Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
19.09.2017 Грамадства
Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
 
У Варшаве ў межах штогадовай канферэнцыі БДІЧ/АБСЕ 19 верасня прайшла дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі. У дыскусіі з беларускага боку прынялі ўдзел кіраўнік кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і дачка пакаранага вышэйшай мерай пакарання Генадзя Якавіцкага Аляксандра.
 
У Беларусі апошнія гады смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне 3-4 разы ў год, некалькі гадоў таму гэтая лічба сягала 40 прысудаў, то бок расстрэлы ў калідоры смерці на Валадарскага выконваліся амаль што тыдня. Але хіба гэта адзіная “станоўчая” тэндэнцыя апошнія за 21 год, калі ў Беларусі шляхам рэферэндуму вернутау смяротнае пакаранне.
 
Па-ранейшаму ўмовы ўтрымання смяротнікаў як і правіла стаўлення да іх знаходзяцца па-за межамі гуманнасці – гэта адзіночныя камеры, у якіх утрымліваюцца як правіла 2 чалавекі, свет у такіх камерах уключаны 24 гадзіны на суткі, асуджаным да вышэйшай меры пакарання забаронена сядзець на нарах на працягу дня, спаць дазволена толькі на спіне, каб былі бачныя рукі, іншым зняволеным забаронена глядзець нават у шчыліну ў дзвярах, калі канваіруюць такіх асуджаных. Зазвычай канваіруюць смяротнікаў з закладзенымі рукамі за спіну, у сагнутай пазіцыі “тварам уніз”, няважна канваіруюць так на судовы разгляд справы ў вышэйшай інстанцыі, на сустрэчу з адвакатам, роднымі ці на расстрэл. Прагулкі адбываюцца ў такіх жа боксах як і камеры. Усё гэта можна прыраўняць да катаванняў. Па словах Аляксандры Якавіцкай, бацьку якога расстралялі 6 лістапада 2016 году, сустрэчы былі стрэсам і для яе і для асуджанага: “ З моманту як вялі па калідоры да месца сустрэчы поўнасцю перакрывалі ўсё, нават нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма. Пяць чалавек канвою заўсёды ўважліва слухалі пра што мы размаўляем. І нават жартавалі, “што ў вас мала засталося часу”. Як узгадвае Аляксандра, былі складанасці з ліставаннем, а для блізкіх, калі не прыходзіць ніякай весткі гэта азначае, што чалавека можа ўжо і не быць у жывых. Блізкія не ведаюць, калі здзейснены прысуд, дзе пахаваны іх блізкі, часта родныя атрымліваюць пасля выканання прысуду асабістыя рэчы расстралянага, сярод якіх і яго турэмную робу, са знакам на спіне “ІМН”.
Паводле праваабаронцаў грамадская думка датычна смяротнага пакарання мяняецца. Калі падчас рэферэндуму 1996 году супраць смяротнага пакаранне выказваліся 18 % насельніцтва, то цяпер гэтая лічба сягае 40%. Але нават сярод 60 адсоткаў, тых, хто “за” – вялікая доля тых, хто за вышэйшую меру пакарання з пэўнымі агаворкамі.
19.09.2017 Грамадства
Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
 
У Варшаве ў межах штогадовай канферэнцыі БДІЧ/АБСЕ 19 верасня прайшла дыскусія, прысвечаная смяротнаму пакаранню ў Беларусі. У дыскусіі з беларускага боку прынялі ўдзел кіраўнік кампаніі супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і дачка пакаранага вышэйшай мерай пакарання Генадзя Якавіцкага Аляксандра.
 
У Беларусі апошнія гады смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне 3-4 разы ў год, некалькі гадоў таму гэтая лічба сягала 40 прысудаў, то бок расстрэлы ў калідоры смерці на Валадарскага выконваліся амаль што тыдня. Але хіба гэта адзіная “станоўчая” тэндэнцыя апошнія за 21 год, калі ў Беларусі шляхам рэферэндуму вернутау смяротнае пакаранне.
 
Па-ранейшаму ўмовы ўтрымання смяротнікаў як і правіла стаўлення да іх знаходзяцца па-за межамі гуманнасці – гэта адзіночныя камеры, у якіх утрымліваюцца як правіла 2 чалавекі, свет у такіх камерах уключаны 24 гадзіны на суткі, асуджаным да вышэйшай меры пакарання забаронена сядзець на нарах на працягу дня, спаць дазволена толькі на спіне, каб былі бачныя рукі, іншым зняволеным забаронена глядзець нават у шчыліну ў дзвярах, калі канваіруюць такіх асуджаных. Зазвычай канваіруюць смяротнікаў з закладзенымі рукамі за спіну, у сагнутай пазіцыі “тварам уніз”, няважна канваіруюць так на судовы разгляд справы ў вышэйшай інстанцыі, на сустрэчу з адвакатам, роднымі ці на расстрэл. Прагулкі адбываюцца ў такіх жа боксах як і камеры. Усё гэта можна прыраўняць да катаванняў. Па словах Аляксандры Якавіцкай, бацьку якога расстралялі 6 лістапада 2016 году, сустрэчы былі стрэсам і для яе і для асуджанага: “ З моманту як вялі па калідоры да месца сустрэчы поўнасцю перакрывалі ўсё, нават нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма. Пяць чалавек канвою заўсёды ўважліва слухалі пра што мы размаўляем. І нават жартавалі, “што ў вас мала засталося часу”. Як узгадвае Аляксандра, былі складанасці з ліставаннем, а для блізкіх, калі не прыходзіць ніякай весткі гэта азначае, што чалавека можа ўжо і не быць у жывых. Блізкія не ведаюць, калі здзейснены прысуд, дзе пахаваны іх блізкі, часта родныя атрымліваюць пасля выканання прысуду асабістыя рэчы расстралянага, сярод якіх і яго турэмную робу, са знакам на спіне “ІМН”.
Паводле праваабаронцаў грамадская думка датычна смяротнага пакарання мяняецца. Калі падчас рэферэндуму 1996 году супраць смяротнага пакаранне выказваліся 18 % насельніцтва, то цяпер гэтая лічба сягае 40%. Але нават сярод 60 адсоткаў, тых, хто “за” – вялікая доля тых, хто за вышэйшую меру пакарання з пэўнымі агаворкамі.
 
 
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
24.09.2007
Берасце. Шматлюдны мітынг адбыўся на стадыёне "Лакаматыў" з нагоды ўшчамлення правоў прадпрымальнікаў
style='text-justify-trim:punctuation'> 2007.09.24   Берасце. Шматлюдны мітынг адбыўся на стадыёне "Лакаматыў" з нагоды ўшчамлення правоў прадпрымальнікаў У Берасці на стадыёне "Лакаматыў", што размешчаны ў маланаселеным раёне, адбыўся дазволены уладай мітынг з нагоды ўшчамлення правоў прадпрымальнікаў. Прысутнічала каля 200 асобаў, сябраў прадпрымальніцкага прафсаюзу, незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці, праваабаронцаў, партыйных актывістаў і іншых зацікаўлкных асобаў. Як звычайна, мітынгоўцы былі пад пільным наглядам міліцыянтаў, але абышлося без эксцэсаў і сутычак. Мітынг прыняў рэзалюцыю - зварот да прэзідэнта А. Г. Лукашэнка, ў якой канстатуе пагаршэнне умоваў працы прадпрымальнікаў пасля прыняцця прэзідэнтскага указу №760, звязанае з павелічэннем бюракратычнага ціску на малы бізнес, патрабуе арганізаваць сустрэчу з прэзідэнтам і адмяніць шэраг змен у вышэй згаданым указе. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі вядучых палітычных партый, грамадзкіх арганізацый, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, Некаторыя выказалі свае ўражаньні ад мітынгу, напрыклад: - Зінаіда Міхнюк (старшыня рэгіянальнай берасцейскай філіі прафсаюзу РЭП):"Я прыйшла на мітынг каб пабачыць тых членаў свайго прафсаюзу, што працуюць на прадпрымальнікаў, іх не было, а гэта ж высокакваліфікаваныя кадры, якіх лёс прымусіў кінуць завод і пайсьці "з торбамі" на рынак". Я думала мне дадуць слова, але не было да каго прамаўляць і арганізатары не давалі слова "спажыўцам", якія прыйшлі іх падтрымаць. - Сяргей Вакуленка (актывіст руху "За свабоду"):"Арганізатары мітынгу падзякавалі гарвыканкаму за дазвол правесьці мітынг - як можна дзякаваць за тое, што табе дазволілі сабрацца на зачыненай тэрыторыі, здалёку ад людскіх вачэй. Уразіла пагардлівае стаўленьне Анактоля Шумчанкі да наёмных работнікаў. Ён сказаў: "Мы зьбіраем студэнтаў і пенсіянэраў і даём ім працу..."  - Мы не сьмецьне, нас збіраць ня трэба. Арганізатары просяць уладу моцна не заціскаць прадпрымальнікаў, а тых нядбайных, што распрацоўваюць законы, звольніць, "А мы ў сваю чаргу Яго падтрымаем"... Прысутныя наракалі на кепскую арганізацыю, маляў, мала хто ведаў аб месцыі часе правядзеньня мітынгу. - Уладзімір Вялічкін (правабаронца): "Жалоснае відовішча... Адзін з прамоўцаў сказаў: "Ня трэба нас умешваць у палітыку..." Пэўна ўбачыў актывістаў апазыцыі і напалохаўся. Я таксама думаў, што мне як праваабаронцу дадуць слова, але зразумеў, што гэта мітынг "для сваіх", каб "стравіць пару" ў асяроддзі прадпрымальнікаў, шмат просьбаў і ніякіх патрабаваньняў, маўляў: "Мы плоцім вялікія падаткі, пашкадуйце нас..." Ніхто іх не пашкадуе і надалей будуць душыць. Прысутныя былі разачараваныя, некаторыя казалі, трэба слова даваць не гэтым (на тыбуне), а спадару Калашнікаву..." Васіль Ваўранюк (выпадковы мінак): "Спасібо горісполкому..." - "Загн
21.09.2007
Мне пагражалі, што згублю працу…
2007-09-21 Мне пагражалі, што згублю працу… 21.09.2007 у судзе Маскоўскага раёну г. Брэста разглядалася справа па адміністратыўным пратаколе складзеным міліцыянтамі на Васіля Ваўранюка за парушэньне ч.1 арт.23.34 КаАП. Ён разам з іншымі ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу" быў затрыманы 19 жніўня. У судзе Васіль Ваўранюк пісьмова выказаў недавер суду, запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці асоб, якія выдалі яму на рукі копію пратаколу, што не адпавядае арыгіналу. Гэтыя хадайніцтвы былі адхіленыя судом. Ён таксама катэгарычна адмовіўся ад факту ягонага ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе: "Я прыйшоў на прэзентацыю кнігі, на сустрэчу з пісьменьнкам Севярынцам" Васіль таксама адмовіўся ад тлумачэньняў прадстаўленых міліцыяў суду, маўляў, "Мне пагражаў к-н Тарасевіч, цікавіўся маімі дзецьмі, згадваў пра праблемы ў працы… Мяне ўжо звальнялі з працы за погляды, я ведаю, што такое жыць ня маючы сродкаў існаваньня. Я хацеў хутчэй зыйсьці, таму і падпісаў… А тлумачэньні пісаў інспектар Лук са словаў Тарасевіча, а не маіх". Довады прыцягваемага да адказнасьці суд адхіліў і прыняў рашэньне пакараць Васіля Ваўранюка штрафам у 2 базавых адзінкі (62.000 рублёў). Правабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць: "Штраф у 2 базавых адзінкі – гэта ўжо тарыф для ўдзельнікаў прэзэнтацыі… Мяне больш зацікавіла тое, што падчас допыту сьведкаў сьведка к-н Тарасевіч упершыню вызнаў: "…Адно з пытаньняў, якія ўздымаліся на сходзе – сьвяткаваньні 16 чысла, Дня Салідарнасьці, я гэта казаў вусна. У нас ёсьць запіс…" Я зараз разумею, што фантазіі аб несанкцыянаваных мерапрыемствах ствараюцца ў нетрах МУС падчас планёрак, а потым міліцыя намагаецца надаць ім рысы рэчаіснасьці, і за які-заўгодна кошт апраўдаць свае неправамоцныя дзеяньні. Сітуацыя з пагрозай, якая зыходзіць ад апазыцыі, мяркую, ствараецца міліцыяй штучна, каб апраўдаць сваё неблагое фінансаваньне. Людзі ў гэтай гульні – разьменная манэта."
21.09.2007
"Лепш бы ты піў ды наркотыкі нюхаў!!!"
2007-09-20 "Лепш бы ты піў ды наркотыкі нюхаў!!!" 19 верасьня непаўнагадовага вучня школы №8, 11"В" класа Кісяля Зьмітра разам з бацькам выклікаў на прафілактычную размову дырэктар школы Сергіевіч Іван Фёдаравіч. Разам з дырэктарам у кабінеце знаходзілісь яго намесьнік, галоўны ідэолаг школы Ганчарова Галіна і класная кіраўніца Заяц Таццяна Міхайлаўна. Зьмітра вінавацілі ў закліках да звяржэння існуючай ўлады, ганьбы і абразы гонару прэзідэнта, у тым што гэта ўсё ён выкладваў у інтэрнэце на розных сайтах. Таксама ставілі ў віну супрацоўніцтва з Пінскай газэтай "Мясцовы час". Трэба дадаць, што Зьміцер актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці гораду на баку апазыцыі і тое, што ў мінулым годзе хлопец быў адлічаны з абласнога ліцэя ў г. Брэст за сваю актыўную грамадзянскую дзейнасць. Размова дырэктара са Зьміцерам, была пабудована на абразах і запалохванні. Лякалі, што калі яму споўніцца 18 гадоў прыйдзецца адказваць за свае словы. Прымушалі прынесці ўсё што напісаў у інтэрнэце. Было таксама сказана, што за ім пільна сочаць, і яго ў любы момант могуць падняць з ложка і вывезці ў бліжэйшы лес закапаць. На пытанні Зьміцера :"А як жа Канстытуцыя, правы чалавека?", Дырэктар адказаў, паказваючы на выяву прэзідэнта на сцяне:"Вось наша Канстытуцыя". "Летуценнік", сказаў, "пра якія правы чалавека ты кажаш?" Прымушаў адмовіцца ад грамадзкай дзейнасьці, якой займаецца хлапец. З вуснаў жа Ганчаровай прагучала :"Лепш бы ты піў ды наркотыкі нюхаў!!!", звычайныя фразы пра тое, што прадаўся за 10 даляраў. Былі, таксама, пагрозы ў бок бацькі. Маўлялі, што шмат грошаў зарабляць ніколі ня будзе, і ўвогуле можа хутка згубіць працу. Размова доўжылася 30 хвілін. Цікава,што на наступны дзень гэтыя ж самыя людзі падыйшлі ді Зьміцера з прапановай прадстаўляць Пінск на алімпіядзе ў Мінске. Хлопца гэта вядома ж абразіла і ён адмовіўся ад такой прапановы.
21.09.2007
Візіт асоб у цывільным...
2007-09-21 Візіт асоб у цывільным 21.09.2007 а палове на 17 гадзіну ў кватэру Міхася Іл'іна (ён прысутнічаў 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу", і на яго ў Маскоўскім РАЎС г. Брэста быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) праз дамафон пазванілі 3 стрыжаныя асобы ў цывільным і пацікавіліся, ці Міхась дома. Яны прыехалі на "шасьцёрцы" вішнёвага колеру. Па апісаньні, яны былі падобныя да 3-х супрацоўнікаў, што былі заўважаныя ў судзе Маскоўскага раёну г. Брэста пасьля агучваньня рашэньня па справе Васіля Ваўренюка. 2 зь йіх выступалі сьведкамі па згаданай справе. А 17-й гадзіне капітан Тарасевіч разам з міліцыянтам, які складаў на дзяўчыну пратакол 19 жніўня, даставіў Кацярыну Бельскую ў Маскоўскі РАУС г. Брэста. Там  міліцыянты выправілі недахопы, якія зрабілі пры складаньні пратакола 19 жніўня (так вырашыў суд Маскоўскага раёну г. Брэста 31 жніўня 2007 году) і прызначылі дату судовага разгляду яе адміністратыўнай справы на 15 гадзін 26 верасня.
13.09.2007
Позва ў суд на ўчарайшы дзень
2007.09.13 Позва ў суд на ўчарайшы дзень 13.09.2007 Наста Мялешка, журналіст "Брэсцкага кур'ера", атрымала заказны ліст з позвай у суд Маскоўскага раёну г.Брэста на 12.09.2007 у кабінет №33 да суддзі Смірновай В.К. на 15:30 (позва выслана 10, атрымана поштай 12). У судзе Наста даведалася, што судовыя паседжаньні ў судзе 12 верасьня не праходзілі. У сувязі з тым, што суддзя ўжо не першы раз выклікае яе ў суд і кожны раз справа не разглядаецца, яна зьвярнулася да старшыні суду Маскоўскага раёна г.Брэста з адмысловай скаргай.
13.09.2007
Раніцай 13 жніўня ў судзе ў Баранавічах разглядалася адміністратыўная справа грамадзянак Шакуцько Ганны і Тацьцяны пра парушэньне ч. 1 арт. 23.34 "Удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" 10 жніўня
  13.09.2007 Раніцай 13 жніўня ў судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы суддзя Капачэўская Жана Мацвееўна разгледзела адміністратыўную справу грамадзянак Шакуцько Ганны і Тацьцяны (маці і дачка). Справа тычылася парушэньня апошнімі ч.1 арт. 23.34 "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" 10 жніўня. Нагадаем, што 10 жніўня ў Баранавічах праходзіў суд па крымінальнай справе маладзёвага актывіста Яраслава Грышчэні, які абвінавачваўся ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Задоўга да пачатку суду судовая зала была запоўнена работнікамі выканаўчай улады і супрацоўнікамі сілавых структур у цывільным. Звычайныя грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасьці прысутнічаць у зале суда, а таму ў знак нязгоды і з мэтай падтрымаць Яраслава, сталі ў ланцуг перад будынкам суду, дзе неўзабаве былі затрыманыя АМАПам і дастаўленыя ў РАЎС. Там на затрыманых склалі пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях. Сярод затрыманых былі маці і дачка Шакуцька. Суд прыняў рашэньне: - пакараць Ганну Шакуцька (маці) – штрафам у памеры 2 базавых велічынь за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП) і 3 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (ч.1 арт. 23.34 КаАП) разам 5 базавых велічынь або 155.000 рублёў; - справу Тацьцяны Шакуцька, як непаўнагадовай, накіраваць на разгляд у камісію па справах непаўнагадовых па месцы жыхарства ў Менск.   Назад
13.09.2007
Адміністрацыя Брэсцкага дзяржаўнага ліцэя лёгкай прамысловасьці правяла прафіляктычную размову з навучэнцамі
Адміністрацыя Брэсцкага дзяржаўнага ліцэя лёгкай прамысловасьці правяла прафіляктычную размову з навучэнцамі, аб недапушчальнасьці распўсюда незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Нагодай для гэтай размовы паслужыў пратакол, які даслалі з Маскоўскага РАУС г. Брэста, адміністртыўнага затрыманьня, які быў складзены на Пашко Юлію, навучэнку гэтага ліцэя, 26 жніўня яна была затрымана, як вынікала з дакумантаў, па падазрэньні ў распаўсюдзе ўлётак "Свабоду Паўлу Севярынцу".
08.09.2007
«Пілігрымка ў гонар славутых змагароў»
«Пілігрымка ў гонар славутых змагароў» 8 верасьня 2007 г., у Дзень Вайсковай Славы (нагадаем, што ў 1514 годзе 30 тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім на Крапівенскім поле пад Воршай разбіла 80 тысячнае маскоўскае войска), у Берасьці грамадскімі актывістамі было праведзена шэраг мерапрыесмтваў па ўшанаваньню памяці славутых змагароў за Волю Бацькаўшчыны. Ушанаваньне пачалося з Трышынскіх могілак, дзе пахаваны Адам Трыпус, кіраўнік партызанскіх атрадаў БНР у Гарадзескім павеце, які пазней жыў і таямніча быў забіты ў 60-я гады ў Берасці. Таксама, на тым месцы, былі ўзгаданы дзеячы БНР браты Аляксандар і Ян Цвікевічы, ураджэнцы Берасьця. І Усевалад Ігнатоўскі, першы кіраўнік Акадэміі Навук, які таксама паходзіць з берасьцейшчыны. На тых жа Трышанскіх могілках ля помніка рэпрэсаваным былі ўскладзены кветкі і прачытана малітва. Наступным месцам ушанаваньня стаў памятны знак гораду, які знаходзіцца ў цэнтры Берасця на рагу вуліц Машэрава і Леніна і сведчыць пра першы ўспамін горада ў летапісу ў 1019 годзе. Ля памятнага знака быў узгаданы той гістарычны факт, што, менавіта, у Берасцьці распрацоўваўся план Грундвальскай бітвы 1410 года князямі Вітаўтам і Ягайлам. Ля памятнага знака быў урачыста ўскладзены вянок у бел-чырвона-белых колерах, з надпісам: "Змагарам за свабоду Бацькаўшчыны". Чарговым месцам ўшанавання памяці славутых землякоў адбылося ля рыма-каталіцкага Касцёлу. Тут ўдзельнікі мерапрыемства ўзгадалі, што першыя нумары газэты паўстанцаў 1863 г. "Мужыцкая праўда" былі знойдзены ў Берасьці каля цяперашняга касцёла. Сам Кастусь Каліноўскі  наведваў пад іншым іменем горад. Далей удзельнікі ўрачыстасцяў накіраваліся да помніку знакамітаму паэту Адаму Міцкевічу, дзе ўзгадалі эпоху падзелаў Рэчы Паспалітай: герояў паўстання 1794 года, а менавіта, Тадэуша Касцюшку, які нарадзіўся ў некалькіх кіламетрах ад Берасьця, у в. Сяхновічы, цяпер Жабінкоўскі раён. Акцэнтавалі ўвагу на дзейнасьці студэнцкіх навуковых таварыстваў Віленькага універсітэту, такіх як таварыства Філарэтаў і Філаматаў. З-за чаго А. Міцкевіч быў сасланы, а пазней усё жыццё пражыў на эміграцыі. Быў прачытан урывак з вершу А. Міцкевіча: "Літва, Бацькоўскі край" і ля помніка ўскладзены бел-чырвона-белыя кветкі. Апошнім месцам для ўшанавання сталі вайсковыя могілі жаўнераў войска генерала С. Булак-Балаховіча, якія знаходзяцца ў мікрараёне Рэчыца. Удзельнікі, ля памятнага знаку, на якім напісана: "Яны змагаліся за волю Бацькаўшчыны", усклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі свечкі. Мерапрыемства скончылася малітвай. Трэба адзначыць, што напачатку мерапрыемства на Трышанскіх могілках удзельнікаў ужо чакалі міліцыянты ў форме і ў цывільным, якія "сьціпла" назіралі за тым, што адбываецца.        
07.09.2007
Суд над удзельнікам прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу"
2007-09-07 Суд над удзельнікам прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу" 7 верасня ў судзе Маскоўскага раёну г. Брэста ў адсутнасьць прыцягваемага да адказнасьці была разгледзена адміністратыўная справа Сяргея Лазенкі, якому напярэдадн,і 6 верасьня ў 21 гадзіну 30 хвілін, вучастковы прынёс на подпіс "уведомленіе" аб часе і дню разгляду адміністратыўнай справы (7/09/07). Сяргей Лазенка вырашыў не прымаць удзелу ў судовым фарсе і на судовае паседжаньне не з'явіўся. Суддзя суда Маскоўскага раёна г.Брэста Сьмірнова В.К. прызнала Сяргея Лазенку віноўным у парушэньні ч.1 арт. 23.34 КаАП, удзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца кваліфікаваны судом, як "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Сяргей Лазенка атрымаў штраф, як усе, у памеры дзьвух базавых вялічынь (62.000 рублёў).
06.09.2007
У сярэдняй школе № 2 г.Бяроза адкрыўся беларускамоўны кляс
2007.09.06 У сярэдняй школе № 2 г. Бяроза адкрыўся беларускамоўны кляс. На дадзены момант у ім 13 дзетак. Гэта адбылося дзякуючы намаганьням жыхара горада Бяроза Алега Лабовіча. Ён яшчэ ў ліпені зьвярнуўся з просьбай адкрыць Беларускі кляс у раённы аддзел адукацыі. Першы раз далі адпіску. Ён напісаў другі раз – увогуле не адрэагавалі. Тады Алег Лабовіч зьвярнуўся ў Міністэрства асьветы і адукацыі… Дзякуючы намаганьням Алега Лабовіча, звычайнага рабочага Бярозаўскага матора-рамонтнага заводу колькасьць беларускіх клясаў на Берасьцейшчыне павялічылася. Тамара Шчапёткіна
06.09.2007
Позвы ў суд
2007-09-06 Позвы ў суд 6 верасьня супрацоўнікі міліцыі прадпрынялі спробы ўручыць позвы ўдзельнікам прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу", якая мела месца 19 жніўня і завершылася массавым затрыманьнем: - Насьце Мялешка а 19:30, - Міхасю Ільіну а 20:00, - Сяржуку Лазенку а 21:30 у суд на 07.09.2007. Насьце Мялешка і Міхасю Ільіну позвы ўручаны не былі па прычыне іх адсутнасьці.
05.09.2007
Працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу"
2007-09-05 Працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу" 5 верасня ў судзе Маскоўскага раёну г. Брэста былі разгледзеныя адміністратыўныя справы Яўгена Бяласіна і Вячаслава Круглова. Яўген Бяласін заявіў некалькі хадайніцтваў: -          адвод суду; -          аб вядзеньні справы на Беларускай мове; -          аб праглядзе аператыўнага відэазапісу; -          аб заслуханьнісьведкаў Гапаненка і Плятнёва з АМАПу, Вараб'ёва, Сьцяпанава. Суд адхіліў амаль усе хадайніцтвы, маўляў, "суд будзе вырашаць на якой мове весьці справаводства", "мы іх ужо неаднаразова слухалі" і "навошта вам глядзець аператыўную стужку". Яўген Бяласін заявіў суду: "Вядзеньне справы не па-Беларуску дыскрымінуе мяне па нацыянальнай прыкмеце!" Гэтая рэпліка была судом праігнараваная. "Мяне цікавіць механізм перасьледу іншадумцаў, сьведка Сцяпанаў можа адказаць на мае пытаньні", дамагаўся свайго Яўген Бяласін, суддзя адхіліла і гэтае патрабаваньне, але сьведка міліцыянер Вараб'ёў Д.А. ўсёж быў заслуханы, ён сьцьвердзіў, што Бяласін насамрэч размаўляў па-Беларуску. Па ініцыятыве суда быў заслуханы сьведка капітан Тарасевіч. Урэшце-рэшт суд прыйшоў да высновы, што Яўген Бяласін "сваёй прысутнасьцю забясьпечыў правядзеньне сходу, а пастаноўкай подпісу вызначыў актыўны ўдзел у правядзеньні сходу" (Суд ня меў доказаў аб факце падпісваньня чаго небудзь спадаром Яўгенам Бяласіным). Вячаслаў Круглоў патлумачыў суду, што тое чаму ён стаўся сьведкам 19 жніўня павергла яго ў шок, што ён разгубіўся па дзікіх паводзінах міліцыянтаў і не надта добра разумеў што адбываецца і, што запісваў міліцыянт Вараб'ёў Д.А. з ягоных словаў. На што сведка Вараб'ёў Д.А. адказаў суду: "Я ему пальцы в дверях не зажімал! Почему растерялся?.. Закон позволяет в теченіе 2 месяцев прівлеч… Малозначітельность… Можем дело отправіть на доработку… Потом можем прівлеч…" Гучала гэта як пагроза. Суд прыйшоў да высновы, што Вячаслаў Круглоў "парушыў вызначаны парадак правядзеньня сходу, віны не прызнаў… Знаходзіўся на прэзентацыі кніг Паўла Севярынца" Абодзьвух суд, у асобе суддзі Сьмірновай, прызнаў вінаватымі ў парушэньні ч.1 арт. 23.34, кожны атрымаў штраф у памеры дзьвух базавых вялічынь, па 62.000 рублёў.
04.09.2007
У Маскоўскім судзе г. Брэста працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу"
2007-09-04У Маскоўскім судзе г.Брэста працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца "Лісты з лесу" 4 верасня на судовым пасяджэньні разглядалася справа Любові Праневіч, якая з'яуляецца сябрам БАЖ. Па яе словах адразу ж па затрыманьні яна папярэдзіла міліцыянтаў, што яна журналіст і паказала ім сваё пасьведчаньне, з якога яны перапісалі ўсе дадзеныя. Яна сьцьвярджала, што як журналіст прысутнічала на прэзентацыі, каб напісаць артыкул у часопіс БАЖ "Абажур", і прадаставіла суду даведку аб сяброўстве ў БАЖ. Суд не прыняў пад увагу доказы Любові Праневіч, прызнау яе вінаватай і вынес папярэджаньне. Маўляў: "Калі не працуе, то і не журналіст… А сваёй прысутнасьцю забясьпечыла правядзеньне несанкцыянаванага сходу".
03.09.2007
3 верасня  "Берасцейцы сустракаюць Севярынца"
31.08.2007
У Маскоўскім судзе Брэста прайшоў судовы працэс над каардынатарам Руху "За Свабоду"
2007-08-31 У Маскоўскім судзе Брэста прайшоў судовы працэс над каардынатарам Руху "За Свабоду" 31 жніўня ў Маскоўскім судзе Брэста прайшоў судовы працэс над каардынатарам Руху "За Свабоду" па Брэсце Андрэем Шарэндам і прыхільнікам Руху Юркам Бакурам. "Тэатр гумару і сатыры — так выглядае гэты суд. У залі людзі смяюцца кожныя пяць хвілінаў. Таму што абвінавачанні недарэчныя, - гаворыць пра працэс лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. - Смешна выглядае пазіцыя тых міліцыянтаў, якія сведчаць. Гэта абсалютна відавочна нават самой суддзі. Яна апускае вочы і разумее, што ўсё рассыпаецца. І само абвінавачванне — абсурднае. Людзі ў афіцыйна зарэгістраваным памяшканні праводзілі сход, а іх забралі". У выніку атрымалася наступнае пад час разгляданьня справы  суд Маскоўскага раёна Брэста выкрыў парушэнні міліцыянтаў у складанні пратаколаў затрымання на сябра "Руху "За Свабоду" Андрэя Шарэнду. Судовы працэс спынілі, а недакладны пратакол накіравалі ў райаддзел унутраных справаў Маскоўскага раёна Брэста. "Міліцыянты прадставілі суду не той пратакол, які складалі 19 жніўня, – кажа Андрэй Шарэнда, – змянілі артыкул абвінавачвання. У адпаведнасці з ім мне пагражала нават крымінальная адказнасць". Юрася Бакура прызналі віноўным па артыкуле 23.34. ч.1. , ён атрымау штраф у памеры трох базавых вялічынь. Суд таксама разгледзеў справу Кацярыны Бельскай, якая 19 жніўня разам з мужам прыйшла на сустрэчу з пісьменьнікам, і адправіў яе на дапрацоўку – копія выдадзеная ёй міліцыянтамі не адпавядала арыгіналу, што быў далучаны да матэрыялаўсправы. Фота 1.  Падтрымаць актывістаў "Руху За Свабоду" прыехалі лідары Аб'яднаных Дэмакратычных Сіл (злева на права) С. Калякін, А. Лябедзька, А. Ляўковіч. Фота 2. Лідары АДС у зале Маскоўскага суда г.Брэста падчас разгляду адміністратыўных спраў актывістаў "Руху За Свабоду". Фота 3. Сведкі міліцыянты рыхтуюцца да суду (чалавек у мундуры паппалкоўнік Сьцяпанаў Уладзімір Аляксеявіч, ад яго злева на права міліцыянты: Іванец Аляксандар Мікалаевіч, Тарасевіч АляксандарУладзімравіч, Менч Аляксандар Уладзіміравіч, Лук Уладзімір Яўгеневіч, Піцко Валеры Ўладзіміравіч…) Фота 4. Кацярына Бельская (з права) рыхтуецца да разгляду справы
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6 >>