Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
21.12.2015
У Брэсце змагаюцца за аднаўленне дарогі, што прызнаная гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай
Размова ідзе пра так званую “царскую дарогу”, якая вядзе да аднаго з фортаў Брэсцкай крэпасці і была разбураная мясцовымі камунальнымі службамі, каб правесці камунікацыі да некаторых будынкаў.
30.11.2015 НАША НАВІНА
Берасцейцы пазнаёмілісь з салістам гурта “Vuraj” Сяргеям Доўгушавым
30 лістапада берасцейцы змаглі пазнаёміцца з салістам гурта “Vuraj” Сяргеям Доўгушавым. Беларускі музычны гурт «Vuraj» эксперыментуе з беларускім фальклёрам, стварае новыя творы адмысловага гучаньня.Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць.
30.11.2015
Барак Абама павіншаваў беларускага паэта ў ЗША са 100-годзьдзем
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 сьнежня 1915 году, а бальшыню жыцьця пражыў у амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Саўт-Рывэр — месца пражываньня вялікай беларускай калёніі.
30.11.2015
Мальдзіс перакананы, што другі том «Каласоў» Караткевіча існаваў, Верабей — што не
Падчас сьвяткаваньня 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча зноў актыўна стала абмяркоўвацца пытаньне, ці дапісаў пісьменьнік другі том «Каласоў пад сярпом тваім».
27.11.2015
Чаму Караткевіч ня скончыў «Каласы»
У гэтую восень я зазнаў добра знаёмае і рэдкае цяпер пачуцьцё пагружэньня ў тэкст, калі ты расчараваны і незадаволены тым, што кніга скончылася, а табе яшчэ хочацца чытаць і чытаць далей.
30.10.2015
Творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам у Берасці
З песнямі на вершы беларускіх класікаў і не толькі выступіў у берасцейскім грамадска-культурным цэнтры “Грунтоўня” Зміцер Вайцюшкевіч.
27.10.2015 НАША НАВІНА
Размаўляць на мове дзядоў
26 кастрычніка адбылася сустрэча з пісьменніцай Наталкай Бабіной, якая прэзінтавала берасцейцам другі выпуск беларуска-ўкраінскага альманаха “Справа” Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
27.10.2015
У Варацэвічах завяршаецца будаўніцтва музея Напалеона Орды
У хуткім часе спіс міжнародных турыстычных аб’ектаў Берасцейшчыны папоўніцца. У радавым маёнтку мастака, у вёсцы Варацэвічы, што ў Іванаўскім раёне, завяршаецца будаўніцтва музею Напалеона Орды, на базе ўжо існуючага музейнага комплексу. Рэалізацыя ідэі стала магчымай пры ўзаемадзеянні Беларусі, Польшчы і Еўрапейскага Саюзу ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва.
16.10.2015 НАША НАВІНА
Літаратурная сустрэча беларускіх пісьменнікаў з вучнямі беларускага класа
15 кастрычніка Берасце наведалі мінскія літаратары, сябры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Сачанка, Алесь Пашкевіч, Васіль Жуковіч і Ўсевалад Себурака.
27.09.2015 НАША НАВІНА
Выстава выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Берасці
У нядзелю 27 верасня брасцейцы мелі цудоўную магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату і атрымаць неабходную інфармацыю і карысныя парады ад спецыялістаў па розных пытаннях, а таксама разнастайныя кансультацыі ў галіне абароны правоў чалавека.
22.09.2015 НАША НАВІНА
ХХ Міжнародны фестываль «Белая вежа»
Юбілейны ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" завяршыўся 19 верасня ў Берасці. За восем тэатральных дзён гледачы змаглі ўбачыць 22 спектакля з 13 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туніса і Украіны. На юбілейным фестывалі 2015 года ніякіх конкурсаў не праводзілася, але былі запрошаныя тэатральныя калектывы - пераможцы папярэдніх фестываляў.
21.09.2015
Як ня стала Ларысы Геніюш
У Горадні адбылася прэзэнтацыя кнігі пра Ларысу Геніюш «Духу магутныя чары...» Зборнік ўспамінаў, лістоў, архіўных маіэрыялаў выйшаў у сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка» у выдавецтве «Лімарыюс». У Горадню новую кнігу прывёз укладальнік Міхась Скобла.
18.09.2015
У Пінску паўстане касцёл святога Бенедыкта
У Пінску да канца кастрычніка плануюць завершыць будаўніцтва касцёла святога Бенедыкта – апякуна Еўропы. Урачыстасці прымеркаваныя да 90-х угодкаў стварэння Пінскай дыяцэзіі. 28 кастрычніка 1925 года пры згодзе Ватыкана біскуп Зігмунд Лазінскі заснаваў каталіцкую епархію на Палессі.
17.09.2015
“Вулічныя вершы” на берасцейскіх будынках
Партрэты і цытаты з вершаў беларускіх класікаў з’явяцца на будынках Берасця.
26.08.2015 НАША НАВІНА
На выставе аб стварэнні трохмерных аб'ектаў
27 жніўня ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў Брэсце ў рамках правядзення выставы “Неведомая Амэрыка”адбылася дэманстраваццыя высокатэхналагічных прылад. Удзельнікі змаглі паспрабаваць сябе ў стварэнні трохмерных аб'ектаў пры дапамозе 3D-друкаркі і 3D-асадкі Doodler. Творчую майстэрню правёў супрацоўнік Інфармацыйнага цэнтра Амбасады ЗША ў РБ (г. Мінск).
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 3 >>