Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
23.10.2007
Я Вам звонил...
lass="MsoNormal" align="center" style="text-align: left; margin: 0"> 23.10.2007 Я Вам звонил… 23 кастрычніка пасьля 21 гадзіны дахаты аднаго з удзельнікаў прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з Лесу" патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся вучастковым інспектарам: - "Хочу получить информацию по поводу листовок которые были на АНТИПРАВИТЕЛЬСТВЕННОМ МИТИНГЕ…" - "Дзе?!" - "Ну на каком-то шествии в августе". - "Вы неправільна паінфармаваныя – гэта была сустрэча з пісьменьнікам Паўлам Севярынцам". - "Мне начальник сказал взять объяснение по поводу листовок. Вот телефон начальника, Николая Ивановича... Позвоните ему и договоритесь о встрече на завтра. А где Ваша жена? Когда она будет дома?"  25 Кастрычніка: - "Я Вам звонил и хотел взять объяснение по поводу АНТИПРАВИТЕЛЬСТВЕННОЙ ДЕМОНСТРАЦИИ". -         "Мне адвокат ва ўніверсітэце патлумачыў, што мне нікуды ня трэба хадзіць і нічога ня трэба падпісваць". -         -"Вы не ходите – я сам к Вам приду". -         "Я Вам нічога не буду даваць i пaдпісваць, а жонцы я ўжо забараніў з Вамі размаўляць!" "Тогда я напишу рапорт, что Вы отказываетесь давать объяснения. У нас есть кое-какие законы, которые надо исполнять..."  
19.10.2007
Берасце. Міліцыя працягвае ціск на апазіцыю
19.10.2007 Берасце. Міліцыя працягвае ціск на апазіцыю Каля 20 гадзіны ў кватэру моладзевага актывіста Міхаіла Ільіна наведаўся старэйшы вучастковы інспектар Казарэз Д. У. (гэтак ён прадставіўся бацькам) і паведаміў, што па распараджэнні яго начальніка Верамейчыка ён мусьць апытаць юнака на конт рэчаў, якія былі знойдзены пад час сустрэчы з пісьменнікам і грамадскім актывістам Паўлам Севярынцам 19.08.2007. Паводле меркавання праваабаронца Вялічкіна Ў. да Міхася і яшчэ аднаго удзельніка сустрэчы міліцыя мае перадузятае стаўленне, таму што яны студэнты навучальных установаў, у якіх патрабуюцца добрыя здольнасці да малявання, а на думку некага з міліцэйскіх чыноў, яны могуць мець дачыненне да млюнкаў на імправізіваных грошах, хоць заўважна неўзброенным вокам, што гэтыя малюнкі надрукаваныя. Гэтая акцыя накіравана на тое, каб у чарговы раз націснуць на дэмакратычную апазіцыю і знайсці хоць нешта, што б апраўдала неправамерныя дзеянні міліцыі пад час затрымання удзельнікаў сустрэчы.
13.10.2007
Берасце. Затрыманне правабаронца
13.10.2007 Берасце. Запрыманне правабаронца 13.10.2007 у Берасці на праспекце Машэрава пад Кобрынскім мостам каля 17 гадзін быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы аўтамабіль праваабаронцы Рамана Кісляка. Міліцыянты патлумачылі, што, паводле інфармацыі дзяжурнага, яго аўто падазраецца ва ўдзеле ў дарожна-транспартным здарэнні. У момант затрымання разам з Раманам Кісляком знахходзіўся грамадскі актывіст руху "За Свабоду" Андрэй Шарэнда, які ў сумяціцы змог сыйсці. Нагадаем што Андрэй Шарэнда днямі быў выпушчаны па адбыцці адміністратыўнага аоышта за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным сходжзе. Зараз Раман Кісляк дастаўлены ў Маскоўскі РАЎС г. Брэста. Побач з ім знаходзіцца старшыня берасцейскай арганізацыі АГП дзеля падтрымкі і адсочвання сітуацыі. Берасцейскія праваабаронцы лічаць, што дарожна-транспартнае здарэнне гэта надуманы повад, каб аслабіць запланаваны апазіцыяй і дазволены уладамі "Еўрапейскі марш", які мае адбыцца 14 кастрычніка і запалохаць беларускае грамадства напярэдадні мерапрыемства. Магчвмыя, так сама, матывы помсты з боку міліцыянтаў за актыўную дапамогу Рамана Кісляка затрыманым у апошні час.
12.10.2007
Бяроза. Сустрэчы супрацоўнікаў міліцыі з Бярозаўскімі апазыцыянерамі працягваюцца
12.10.2007 Бяроза. Сустрэчы супрацоўнікаў міліцыі з Бярозаўскімі апазыцыянерамі працягваюцца Сёньня да грамадзкай актывісткі Шчапёткінай наведаўся да хаты начальнік аховы грамадзкага парадку Бярозаўзкага РАУС падпалкоўнік Эйхарт, каб даведацца ці паедзе яна на Эўрапейскі Марш. На пытеньне, чаму міліцыя хоча даведацца пра яе асабістыя дзеяньні, калі марш дазволены, Эйхарт паціснуў плячыма, але пры гэтым дадаў, што такі абыход ён робіць таму, што яму загадана з верху. Трэба адзначыць, што размова прайшла ў мірным рэчышчы. Падпалкоўнік падзякаваў за тое, што Шчапёткіна пусьціла яго ў кватэру й прабачыўся, што патурбаваў. Адназначна тое, што ўлады хочуць ізаляваць людзей ад паездкі ў Менск, каб зрабіць марш малалюдным.
11.10.2007
Бяроза. Прафіляктычныя бяседы міліцыі  бяседы з грамадскімі актывістамі
11.10.2007 Бяроза. Прафіляктычныя бяседы міліцыі  бяседы з грамадскімі актывістамі Сёньня да сябра партыі БНФ Сяржука Русецкага на працу прыйшоў намесьнік начальніка Бярозаўскага РАУС падпалкоўнік Эйхарт з мэтай правядзеньня прафіляктычнай бяседы, наконт Эўрапейскага Марша. Русецкі адказаў, што паедзе на марш абавязкова. Эйхарт паскардзіўся яму, што ня можа знайсьці Тамару Шчапёткіну й Ільлю Шыманскага. Русецкі паспачуваў яму, але ў дапамозе адшукаць адмовіў. Усе астатнія аргументы Эйхарт таксама абвергнуў. Думаецца, што зараз у Бярозе будуць сачыць за апазыцыяй, каб не дапусьціць іх на Эўрапейскі Марш.
11.10.2007
У судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі затрыманых напярэдадні Ю. Бакура і  І. Абрамаву
11.10.2007 У судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі затрыманых напярэдадні Ю. Бакура і  І. Абрамаву   Нагадаем, што Бакур Юрый і Абрамава Інга былі затрыманыя 10.10.2007, а 19.50, на пр. Машэрава побач з СШ №13, што ў Берасьці, калі супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які прадставіўся як Пышкін Андрэй Пятровіч, убачыў, як Бакур Юрый павязаў блакітную стужку і выклікаў патрульны аўтамабіль. Ноч да суду затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Суд адбыўся пад старшынствам суддзі Беразюка С. А. З паказанняў Бакура Ю. Мы з Інгай 11.10. у вечары гулялі па праспекце Машэрава, і каля дома №66 я прывязаў на вадасточнай трубе стужку блакітнага колеру. Неўзабаве да нас падыйшоў мушчына ў цывільным. Ен сказаў "Міліцыя. Стаяць. Я зараз выклікаю нарад." На прапанову прадставіцца ён ніяк не адрэагаваў. Мы пазванілі маці Інгі, якая разам з яе сястрой былі недалёка бо хадзілі на закупы. Нарад міліцыі на аўтамабілі і Інгіна маці з сястрой з'явіліся амаль адначасова праз 5-7 хвілінаў. Потым яшчэ падыйшоў пешы патруль. Нам прапанавалі сесці ў машыну. Ў гэты момант, паводле сведчанняў Пышкіна (які з'яўляецца старшым лейтэнантам міліцыі і працуе ў абласной управе ўнутраных справаў старшым інспектарам па рэжыму сакрэтнасці), і Размыслова Яўгена Іванавіча (камандзіра узвода ППСМ) і міліцыянта-вадзіцеля Гайко Мікалая Сяргеевіча мы з Інгай брыдка лаяліся. На самой справе а ні я, а ні Інга брыдкіх словаў не ужываем увогуле. Потым прыязджала аператыўна-следчая група, нас завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратаколы. Я запатрабаваў дапамогу адваката, у чым мне было адмоўлена. Са складзеным пратаколам аб адміністратыўным правапарушэнні мяне не азнаёмілі, толькі паведамілі, што я затрыманы за дробнае хуліганства і буду утрымлівацца да суду пад вартай. З паказанняў сведкі Абрамавай І. В. (маці Абрамавай Інгі). Недзе а 20 гадзіне да мяне пагэлефанавала Інга і сказала, што на вуліцы яе з Юркам Бакурам затрымаў невядомы чалавек, які назваўся міліцыянтам і выклікаў патруль. Я з другой дачкой падыйшла да таго месца. Амаль разам са мной прыехаў міліцэйскі патруль на машыне. Усе делейшыя падзеі адбываліся на маіх вачах. Міліцыянты нешта абмяркоўвалі паміж сабой, да затрыманых яны увогуле не звярталіся. Падыходзіў пешы патруль, прыяжджалі яшчэ нейкія міліцыянты. Потым маёй дачцэ і Юрку Бакуру прапанавалі сесці ў машыну. Матам яны не лаяліся. Увогуле, я так выхоўваю сваіх дзяцей што яны ніколі брыдкіх слоў не ўжываюць. Потым павезлі затрыманых у Ленінскі РАУС. Там мне сказалі, што з імі правядуць прафілактычную размову і адпусцяц і, што мая дачка паўнагадовая, таму ў маёй прысутнасці патрэбы няма і прапанавалі мне ісці дадому. Але на працягу некалькіх гадзінаў Інгу не выпускалі і, урэшце, мне паведамілі, што яна затрыманая за дробнае хуліганства і да суду бадзе утрымлівацца пад вартай. З паказанняў сведкі Пышкіна А. (старшага лейтэнанта міліцыі, старшага інспектара па рэжыму сакрэтнасці Берасцейскай УУС) Калі затрыманым прапанавалі сесці ў машыну яны пачалі  гаварыць: "Зачем нам это надо? Это 37 год. Політіческіе..." "обільно перемежая речь нецензурной бранью".   Суд пакараў Інгу Абрамаву адміністратыўным арыштам тэрмінам у 5 сутак, а Юрку Бакура - 10 сутак. Пры гэтым суд не ўзяў пад увагу тыя працэсуальныя парушэнні, якіх было шмат пры затрыманні і асабістым доглядзе. Судзя адхіліў іх на той падставе, што судом разглядаецца справа аб канкрэтным адміністратыўным правапарушэнні, а не аб дзеяннях міліцыянтаў.   Берасцейскія праваабаронцы лічаць, што судовы пераслед моладзевых актывістаў мае мэтай прадухіліць іхні удзел у маючаым адбыцца "Еурапейскім Маршам" .
10.10.2007
Берасце. Пакараны дванаццаты ўдзельнік сустрэчы з Паўлам Севярынца
10.10.2007 Берасце. Пакараны дванаццаты ўдзельнік сустрэчы з Паўлам Севярынцам 10 кастрычніка судом Маскоўскага раёна г. Брэста пад старшынствам суддзі Смірновай В. К. быў пакараны штрафам ў 20 базавых велічынь (620000 рублёў) Ярмак Анатоль, сябра партыі БНФ, нібыта за ўдзел у несанкцыяванам сходзе, а, на смой справе, у сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Нагадаем, што гэта сустрэча адбывалася ў памяшканні, якое арэндуе партыя БНФ у Берасці 19 жніўня пасля партыйна сходу. На ёй Павел Севярынец прадстаўляў сваю новую кнігу "Лісты з лесу" і за удзел у гэтай сустрэчы ужо панеслі розныя пакаранні 12 чалавек, у тым ліку і сам аўтар на 15 сутак арышту. Анатоль Ярмак сцвярджаў у судзе, што ён прыйшоў менавіта на партыйны сход. Сведкі з боку міліцыі, якія праводзілі затрыманне, тлумачылі што гэта было несанкцыянаванае мерапрыемства, спасылаючыся на інфармацыю дэжурнага па райаддзеле, і ніхто са службовых асобаў не стаў высвятляць што там адбываецца. А замест таго, міліцыянты гватоўна ўварваліся ў памяшканне і затрымалі 30 асобаў.
10.10.2007
Берасце. За стужку ў кутузку
10.10.2007 Берасце. За стужку ў кутузку Бакур Юрый і Абрамава Інга былі затрыманыя 10.10.2007, а 19.50, на пр. Машэрава побач з СШ №13, што ў Берасьці. Руплівы супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які прадставіўся як Пышкін Андрэй, убачыў, як Бакур Юрый павязаў блакітную стужку і выклікаў патрульны аўтамабіль. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста. Падчас дагляду асабістых рэчаў у Юркі Бакура былі знойдзены блакітныя стужкі і налепкі-запрашэньні да маршу 14 кастрычніка. Ноч да суду затрыманыя правялі ў ІЧУ. Абодвум вмяняецца "дробнае хуліганства".
28.09.2007
Берасце. Аштрафавана яшчэ адна удзельніца сустрэчы з Паўлам Севярынцам
style='text-justify-trim:punctuation; background-attachment:fixed'> 2007.09.28   Берасце. Аштрафавана яшчэ адна удзельніца сустэчы з Паўлам Севярынцам Сёння ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста скончылася слуханне па адміністратыўнай справе Кацярыны Бельскай, якая была затрымана ў час сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Як і у іншых выпадках, суддзя Смірнова В. К. не ўзяла пад увагу відавочныя доказы яе нявінаватасці, не улічыла той факт, што закон не патрабуе ад грамадзяніна браць дазвол ад ўлады на ўдзел у сходзе, альбо неяк высвятляць законнасць яго правядзення і, улічваючы што Кацярына ужо мела на працягу года адміністратыўнае правапарушэнне, пакарала яе штрафам у 20 баз
27.09.2007
Берасце. Затрыманых выпусцілі на волю да суду
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.27   Берасце. Затрыманых выпусцілі на волю да суду На фота Аказанне медычнай дапамогі В. Сымоніку праходзіць пад пільным наглядам падпалкоўніка Сцяпанава У судзе Маскоўскага раёна г. Брэста адбылося папярэдняе слуханне справы затрыманых учора Паліны Панасюк і Віталя Сымоніка. Затрыманых даставілі ў суд а палове адзінаццатай і ім прыйшлося амаль дзве гадзіны чакаць адваката. У калідоры суду Віталю зрабілася дрэнна, бо перад гэтым 26.09.2007 ён каля 7 гадзін утрымліваўся ў міліцэйскім самаходзе, у ізалятары часовага ўтрымання ён не атрымліваў харчавання і правёў ноч у халоднай камеры. Прысутныя ў судзе праваабаронцы выклікалі яму хуткую дапамогу. А ні суд Маскоўскага раёна, а ні міліцыянты Маскоўскага РАУС на чале з вядомым падпалкоўнікам міліцыі Сцяпанавым не праявілі гуманізму і не спрыялі аказанню дапамогі затрыманаму. Нават ін'екцыю фельчар рабіў у калідоры суду. Суддзя Сянько Р. А. вынесла рашэнне перадаць справы ў суд Ленінскага раёна г. Брэста і выпусціць затрыманых з пад варты да суду. Яны прыцягваюцца да адказнасці па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) КаАП за спробу перадаць затрыманым учора Андрэю Шарэнду, Раману Кісляку напоі і чакалядкі "Сн
27.09.2007
Аб падзеях 26-27 верасня з першых вуснаў
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.27   Аб падзеях 26-27 верасня з першых вуснаў Аб тым што здарылася каля будынку суду ў Берасці распавядае ўдзельнік тых падзеяў і ахвяра міліцэйскага пераследу Віталь Сымонік.   Прыкладна каля 15 гадзіны 26.09.2007 мне патэлефанаваў Раман Кісляк і папрасіў каб я набыў што-небудзь перакусіць таму што яны увогуле з Андрэем Шарэндам нічога сёння не елі. Я па-хуткаму набыў два "Снікерса" і адну "колу". Раман паведаміў што яны з Андрэем стаяць на заднім дворыку будынка суду. Калі я выходзіў у гэты задні дворык, то  не заўважыў ніякіх надпісаў пра тое што туды ўваход забаронены (а, насамрэч, там іх і не было). Я спакойна падышоў да Рамана з Андрэем, у гэты час каля іх стаяў супрацоўнік міліцыі у цывільным. Я запытаўся ці можна перадаць ежу, ён нічога супраць не меў. У момант перадачы выйшла Паліна Панасюк і сфатаграфавала нас. Праз некалькі секунд падпалкоўнік міліцыі Сцяпанаў пачаў крычаць:"Што вы тут робіце! Здесь режімная зона!" І пачаў адбіраць у Паліны фотаапарат. Паліна не аддавала, казала:"На якой падставе?" Тады Сцяпанаў закрычаў каб мы пакінулі тэрыторыю дворыка, я кажу Паліне:"Давай пайдзем, а то гэты вар'ят Сцяпанаў увогуле хворы чалавек." Мы сабраліся зыходзіць і тут  Сцяпанаў закрычаў, што мы затрыманыя за  знаходжанне ў рэжымнай зоне. Мы абураныя такімі заявамі, пачалі выказваць сваю нязгоду. Сцяпанаў не даваў нам пакінуць дворык, расстаўляў рукі, крычаў, пагражаў. Потым ён загадаў, каб нас пасадзілі ў міліцэйскую машыну, а ў Паліны адабралі фотаапарат. Паліна не аддавала фотаапарат, легла на зямлю, Сцяпанаў з астатнімі міліцыянтамі пачалі ужываць розныя прыёмы каб запхнуць Паліну ў "бобік". Сцяпанаў увогуле пачаў біць Паліну. Я з Андрэем падскочылі да Паліны каб бараніць яе. Андрэя, міліцыянт Тарасевіч  паваліў на зямлю. Ад мяне патрабавалі каб я сеў у машыну, я адказаў што з задавальненнем, але каб толькі не білі дзяўчыну. Я сеў на задняе мейсца каля мяне сеў міліцыянт, і запатрабаваў каб я выключыў мабільны тэлефон, я сказаў што хачу патэлефанаваць свайму адвакату, а ён пагразіў што увогуле адбярэ мабільны тэлефон,  я выключыў. У гэты час міліцыянты запіхвалі Паліну ў "адстойнік" у машыне УАЗ. Я не бачыў што там рабілася, але крычаў міліцыянтам, каб яны не білі дзяўчыну. Адтуль чуліся толькі маты з боку міліцыянтаў. Потым калі Паліну пасадзілі, Сцяпанаў пачаў лаяцца матам і пагражаць крымінальнай справай, я папрасіў каб мне растлумачылі за што мяне затрымалі ў адказ пачуў матную лаянку і пагрозы. Так затрымалі нас прыкладна каля 15.30 Потым прыкладна праз паўтары гадзіны нас перасадзілі з Палінай у іншы УАЗ на задняе сядзенне, то бок прыкладна а 17.00. А 18.00. нас павезлі ў Маскоўскі РАУС каб скласці пратаколы, але пратаколы былі складзены толькі а 22.45 гадзіне, гэта значыць, агулам 7 гадзін мы правялі ў машыне не еўшы нічога і нікуды не выходзіўшы. Пад час складання пратаколаў з боку міліцыянтаў гучалі пагрозы. Уся працэдура скончылася толькі а 2 гадзіне ночы. Прыкладна ў 2.30 нас даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Стан майго здароўя вельмі пагоршыўся - галаўны, вушны боль, увесь час непрыемныя сардэчныя болі. Я папрасіў каб мне хаця б далі анальгіну, і мне не адмовілі. Завялі у камеру, нары былі голыя, заснуць было вельмі цяжка, да раніцы я падрамаў каля адной гадзіны. Ранкам каля 8.00. мяне паднялі запыталіся састаў прысутных. Гэта было ужо другая змена супрацоўнікаў ІЧУ, я папрасіў каб мне аказалі медычную дапамогу, на што супрацоўнік ізалятару часовага ўтрымання адказаў: "Ну што там у цябе, давай я гляну." Я адказаў, што ён не спецыяліст, адказаўшы мне:"Як хочаш" ён зыйшоў з камеры. А 9.30. мяне вывялі з камеры аддалі рэчы і пасадзілі у бус не на заднія сядзенне а ў адстойнік у якім не было дзе сесці і за што трымацца, гэта значыць, любое рэзкае тармажэнне і можна было б паляцець у любы бок і ўдарыцца аб сценку, а там вынікі маглі б аказацца жаласныя. А 10.30. мы прыехалі ў суд мне ў гэты час увогуле стала дрэнна. Зайшоўшы ў кабінет да суддзі мы запатрабавалі адваката яна сказала выйсці і напісаць заяву, каб справу без адваката не разглядалі. Я папрасіў сваіх сяброў, каб мне вызвалі хуткую дапамогу. Хуткая прыехала агледзела мяне, фельчар, які аглядаў даў мне ўкол. Праз хвілін 20 з'явіўся наш адвакат, а праз хвілін 15 суддзя нас прыняла і накіравала нашу справу ў суд Ленінскага раёна, пры гэтым вызваліўшы нас з-пад варты. Пасля я пайшоў да дому прыняў душ і лёг спаць, сп
27.09.2007
Вынесена рашэнне па адміністратыўнай справе чарговага ўдзельніка сустрэчы з Паўлам Севярынцам
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.27   Вынесена рашэнне па адміністратыўнай справе чарговага ўдзельніка сустрэчы з Паўлам Севярынцам У судзе Маскоўскага раёна г. Брэста вынесена рашэнне па адміністратыўнай справе Р. Кісляка, затрыманага ў час сустрэчы з Паўлам Севярынцам 19.08.2007. Суддзя Смірнова В. К. пакарала яго штрафам у 2 базавых велічыні (62000 рублёў). Як і ў іншых аналагічных выпадках судом не былі ўлічаны тыя акалічнасці, што закон не патрабуе ад грамадзяніна браць дазвол ад ўлады на ўдзел у сходзе, альбо неяк высвятляць законнасць яго правядзення. Пры гэтым супярэчныя сведчанні міліцыянтаў судом не падвяргаліся сумневу.
27.09.2007
Здзекі над затрыманымі ў берасцейскім ІЧУ
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.27   Здекі над затрыманымі ў берасцейскім ІЧУ У берасцейскім ізалятары часовага ўтрымання, што на вул. Багданчука, супрацоўнікі здзекваюцца над затрыманымі. Вось што паведаміла затрыманая ўчора на тэрыторыі суду Маскоўскага раёна Паліна Панасюк. "У ноч з 26.09.2007 на 27.09.2007 я была дастаўленая ў ізалятар часовага ўтрымання Маскоўскага РАЎС. На мяне быў складзены адміністрацыйны пратакол. Раніцай 27.09.2007 прыкладна ў 9.10 - 9.20 я была па-хамску і груба разбуджана невядомай мне службовай асобай ізалятара часовага ўтрымання. Гэта выказалася ў наступным: я прачнулася ад таго, што хтосьці грубіянска сцягваў мяне за нагу, тузаў з памоста, на якім я спала. Пры гэтым гучна крычаў: "Встать!", калі я спытала, хто ён такі і чаму ён на мяне крычыць і тузае за нагу, то супрацоўнік ІЧУ працягваў крычаць: " Встать!" Нагоду, па якой я павінна ўстаць, ён не назваў. На просьбу прадставіцца заявіў - "начальнік адміністрацыі", на просьбу назваць прозвішча - пачаткаў выдумляць сабе прозвішча " Пупкин ", "Кишкин", а ў канцы заявіў: "Щас! Будешь у меня голая спать на нарах!" Пасля гэтага ён пакінуў камеру. У 9.30 іншы міліцыянт вывяў мяне з камеры. У прыёмнай ІЧУ, дзе мне аддалі асабістыя рэчы, я зноў бачыла гэтую службовую асобу. Ён афармляў выдачу асабістых рэчаў. У момант, калі я зашнуроўвала красоўкі. ён падскочыў да мяне з крыкам: " Не ставь тут свои вонючие носки!" і зноў стаў тузаць мяне за нагу. Падчас гэтага я пачула моцны пах алка
26.09.2007
Берасце. Кампанія пераследу актывістаў руху "За свабоду" доўжыцца
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.26   Берасце. Кампанія пераследу актывістаў руху "За свабоду" доўжыцца У 8.30 у сваёй кватэры міліцыянтамі быў затрыманы Андрэй Шарэнда, актывіст руху "За свабоду". Спачатку ён быў дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі ў Паўднёвым гарадку, пазней ён быў перавезены ў пастарунак Маскоўскага РАУС. Да суду ён утрымліваецца пад вартай. Суд над А. Шарэндам прызнчаны на 12 гадзіну. Міліцыянты даставілі ў суд затрыманага ў 12.30. У калідоры суду Маскоўскага раёну г Берасця да прысутнага там Рамана Кісляка , які раней так сама прыцягваўся да суду ў адміністратыўнай справе аб несанкцыянаваным мерапрыемстве - сустрэчы з Паўлам Севярынцам, падышоў капітан Тарасевіч А. У., прад'явіў нейкую паперу і абвясціў, што ён затрыманы, будзе дастаўлены ў Маскоўскі РАУС, і будзе да суду утрымлівацца пад вартай. Пасля чаго абодвух затрыманых міліцыянты з суду вывялі. Неўзабаве сакратарка суду абвясціла што справа абодвух затрыманых будзе разглядацца ў 15 гадзін. А 15 гадзіне, калі сабраліся грамадзяне, каб папрысутнічаць на працэсах, Затрыманыя ўсё яшчэ утрымліваліся ў міліцэйскім самаходзе. У 15.30 за спробу перадаць затрыманым напоі і чакалядкі "Снікерс" былі затрыманыя Паліна Панасюк і Віталь Сымонік. Затрыманнем кіраваў, вядомы сваім жорсткім стаўленнем да іншадумцаў падпалкоўнік міліцыі Сцяпанаў А. Пазней адбыўся суд пад старшынствам суддзі Смірновай В. К., якая пастанавіла падвергнуць А. Шарэнду на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Суд скончыўся амаль а 18 гадзіне. Тым не меней суддзя Смірнова вырашыла разгледзець і справу Рамана Кісляка. Недзе а 21 гадзіне судзя скончыла слуханне па справе і абвясціла перапынак да 9 гадзінаў наступнага дня, калі яна абвесціць пастанову па справе. Пры гэтым яна пастанавіла адпусціць Рамана Кісляка з пад варты. Увесь гэты час затрыманыя Паліна Панасюк і Віталь Сымонік знаходзіліся ў міліцэйскім самаходзе без пітва, ежы, у скурчаным стане, збітыя міліцыянтамі. Утрымліваліся яны па асабістым загадзе падпалкоўніка Сцяпанава, які быў сведкам на працэсах Шарэнды і Кісляка, і зыходзячы загадаў утрымліваць іх "до моего особого распоряженія". Нарэшце, па сканчэнні судовых працэсаў, Паліну Панасюк і Віталя Сымоніка даставілі ў пастарунак Маскоўскага РАУС, дзе а 22.30 на іх склалі пратаколы і адвезлі у ізалятар часовага затрымання. Увесь час затрыманыя Андрэй Шарэнда, Раман Кісляк, Паліна Панасюк і Віталь Сымонік атрымлівалі маральную падтрымку ад праваабаронцаў, грамад
25.09.2007
Працяг судовых працэсаў над удзельнікамі сустрэчы з Паўлам Севярынцам
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.25   Працяг судовых працэсаў над удзельнікамі сустрэчы з Паўлам Севярынцам У  судзе Маскоускага раёна г. Берасця завершыўся судовы працэс па адміністратыунай справе журналісткі  Насты Мялешкі, затрыманай падчас сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Суд вынес ёй папярэджанне. Суд не узяў пад увагу тое, што Наста з'яўляецца пазаштатным карэспандэнтам газеты "Брэсцкі кур'ер", што ёсьць рэдакцыйнае заданьне, апублікаваны артыкул аб сустрэчы з Паўлам Севярынцам. Факт таго, што Наста зьяўляецца студэнткай ЕГУ, быў расцэнены судом, як "не працуе", няма запісу ў працоўнай кніжцы - не журналіст...  У судзе сведкі з боку міліцыі ўвесь час блыталіся ў сьведчаньнях, копія пратаколу затрымання не адпавядала арыгіналу, але гэта ніяк не адбілася на выніку судовага працэсу. Суд прызнаў Насту вінаватай ў парушэньні ч.1 арт 23.34 КаАП - "сваёй прысутнасьцю забясьпечыла правядзеньне несанкцыянаванага сходу..." і пакараў журналістку "папярэджаньнем". Наста Мялешка мае намер абскардзіць рашэнне суду Маскоускага раён
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6 >>