
Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

Аб наяўнасці “кароны” кажуць тым, у каго лёгкая форма, тыя, хто памірае павінны быць без каронавіруса – для “прыгожай” статыстыкі
Для мяне, на шчасце, усё прайшло даволi лёгка. 11 траўня паднялася тэмпература да 37 і 7 і з ІЧУ хуткая даставіла мяне ў ЦГБ Берасця. У прыёмнай, дзе тусiла каля 30 чалавек, мяне агледзелі, накіравалі на КТ і адразу шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне шпіталя.


Падпісванне за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты мае пратэстны характар
(фотарэпартаж)


Ня пей, казлёначкам станеш!
Вельмі непрыемная гісторыя адбываецца зараз з жыхаром Івацэвічаў А. Бахурам. Яму пагражае вялікі турэмны тэрмін.


Працягваецца судовы пераслед экаактывіста Паўла Кінчака, гэтым разам безвынікова
Павел Кінчак працуе дальнабойшчыкам. Яго затрымалі на памежным тэрмінале, пры перасячэнні польска-беларускай мяжы. Да суда яго змясцілі ў ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста. Кінчака абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве - пратэсце супраць акумулятарнага завода 12 красавіка.


Калі чыноўнікі мяне не чуюць, чаму я не магу звярнуцца да блогераў?
Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу экаактывіста Канстанціна Астапука на рашэнні суда Ленінскага раёна г. Брэста і пакінуў гэтае рашэнне без зменаў, а скаргу без задавальнення...


Калі не разлічыцца - абмяжуюць карыстанне яхтай, паляванне і гульні ў казіно...
У судзе Леніскага раёна г. Брэста разглядаўся пазоў аддзела прымусовага спагнання (АПС) Ленінскага раёна г. Брэста да гр. (блогера) Сяргея Пятрухіна. Сума нясплачаных штрафаў, прадстаўленая АПС суду, сягае без малага 20 тыс рублёў.


Расправа за крытыку ёсьць сьведчаньне слабасьці кіруючага рэжыму...
Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў, а скаргу экаактывіста Дзяніса Малышэнка без задавальнення.


Набліжаецца час здаваць падпісныя лісты
10 чэрвеня працягваўся збор подпісаў за вылучэнне кадыдатаў на прэзідэнта Беларусі. У Берасці ініцыятыўныя групы абралі асноўным месцам збору подпісаў кавалак вуліцы Савецкай перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”.


Новыя ўладальнікі завода не знайшлі паразумення з берасцейцамі
Праціўнікі завода акумулятарных батарэй (АКБ) пабачылі на плошчы Леніна новых уладальнікаў завода Сяргея Кагановіча (Гэты хакеіст удзельнічаў у спаборнніцтвах з удзелам каманды прэзідэнта, яму належыць 85% кампаніі) і Дзмітрыя Баскава (Трэнер хакейнай каманды А.Лукашэнкі, яму належыць 15% кампаніі).


Стала блага, паваліўся… - 20 базавых
Ад суддзі суда Маскоўскага раёна г Брэста Карабана Рамана Якаўлевіча атрымаў грамадзкі актывіст Віталь Казак. Паводле актывіста эпізод тычыцца 8 траўня, калі яго затрымалі прэвентыўна і «ўпакавалі» ў ІЧУ, каб на Дзень Перамогі не ўшанаваў памяць абаронцаў Берасцейскай фартэцыі 1939 года.


Судовыя выканаўцы забралі малым дзецям тэлевізар, пральную машыну…
1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Менавіта ў гэты дзень раз'юшаныя прадстаўнікі прэзыдэнцкай вертыкалі вырашылі адпомсціць сям'і актывістаў Эўрапейскай Беларусі Паліне і Андрэю Шарэндам, якія адкрыта дэманструюць сваю падтрымку Святлане Ціханоўскай – папулярнасць якой перважае рэйтынгі прэтэндэнта №1 А.Г. Лукашэнкі.


Дзень вясны, калі беларусы сказалі: досыць, абрыд, колькі можна, надышоў час перамен...
(фотарэпартаж)


Збор подпісаў на вуліцах Берасця
З 19 красавіка ў Беларусі пачаўся збор подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў ў кандыдаты на прэзідэнта Беларусі. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп. З’явіліся першыя пікеты па збору подпісаў на вуліцах Берасця. 24 траўня берасцейцы маглі пабачыць пікет прэтэндэнта Юрыя Губарэвіча. Сябры ягонай ініцыятыўнай групы здолелі наведаць завод АКБ і звярнуцца праз мегафон да жадаючых падпісацца за прэтэндэнта – ніхто не выйшаў. 27 траўня пікеты Сяргея Чэрачаня і Святланы Ціханоўскай.


Літасцівы суд адваліў пенсіянеру 30 базавых штрафа
28 траўня суддзя суда Ленінскага Раёна г. Брэста Куроўскі Д.Г. пакараў сабра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка адміністратыўным штрафам у памеры 810 рублёў паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.
