Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
22.10.2009
Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень. – Трапіла я на плошчу без чвэрці пяць, было холадна, зайшла пачакаць у кавярню. Заўважыла, што не адна заўчасна прыехала. Было многа міліцыянтаў, гулялі "парачкамі", пад'язджалі аўтобусы з зацененымі шыбамі. Праз гадзіну выйшла на плошчу пашукаць удзельнікаў акцыі. Было шмат мужчын у цывільным з рацыямі. Два падыйшлі да мяне: "А вы з намі пройдзеце?" Ды не, кажу, я сябра свайго чакаю. Потым скіравала да групы маладзёнаў, яны сказалі: далучайся. Мне далі партрэт. Мы пашыхтаваліся. Але ўсё доўжылася літаральна паўтары хвіліны. Ззаду пад'ехаў аўтобус, тупат ног – падбегла сотня амапаўцаў. Мяне схапілі моцныя рукі. Я спрабавала супраціўляцца, але яны былі шмат мацней. У аўтобус закідвалі бы дровы, кажа Інга. Білі нагамі, як па футбольным мячыку. Цяпер мае пабітае калена, гематомы на спіне, сцёгнах. Прывезлі ў аддзел міліцыі. – У РАУС нас усіх паставілі ў калідоры тварам да сцяны, рукі за галавой. Амапавец раптам пачаў гарланіць на аднаго хлопца, біць яго. Праз нейкі час пацягнулі Анатоля Лябедзьку некуды. Ён пытаўся пра іх імёны. Адзін хлопец, Паша, заступіўся за яго. Яго таксама пачалі штурхаць. Потым яшчэ аднаго хлопца павалаклі невядома куды. "Закапваць" – такія жарты стандартныя. У знак пратэсту мы селі на падлогу. Пакуль не скажуць, куды павялі, і не прывядуць назад, не ўстанем. Праз гадзіны паўтары яго адпусцілі. Міліцыянт злосны быў, што не ўстаем, падыйшоў да нас і стаў біць па нагах. Асабліва дзяўчыну ўразілі нежывыя, нібы ў абкуранага траўкай, манеры міліцэйскага афіцэра, як сказала Інга, "маладога яшчэ чалавека, прыгожага мужчыны, але з выглядам поўнага зомбі". – На развітанне міліцыянт, ён нейкі там начальнік, але ніхто з іх не называўся, сказаў, што на Кастрычніцкай збірацца нельга. Я пытаю: а на Якуба Коласа можна? Не, кажа, і там нельга. Дык дзе тады можна? А наогул, кажа, збірацца не трэба. За-ба-ро-не-на. Нагадаем, што Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне распачаць кампанію па інфармаванні грамадства пра асабліва жорсткіх асоб сярод міліцыі і АМАП Пятро Васілеўскі http://spring96.org/be/news/30082/ Назад
20.10.2009
Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 20.10.2009 Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам Праваабаронцы Ўладзімір Вялічкін, Уладзімір Малей ды Ігар Маслоўскі  падчас наведвання выбараў у Нямеччыне ў верасні пабывалі ў партнёрскай супольнасці грамадаў беларускага Брэста – гарадах Равенсбург, Вайнгартэн, Байндт, Байенфурт і Бэрг. Яны мелі сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі партый і грамадскіх арганізацый. Тыя выказалі надзею, што ўдасца сустрэцца падчас святкавання 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце, на Тыдні нямецкай мовы і культуры. Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці. На днях атрымалі адмоўны адказ. Між іншым, там пішацца: "Згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана". Спадар Вялічкін так пракаментаваў здарэнне ў інтэрв'ю Еўрарадыё: Вялічкін: Гэты адказ нам  паставіў пытанне, але і нейкім чынам патлумачыў: а што такое горад?  Нейкія арганізацыі ці што? Таму што гэты горад выключае, цытую яшчэ раз, "прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, партыяў, прыватных асобаў". Каму служыць гэты горад? Выключае гэтае партнёрства гарадоў не арганізацыі, а ўвогуле грамадскасць Берасця. У нас трыста тысячаў насельніцтва і вельмі абмежаваная колькасць – некалькі дзясяткаў чыноўнікаў – тых, хто мае магчымасць неяк браць удзел  у партнёрстве гарадоў. Дарэчы, сёлета мерапрыемствы Тыдня ў Брэсце былі як ніколі малалюднымі. І гэта пры тым, што абодва мясцовыя  ўніверсітэты рыхтуюць студэнтаў з дыпломнай спецыяльнасцю "нямецкая мова", а ў адным — імя Пушкіна — нават існуе факультэт замежных моваў. У подпісе да адказу чыноўнік зрабіў тры граматычныя памылкі ў назве сваёй пасады — "наместнік старшіні гарвыканкома" http://spring96.org/be/news/30065/ Назад
17.10.2009
Адбіткі пальцаў у Бярозе
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 17.10.2009 Адбіткі пальцаў у Бярозе У горадзе Бяроза супрацоўнікі міліцыі працягваюць у мужчынскай паловы насельніцтва браць адбіткі пальцаў. Запрашаецца моцная палова Бярозы для адбіткаў пальцаў у Бярозаўскі РАУС позваў, якія  па  прыватным сектары разносіць сяржант міліцыі. Цяпер ужо для адбіткаў пальцаў не спасылаюцца на выбух 3 ліпеня 2008 года, як сказаў адзін з запрошаных Генадзь Кавальчук: - Сказалі, што да 53 года нараджэння ва ўсіх мужчын, па нейкай пастанове, патрэбна ўзяць адбіткі пальцаў для біаметрычных дадзеных. Калі я не з'яўлюся ў міліцыю, то даставяць прымусова. Па словах Кавальчука, ніхто з яго суседзяў, вызваных позвамі, не адмовіўся ад адбіткаў пальцаў. Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/20547.html Назад
17.10.2009
Свята толькі для ўлады
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 17.10.2009 Свята толькі для ўлады Праваабаронцам з Берасця Уладзіміру Вялічкіну, Уладзіміру Малею і Ігару Маслоўскаму адмоўлена з боку Берасцейскага гарвыканкама ў магчымасці прыняць удзел у святкаванні 20-годдзя сяброўства гарадоў-пабрацімаў Берасця і Равенсбурга. Прычына адмовы лішні раз паказала непавагу ўлады да свайго народа, як сказаў Уладзімір Вялічкін, цытуючы адказ: -У рамках святкавання 20-годдзя партнёрскіх сувязяў гарадоў Равенсбурга і Берасця,  згодна з планам прабывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана. Вялічкін лічыць, што берасцейская ўлада настолькі ўжо адарвалася ад народа, што ёй не патрэбна разглядаць пытанні:  ці ўвогуле запрашаць берасцейцаў на нейкія святкаванні або нават проста ставіць у вядомасць грамадзян аб гэтых   святкаваннях. У пачатку кастрычніка праваабаронцы па запрашэнню нямецкага боку наведалі горад Равенсбург, дзе мелі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, уладамі і бургамістрам Вайтэнгартэна Эвальдам. Ён узначальвае дэлегацыю, што прыехала на святкаванне ў Берасце. З ім ішла размова ў Равенсбургу аб удзеле праваабаронцаў у свяце. Па словах Вялічкіна, адказ гарвыканкама будзе разасланы па ўсіх кантактах, якія яны навязалі ў Равенсбургу, асабіста Эвальду і ў Раду Равенсбурга. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20546.html Назад
17.10.2009
Штраф за нестатутную дзейнасць
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 17.10.2009 Штраф за нестатутную дзейнасць Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне суддзі суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Аксаны Сарахман, якая 14 ліпеня на 10 базавых велічынь аштрафавала за нестатутную дзейнасць мясцовую царкву "Новае пакаленне" Рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча на скаргу старшыні царквы Генадзя Ахрымовіча ад 16 верасня. Аўтар скаргі адзначаў, што рашэнне баранавіцкага суда, якое 20 жніўня было пакінута ў сіле Брэсцкім абласным судом, незаконнае. У прыватнасці, паводле яго меркавання, былі парушаны нормы працэсуальнага заканадаўства пры складанні пратакола, таму што ні вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў, ні згаданыя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў якасці сведак міліцыянеры не з'яўляліся відавочцамі мерапрыемства. Яны склалі пратакол толькі на падставе рэкламнага праспекта, гаворыцца ў скарзе. Яе аўтар адзначае, што паводле заканадаўства факт учынення супрацьпраўнага дзеяння павінен быць устаноўлены і даказаны. У скарзе паведамляецца, што 21 чэрвеня на малітоўным сходзе вернікаў царквы "Новае пакаленне" разглядаліся пытанні разбурэння радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання, якія не супярэчаць закону і статуту рэлігійнай абшчыны. У той дзень Пузікаў склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з правядзеннем у царкве мерапрыемстваў па разбурэнні радавых праклёнаў, сурокаў і абгаворвання. Паводле меркавання чыноўніка, гэта не адносіцца да статутнай дзейнасці абшчыны і трапляе пад дзеянне ч. 1 арт. 9.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БелаПАН Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20536.html Назад
15.10.2009
Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 15.10.2009 Баранавіцкі раён пакінуў у полі сёлетні ўраджай, затое засеяў наступны Дзяржкантроль выкрыў, што баранавіцкія сельскія гаспадаркі не прыбралі сёлетні ўраджай, ужо пакрыты першым снегам. Затое яны адсеяліся хутчэй за іншых. Высветлілася, што кукуруза прыбраная толькі на 30%, цукровыя буракі — на 20%. Таксама 20% бульбы засталося пад снегам. Гэтыя паказнікі горшыя, чым у суседніх раёнах.. Іван Юрашчык http://www.euroradio.fm/by/1002/news/39471/ Назад
15.10.2009
Засакрэчаны перапіс 1937-га
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 15.10.2009 Засакрэчаны перапіс 1937-га Цягам больш за 100 гадоў перапісы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі былі ня столькі дэмаграфічным, колькі палітычным інструмэнтам уладаў. Упершыню беларусаў перапісалі ў 1897 годзе. Тады быў праведзены першы перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі. Пад час таго перапісу ў падданых імпэратара Мікалая Другога ўвогуле не пыталіся пра нацыянальнасьць, пыталіся пра веравызнаньне і родную мову. Як выявіў той перапіс, беларускай мовай тады карысталася 4,3 працэнта жыхароў імпэрыі. Усяго ў Расеі тады налічылі больш чым 125 мільёнаў чалавек – такім чынам афіцыйна беларускамоўных было зафіксавана каля 5 з паловай мільёнаў чалавек. Першы імпэрскі перапіс застаўся апошнім. Наступныя разы ўсходніх беларусаў перапісвалі ўжо ў СССР (у 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гадах), а заходніх – у Рэчы Паспалітай (у 1921 і 1931 гадах). У 1926 годзе ў СССР беларусаў налічылі крыху больш за 4 мільёны. Самы таямнічы перапіс прайшоў у 1937 годзе, акурат напярэдадні праваслаўных калядаў. Перапісны ліст рэдагаваў сам Сталін, усё арганізоўвалася як важнейшая дзяржаўная кампанія, якая павінна была паказаць рост дэмаграфічных паказчыкаў ва ўмовах сацыялізму. Але ў часе піку масавых рэпрэсіяў перапісчыкі недалічыліся 10 мільёнаў чалавек, паколькі яны не бралі пад улік спэцкантынгент НКВД, куды ўваходзіў ГУЛАГ, і войска. Той перапіс зафіксаваў насельніцтва СССР у памеры 156 мільёнаў чалавек, пры тым што бягучы ўлік насельніцтва ў папярэднія гады даваў лічбу ў 165,7 мільёна. Выяўлялася, што ў войску і ГУЛАГу было каля 10 мільёнаў чалавек... На піку масавых рэпрэсіяў недалічыліся 10 мільёнаў чалавек Сталін быў абураны. СНК СССР адразу прызнаў гэты перапіс дэфэктным, яго вынікі засакрэціў, непасрэдныя арганізатары перапісу былі звольненыя, шмат хто зь іх быў рэпрэсаваны. Сталін загадаў правесьці новы перапіс у 1939 годзе. Тады палічылі "добра" і зафіксавалі больш за 170 мільёнаў чалавек насельніцтва СССР, зь іх беларусаў – 5,27 мільёна. Колькасьць беларусаў у часе іншых савецкіх перапісаў:   1959            1970             1979         1989 7913488     9051755     9462715     10036251   Беларусы, якія пражывалі на тэрыторыі Польшчы ў міжваенны час, трапілі пад перапіс два разы: у 1921 і 1931 гадах. Вынікі тых перапісаў адлюстроўваюць не столькі рэальны нацыянальны стан Заходняй Беларусі, колькі палітыку палянізацыі. Польскі перапіс 1921 году выявіў крыху больш 1 мільёна беларусаў, 550 тысяч праваслаўных палякаў і некалькі соцень тысяч чалавек, якія назвалі "тутэйшымі" – апошнія былі пераважна ў Палескім ваяводзтве. У 1931 годзе колькасьць насельніцтва Заходняй Беларусі склала 4,6 мільёна чалавек, зь іх доля палякаў складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было зноў запісана "тутэйшымі". Да сёньня ў гісторыі незалежнай Беларусі быў праведзены адзін перапіс у 1999 годзе. Ён зафіксаваў, што ў Беларусі тады жыло 10 045 200 чалавек, зь іх беларусамі сябе назвалі 81,2 працэнты перапісаных. У 1999 годзе 74% людзей назвалі сваёй роднай мовай беларускую, мовай хатніх зносінаў назвалі беларускую 37%, а расейскую –63%. Валер Каліноўскі http://www.svaboda.org/content/article/1851593.html Назад
15.10.2009
У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 15.10.2009 У лясах Берасцейшчыны ўкраінцы будуюць лагеры У Столiнскiм раёне памежнiкi знайшлi незвычайны лагер. У вялiкiм шалашы знаходзiлася дзесяць чалавек. Грамадзяне Украiны, якiмi i былi насельнiкi шалаша, патлумачылi вартавым мяжы, што яны прыйшлi ў беларускi лес збiраць ягады i грыбы. У iх роднай вёсцы на тым баку мяжы працы няма, а дзяцей кармiць трэба, вось i пайшлi ўкраiнскiя вяскоўцы на свядомае парушэнне мяжы. Яшчэ i лагер абсталявалi, бо жыць збiралiся ўвесь нарыхтоўчы сезон. Парушальнiкаў дэпартавалi на радзiму. Дарэчы, у гэтым годзе ў памежных лясах Брэстчыны было затрымана каля дзвюх тысяч украiнскiх нелегалаў, якiя збiралi ягады i грыбы, паведамляе Звязда. http://racyja.by/news/naviny/sotsyum/20440.html Назад
15.10.2009
Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 15.10.2009 Блянкі "за беларускую мову" канфіскавалі Cупрацоўнікі баранавіцкай міліцыі не вярнулі маладафронтаўцам блянкі з подпісамі трох соцень гараджан, сабраных у рамках кампаніі "За беларускую мову!". Актывісты "Маладога фронту" Яраслаў Грышчэня і Алесь Паўлоўскі зьбіралі подпісы за тое, каб у сыстэме адукацыі павялічылася колькасьць установаў зь беларускай мовай навучаньня. Апроч таго жыхары падпісваліся й за тое, каб у Баранавічах усталявалі помнік пілётам, якія трагічна загінулі ў Польшчы. Міліцыянты затрымалі Яраслава і Алеся, патлумачыўшы, што тыя зьбіралі подпісы без дазволу мясцовых уладаў. Пазьней у пастарунку на хлопцаў склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх у дробным хуліганстве. 14 кастрычніка суд аштрафаваў Грышчэню і Паўлоўскага на 10 базавых велічыняў кожнага. Любоў Лунёва. http://www.svaboda.org/content/article/1852264.html Назад
15.10.2009
Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 15.10.2009 Міліцыянты паабяцалі прымусова "адкатаць пальцы" ў нябожчыка Мужчыну, які памёр 10 гадоў таму, брэсцкія міліцыянты падазраюць у дачыненні да выбуху ў Мінску і пагражаюць прыцягнуць яго да адказнасці за нязгоду прыйсці ў аддзяленне і "адкатаць пальчыкі" Свайго мужа Івана жыхарка Брэста Вольга Брайлян пахавала амаль дзесяць гадоў таму. Былога вайскоўца, афіцэра запаса, расказала Еўрарадыё жанчына, дапамагаў хаваць ваенкамат. Вольга Брайлян: "Майго мужа хаваў ваенкамат. Яны давалі грошы, яны ж выдзялялі месца на могілках — на вайсковых могілках месца ў яго. Усё было, нават салют. Усё ж ішло праз ваенкамат". Але менш чым праз год пачаліся дзівосы: падаткавікі запатрабавалі ў нябожчыка аплаціць падатак на лецішча. Вольга Брайлян: "Хадзіла гады тры да іх высвятляла. Ледзь дамаглася, каб пры мне яго выкраслілі. А то — паўсміхаліся, выкраслілі, а на наступны год ізноў прыходзіць падатак на дачу. Галоўнае, што адзін участак, а два гаспадары! Прыходзіў падатак і на мяне, і на нябожчыка мужа". Але не паспела жанчына разабрацца з падаткавікамі, якія хацелі браць грошы і з жывога, і з нябожчыка, як непаразуменні пачаліся з міліцыяй. На пачатку 2009 года яна атрымала позву з Маскоўскага РАЎС Брэста з патрабаваннем, каб яе муж прыйшоў да іх для правядзення дактыласкапічнай экспертызы. Вольга Брайлян: "Патэлефанавала ім сказала: "Хлопцы, чалавека няма, чалавек дзесяць гадоў таму памёр". Яны кажуць: "Нам такія звесткі дае ваенкамат". Здавалася, на гэтым справу вырашылі, але праз тры месяцы на імя Івана Брайлян прыйшла другая позва з міліцыі. Жанчына вырашыла звярнуцца ў ваенкамат. Вольга Брайлян: "Звярнуліся туды, а там кажуць: "Не можа такога быць!" Звароты жанчыны паўсюль, нібыта, прымалі да ведама, але 8 кастрычніка прыйшла трэцяя позва. Прычым, з пагрозамі пакарання ў выпадку чарговай адмовы з'явіцца ў міліцыю. Вольга Брайлян зачытала, якімі карамі пагражаюць яе памерламу мужу. Апынулася — прывесці ў міліцыю прымусова. Вольга Брайлян: "У выпадку нез'яўлення без паважных прычын фізічная асоба можа быць падвергнутая прываду ў адпаведнасці з артыкулам 8.12 — ухіленне без паважных прычын ад няяўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо ў орган дазнання ці папярэдняга следства вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 24.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ "Аб адміністрацыйных парушэннях". Чаму чалавек, пахаваннем якога займаўся ваенкамат, застаецца ў спісах жывых ваеннаабавязаных афіцэраў запаса, Еўрарадыё пацікавілася ў намесніка ваеннага камісара аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Брэста Алега Патуры. Як высветлілася, ваенкамат тут не пры чым. Алег Патура: "Звяртайцеся ў міліцыю і няхай яны пакажуць тыя спісы, паводле якіх мы маглі яго прозвішча падаць. Па-другое, мы спісы ў міліцыю не можам падаваць — у іх база звестак нашмат мацнейшая, чым у нас". Больш за тое, Вольга Брайлян не адзіная, у каго ваенкамат не выкрасліў са сваіх спісаў кагосьці са сваякоў.Алег Патура: "Яна не адна такая. Мы ўжо стаміліся за гэтае раздзяўбайства тлумачэнні даваць. Няхай навядуць у сябе парадак". Як прызнаўся Еўрарадыё следчы аддзела дазнання Маскоўскага РАЎС Брэста Дзмітрый Гуцікаў, парадку ў іх базе сапраўды няма. Але вінаватыя, паводле яго слоў, у сённяшніх непаразуменнях усё адно ваенкаматы. Дзмітрый Гуцікаў: "Гэтыя спісы бралі ў ваенкаматах. Калісьці чалавек быў пастаўлены там на ўлік як асоба, якая падлягае ваеннай рэгістрацыі, і гэтыя спісы былі перададзеныя ў міліцыю. А іх ніхто не адпрацаваў. Там частка людзей былі дактыласкапаваная, частка памерла, частку супрацоўнікі міліцыі ўжо "адкаталі". І адбылося такое бязладдзе. З шаснаццацігадовага ўзросту паставілі людзей у ваенкамаце. І ваенкаматы ж далей не адсочваюць сітуацыю, што з імі адбываецца далей. Так гэтыя спісы і падалі — ёсць людзі і ёсць". Зараз, кажа супрацоўнік РАЎС, спісы пераправерылі і нябожчыкаў з базы выкраслілі. Дарэчы, як высветлілася, у Міністэрстве ўнутраных спраў створаная спецыяльная база тых, чыіх пальчыкаў у базе МУС няма. І хто падлягае дактыласкапаванню. Праўда, тут жа адзначыў, што справа гэтая добраахвотная і ніякай адказнасці за адмову няма. У тым ліку і той, пра якую гаворыцца ў атрыманай Вольгай Брайлян позве. Дзмітрый Гуцікаў: "Усё гэта робіцца добраахвотна. Ніхто ніякіх мер, якія пазначаныя ў позвах, прымаць не будзе. Проста распрацаваны афіцыйны бланк позвы, і на ім рассылаецца гэта ўсё". Спецыяльную, "нестандартную" позву не рабілі, паводле слоў міліцыянта, дзеля таго, каб людзей супакоіць. Каб тыя не думалі, што над імі хтосьці такім чынам жартуе. А вось нібыта стандартны бланк міліцэйскай позвы добра знаёмы кожнаму беларусу. Зміцер Панямонаў. http://www.euroradio.fm/by/1003/reports/39545/ Назад
14.10.2009
У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 14.10.2009 У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага. Па словах Яраслава Грышчэні, аднаго з іх, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў напярэдадні за збор подпісаў у абарону беларускай мовы - акцыі, якую з 17 верасьня праводзіць Малады Фронт" і да якой далучыліся сябры рэгіянальнай кампаніі "4-ы сектар". Акрамя таго хлопцы зьбіралі подпісы за ўстаноўку помніка ваенным лётчыкам, якія загінулі падчас авіяшоў у Польшчы. Міліцыянты запатрабавалі паказаць дазвол на збор подпісаў, пасьля чаго даставілі актывістаў у пастарунак, дзе склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку. Ноч да суду затрыманыя правялі за кратамі. http://spring96.org/be/news/29971/ Назад
13.10.2009
У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 13.10.2009 У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея 12 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 1906/2009 індывідуальны зварот Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання Брэсцкім абласным судом. Адпаведнае паведамленне з Жэнеўскага офіса Вярхоўнага камісара па правах чалавека атрымаў юрыст, праваабаронца Раман Кісляк. Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Міжнародны Пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы і Факультатыўны пратакол да яго. Тым самым Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта ААН па правах чалавека разглядаць індывідуальныя звароты пра мяркуемае парушэнне якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце. У паведамленні, атрыманым Раманам Кісляком, гаворыцца, што аналагічная копія "накіраваная дзяржаве-ўдзельніцы 12 кастрычніка з просьбай перадаць у Камітэт якую-небудзь інфармацыю ці заўвагі наконт прымальнасці і па сутнасці індывідуальнага паведамлення на працягу шасці месяцаў". Таксама офіс Вярхоўнага Камісара паведамляе, што "паводле правіла 92 Правілаў працэдуры Камітэта дзяржаве-ўдзельніку выстаўленае патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта". "Юзэпчук звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека 2 кастрычніка пасля ўступленне смяротнага прысуду ў сілу. Гэта 67-ая зарэгістраваная Камітэтам скарга па Беларусі. Мы будзем дамагацца ўстанаўлення ў Камітэце па правах чалавека парушэння права на жыццё ў дачыненні да Васіля Юзэпчука. Нельга асуджаць чалавека да смяротнага пакарання пры наяўнасці неправераных належным чынам фактаў ужывання катаванняў і грубых парушэнняў гарантыяў справядлівага судаводства", - пракаментаваў Раман Кісляк. http://spring96.org/be/news/29952/ Назад
12.10.2009
З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 12.10.2009 З Масквы ў Гародню і Берасце самалётам Авіякампанія ўрада Масквы "Атлант-Саюз" 9 кастрычніка пачала выконваць палёты з аэрапорта Унукава ў Гародню і Берасце. Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, рэйсы ў Гародню будуць выконвацца з частатой тры разы на тыдзень — па панядзелках, серадах і пятніцах. Вылет з Масквы ў 14.00, прылёт у Гародню ў 15.35, вылет з Гародні ў 18.15, прылёт у Маскву ў 21.30 (час вылетаў/прылётаў указаны мясцовы). Мінімальны тарыф без уліку збораў у адзін бок склаў 65 еўра, туды/назад — 130 еўра. Рэйсы ў Берасце — з частатой тры разы на тыдзень па панядзелках, серадах і пятніцах. Вылет з Масквы ў 7.00, вылет з Берасце ў 09.40. Час вылетаў указаны мясцовы. Мінімальны тарыф без уліку збораў у адзін бок — 50 еўра. На гэтых напрамках кампанія будзе эксплуатаваць трыццацімесныя самалёты Embraer-120. Даведка БелаПАН. Авіякампанія "Атлант-Саюз" — афіцыйны перавозчык урада Масквы, адзін з лідэраў па аб'ёме пасажырскіх перавозак у аэрапорце Унукава. Аб'ём перавезеных авіякампаніяй пасажыраў у 2008 годзе — больш за 1 млн. 400 тыс. чалавек. Парк пасажырскіх самалётаў авіякампаніі складаецца з Boeing 737-300, Boeing 737-800, Embraer-120, Іл-86, Ту-154М, паведамляе БелаПАН. http://racyja.by/news/materyyaly/ekanomika/20320.html Назад
12.10.2009
У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 12.10.2009 У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання Aктывісты Руху "За Свабоду" 10 кастрычніка збіралі подпісы пад паштоўкі да кіраўніка краіны з прапановай увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне. У мерапрыемстве, прымеркаваным да еўрапейскага Дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, удзельнічалі актывісты Раман Кісляк і Юры Бакур. – Паштоўкі падрыхтаваныя арганізацыяй "Міжнародная амністыя". Мы на вуліцах гораду падпісалі 14 паштовак, яшчэ 34 раздалі мінакам. Людзі абяцалі іх адправіць самастойна, – кажа актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк. Паштоўкі адрасаваныя Лукашэнка. У змешчаным на іх тэксце гаворыцца, што Беларусь павінна адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання. 10 кастрычніка з'яўляецца еўрапейскім Днём барацьбы за адмену смяротнага пакарання. Адным з аргументаў прыхільнікаў адмовы ад смяротнага пакарання з'яўляецца ягоная незваротнасць. У свеце здараюцца прэцэдэнты, калі пасля выканання прысуду аб вышэйшай меры пакарання адкрываецца абставіны, якія апраўдваюць пакаранага. Да таго ж, да гэтай пары ў некаторых краінах смяротнае пакаранне выкарыстоўваюць для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў. Днямі іранскі суд прыгаварыў да смерці трох удзельнікаў масавых пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх быў пераабраны Махмуд Ахмадынежад. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/5254/ Назад
12.10.2009
Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 12.10.2009 Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне З прылаўкаў у Брэсце знікла малако Пружанскага малочнага камбіната. Ужо некалькі тыдняў яго не завозяць у крамы, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на "Брестский курьер". Пастаўкі малака спыненыя з-за рэарганізацыі прадпрыемства. Пружанскі малочны камбінат стварае з расійскім бокам сумеснае прадпрыемства. З гэтай прычыны з канца верасня спынена вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, а на рынкі Брэстчыны пастаўляюцца толькі масла і сыры. Хто менавіта з расіян купіў малочны завод у Пружанах, не паведамляецца. http://www.euroradio.fm/by/1000/news/39320/ Назад
Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 44 >>