Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Ад прывіду камунізму чакаць іншага не прыходзіцца
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Тыпова беларуская гісторыя – начальнік збіў падначаленага
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Архіў навін
31.08.2007
Сьпецыфіка рэгіёну
2007-08-31 Сьпецыфіка рэгіёну Пасьля суду над аматарамі творчасьці пісьменьніка і палітыка Паўла Севярынца лідары АДС Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін наведалі ІЧУ дзе утрымліваецца пад вартай сам Павал Севярынец. Варта адзначыць, што пры набліжэньні да ізалятара аўто ў якім ехалі вядомыя палітыкі было спыненае 2 міліцэйскімі машынамі з мігалкамі. Пакуль кіроўца вёў перамовы з супрацоўнікамі міліцыі А.Лябедзька і С.Калякін паспрабавалі сустрэцца са зьняволенным калегам, але ахова ізалятару не ждазволіла. На гэтым прыгоды лідараў АДС не скончыліся, неўзабаве пасьля прыпынку на абед у Бярозе кіроўца пачуў, што машыну пачало трэсьці. Апынулася, што на адным з задніх колаў аслаблены гайкі… Каментуе Уладзімір Вялічкін: "Гета не выпадковае здарэньне, гэта сьпецыфіка нашага Берасьцейскага рэгіёну. Як толькі на Беларусі пачалаецца нейкая сур'ёзная палітычная кампанія, пачынаюцца праблемы з аўтамабілямі апазыцыйных дзеячаў. Для прыкладу: раніцай 3 ліпеня 2005, пасьля таго як на Берасьцейшчыне адбыліся сходы грамадзян у Маларыцкім і Жабінкоўскім раёнах па вылучэньні дэлегатаў на кангрэс, я пабачыў «спушчанае» кола. Выпадак? Не! Пасьля сходаў у Каменцы і Пружанах - разьбітыя шыбы! Я прысутнічаў на ўсіх гэтых сходах і бачу паміж выпадкамі і сходамі сувязь. Гэта ўжо сістэма. Чамусьці гэткія недарэчнасьці з маім аўто здараюцца падчас выбарчых кампаніяў. На выбарах у восень 2004 году мне рэзалі і аслаблялі гайкі на колах. На выбарах прэзыдэнта ў 2001 годзе мне 2 разы адказвалі тармазы і адкручваўся масляны фільтр. Усе гэтыя месцы адзіна даступныя ў зачыненым аўтамабілі. Падчас выбараў Прэзыдэнта 2006 году рэзалі колы Юрасю Губарэвічу, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча. Для нас на Берасьцейшчыне гэта сталася звычайнай практыкай. Сабраўся ехаць – правер усё."
30.08.2007
Распачаўся разгляд адміністратыўных спраў актывістаў Руху "За Свабоду" - іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе
2007-08-30 Распачаўся разгляд адміністратыўных спраў актывістаў Руху "За Свабоду" - іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе   30 Жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста распачаўся разгляд адміністратыўных спраў актывістаў Руху "За Свабоду" - Андрэя Шарэнды, Рамана Кісляка і Юркі Бакура. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. "Як паведамілі ў судзе, выклікаюць мяне, праваабаронцу Рамана Кісляка і нашага моладзевага актывіста Юрку Бакура, - гаворыць Андрэй Шарэнда, каардынатар Руху "За Свабоду" па Брэсце. - Суд будзе весці тая ж суддзя Вольга Смірнова, якая тыдзень таму асудзіла Паўла Севярынца на 15 сутак арышту. Таму першае, што будзе намі зроблена, гэта хадайніцтва аб адхіленні суддзі. Давяраць ёй дакладна нельга, калі яна запэцкалася ў такой бруднай справе – асудзіла нявіннага чалавека." Каб падтрымаць моладзь на суд прыехаў лідэр "Руху За Свабоду" і экс-кадудат у прэзідэнты Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Іннай Кулей. Першай разглядалася справа Рамана Кісляка, які адразу ж падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтау, але гэтую справу будуць разглядаць асобна. Як паведаміў Раман Кісляк, суддзя падчас паседжання сказала, што пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні дрэнна зроблены і адправіла на выпраўленне недахопаў у Маскоўскі РАУС г.Брэста. Суд над Раманам Кісляком працягнецца пасля выпраўлення пратакола. Па словах актывіста, яму ўмяняюць удзел у правядзенні схода БНФ. Міліцыянты, якіх вызвалі у якасьці сведкау блыталісь, адмауляліся называць імёны тых, хто аддаваў загады складаць пратаколы. У зале суда таксама прысутнічала жанчына-перакладчык, якая перакладала з расейскай мовы на беларускую, бо некаторыя сведкі ўвогуле патрабавалі ўсё перакладаць. Разгляд справаў астатніх актывістаў "Руху за свабоду" былі перанесены на наступны дзень . Фота 1. Распачаўся суд над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца (наперадзе злева-направа) Андрусь Шарэнда, Юрка Бакур, Раман Кісляк, а ў другім радзе па цэнтру лідэр "Руху За Свабоду" і экс-кадудат у прэзідэнты А.Мілінкевіч з жонкай Фота 2. Суддзя Смірнова Вольга Конанаўна Фота 3. Сведка вучастковы інспектар Лук Уладзімір Яўгеневіч
28.08.2007
Маці Севярынца наведала ІЧУ Маскоўскага раёна г. Брэста
2007-08-28 Маці Севярынца наведала ІЧУ Маскоўскага раёна г. Брэста 28 жніўня маці асуджанага ў Брэсце на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца Таццяне Севярынец, актывістцы Руху "За Свабоду", не дазволілі сустрэцца з сынам. Таццяна Севярынец паведаміла, што адразу па прыездзе з Віцебска ў Брэст звярнулася да начальніка ізалятара часовага ўтрымання Віктара Мельнікава з просьбай сустрэцца з сынам. Аднак міліцыянт ёй катэгарычна адмовіў, але Таццяне Севярынец дазволілі перадаць сыну перадачу. Разам з ёй – брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін і паплечнікі Паўла. "Я вельмі ўражаная тым, якую падтрымку атрымаў мой сын падчас падзеяў у Брэсце, – кажа Таццяна Севярынец. – Яму перадалі спальнікі, нешта з адзення, садавіну. Вельмі хочацца пабачыцца з гэтымі людзьмі і выказаць нашу шчырую бацькоўскую падзяку". Нагадаем, ад 22 жніўня прыхільнік Руху "За Свабоду", сябра аргкамітэта БХД, Павал Севярынец утрымліваецца пад арыштам. Ён быў затрыманы падчас прэзентацыі сваіх кніг і асуджаны на 15 сутак зняволення.
27.08.2007
У горадзе з'явіліся ўлёткі з заклікамі падтрымаць Паўла Севярынца
2007-08-27 У горадзе з'явіліся ўлёткі з заклікамі падтрымаць Паўла Севярынца 27 жніўня ў Берасьці з'явіліся лісты з прозвішчамі міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывістаў дэмсілаў. З'явіліся таксама ўлёткі з партрэтамі Паўла Севярынца і лозунгі "Свабоду Севярынцу!". Людзей на вуліцах заклікаюць падтрымаць актывістаў дэмакратычных сілаў, суды над якімі пачнуцца неўзабаве. "Мы распачынаем інфармацыйную кампанію і лічым, што гэта беспрэцэдэнтныя падзеі. Удзельнікі і арганізатары ўціску на моладзь мусяць быць вядомыя жыхарам Брэста", - адзначыў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Да інфармацыйнай кампаніі ў Брэсце будуць далучацца і палітыкі з Мінску. Фота 1. Аб арышце Паўла Севярынца ведае ўсё Берасьце Фота 2. Надпіс насупраць ІЧУ Маскоўскага раёна г.Брэста
27.08.2007
Радыёпрымач у камару
2007-08-27 Радыёпрымач у камару 28 жніўня праваабаронцы і экс-кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савету дэпутатаў Уладзімір Малей і Уладзімір Вялічкін зьвярнуліся да начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста палкоўніка Карпінчыка Ю. А. з прсьбай дазволіць перадаць адміністратыўна затрыманаму Паўлу Севярынцу радыёпрымач. У сувязі з тым, што новы адміністратыўны кодекс, які ўступіў у дзеяннье з 1 сакавіка 2007 году дае вязьням права на прагляд тэлеперадач і праслухоўваньне радыёперадач начальнік Ленінскага РАЎС г. Брэста дазволіў перадаць Паўлу Севярынцу прымач на батарэйках (камары ізалятару, што на тэрыторыі Маскоўскага раёну г. Брэста не абсталяваны электраразеткамі). У той самы дзень радыёпрымач быў перададзены палітвязьню.
26.08.2007
Чарговыя затрыманні ў Берасьці
2007-08-26 Чарговыя затрыманні ў Берасьці 26 жніўня ў Берасьці былі затрыманыя тры актывісты Руху "За Свабоду" па падазрэньні ў расклейцы ўлётак "Свабода Паўлу Севярынцу". Андрэй Шарэнда, Юля Пашко і Міхась Ільін былі дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскі РАУС Брэста. Там затрыманых абшукалі, склалі адмысловыя пратаколы і канфіскавалі наяўныя друкаваныя матэрыялы. Пасля трохгадзіннага ўтрымання актывістаў адпусцілі. Мяркуецца, на наступным тыдні іх чакае суд.
22.08.2007
Для Паўла Севярынца партсход завершыўся 15-суткавым арыштам
style='tab-interval:35.4pt'> 2007-08-22 Для Паўла Севярынца партсход завершыўся 15-суткавым арыштам 22 жніўня. Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, абарона мела запіс, на якім Павал дзякаваў арганізатарам імпрэзы, але яна не была своечасова прадастаўлена суду. Паўла зрабілі арганізатарам несанкцаванай сходкі, і паводле ч.3 арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу за паўторнае парушэньне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах ён атрымаў 15 сутак арэсту. Ў спрэчках напрыканцы суду Павал Севярынец сказаў: "Тое, што адбылося 19 жніўня і ў наступныя дні – беззаконьне. Як і шмат з таго, што творыцца цяпер у Беларусі. За гэтае беззаконьне давядзецца адказваць перад судом чалавечым і судом Божым… "Якім судом судзіце, такім і вас судзіць будуць", – нагадаў  Павал суду Эвангельле паводле Мацьвея. І я лічу: тыя, хто верыць у Бога і Беларусь, перамогуць". Па словах Вялічкіна, зала сустрэла рашэнне суда воклічамі "Ганьба!" На вуліцы каля будынку суда моладзь зладзіла стыхійную акцыю пратэста. Людзі сталі насупраць будынку суда і пад вокнамі КДБ, склаўшы сабою надпіс "Свабоду", некаторыя трымалі партрэты Паўла. На ходніку перад судом нехта напісаў крэйдай: "ГАНЬБА – Сьмірновай!" Фота 1. Павал дзеліцца перадачай з прысутнымі у судзе   Фота 2. Спантанны флэш-моб у падтрымку Севярынца Фота 3. Міліцыянты увозяць Паўла ў ІЧУ Маскоўскага раёна г.Бр
22.08.2007
Затрыманы тры актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
2007-08-22 Затрыманы тры актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 22 жніўня побач з будынкам суда Ленінскага раёну Брэста, пасля суда над палітыкам Паўлам Севярынцам (яму прысудзілі 15 сутак арышту), былі затрыманы тры актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 18.20. Апазыцыянеры стаялі каля суда. Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС. У выпадку адмовы падпарадкавацца палітыкаў папярэдзілі аб прымусовай дастаўцы ў міліцыю. У апастарунку ў іх спрабавалі высветліць, ці маюць затрыманыя нейкае дачыненне да слова "ганьба", якое было напісана вялікімі літарамі крэйдай на асфальце каля будынка суда - якраз там, дзе яны стаялі. Сябраў партыі папярэдзілі аб адказнасці за адміністратыўнае правапарушэньне. З затрыманых узялі тлумачэньні і а 19.10 адпусьцілі. 
21.08.2007
Распачаўся суд над Паўлам Севярынцам
2007-08-21 Распачаўся суд над Паўлам Севярынцам 21 жніўня пачаўся суд над Паулам Севярынцам, Ён прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці па артыкуле 23.34 ч.3 за парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства, што было зьдзейснена паўторна на працягу году. Падчас разгляду справы ў зале суда прысутнічала блізу пяцідзесяці чалавек. Павел адразу ж заявіў адвод суду і падаў хадайніцтва аб тым, каб судовае пасяджэньне вялося на беларускай мове. Суд адхіліў хадайніцтва. На судовым паседжанні ў якасці сведкі быў дапрошаны кіраўнік аддзела грамадскай бяспекі Маскоўскага РАУС Брэста п/п-к А.Сцяпанаў. Распавядаючы пра затрыманне актывістаў і вобшук памяшкання, дзе адбывалася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Лісты зь леса", міліцэйскі чыноўнік вызнаў, што ў пакоі былі знойдзены грошы наміналам 20 і 50 рублёў, якія абражаюць годнасць прэзідэнта РБ. Паводле А.Сцяпанава, на грошах была выява кукіша з вусамі, якая вельмі нагадвае прэзідэнта РБ. Кіраўнік аддзела грамадскай бяспекі Маскоўскага РАУС Брэста заявіў, што знойдзеныя грошы накіраваныя ў Пракуратуру для іх аналізу на прадмет знаходжання там прыкметаў, якія абражаюць гонар і годнасць прэзідэнта РБ.  
19.08.2007
19 жніўня ў Берасці адбыўся сэмінар «Выбар для Беларуси»
2007-08-19 Сустрэча маладзёвага лідара і пісьменьніка Паўла Севярынца з берасцейцамі завершылась масавым арыштам Фота 1. Павал Севярынец падчас прэзэнтацыі сваёй кнігі"Лісты з лесу" 19 жніўня 2007года адбылася сустрэча Паўла Севярынца з берасцейцамі. У памяшканьні партыі БНФ сабралося каля трыццаці чалавек. Пасля трыццаці хвілін сустрэчы ў дзьверы пачалі стучаць, на пытаньне: "Хто там?", пачуўся адказ:"Дзед Піхто". Пазней тойсама голас назваў сабе падпалкоўнікам міліцыі Маскоўскага РАЎС Сцяпанам Сямёнавым. "Вараўская сходка у вас тут, я папярэджваю аб прымяненьі агнястрэльнай зброі"—вішчаў ён па-за дзьвярыма. Калі дзверы адчынілі ў памяшканьне уварваліся людзі ў цывільным на чале з падпалкоўнікам у мундуры. Пазьней міліцыянты вызналі, што ў акцыі з іх боку было задзейнічана блізу 20 асоб з разнастайных службаў МУС. Усех прысутных даставілі ў памяшканьне Маскоускага РАЎС, дзе на некаторых затрыманых былі складзены пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні (арт.23.34) разам 15. З кожным правялі гутарку і ўзялі тлумачэньні. Афіцыйна было затрымана 28 чалавек. Насамрэч было затрымана больш за 30 чалавек, так, напрыклад, праваабаронца і журналіст Уладзімір Вялічкін, які прыбыў на месца здарэньня прыблізна а 16-ай гадзіне стаўся сьведкам як ў памяшканьні, дзе адбываўся партсход і прэзентацыя, падпалкоўнік Сьцяпанаў праводзіў пэўныя дзеяньні: "У памяшканьні знаходзіўся толькі Павал Севярынец, 2 міліцыянты пад кіраўніцтвам п/п-ка Сьцяпанава, адзін вёў відэаздымкі, а другі запісываў у пратакол тое, што дыктаваў начальнік, а таксама панятыя. Сьцяпанаў ня толькі кіраваў падначаленымі, але й пасьпяваў тэрарызаваць панятых, жанчын-работніц кафэ "Вектар", маўляў, "Ліквідую бізнесс, без працы застанецеся, дзяцей карміць нечым будзе", а таму іх мала цікавіў працэс "агляду месца здарэньня", яны распачліва ўглядаліся ў столь. Сьцяпанаў вымаў з пудла адну за другой пачкі з улёткамі "25 сакавіка…" дэманстраваў аператару з тэндэнцыйным каментаром, раптам Сьцяпанаў чарговы раз заглыбіў руку ў пудла, пагроб у сярэдзіне. Я стаяў бліжэй за ўсіх ад пудла але не мог бачыць ягоных маніпуляцый пальцамі, вынуў нейкі стручок з паперы вялічынёй з мізінец і радасна выдахнуў тыкаючы яго ў відэакамару: "Грошы апазыцыі!!!" Пачаў іх разгортваць і раскладваць каб зафіксаваць на відэастужку. Назьбіралася 12 купюраў 20-рублёвай вартасьці, 1 – 10-рублёвай і 1 – 50-рублёвай, разам меньш за 200 рублёў. На скраешку купюраў быў бачны нейкі малюнак. Падпалкоўнік пачаў пагражаць Паўлу Севярынцу: "Грошы фальшывыя! Будзеш адказваць згодна крымінальнага Кодэксу за фальшываманецтва! Будзеш сядзець…" Тут я не вытрымаў і запярэчыў: "Грошы – сапраўдныя! Трохі папсаваныя, але сума вельмі нязначная. Што вы выдумляеце? Лухта ўсё гэта." "Калі я прамаўчаў, калі вы зайшлі, я дазволіў Вам прысутнічаць, але не перашкаджаць нашай працы. Вы хто?", запытаў Сьцяпанаў. Панятыя пачалі прыслухоўвацца, нехта патэлефанаваў да Сьцяпанава, той адказаў: "Тут тыя, каго не павінна быць…" Міліцыянт, які пісаў пратакол узяў са стала візіткі Паўла, палічыў, запісаў, перадаў Сьцяпанаву, апошні паклаў іх у пудла. Тут Павал Севярынец абурыўся і запатрабаваў аддаць візіткі яму, як рэчы асабістыя, ці пакласьці на стол дзе ўзялі. Павал цалкам слушна палічыў, што ўсё пудла хочуць павесіць менавіта на яго. Я падтрымаў ягоную думку. Панятым стала дахадзіць, што іх таксама "разводят". Яны пачалі актыўна выказваць незадавальненьне тым, што адбываецца. П/п-к Сцяпанаў страціў панаваньне над сабой і загадаў мяне выдаліць, ягоны намесьнік к-н Сямёнаў А.А. паспрабаваў супакоіць начальніка. Мяне выставілі на калідор і прыставілі ахову, пазьней пасадзілі ў міліцэйскую машыну на цывільных нумарах, дзе я знаходзіўся пад аховай міліцыянта ў цывільным, які прадставіўся Валодзям, прозьвішча не назваў. Прыйшла мая жонка з сынам, спытала:    - Ён затрыманы?" -             - Не." -             - Тады я яго забіраю." Трох-гадовы сын цягнуў мяне з машыны за палец: -             - Тата, пойдзем да хаты. -  Хоць малы, але разумеў – адбываецца нешта кепскае. -             -  Не, не пушчу, бо гэта будзе здрадай Радзіме!" – занепакоіўся Валодзя. Неўзабаве прынеслі 2 пудла із'ятых рэчаў, прывялі Паўла, і нас пад вартай Валодзі, к-н Сямёнаў за рулём, усе ў цывільным, даставілі ў Маскоўскі РАЎС г.Брэста. Там Паўла далучылі да рэшты затрыманых удзельнікаў прэзэнтацыі, а мне п/п-к Сьцяпанаў абвесьціў, што мяне ніхто не затрымліваў…"   Фота 2. Маскоўскі РАЎС – прывезлі чарговых затрыманых Фота 3. У чаканьні калі выпусьцяць апошніх затрыманых
19.08.2007
Сустрэча маладзёвага лідара і пісьменьніка Паўла Севярынца з берасцейцамі завершылась масавым арыштам

06.08.2007
У Берасьці на стадыёне "Лакаматыў" адбыўся пікет дазволены ўладамі
link=blue vlink=purple> 06.08.2007 у Берасьці на стадыёне "Лакаматыў" адбыўся пікет дазволены ўладамі. Заяўніца пікету А. Худасоўцава. Мэта пікету - пратэст супраць прыняцці Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання Рэспублікі Беларусь закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" і адмены шэрагу ільготаў асобным катэгорыям грамадзян краіны У пікеце ўзялі ўдзел каля 30 грамадзянаў, сярод якіх былі актывісты мясцовай суполкі незалежнага прафзвязу радыёэлектронная прамысловасціі, апазіцыйных партый. Мінакі актыўна далучаліся да пікету, задавалі пытанні выказвалі падтрымку. Не абышлося так сама без цынічнага здзеку з боку міліцыянташ над грамадскасцю. Міліцыянты спрабавалі прыцягнуць арганізатараў пікету да адміністрацыйнай адказнасці нібы та за тое, што пікетоўцы выйшлі за межы тэрыторыі стадыёна. Але інцыдэнт быў вырашаны мірным шляхам. Пікетоўцы сышлі на тэрыторыю стадыёна а міліцыянты не сталі прыцягваць арганізатараў да адказнасці. Тым не меньш, як гэта адбываецца зазвычай, пікетоўцаў здымалі на відэа без іхняга дазволу міліцыянты ў цывільным. Прысутны намесеік начальніка Маскоўскага РАУС г. Брэста падпалкоўнік міліцыі Сцяпанаў А. В. заявіў:"Я загадаў!!!".
28.06.2007
У Пінску КДБ выклікае апазіцыянераў на допыт праз SMS
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 28.06.2007 У Пінску КДБ выклікае апазіцыянераў на допыт праз SMS Супрацоўнікі КДБ шукаюць кардынатара пінскай арганізацыі руху "За свабоду" Зміцера Бадзевіча. А яшчэ аднаго актывіста руху па Піншчыне Зміцера Кіселя абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянавага мітынга і пагражаюць непрыняццем у вну. Падчас канцэрта, прысвечанага Дню моладзі, у Пінску, Зміцер Бадзевіч і Зміцер Кісель разам са сваімі паплечнікамі раздавалі значкі і стужкі руху "За свабоду" і віншавалі моладзь са святам. Праз некалькі хвілін да іх падыйшлі супрацоўнікі ідэалагічнага аддзелу гарвыканкаму і загадалі спыніць дзеянні, паведаміў сайт Аляксандра Мілінкевіча. - На наступны дзень зранку ў гарвыканкам выклікалі дырэктара школы, у якой я навучаюся, - кажа Зміцер Кісель. – Яму паведамілі, што ў часе правядзення канцэрта я і мае паплечнікі вялі прапаганду супраць улады і вярбоўку прыхільнікаў у шэрагі апазіцыі, а таксама спрабавалі правесці несанкцыянаваны мітынг. Зміцера Бадзевіча супрацоўнікі КДБ ужо шукаюць трэці дзень. Па словах актывіста, яму тэлефануюць адтуль і просяць прыйсці паразмаўляць, не кажучы пры гэтым пра што: "Нават SMS на тэлефон з такімі просьбамі дасылаюць". www.charter97.org
27.06.2007
Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 27.06.2007 Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску Сёньня сябра Пінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Бадзевіч паведаміў нашаму радыё, што за ім сочаць невядомыя ў цывільным. Са словаў актывіста, напярэдадні яму тэлефанавалі з КДБ і прапаноўвалі прыйсьці на гутарку. А яшчэ раней, кажа юнак, супрацоўнікі спэцслужбы наведвалі прадпрыемства, дзе ён працуе, пагражалі звальненьнем. Ужо некалькі дзён сябры Партыі БНФ і арганізацыі "Моладзь БНФ" працуюць валянтэрамі ў Пінску на могілках па вуліцы Спакойная. За парадак на магіле Скірмунта — міліцэйскі перасьлед Старшыня суполкі БНФ Аляксандар Рамановіч паведамляе, што нават тут за імі віжуюць: "Мы хадзілі на магілу Скірмунта. І ўжо пасьля таго, як разьвесілі вянкі, нас спыніла міліцэйская аўтамашына. Выйшаў лейтэнант міліцыі. Ён сказаў, што ў суседняй вёсцы невядомыя скралі ровар. Мы нібыта падазраваныя ў гэтым. І што яму трэба перапісаць усе нашы прозьвішчы". А вось што заяўляе пра перасьлед з боку КДБ Зьміцер Бадзевіч: "Тэлефануюць, прапануюць сустрэцца. Нібыта гэта ў маіх інтарэсах, каб прыйсьці да іх. Я ня ведаю, у чым мая зацікаўленасьць у КДБ. Было й такое, што выклікалі на працу — нібыта за палітычную дзейнасьць. Дырэктар кажа, што патрабавалі звольніць. Але ён рабіць гэтага не жадае". Моладзевага актывіста змушаюць адмовіцца ад дзёньнікаў у інтэрнэце Праблемы цяпер і ў вучня 11-й клясы Пінскай сярэдняй школы Зьмітра Кісяля. Падчас канцэрту ў Дзень моладзі ў Пінску ён раздаваў значкі і стужкі "За Свабоду". Віншавалі людзей са сьвятам. Пасьля гэтага ў гарвыканкам выклікалі дырэктара школы. Цяпер Зьміцер гаворыць пра перасьлед: "Яны вымушаюць, каб я зьнішчыў усе свае артыкулы і свой асабісты дзёньнік у інтэрнэце. І перастаў трымаць сувязь з рэдакцыяй нашай пінскай незалежнай газэты "Мясцовы час". За вучобу яны пад мяне падкапацца ня могуць — усё добра. Таму толькі так душаць". На Берасьцейшчыне сёлета пакараныя ўладай амаль сто маладых апазыцыянэраў На Берасьцейшчыне сёлета больш як сто маладых сябраў апазыцыі прыцягнутыя ўладай да адміністрацыйнай адказнасьці. Падставы тлумачыць праваабаронца Ўладзімер Вялічкін: "Калі ўвялі кантрактную сыстэму, то старэйшае пакаленьне апынулася пад вялікім прэсінгам. Улады з гэтага боку пагрозу прыбралі. Каб зьбіць хвалю моладзевага пратэсту, дзейнічаюць інакш. Для іх трэба, каб малады чалавек ня ўдзельнічаў у дэманстрацыях, мітынгах, раздаваў улёткі. Для іх лепш, каб ён гарэлку піў, няхай коле наркотыкі. Пра якое разьвіцьцё асобы можна ў такой краіне гаварыць?!" www.svaboda.org
26.06.2007
Берасьце, сьвядомасьць непаўнагадовага грамадскага актывіста хочуць «паламаць» за погляды
style='tab-interval:35.4pt'> 26.06.2007  Берасьце, сьвядомасьць непаўнагадовага грамадзкага актывіста хочуць «паламаць» за погляды 25 чэрвеня Міхасю Ільіну, навучэнцу Палітэхнічнага Каледжа, куратар сказаў прыйсьці 27 чэрвеня ці та на размову, ці та на педсавет, у сувязі з тым, што ен стаіць на ўліку ў камісіі па справах непаўнагадовых за удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Сеньня, 26 чэрвеня, Уладзімір Вялічкін прыйшоў у каледж і высьветліў, што ў Міхася з вучобай і наведваньнем заняткаў праблем няма. Але некаторыя службовыя асобы, адна з іх знаходзіцца ў кабінеце сацыяльнага педагога і псіхолага, сказала, што ен п'е. Ул. Вялічкін абурыўся, таму як асабіста ніколі не бачыў Міхася п'яным, настаўнікі, да якіх ен звяртаўся, таксама нічога падобнага не заўважалі. Пасля чаго "педагог" заявіла, што яна хварэе і нічога не ведае. Ул. Вялічкін звярнуўся да завуча па выхаваўчай працы, Волікавай Людмілы Васільеўны, якая неахвотна падцвердзіла, што сапраўды Міхась стаіць на уліку ў камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г.Брэста і менавіта за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Ён такі адзіны на ўвесь каледж, раней, праўда, быў яшчэ адзін – на выбарах улёткі вазіў, за што яго і затрымалі. І што 27-га чэрвеня з вучнямі, якія знаходзяцца на ўліку, будзе праводзіцца размова, дзе будуць высвятляць, чым гэтыя вучні будуць займацца летам, каб прапанаваць ім прыняць удзел у летніку для тых, хто знаходзіцца на ўліку ў камісіі па справах непаўнагадовых, каб яны не бадзяліся без нагляду і ня здзейсьнілі злачынстваў. Яна таксама сьцвердзіла, што ўдзел у выбарах і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзіць апазіцыя, супярэчаць Канстытуцыі, і моладзь, у якой няспелая свядомасьць выкарыстоўваецца апазыцыяй. Тлумачэньні, чаму бацькі не паінфармаваныя аб пастаноўцы іх сына, Міхася, на ўлік, былі яўна надуманымі, бачна што інфармаваньне бацькоў у пляны адміністрацыі Каледжу не ўваходзіла, бо бацькі апазыцыянэры. Гаворыць Уладзімір Вялічкін: "Адміністрацыя школы па ўказцы з аддзелу прафіляктыкі Маскоўскага РАЎС г.Брэста і камісіі па справах непаўнагадовых пры адміністрацыі Маскоўскага раёну г.Брэста праводзіць "прафіляктычную" працу з Міхасём Ільіным. Жах бярэ калі бачыш, што Беларускія ўлады хлопца, які ня п'е, ня курыць, не колецца, не нюхае, не крадзе, не лаецца, ня бьецца, не парушае правапарадак і не зьдзяйсьняе злачынстваў, толькі за тое, што мае іншыя ад "дзяржаўных" погляды, хочуць "паламаць", па крымінальнаму "апусьціць", – зьмясціць ў асяроддзе той моладзі, якая менавіта п'е, курыць, колецца, нюхае, крадзе, лаецца, бьецца, парушае правапарадак і зьдзяйсьняе злачынствы. Які можа быць вынік такога "выхаваньня", я педагог па адукацыі, камэнтару не патрабуе. Хай вынаходнікі гэтага метаду ў такіх летніках сваіх дзяцей выхоўваюць!"
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6 >>