Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
19.09.2017 Грамадства
Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
 
У Варшаве ў межах штогадовай канферэнцыі БДІЧ/АБСЕ 19 верасня прайшла дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі. У дыскусіі з беларускага боку прынялі ўдзел кіраўнік кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і дачка пакаранага вышэйшай мерай пакарання Генадзя Якавіцкага Аляксандра.
 
У Беларусі апошнія гады смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне 3-4 разы ў год, некалькі гадоў таму гэтая лічба сягала 40 прысудаў, то бок расстрэлы ў калідоры смерці на Валадарскага выконваліся амаль што тыдня. Але хіба гэта адзіная “станоўчая” тэндэнцыя апошнія за 21 год, калі ў Беларусі шляхам рэферэндуму вернутау смяротнае пакаранне.
 
Па-ранейшаму ўмовы ўтрымання смяротнікаў як і правіла стаўлення да іх знаходзяцца па-за межамі гуманнасці – гэта адзіночныя камеры, у якіх утрымліваюцца як правіла 2 чалавекі, свет у такіх камерах уключаны 24 гадзіны на суткі, асуджаным да вышэйшай меры пакарання забаронена сядзець на нарах на працягу дня, спаць дазволена толькі на спіне, каб былі бачныя рукі, іншым зняволеным забаронена глядзець нават у шчыліну ў дзвярах, калі канваіруюць такіх асуджаных. Зазвычай канваіруюць смяротнікаў з закладзенымі рукамі за спіну, у сагнутай пазіцыі “тварам уніз”, няважна канваіруюць так на судовы разгляд справы ў вышэйшай інстанцыі, на сустрэчу з адвакатам, роднымі ці на расстрэл. Прагулкі адбываюцца ў такіх жа боксах як і камеры. Усё гэта можна прыраўняць да катаванняў. Па словах Аляксандры Якавіцкай, бацьку якога расстралялі 6 лістапада 2016 году, сустрэчы былі стрэсам і для яе і для асуджанага: “ З моманту як вялі па калідоры да месца сустрэчы поўнасцю перакрывалі ўсё, нават нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма. Пяць чалавек канвою заўсёды ўважліва слухалі пра што мы размаўляем. І нават жартавалі, “што ў вас мала засталося часу”. Як узгадвае Аляксандра, былі складанасці з ліставаннем, а для блізкіх, калі не прыходзіць ніякай весткі гэта азначае, што чалавека можа ўжо і не быць у жывых. Блізкія не ведаюць, калі здзейснены прысуд, дзе пахаваны іх блізкі, часта родныя атрымліваюць пасля выканання прысуду асабістыя рэчы расстралянага, сярод якіх і яго турэмную робу, са знакам на спіне “ІМН”.
Паводле праваабаронцаў грамадская думка датычна смяротнага пакарання мяняецца. Калі падчас рэферэндуму 1996 году супраць смяротнага пакаранне выказваліся 18 % насельніцтва, то цяпер гэтая лічба сягае 40%. Але нават сярод 60 адсоткаў, тых, хто “за” – вялікая доля тых, хто за вышэйшую меру пакарання з пэўнымі агаворкамі.
19.09.2017 Грамадства
Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
 
У Варшаве ў межах штогадовай канферэнцыі БДІЧ/АБСЕ 19 верасня прайшла дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі. У дыскусіі з беларускага боку прынялі ўдзел кіраўнік кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і дачка пакаранага вышэйшай мерай пакарання Генадзя Якавіцкага Аляксандра.
 
У Беларусі апошнія гады смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне 3-4 разы ў год, некалькі гадоў таму гэтая лічба сягала 40 прысудаў, то бок расстрэлы ў калідоры смерці на Валадарскага выконваліся амаль што тыдня. Але хіба гэта адзіная “станоўчая” тэндэнцыя апошнія за 21 год, калі ў Беларусі шляхам рэферэндуму вернутау смяротнае пакаранне.
 
Па-ранейшаму ўмовы ўтрымання смяротнікаў як і правіла стаўлення да іх знаходзяцца па-за межамі гуманнасці – гэта адзіночныя камеры, у якіх утрымліваюцца як правіла 2 чалавекі, свет у такіх камерах уключаны 24 гадзіны на суткі, асуджаным да вышэйшай меры пакарання забаронена сядзець на нарах на працягу дня, спаць дазволена толькі на спіне, каб былі бачныя рукі, іншым зняволеным забаронена глядзець нават у шчыліну ў дзвярах, калі канваіруюць такіх асуджаных. Зазвычай канваіруюць смяротнікаў з закладзенымі рукамі за спіну, у сагнутай пазіцыі “тварам уніз”, няважна канваіруюць так на судовы разгляд справы ў вышэйшай інстанцыі, на сустрэчу з адвакатам, роднымі ці на расстрэл. Прагулкі адбываюцца ў такіх жа боксах як і камеры. Усё гэта можна прыраўняць да катаванняў. Па словах Аляксандры Якавіцкай, бацьку якога расстралялі 6 лістапада 2016 году, сустрэчы былі стрэсам і для яе і для асуджанага: “ З моманту як вялі па калідоры да месца сустрэчы поўнасцю перакрывалі ўсё, нават нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма. Пяць чалавек канвою заўсёды ўважліва слухалі пра што мы размаўляем. І нават жартавалі, “што ў вас мала засталося часу”. Як узгадвае Аляксандра, былі складанасці з ліставаннем, а для блізкіх, калі не прыходзіць ніякай весткі гэта азначае, што чалавека можа ўжо і не быць у жывых. Блізкія не ведаюць, калі здзейснены прысуд, дзе пахаваны іх блізкі, часта родныя атрымліваюць пасля выканання прысуду асабістыя рэчы расстралянага, сярод якіх і яго турэмную робу, са знакам на спіне “ІМН”.
Паводле праваабаронцаў грамадская думка датычна смяротнага пакарання мяняецца. Калі падчас рэферэндуму 1996 году супраць смяротнага пакаранне выказваліся 18 % насельніцтва, то цяпер гэтая лічба сягае 40%. Але нават сярод 60 адсоткаў, тых, хто “за” – вялікая доля тых, хто за вышэйшую меру пакарання з пэўнымі агаворкамі.
 
 
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
21.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
lass="MsoNormal" style="margin-bottom: 0"> 21.12.2007 Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры" Яна ладзілася часопісам "Архэ" і газетай "Наша Ніва". Імпрэзу праводзілі галоўны рэдактар часопісу "Архэ" Валер Булгакаў, галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Скурко і пісьменніца Наталля Бабіна. Часопіс і газета займаюцца між іншым разнастайнай кнігавыдавецкай дзейнасцю. Імі выдадзена шмат кніг – мастацкіх і навуковых. Іх цяжка сустрэць на кніжных развалах, бо ўлады не зацікаўлены ў распаўсюдзе не падкантрольных дзяржаве кніг. Былі прадстаўлены кнігі П. Севярынца, У. Арлова, Н. Бабінай, А. Хадановіча і многія іншыя. На прэзентацыі выступіла пісьменніца, супрацоўніца "Нашай Нівы" Наталля Бабаіна. Яна прадставіла свой новы раман "Рыбін горад". Раман прысвечаны гораду Брэсту. Дарэчы гэта першы раман прысвечаны нашаму гораду, які адначасова выдадзены на беларускай польскай і расейскай мовах. На імпрэзе прысутнічала каля 40 чалавек, аматараў беларускай кнігі. Прысутныя задавалі выступоўцам шмат пытанняў. Імпрэза мела вялікі посьпех.
16.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
lass="MsoNormal" style="text-align: justify"> 16.12.2007 Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот 16 сьнежня а 13:30 на прыпынку "Універсітэт, што ў Берасьці" 3 асобы ў цывільнай вопратцы затрымалі грамадзяніна Уладзіміра Міхайлава, які раздаваў газэту "Товарищ", а таксама дзьве дзяўчыны, якія распаўсюджвалі ўлёткі, якія тычыліся адмены ільгот. Людзі ў цывілным не прадстаўляліся, без тлумачэньня хто і за што, затрыманых даставілі на апорны пункт па пр. Машэрава, 52. Тут высьветлілася, што газэта "Товарищ" афіцыйна зарэгістраванае выданьне і спадара Міхайлава пасьля ўзяцьця тлумачэньня адпусьцілі. Што да дзяўчат, імі апынуліся навучэнкі берасьцейскіх навучальных устаноў Сьвятлана Новік і Жэня Когут. У іх былі із'ятыя 64 улёткі і ўзятыя тлумачэньні. Супрацоўнікаў цікавілі адказына пытаньні: "Сколько вам платят?", "Кто вам дал лістовкі?" і "Где лістовкі былі напечатаны?" Аператыўнікі ірваліся правесьці ператрус на хатах. Дзяўчаты былі моцна напалоханы. Пасьля гэтага іх таксама адпусьцілі, паабяцалі, што ім нічога ня будзе.
13.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
lass="MsoNormal" style="text-align: justify"> 13.12.2007 У Берасьці спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету Сёньня ў Берасьці дэмакратычная грамадзкасьць пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. А 13:30 ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце адбыўся пікет. Ад 15 да 20 грамадзкіх актывістаў трымалі ў руках плякаты кшталту "Ніякіх саюзаў з Расеяй!" і скандавалі "Пуцін, Go home!" тай раздавалі ўлёткі (А напярэдадні жыхары Берасьця перадалі у консульства пэтыцыю, каляндар памятных дат). Неўзабаве ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу, якому не пашчасьціла затрымаць нікога з удзельнікаў мерапрыемства на месцы здарэньня, але а 13:50 па вуліцы Камсамольскай 21 спэцназаўцамі былі затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Падставы затрыманьня затрыманым не тлумачылі, маўляў: "У райаддзеле разбяруцца". Наста і Андрэй мелі пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Зразумеўшы сутнасьць, таго што адбывалася, прысутныя мінакі адмовіліся быць панятымі. Пасьля таго як на дапамогу спэцназаўцам прыбыў сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС падпалкоўнік Грынько, нягледзячы на пратэсты грамадзян, затрыманых даставілі на апорны пункт міліцыі па адрасе вул. Савецкая, 6. Дзякуючы сваечасова прыбыўшым на месца здарэньня праваабаронцам атрымалася забясьпечыць затрыманых грамадзкімі прадстаўнікамі і адвакатам. На пастарунку на Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы ў парушэньні апошнімі арт 23.34 КаАП "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Паводзіны і выказваньні сілавікоў абсалютна непрымальныя і незразумелыя. Затрымліваюць грамадзян – не кажуць за што. Затрымлівае спецназ на вуліцы Камсамольскай, а міліцыя складае пратакол за ўдзел у пікеце на вуліцы Пушкінскай. Рэчавыя доказы прыносяць з нейкай будоўлі да якіх дадаюць здымкі, на якіх няма людзей. Здымкі з той сама будоўлі ды сьметніцы, дзе тыя ж рэчавыя доказы адсутнічаюць. У прыватных выказваньнях супрацоўнікі міліцыі выказваюць думкі кшталту: "По ВАШЕМУ нікогда не будет! Нас здесь (рускіх) 50%. Мы ВАС суділі і судіть будем! Ехалі бы ВЫ в Сібірь і строілі свою Беларусь…" У некаторых зь йіх значкі з двуглавым арлом аб заканьчэньні расейскай навучальнай установы. Ці гэта не правакацыі скіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?"
13.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
lass="MsoNormal" style="margin:0; text-align: justify"> 13.12.2007 Адміністратыўны арышт за пікет каля Расейскага кансуляту Фота 1. Спецназавец Гапоненка І. Н Фота 2. У калидоры суду Позна ўвечары ў судзе Ленiнскага раёна Брэста прайшлі працэсы над затрыманымi пасьля пікету каля расійскага консульства Настай Ільіной і Андрэем Шарэндай. Суддзя Ларыса Назарэнка пакарала Насту Ільiну пяццю суткамi адмiнiстратыўнага арышту, Андрэй Шарэнда атрымаў 7 сутак. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Падчас слуханьня справы Насты Ільіной міліцыянты блыталіся ў сьведчаньнях, так сьпецназавец Гапоненка І. Н сьцьвярджаў, што пікетоўцаў было чалавек 8, ягоны саслужбовец, Давідчык В. В. – што каля 20, а другі падначалены, Максімук І. Н. – што 15-20. Давідчык прынёс шпалеры, якія знайшоў на будоўлі, з надпісам "Прощай немытая Россия..." і "Не Расейскім вайсковым базам". Нягледзячы на слабасьць доказаў суддзя суду Ленінскага раёну Берасьця Ларыса Назаранка абвінаваціла Насту Ільіну ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі і прыняла рашэньне арштаваць дзяўчыну на 5 сутак. Суддзя, са спасылкай на позні час, маўляў, справа Шарэнды паступіла пасьля 18:00 у адсутнасьць сакратара, а таму справу да разгляду прыняць няма каму, і на гэтым судовыя слуханьні на сёньня спыняюцца. Пасьля чаго старэйшы лейтэнант, спэцназавец, Ігар Гапоненка загадаў падначаленым выдаліць людзей, якiя прыйшлi на адкрыты працэс, на вулiцу. У кабінеце суддзі засталися толькi сам Андрэй Шарэнда i яго адвакат. Гэтым разам суддзя Ларыса Назаранка прыняла рашэньне арыштаваць хлопца на 7 сутак таксама за ўдзел ў несанкцыянаваным пікеце ля будынку консульства Расеі. Фота 3. Наста Ільіна пасля судовага паседжання
04.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
lass="MsoNormal" style="margin: 0"> 04.12.2007 Замест правоў чалавека – футбол! На пярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека група праваабаронцаў прыняла рашэньне адзначыць гэтую важную дату з мэтай "Распаўсюджваньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека і садзейнічаньня усеагульнай павазе да яе і яе разуменьню" 23 лістапада ў Брэсцкі гарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў 9 сьнежня на вуліцы Леніна, 22, побач з фантанам, і на стадыёне "Лакаматыў". 4 сьнежня адзін з заяўнікоў, Юры Жыдовіч, атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "Паведамляем, што 9 снежня 2007 году на стадыёне "Лакаматыў" адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё футбольнага сезону сярод аматарскіх каманд г. Брэста па футболе з правядзеньнем фінальнага матчу кубку горада. У сувязі з гэтым, Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па заяўленаму адрасу" (Стадыён "Лакаматыў"). 5 сьнежня другі заяўнік, Сяргей Вакуленка, таксама атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "У адпаведнасьці з арт.5 Закону "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" і рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 "Аб вызначэньні сталага месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Брэсьце" Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па пададзенаму адрасу". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што адмовы ў правядзеньні пікету на стадыёне "Лакаматыў" надуманая і красамоўна чарговы раз дэманструюць сапраўдныя адносіны ўладаў да правоў чалавека ў Беларусі: "Стадыён "Лакаматыў" рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 вызначаны месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, і правядзеньне двух урачыстых мерапрыемстваў толькі б дапоўніла адно другое і прыцягнула большую ўвагу грамадзтва. Але улады гэтага пазьбягаюць. Сваімі дзеяньнямі яны парушаюць "правы асобных ліц, груп грамадзян і органаў грамадзтва спрыяць і бараніць агульнапрынятыя правы чалавека і падставовыя свабоды".
26.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
lass="MsoNormal" style="margin: 0"> 26.11.2007 Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў Перад дэпутатам Святланай Гіль, сустрэча з якой адбылася ў сярэдняй школе N 10, выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў. У Палаце прадстаўнікоў Святлана Вікенцьеўна працуе ў камісіі па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы. Адпаведна, і тэматыка пытанняў была так або інакш звязаная з грашыма. У прыватнасці, чалец АГП, Мікалай Канстанцінавіч Коўш, у мінулым педагог, спытаў дэпутата, чаму, у парушэнне Закона аб адукацыі, на патрэбы гэтай галіны марнуецца з бюджэту не 10 адсоткаў ВУП, а не больш 5 адсоткаў? У выніку пераважная большасць школ сутыкаюцца з хранічным недафінансаваннем, дзіры прыходзіцца цэраваць коштам так званых «добраахвотных» ахвяраванняў з боку бацькоў, а настаўнікі па-ранейшаму атрымоўваюць мізэрную зарплату. Святлана Гіль адказала, што 5 адсоткаў гэта больш у параўнанні з 3 адсоткамі летась і паабяцала, што яшчэ раз падніме гэтае няпростае пытанне на сесіі. Выбаршчык жа Коўш Н. не пагадзіўся з «3 адсоткамі»: «Я уважліва сачу за статыстыкай, што датычыцца адукацыі. Летась на адукацыю было вылучана 6,6 адсотка бюджэту! Дзе ж тут рост!?», і параіў ёй, адкуль узяць грошы, якіх нестае, на патрэбы школы: за кошт скарачэння апарата кіравання і сілавых структур. Людзі выяўлялі занепакоенасць высокімі падаткамі, якія растуць, сацыяльным расслаеннем, недахопам працоўных месцаў і тым, што на Брэстчыне па-ранейшаму самая нізкая ў рэспубліцы сярэдняя зарплата. Праваабаронца Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч пацікавіўся, ці ведае народная выбранніца аб стане правоў чалавека на тэрыторыі яе выбарчай акругі і прывёў шматлікія прыклады неадэкватных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў: калі вартавыя правапарадку на працягу толькі аднаго месяца затрымалі дзесяткі берасцейцаў, не згодных з афіцыйнай палітыкай улад, пад надуманымі нагодамі (нібы, за хуліганства), а суды потым прыцягнулі іх да адміністрацыйнай адказнасці, некаторых адправілі на «суткі». Напрыклад дзяўчыне за павязаную на вадасцёк стужачку далі 5 сутак адміністрацыйнага арышту быццам бы за брыдкаслоўе. Дэпутат адказала, што чэрпае інфармацыю з газет. Па дзяўчыне яна ўжо зрабіла пісьмовы запыт міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву. Чакае адказу. Самі жа ахвяры да яе пісьмова не звярталіся. Праваабаронца так сама спытаў, ці збіраецца парламент распачаць некаторыя крокі ў сувязі з прыняццем «Закона аб адмене ільготаў». Дэпутат адказала, што пакуль не, можа быць у 2008 годзе, а 1-2 снежня выйдзе Ўказ прэзідэнта «Аб адраснай дапамозе малазабяспечаным грамадзянам». Наступнае пытанне праваабаронцы датычылася немагчымасці радавым грамадзянам рэалізаваць гарантаванае ім Законам права на аб'яднанне і прывёў прыклад у адмове мясцовымі ўладамі ў рэгістрацыі праваабарончай грамадскай арганізацыі «Брэсцкая Вясна» у 2004 году. Дэпутат абяцала падтрымаць лістом наступную ініцыятыву па рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі. Апошняе пытанне праваабаронцы дакраналася інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакладзе дэпутата: «У Беларусі шмат бяздзетных сем'яў, лячэнне дарагое і не заўсёды дапамагае, каб дапамагчы людзям мы ўзаконілі інстытут «сурагатнай маці…»». «Пытанне «сурагатнага мацярынства» вельмі няпростае. Ці пацікавіліся спадары дэпутаты меркаваннем грамадскасці і праваслаўнай царквы на гэты конт? Ці дыскутавалася дадзеная тэма ў СМІ і ці выносілася на ўсенароднае абмеркаванне?» - пацікавіўся Ўладзімір Вялічкін. З адказу дэпутата можна было зразумець, што ў свеце гэтае пытанне ўжо вырашаецца і Беларусь ідзе ў нагу з цывілізаваным светам. Станіслаў Фядзько падняў пытанне аб праблемах індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з вядомым указам N 760: «Вы ведаеце, што ў сувязі з ім шэрагі беспрацоўных рэзка ўзрастуць?». Тут Святлана Вікенцьеўна катэгарычна не пагадзілася і выказала падтрымку дзеянням урада, накіраваным, па яе словах, на парадкаванне дзейнасці ІП. Сцяпана Навасяльчана, чальца АГП, цікавіла перспектыва развіцця ў краіне палітычных партый і меркаванне С. Гіль па гэтым пытанні. Яна выказалася недвухсэнсоўна: «Я за шматпартыйнасць і пераход у найблізшай будучыні да прапарцыйнай альбо змяшанай сістэмы выбараў у парламент». Выбарнік Таіса Чупахіна жадала ведаць: «Ці верне дзяржава Савецкія грошы?» і «За што Пракопавіч атрымаў «героя»?»… Вядома, не на ўсе пытанні выбарцы змаглі атрымаць выразныя адказы адразу і па сутнасці. Частка з іх дэпутат запісала ў свой нататнік і паабяцала адказаць праз нейкі час. Не адмовілася яна і ад прапановы правесці чарговую сустрэчу ў пачатку наступнага года. А яшчэ параіла «масквічам» часцей турбаваць мясцовыя ўлады і дэпутатаў гарсавета, хай яны даюць справаздачу аб сваёй працы. Тым больш, што пытанняў да іх назапасілася нямала. Прысутныя выказалі надзею, што такія сустрэчы зараз стануць рэгулярнымі. Каментар: «З гэтай сустрэчы я для сябе вынес пэўнае меркаванне: «Страшна далёкія яны ад народа!». «Народныя выбраннікі» жывуць у нейкім віртуальным свеце, яны вераць у тое, што электарат атрымоўвае ў сярэднім 713.000 тысяч у месяц, а прысутныя мараць аб 300-400 тысячах; беспрацоўных больш не стане: «Менш бабуль на вуліцах зярняткамі гандляваць будзе»; навошта пытаць прадпрымальнікаў як ім палепшыць умовы прадпрымальніцкай дзейнасці; навошта раіцца па праблемах этычнасці і рацыянальнасці з выбарцамі; навошта турбавацца праблемамі сурагатных маці… «Народныя выбраннікі» уявілі сябе над-людзьмі. Зарплата то ў іх міністэрская… «Дрэнны» парламент пазбавіў насельніцтва ільготаў, а «добры» прэзідэнт верне іх сваім указам!.. Ад Лукавага ўсё!»
24.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
lass="MsoNormal" style="margin: 0"> 24.11.2007 Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці Сёньня зранку ў цэнтры горада, па вуліцы Савецкай, на адным з муроў з'явілася вялікая колькасьць партрэтаў з выявай Зьміцера і надпісам "Свабоду Дашкевічу!". Такім чынам берасьцейцы выказалі саю неабыякавасьць да лёсу лідэра Маладога Фронту.
11.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 11.11.2007 Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці  На фота. В. Сарачук дае інтэрв'ю беларускай службе польскага радыё 11 лістапада ў Берасці адбыўся семінар-прэзентацыя моладзевага сайта www.uff-by.org. Сайт прысвечаны разнастайным пытанням моладзевага жыцця. Грамадзтва і Эканоміка, Культура, Кіно і Музыка, Падарожжы, Палітыка, Прыватнае жыцьцё, Прыватныя абвесткі, Студэнцкае жыцьцё, Тэхналёгіі, Фотагалерэя – вось не поўны пералік яго рубрык. Аўтары выклалі канцэпцыю сайта і свой погляд на праблему. Сайт спраектаваны каб ахопліваць самыя разнастайныя бакі жыцця. Удзел у пабудове кантэнту можа ўзяць любы жадаючы. Неабходна толькі даслаць цікавы матэр'ял, або фотаздымкі, калі патрэбна, то яны будуць апрацаваныя адмыслоўцамі. Праводзяцца розныя апытанні і конкурсы і, нават, можна выіграць несамавіты прыз. У другой частцы семінару адбыўся канцэрт шырока вядомага берасцейскага барда Віктара Сарачука. Публіка атрымала несамавітае задавальненне, пачуўшы арыгінальную бардаўскую песьню на сапраўднай беларускай мове ў жывым выкананні. Бард жыва адгукаецца на самыя розныя падзеі ў чалавечым жыцці. Усё, ад ранішняга промня сонца, да Лохнесскага чудзіла, становіцца тэмай песняў гэтага таленавітага чалавека.
09.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.11.2007 Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў 9 лістапада ў судзе Камянецкага раена разглядалася адміністрацыйная справа па іску да былога супрацоўніка Нацыянальнага парка Белавежская Пушча Георгія Казулькі. Ён вядомы як вучоны-эколаг і грамадскі дзеяч, які шмат сіл аддае абароне нацыянальнага багацця, якім з'яўляецца Белавежская пуща ад парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Яго апанентам у судзе стала Зінаіда Серада, якая займае пасаду ляснічага Каралёва-Мастоўскага лясніцтва, размещанага на тэрыторыі пушчы. Іх інтарэсы сутыкнуліся ў маі бягучага года, калі ў прэсе была распаўсюджана інфармацыя аб факце бракан'ерства. Зінаіда Серада і яе муж, які на той час працаваў лесніком, учынілй адстрэл самкі высакароднага аленя і кабана. Супраць іх была ўзбуджана крымінальная справа. Георгій Казулька на створаным ім Інтэрнет-сайце размясціў артыкул пад загалоўкам «Жанчына-браканьер аказалася прыбліжанай да адміністрацыі Нацыянальнага парка «Белавежская пуща». У ёй указвалася, што браканьерствам займалася Зінаіда Серада. Акрамя таго, там прыводзіліся факты незаконнай вырубкі леса на тэрыторыі лясніцтва, якое яна ўзначальвае. Паказальна, што ў час папярэдняга расследаванння жанчына-кіраўнік прызнала сябе вінаватай. Аднак потым здарылася так, што віну поўнасцю ўзяў на сябе яе муж-ляснік, асуджаны на два гады абмежавання волі. А Зінаіда Серада стала звычайным сведкам па справе аб браканьерстве. Тады Яна і падала ў міліцыю заяву аб узбуджэнні супраць Георгія Казулькі крымінальнай справы па артыкуле «паклеп». Пасля праверкі, праведзенай Камянецкім раенным аддзелам унутраных спраў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена. Разбірацельства перайшло ў плоскасць Адміністрацыйнага кодэксу. Аднак судовае пасяджэнне, прызначанае на 9 лістапада, не адбылося. Бакі прыйшлі да міравога пагадненя на пэўных умовах. Георгій Казулька пракаменціраваў зыход справы наступным чынам. На яго думку, браканьерства і вырубка леса на тэрыторыі аднаго лясніцтва - гэта толькі звяно ў доугім ланцугу парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі Белавежскай пушчы. І на раенным узроўні сёння ніхто не зацікаўлены ў тым, каб раскруціць гэты ланцуг поўнасцю. Зінаіда Серада выдатна таксама разумее, што пацярпець можа якраз яна, а не тыя, хто вышэй рангам. Гергій Казулька сказаў, акрамя таго, што не адчувае за сабой юрыдычных ці маральных абмежаванняў, каб і надалей працягвать сваю дзейнасць у абарону пушчы.
02.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.11.2007 Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі 11 кастрычніка 2007 года ў грамадзкай актывісткі Паліны Панасюк на Берасьцейскай мытні былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі. Аб чым быў складзены адмысловы дакумант:   ПРОТОКОЛ ЗАДЕРЖАНИЯ ТОВАРОВ И ДОКУМЕНТОВ НА НИХ Серия ПА № 002326  Составлен должностным лицом таможни : Брестской таможни ТП "Брест-Центральный" ОТОиК №1 старший инспектор Иозапайтис Виктор Альгирдасович (служебный номер 09-0378) О задержании… на основании п.3 ст.308 Тамж. Кодекса следующих товаров: 1.         1. Книга "Палитычная гисторыя незалежнай Беларуси", Вильня, Инстытут беларускасци, 2006. 2. 4 дыски з фильмами Данные внесены согласно ТД-4 от 2.11.2007 На общую стоимость 16000 руб. Срок хранения до 02.12.2007   Паліна паведаміла, што затрыманьне рэчаў мытнікамі пазначанае 9.55 раніцы, насамрэч яна паехала цягніком, які, згодна з разкладам, адыходзіць а 11.22, але, з-за складаньня прааколу і запаўненьня іншых папераў, паехаў са спазьненьнем, а 11.35.
01.11.2007
Дзяды ў Берасці
lass="MsoNormal" style="text-align: justify; text-autospace: none; margin: 0"> 01.11.2007 Дзяды ў Берасці     Вёска Трышын. Могілкі. Першы дзень лістапада. Вечар, дажджлівае надвор'е. Група людзей, трохі, чалавек 30 дашлі з колерамі, каб ушанаваць памяць тых, хто быў забіты. Забіты не бандытамі, не фашыстамі з якімі мы ваявалі, а дзяржаўнай машынай. Якая бязлітасна пераламала тысячы, мільёны чалавечых жыццяў і схавала гэта, перапісаўшы гісторыю, выкрасліўшы, упэцкаўшы іх з памяці. Так і ляжаць яны безназоўныя ў лясах, у равах. Няма ў нашай краіне павагі да магіл, у Курапатах па пахаванні пусцілі колцавую дарогу. У нас у Брэсце справы ідуць не лепш. Ёсць сведчанні, што людзей расстрэльвалі і скідалі ў роў у раёне Трышына, але дакладнае месца не ўсталявана. Чаму так адбываецца? Бо ў гэтых пахаваннях, якія знаходзяцца па ўсёй Беларусі, ляжаць людзі, нашы дзяды і прадзяды: беларусы, палякі, рускія, габрэі, украінцы. Людзі дашлі на могілкі па ўласнай волі, ніхто іх ні гнаў, ні прымушаў. Дашлі таму што ім гэта трэба, таму што памятаюць і ведаюць праўду, і жадаюць перадаць гэтую памяць сваім дзецям і ўнукам. Дашлі людзі розных узростаў, розных прафесій. Цёмна, халодна, дажджліва, а яны каштуюць. Не за лішні выходны, не за выдатную адзнаку ў залікоўку, а таму што памятаюць і паважаюць. З гарадской адміністрацыі не было нікога. Ім гэта не трэба. У іх іншыя даты, іншыя ідэалы. Напярэдадні па ўсіх каналах БТ ішоў, заклік, прыйсці на цэнтральны пляц г. Менска і адсвяткаваць "Хэллоуин". А, пра тое, што бы ўшанаваць памяць ахвяр рэпрэсій 1937г., ды і не толькі 37-мага, не было сказанае ні словы. Каму гэта трэба, каму цікава? А вось прыбрацца ў гарнітуры чарцей, вампіраў, мумій і весяліцца - патрэбнае, цікавае і вясёлае справа. Не патрэбна памяць, не патрэбна скруха. Нашай краіне патрэбныя людзі з абмежаваным даляглядам, баязлівыя беспрынцыповыя. Усякая праява самастойнасці і індывідуальнасці перарываецца. Не згодных з цяперашняй палітыкай улада заможных, як і ў 37-м году асуджаюць па выдуманых даносах і хлуслівым абвінавачванням. Правы і волі грамадзян абвяшчаюцца толькі фармальна. Адсутнічае незалежная судовая сістэма. Органы ўнутраных спраў неймаверна разадзьмутыя і нададзеныя неймавернымі паўнамоцтвамі. Улада забыла, аб 37-м годзе, бо ў нашай краіне з тых часоў амаль нічога не змянілася
01.11.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.11.2007 Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме 1 лістапада 2007 ў Брэсцкім гарвыканкаме прайшла спецыяльная нарада, прычынаю якой стала даручэнне дадзенае старшынею аблвыканкама К. Сумарам аб звароце Ірыны Лаўроўскай. На пачатку кастрычніка яна была на прыёме у К. Сумара з прапановамі аб паляпшэнні сітуацыі з захаваннем гісторыка-культурнае спадчыны і падрыхтоўцы гораду да 1000 угодак і прычынілася да склікання нарады у гарвыканкаме. Сустрэчу праводзіў намеснік старшыні гарвыканкама сп. В. Т. Хафізаў. Прысутнічылі намеснік ст.па будаўніцтву і архітэктуры, В. Самцоў -нам. дырэктара "Брэстпраект", У. Казакоў-дыр. "Брэсрэстаўрацыяпраект", Грышчук А. - дырэктар прадпрыемства "Мастацта", У. Басаў - дацэнт БрТУ,старшыня берасцейскага абласнога аддзялення Таварыства Аховы помнікаў, док. археалогіі У.Бажкоў. Шчырая размова пра стан гістарычнага цэнтра, праблемах выкарыстання і адаптацыі старых будынкаў, закончылася ясным разуменнем актуальнасці супрацоўніцтва штодзеннага супрацоўніцтва гісторыкаў, чыноўнікаў і архітэктараў. Менавіта ў супрацоўніцтве, магчыма рэалізаваць самыя смелыя прапановы і знайсці арыгінальныя шляхі вырашэнняў праблемаў. Хоць Ірына Лаўроўская чакае афіцыйнага адказу на свой зварот, яна упэўнена, што пачаўшыйся дыялог прынясе плён і горад, які ў 2019 годзе будзе адзначаць 1000 год, наблізіцца да статусу гістарычнага горада не толькі намінальна, але і фактычна.
29.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 29.10.2007 Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці 29 кастрычніка ў выставачнай зале г. Брэста была адчыненая выстава карцін, прысвечаная 200-годдзю са дня нараджэння таленавітага мастака, кампазітара і ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-1831гг. Напалеона Арды. У выставачнай зале былі выстаўленыя рэпрадукцыі графічных і акварэльных прац,з краявідамі дзіўна прыгожай прыроды і архітэктуры. На малюнках паказаныя: замкі, палацы,цэрквы і касцёлы. У нейкае імгненне ты нібы апынуўся ў той эпосе, калі жыў і ствараў мастак.Дзякуючы таленту майстра мы можам убачыць зямлю нашых продкаў. Смутна думаць, аб тым, што ад большасці з гэтых велічных будынкаў беларускага дойлідства, засталіся толькі руіны. Але, як ні дзіўна ў залах пуста, наведвальнікаў няма, не гледзячы на тое, што ўваход у выставачную залу бясплатны. Няўжо нам дзедзічам усё абыякава? Няўжо мы не закаханыя ў нашу гісторыю і нам не хочацца ўбачыць зямлю на якой жылі нашы продкі? Па вуліцы Савецкай, на якой размешчаны выставачная зала, як звычайна ходзіць шмат людзей,некаторыя сядзяць на лавачках, але ні ў каго чамусьці не ўзнікае жаданне наведаць выставу. Чаму? Магчыма яны ўсё занятыя нейкімі іншымі справамі, а можа ў іх проста іншыя інтарэсы. У нашых рускіх школах гісторыю Беларусі практычна не вывучаюць.Магчыма таму ў залах не назіралася ні адной школьнай групы. Пэўна руская школа прадвызначае недастатковую ўвагу да беларускай культурна-гістарычнай спадчыны. Шкада што Ў Беларусі адсутнічае беларуская школа, і як вынік шацунак грамадзян да саміх сябе.
26.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
    26.10.2007 Сення ў Берасці адбылася незвычайная імпрэза пад назвай "Літаратурны Аўтобус". Яна праходзіла ў рамах "Тыдня нямецкай мовы і культуры", які ладзіцца з ініцыатывы нямецкага боку пры удзеле нашых ўладаў і звычайна бывае ў Менску, але гатым разам праводзіўся ў нас. Выцглядала гэта наступным чынам. У аўтобус пасядалі літаратары і публіка – у асноўным студэнты і выкладчыкі універсітэта, аўтобус зрабіў тры кругі па уліцах Берасця, літаратары чыталі свае творы, а публіка ў захапленні слухала. Тое, што ініцатыва зыходзіць з нямецкага боку, тлумачыць склад гасцей. З нашага боку былі Уладзімер Арлоў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі, Сяргей Прылуцкі, Васіль Барысюк – асобы, якіх ўлады наўрад ці пажадалі б бачыць у ліку запрошаных. З нямецкага боку прысутнічалі пісьменнік і перакладчык Пэтэр Куніш, літаратар прафесар Андрэ Бём. Сам фармат імпрэзы выклікае здзіуленне і расчараванне. Немагчыма было засяродзіцца на змесце таго, што адбываецца. Павольная хада сустрэчы увесь час перарывалася рознымі тэхнічнымі акалічнасцямі, перашкаджаў гук рухавіка, гукі звонку. Хочацца спадзявацца, што арганізатары не бадуць болей выкарыстоўваць гэты фармат. Што да зместу, то ён быў вельмі цікавы. Канечне "цвіком праграмы" быў Ў. Арлоў. Ён прачытаў некалькі вершаў, эсэ. Пямецкія госці прачыталі свае пераклады Арлова па нямецку, а так сама свае творы, сярод якіх былі ўрыўкі з рамана Андрэ Бёма, які нагадвае маментальную фатаграфію жыцця.
25.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.25   Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца Ў Берасці гарвыанкам адмовіў у правядзенні 30 верасня масавага мерапрыемства на рынку "Лагуна". Мерапрыемства планавалася правесці ў рамах "Сацыяльнага маршу". Пікет быў замоўлены Міхнюк З. і Жырноввым В. па даручэнню незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці  Падставай для адмовы з'яўляецца тое, што афіцыйным месцам правядзення такіх мерапрыемстваў прызначаны стадыён "Лакаматыў". У афіцыйным паведамленні, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкаму В. Т. Хафізавым, узгадваецца так сама, што з 29 верасня па 3 кастрычніка ў Берасці адбудзецца шосты "Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў", што нібы та патрабуе дадатковых мераў па падтрымцы грамадскага парадку і бяспекі грамадзянаў. Каментар праваабаронца Ў. Вялічкіна. - Штодня ў кінатэатрах праходзяць дзясяткі кінасеансаў і  ніеолі на ахову грамадскага парадку не прыцягваюцца дадатковыя сілы міліцыі. А таму гэтая падстава для адмовы пікету - чыстая лухта. А другая падстава - стадыён "Лакаматыў"- абражае чалавечую годнасць заяўнікоў бо яны хочуць дэманстраваць свае праблемы на адкрытых пл
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6 >>