біблійнае таварыства ён выдаў накладам 25 тысячаў асобнікаў "Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Псальмы", які падрыхтаваў сумесна з вядомым беларускім дзеячам Антонам Луцкевічам. Гэта было першае беларускамоўнае выданьне Новага Запавету і Псальмаў, якое мела два перавыданьні і якім вернікі розных канфесіяў карыстаюцца і сёньня. У міжваенны час Л. Дзекуць-Малей разам з сваёй вернай памочніцай (таксама беларускаіі настаўніцай) жонкай Серафімай (з роду Кішкаў) пераклаў на беларускую мову каля 17 брашур рэлігійнага зьместу.

3 прыходам Саветаў зазнаў перасьлед з боку новай улады. Быў арыштаваны 19.06.1941 г., знаходзіўся ў турме ў крэпасьці ў камеры сьмяротнікаў а жонка і трое дзяцей былі сасланыя ў Сібір. Ад сьмерці яго выратаваў толькі пачатак вайны. Пасьля яе заканчэньня быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Служыў баптысцкім прасьвітарам у Гданьску. Памёр у 1955 г і пахаваны на гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска.

Усё сваё жыцьцё Лукаш Дзекуць-Малей шчыра працаваў на ніве рэлігійнай і культурнай асьветы беларусаў і быў адданы ідэалам БНР. У памяці многіх людзей застаўся як шчыры беларус і чалавек незвычайнай дабрыні.

Станіслаў Булак-Балаховіч (10.02.1883 - 10.05.1940)

Станіслаў Балаховіч абараняў сялянаў, за што яго пачалі называць "Бацькам". Перад вайной належыў да партыі расейскіх сацыял-рэвалюцыянераў. У арміі Юдзеніча ен даслужыўся да чыну генерал-маёра і адзначыўся пры ўзяцьці Пскова. 14.11.1919 г. Балаховіч падаў ва ўрад БНР заяву аб беларускім грамадзянстве і просьбу прыняць яго на беларускую службу разам з яго Асобым атрадам. 26.02.1920 г. атрад Балаховіча быў прыняты пад польскае камандаваньне і 5 сакавіка быў накіравны ў Берасьце дзеля. У Берасьці Асобы атрад ген. С. Булак-Балаховіча (каля 700 чалавек) разьмяшчаўся ў "чырвоных казармах" непадалёку ад форту Бэрг. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 16.08.1920 г. балахоўцы разьбілі армію Будзённага і спынілі бальшавіцкі наступ. 17.08-07.09.1920 г. група Балаховіча знаходзілася ва Ўладаве, дзе пасьпяхова трымала абарону ад бальшавікоў, а потым і перайшла ў наступ. Рэйд ген. Балаховіча па Палесьсю быў настолькі пасьпяховы, што 16.09.1920 г. яго аддзелы дзейнічалі ўжо ў раёне Пінску. Аперацыя па захопу самога Пінску 27.09.1920 г. сталася адной з самых удалых вайсковых аперацыяў ген. Балаховіча за час ваенных дзеяньняў.
Далей

Аляксандр Цьвікевіч (22.04.1888 - 30.12.1937)

Нарадзіўся ў Берасці ў сям'і чыгуначнага фэльчара. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту. З 1912 г. працаваў прысяжным павераным у Берасьці і Пружане. Працаваў з 1916 г. у Камітэце помачы ахвярам вайны. У 1917 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага Зьезду ў сьнежні 1917 г. У 1918 г. быў на мірных перамовах у Берасьці дарадцам дэлегацыі УНР. Ад 25 сакавіка 1918 г. займаў пасады ва ўрадзе БНР. З вясны 1919 г. узначальваў Надзвычайную дыпламатычную місію БНР у Берліне. Быў міністрам юстыцыі і міністрам замежных спраў БНР, а з 1923 г. узначальваў урад БНР. Жыў у Коўне і Празе. У 1922 г. бараніў інтарэсы Беларусі на Генуэзскай канферэнцыі. У канцы 1925 г. А. Цьвікевіч склаў паўнамоцтвы прэм'ер-міністра БНР і прыехаў у Менск. Працаваў у Наркамаце фінансаў, а з 1926 г. - вучоным сакратаром Інбелкульту (пазьней -Беларуская Акадэмія навук). 14 ліпеня 1930 г. А. Цьвікевіч арыштаваны па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі" і сасланы разам з сям'ёй на 5 гадоў у Сібір (жыў у Пярмі, Ішыме, Сарапуле). 17 сьнежня 1937 г. быў паўторна арыштаваны і 30 сьнежня 1937 г. расстраляны.
Далей

Іван Цьвікевіч (?.11.1891 - 01.08.1931)

Нарадзіўся ў Берасьці. Як і брат, вучыўся ў мужчынскаіі гімнаэіі ў Берасьці. У 1914 г. скончыў медычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. У 1917-1921 гг. ў Чырвонай Арміі служыў дывізіённым лекарам. У 1921 - 1923 гг. працаваў у Берліне ў савецкім пасольстве. У 1924 у Менску быў членам калегіі Наркамату аховы здароўя БССР, працаваў загадчыкам аддзелу ў Белдзяржвыдавецтве. У 1923 годзе падрыхтаваў першы беларускамоўны падручнік у галіне медычных ведаў - "Фізыолегія і анатомія чалавека". 3 1924 г. узначальваў Медычную калегію Інбелкульту (з 1928 г. - у складзе Інстытуту навуковай мовы Беларускай Акадэміі навук) і Тэрміналагічную камісію. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена ў 1926-1929 гг. “Nomina Anatomica Alborutenica - Анатамічныя назвы". Іван Цьвікевіч - аўтар гістарычнага нарысу "Канстантын Каліноўскі" у 1922 г. Доктар Іван Цьвікевіч быў арыштаваны 18.07.1930 г. па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі". Асуджаны 10.04.1931 г. на 5 гадоў лагераў. Пакараньне адбываў у Нарыме, зьяўляўся начальнікам санчасьці Нарымлага. Затым пасяліўся ў г. Усьць-Канск, дзе працаваў лекарам. Паўторна арыштаваны 05.03.1938 г. і 01. 08.1938 г. прыгавораны да расстрэлу.
Далей

Адам Трыпус (? - 16.09.1965)

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гарадзеншчыне. У часы змаганьня за незалежнасьць у 1920-ыя гады зьяўляўся павятовым камендантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР В. Ластоўскага. У 1920-21 гг. - настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. 3 1921 г. працаваў настаўнікам Гарадзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Горадні. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меншасьцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сейм па акрузе ў Беластоку. У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па "справе 45-ці" (супраць беларускіх актывістаў). З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасьці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасьля вайны працаваў у Берасьцейскім раенным аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце. Трагічна загінуў у выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці.
Далей

Раман Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939)

Нарадзіўся ў м. Парэчча Пінскага павету. Грамадзкую дзейнасьць Раман Скірмунт распачаў з пасады старшыні Таварыства па распрацоўцы сельскагаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў адным з распрацоўшчыкаў праграмы Краёвай партыі Літвы і Беларусі. У 1906 г. абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы Расеі ад Менскай губерні, а ў кастрычніку 1910 г. - членам Дзяржаўнай Рады. У жніўні 1914 г. Менскае земства выбрала Р. Скірмунта ва Ўсерасейскі земскі саюз дапамогі хворым і параненым воінам. 1917 г. ён абраны старшынём Менскага аддзелу Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якая праз нейкі час стала часовым Беларускім камітэтам. 12.04.1918 г. Р. Скірмунт быў уведзены ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 14.05.1918 г. ўзначальваў Народны сакратарыят БНР. На пасадзе прэм'ер-міністра ён быў да канца ліпеня 1918 г. Як сябра Рады БНР працаваў у яе міжнароднай камісіі. Раман Скірмунт трагічна загінуў 7 кастрычніка 1939 г. ва ўзросьце 72 гадоў: на загад савецкіх камісараў ён быў расстраляны разам з сваякамі ў лесе каля Парэчча.
Далей

Пётр Крэчэўскі (07.08.1879 - 08.03.1928)

Нарадзіўся ў в. Дубна у Мастоўскім р-не Гарадзенскай вобл. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрыньскага павету, вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні. Затым у Літоўскай духоўнай семінарыт ў Вільні і скончыў яе ў 1902 г. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны і служыў вайсковым урадоўцам. У 1917 г. быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 1917 г. дэлегат 1-га Ўсебеларускага зьезду. Удзельнічаў у абвяшчэнын БНР. З 19.02.1918 г. ен у складзе першага беларускага ўраду быў дзяржаўным кантралёрам. Крэчэўскі - адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Ад 14.05.1918 г. Пётр Крэчэўскі - сакратар Рады БНР. 15-16.12.1918 г. ён арганізаваў правядзеньне ў Горадні Гарадзенскага беларускага павятовага зьезду. 30.12.1918 г. спрабаваў дамовіцца з камандаваньнем нямецкай арміі аб перадачы зброі для беларускай міліцыі. Ад 13.12.1919 г. і да сваёй сьмерці ў 1928 г. зьяўляўся Старшынём Народнан Рады БНР З 1920 г. быў у эміграцыі і жыў у Коўна, Берліне, Рызе, а з 1923 г. ў Празе, дзе жыў да канца жыцьця.
Далей

Усевалад Ігнатоўскі (19.04.1881 - 04.02.1931)

Нарадзіўся ў в. Такары Берасьцейскага павету. Скончыў Віленскую духоўную вучэльню, паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю, але быў включаны з яе за ўдзел у выступленьнях супраць уладаў. У 1902 г. паступіў у Імператарскі гісторыка-філалагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. У 1905 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэту, які скончыў у 1911 г. 3 ліпеня 1914 г. ў Менску ў настаўніцкім інстьпуце працаваў выкладчыкам псторыі і эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у стварэньні Беларускай партыі эсэраў, увайшоў у склад ЦК БПС-Р. Восеньню 1920 г. адмовіўся ўваходэіць у савецкую дэлегацыю на Рыжскія мірныя перамовы. Быў членам ураду - наркамам земляробства, затым наркамам асьветы. Ён быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, намесьнікам рэктара БДУ і членам Прэзідыюму ЦВК БССР (1922-1930). Са студзеня 1929 г. - акадэмік і першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, першы дырэктар інстьгтуту гісторыі. Быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Пасьля чарговага допыту ў ОГПУ застрэліўся ранкам 04.02.1931 г. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Далей

Іван Серада (13.05.1879 - 19.11.1943)

Нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея ў Баранавіцкім р-не. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1903 г. У 1907-1911 гг. працаваў ветэрынарам у Менскай губерні. З 1914 г. публікаваўся ў беларускім часопісе "Саха". З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію. На 1-ым Усебеларускім зьезьдзе ў сьнежні 1917 г. быў абраны старшынём прэзідыюму. Створаная на ім Рада абрала І. Сераду 21.12.1917 г. у склад Выканаўчага камітэту Ўсебеларускага зьезду. 3 19 сакавіка да 14 траўня 1918 г. Іван Серада - Старшыня Рады БНР, Старшыня Народнага Сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў. З сьнежня 1919 г. - Старшыня Найвышэйшай Рады БНР. У 1923-1924 гг. 3 1925 г. да 1929 г. дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, а з 1927 г. навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Арыштаваны ОГПУ БССР 4 ліпеня 1930 г. Згодна з пастановай Калегіі ОГПУ СССР сасланы 10.04.1931 г. на 5 гадоў у Яраслаўль (Расея). 27.12.1941 г. паўторна асуджаны на дзесяць гадоў. Быў датэрмінова вызвалены з Краслагу 19 лістапада 1943 г. Далейшы лёс невядомы.
Далей

Антон Сокал-Кутылоўскі (07.02.1892 - 07.03.1983)

Нарадзіўся на хутары Перавалока-Дарагішча Чучавіцкай воласьці Лунінецкага павету. У 1910 г скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школах на Віленшчыне. З 1913 па 1915 год у Петраградзе вучыўся на політэхнічных курсах на "тэхніка сельскага вогнестойкага будаўніцтва”, а ў 1914 г. скончыў геаграфічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У 1-ю Сусьветную вайну служыў спачатку шарагоўцам. Затым унтэр-афіцэрам, прапаршчыкам, капітанам. У пачатку 1918 г. выехаў у армію Дзянікіна. З ліпеня 1919 г. ваяваў супраць бальшавікоў у арміі Юдзеніча. 24 чэрвеня 1921 г. быў высьвячаны на праваслаўнага сьвятара. Служыў у царкве ў в. Вострава каля Слоніма. Выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў жыцьцё Праваслаўнай Царквы. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны органамі НКВД. З камеры сьмяротнікаў ўратаваўся 23.06.1941 г., калі будынак НКВД загарэўся пасьля нямецкага абстрэлу. З кастрычніка 1941-га быў у Ганцавічах школьным інсьпектарам. 06.09.1945 г быў арыштаваны контрразведкай "Сьмерш". Ваенны трыбунал 20.04.1948 г. асудзіў яго на 25 гадоў турмы. Вызваліўшыся па амністыі ў 1957-м, жыў у стрыечнай сястры ў Ганцавічах, пазьней выехаў у Польшчу, Памер 7 сакавіка 1983 г. у Шчэціне.
Далей

Лукаш Дзекуць-Малей (01.10.1888 - 20.01.1955)

Нарадзіўся ў Слоніме. Скончыў у 1906 г. настаўніцкую семінарыю. У 1910 г. прыняў хрост у баптыстаў. З 1913 г. два гады студыяваў на біблійных курсах у Пецярбургу. У канцы 1918 г., пад канец нямецкай акупацыі павятовы камісар раёну Крынкі-Лунна. У 1919 г. скончыў 1-ыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Быў кіраўніком дзіцячага прытулку ў Горадні і Беларускай агульнай школы. З 919 г. узначальваў Гарадзенскую цэнтральную беларускую настаўніцкую раду. У 1920 г. - адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 г. камісар сацыяльнага забесьпячэньня Гарадзенскага рэўкама. З пачатку 1920-ых гадоў жыў у Берасьці, стварыў тут першую баптысцкую грамаду і пабудаваў першы малітоўны дом. У 1920 г. выступіў з ініцыятываіі перакладу на сучасную беларускую мову Бібліі. 3 прыходам Саветаў зазнаў перасьлед з боку новай улады. Быў арыштаваны 19.06.1941 г., знаходзіўся ў турме ў крэпасьці ў камеры сьмяротнікаў а жонка і трое дзяцей былі сасланыя ў Сібір. Ад сьмерці яго выратаваў толькі пачатак вайны. Пасьля яе заканчэньня быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Служыў баптысцкім прасьвітарам у Гданьску. Памёр у 1955 г і пахаваны на гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска.
Далей