Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
25.06.2007
Падатковая інспекцыя правярае Партыю БНФ
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 25.06.2007 Падатковая інспекцыя праверае Партыю БНФ Працягваецца падаткавая праверка Берасьцейскай абласной суполкі Партыі БНФ. Праверка пачалася яшчэ ў пачатку гэтага году, а 21 чэрвеня яе кіраўнік Юрась Губарэвіч быў аштрафаваны на 24 базавыя велічыні за парушэньне вядзеньня бухгалтарскага ўліку. "Мы ня мусім весьці гэтыя справаздачы, якія патрабуе ад нас падаткавая інспэкцыя, - кажа Юрась Губарэвіч. - У абласной суполкі няма ніякіх прыбыткаў, яна не вядзе гаспадарчую дзейнасьць. А справаздачную дакумэнтацыю падаткавая інспэкцыя патрабуе". Юрась Губарэвіч кажа, што будзе абскарджваць рашэньне пра вынясеньне яму штрафу. "Зараз некалькі гарадзкіх суполак у Берасьцейскай вобласьці таксама правяраюцца падаткавай інспэкцыяй", - кажа спадар Губарэвіч. Некалькі месяцаў таму кіраўніцтва Берасьцейскай суполкі Партыі БНФ зьвярнулася да ўладаў з адкрытым заклікам спыніць перасьлед актывістаў Партыі БНФ. "Я лічу, што гэта адказ на тую заяву, - кажа Юрась Губарэвіч. - Зараз яны пачалі рэпрэсаваць арганізацыю ўцэлым". www.charter97.org
13.06.2007
У Пінску шукаюць аўтараў улёткі "На ахове калгаснага фашызму"
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 13.06.2007 У Пінску шукаюць аўтараў улёткі "На ахове калгаснага фашызму" У Пінску лідэраў суполак апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацый выклікалі ў пракуратуру з мэтай высьветліць, хто выдаў улётку пад загалоўкам "На ахове калгаснага фашызму". Першым у пракуратуру Пінска быў выкліканы старшыня гарадзкой арганізацыі БНФ Аляксандар Рамановіч. Ён кажа, што позву атрымаў, як сьведка. Але адказваць на пытаньні спадар Рамановіч адмовіўся і патлумачыў гэта тым, што пракуратура сама парушае правы грамадзян: "Ні крымінальная, ні адміністрацыйная справа не заведзеныя. І мне не былі пісьмова патлумачаныя мае правы. Я адмовіўся даваць усялякія тлумачэньні.". Са словаў Аляксандра Рамановіча, ён абскардзіць дзеяньні сьледчага пінскай пракуратуры Дзьмітрыя Ліры. Цікаўлюся ў спадара Ліры, якія ён мае юрыдычныя падставы турбаваць людзей: "Я – асоба, якая праводзіць праверку. Маю права выклікаць грамадзяніна, які, мяркую, можа мець да гэтай праверкі якія-небудзь адносіны. Для тлумачэньня. Апазыцыя ці не апазыцыя. Ён мусіць зьявіцца па выкліку органа, які вядзе праверку, дасьледаваньне і гэтак далей". Аналягічныя позвы зь Пінскай пракуратуры атрымалі: Аляксандар Аўсеенка, Канстанцін Чувак, Павал Ляхновіч, Віктар Ярашук і іншыя – агулам 11 грамадзкіх актывістаў. Усе яны летась перад прэзыдэнцкімі выбарамі, а таксама сёлета паводле розных падставаў былі пакараныя штрафамі і арыштамі. Віктар Ярашук тлумачыць: "Я папрасіў паказаць улёткі, пачытаў. Зьвярнуў увагу на недарэчнасьці. Нават тэрміны, якія мы адбывалі, не супадаюць. Калі б гэтую ўлётку складалі людзі, якія сядзелі, то напісалі б правільна. Таму ці варта гэтых людзей турбаваць? Але ж сьледчы сказаў, што яму аддадзены загад, ён гэта выконвае". На Берасьцейшчыне за пэрыяд ад прэзыдэнцкіх выбараў былі аштрафаваныя і асуджаныя больш як 100 сябраў апазыцыі. Гэтыя зьвесткі падае Юрась Губарэвіч – каардынатар руху "За Свабоду". "Я лічу, што гэта працяг кампаніі запалохваньняў. Пракуратура й міліцыя шукаюць усялякія падставы, каб штомесяц нагадаць асабліва актыўным людзям, што займацца палітычнай дзейнасьцю у нашай краіне небясьпечна". www.svaboda.org
11.06.2007
Пінск: «Спадарожнікавыя антэны ствараюць пагрозу здароўю і жыццю людзей»
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 11.06.2007 Пінск: «Спадарожнікавыя антэны ствараюць пагрозу здароўю і жыццю людзей» У сённяшнім нумары дзяржаўная газета "Пінскі веснік", друкаваны орган мясцовага гарвыканкама і гарсавета, на першай старонцы змясціла інфармацыю пад загалоўкам "Сыр-бор вокруг... "тарелок". Тлумачэнні чытачам газеты дае начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пінска Віктар Перышч. У прыватнасці, ён паведамляе: "Жыллёва-эксплуатацыйнымі службамі праводзіцца работа па дэмантажы звычайных эфірных антэн, нічыйных, у асноўных самавырабленых (пры наяўнасці калектыўнай антэны), прычым толькі на дахах будынкаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖЭГ... .. Што тычыцца спадарожнікавых антэн, то пра іх гаворка не вядзецца, ніякіх распараджэнняў аб іх дэмантажы ад вышэйстаячых органаў не паступала". Неабходнасць зняць антэны ўзнікла, паводле начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, у сувязі з тым, што псуецца пакрыццё дахаў. "Што ў будучым прыводзіць да працякання даху і, натуральна, скаргаў жыхароў. Маюць месца выпадкі, калі дрэнна замацаваныя антэны завальваюцца і падаць, б'юць вокны, ствараюць пагрозу здароўю і жыццю людзей", -- паведамляе чытачам "ПВ" Віктар Перышч. Між тым, 7 чэрвеня намеснік начальніка Пінскага гарадскога вытворчага аб'яднання "Жыллёва-камунальная гаспадарка" Мікалай Базан адмовіў даць інфармацыю супрацоўніку службы маніторынгу БАЖ і патлумачыць сітуацыю з тэлевізійнымі антэнамі, якая склалася ў горадзе. Ён паведаміў, што ўся неабходная інфармацыя прадастаўлена ў газету "Пінскі веснік" і прапанаваў прачытаць там. www.charter97.org
10.06.2007
Берасьце, дырэктарка тэлебачання і дэпутатка гарсавету падала ў суд зыск супраць сваіх работнікаў
style='tab-interval:35.4pt'> 10.06.2007 Берасьце, дырэктарка тэлебачання і дэпутатка гарсавету падала ў суд зыск супраць сваіх работнікаў 23-24 траўня ў судзе Ленінскага раена г. Брэста была разгледжана справа па зыску кіраўніка тэлерадыекампаніі "Брэст" да чатырох яе былых працаўнікоў. Сэнс зыска ў тым, што два з паловай гады таму працаўнікі тэлерадыекампаніі Вольга Шутава, Лілія Драгачынская, Надзея Лысковіч і Ігар Каплін падалі скаргі на імя главы Адміністрацыі прэзідэнта РБ, старшыні Камітэта дзяржкантроля РБ, міністра інфармацыі РБ і ў іншыя інстанцыі. Па меркаваньню Л. Дабрадомавай – кіраўніка тэлерадыекампаніі – ў гэтых скаргах утрымліваюцца звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. У сувязі з гэтым яна і падала зыск аб прызнаньні вышэйузгаданых звестак не адпавядаючымі рэчаіснасьці, ганьбячымі яе гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю, а таксама аб абвяржэньні іх шляхам публікацыі ў газэце "Заря". У пакрыцьце маральнай шкоды Л. Дабрадомава прасіла суд спагнаць з адказчыкаў 50.000.000 рублеў. У скаргах у розныя інстанцыі адказчыкі ўказвалі на памер прыбыткаў Л. Дабрадомавай, што яна палічыла парушэньнем таямніцы яе асабістага жыцьця. Адзнака таго, што кіраўнік заняла сваю пасаду нячэсным шляхам абражае яе як чалавека і працаўніка. 24 траўня справа да канца не была вырашана. Па хадайніцтву адказчыкаў судовае паседжаньне было прыпынена да наступнага тыдня. За гэты час яны азнаеміліся з новымі дакумантамі і падрыхтаваліся да судовых спрэчак. 5 чэрвеня справа ўзнавілася, а 6га было вынесена рашэньне суда – прызнаць не адпавядаючымі рэчаіснасьці звесткі, распаўсюджаныя адказчыкамі; а таксама спагнаць з адказчыкаў на карысьць Л.Дабрадомавай 900.000 рублеў. Гаворыць праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Падаць зыск на 50.000.000 мільёнаў супраць пенсіянэрак сярод якіх інваліды, мацеркі самотна выхоўваючыя непаўнагадовых дзяцей, афганцы. Некаторыя зь йіх па 35 год адпрацавалі на тэлебачаньні. На іх прыкладзе і досьведзе Дабрадомава вучылася. Іх пенсія не перавышае 300.000 рублёў. На сам рэч штуршком да скаргаў была навіна, што Дырэктарка атрымала 8.000.000 у той час калі сярэдняя па прадпрыемству складала каля 700.000. Закон дазваляе кіраўнікам прадпрыемстваў атрымліваць заробак у 3,5-4,5 разы вышэйшы за сярэдні па прадпрыемству, а тут проста "мара Амэрыканца". Больш таго напярэдадні калектыў даведаўся аб паніжэньні адсоткаў на прэміяльныя ў сувязі "з цяжкім становішчам прадпрыемства". Скаргі, канечне ж былі прадыктаваныя эмоцыямі, а таму такі вынік суда, а суд, я лічу, спрабуе "ўмыць рукі" і адначасова прыкрыць гонар мундуру прадстаўніцы ўладаў. Насамрэч суд адкрыта прадэманстраваў маральны воблік Дабрадомавай не толькі як чалавека і кіраўніка, але дэпутата гарсавету, які павінен адстойваць інтарэсы выбаршчыкаў."
28.05.2007
У Берасці дазволілі пікеты супраць адмены ільгот
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 28.05.2007 У Берасці дазволілі пікеты супраць адмены льгот Пікет у абарону льгот правядуць Берасцейскія гарадскія арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Берасцейскі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне пікету 1 чэрвеня на стадыёне "Лакаматыў". Мэта правядзення пікету: "Прыцягнуць увагу грамадзян да праблем дзяцінства, а таксама спрыяць арганізацыі зацікаўленых грамадзян для абароны інтарэсаў дзяцей у сувязі з магчымай адменай ільгот дзецям і іх бацькам". Варта нагадаць, што гарадскія арганізацыі ПКБ і БСДП падавалі заяўку на пікет яшчэ да прыняцця "палатай прадстаўнікоў" Закона "Аб упарадкаванні льгот". Аднак ні хваляванні грамадскасці, ні сабраныя подпісы за захаванне льгот, ні іншыя акцыі не паўплывалі на рашэнне "парламентароў". Каментуюць дадзеную сітуацыю: адказныя за правядзенне пікету Людміла Дзенісенка (першы сакратар Берасцейскага гаркама БКБ) і Ігар Маслоўскі (старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП): "Улады зрабілі дзецям падарунак да Сусветнага дня абароны дзіцяці. Дарма імкнуцца штатныя і няштатныя прапагандысты, заяўляючы, што, маўляў, ва ўсіх краінах ільготы адмянілі. Льготны праезд для школьнікаў і студэнтаў дзейнічае ў абсалютнай большасці краін свету, прычым круглы год і нават на авіярэйсы. Гэта ж тычыцца пенсіянераў і іншых катэгорый грамадзян. Неўзабаве мы маем намер ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд з патрабаваннем адмяніць дадзены Закон, бо ён не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з асноўным законам краіны Рэспубліка Беларусь з`яўляецца сацыяльнай дзяржавай. Пазбаўляючы ільгот насельніцтва мы губляем статус сацыяльнай дзяржавы. Дазвол улад у правядзенні пікету кажа пра наяўнасць дадзенай праблемы ў грамадстве", – заявіў Ігар Маслоўскі. "Мы катэгарычна выступаем супраць пазбаўлення льгот насельніцтва. Паводле афіцыйнай статыстыкі эканоміка развіваецца, якасць жыцця паляпшаецца, навошта ж тады адмяняць ільготы ў тых, каму яны так патрэбныя? Заклікаем усіх берасцейцаў, прыйсці 1 чэрвеня на пікет і выказаць сваё стаўленне да адмены льгот. Мы маем намер працягнуць збор подпісаў за адмену гэтага Закона. Зазначу, што "дэпутаты" пра сябе не забываюць. У мінулым месяцы ім была падвышаная зарплата. Асобна хачу адзначыць берасцейскіх дэпутатаў "палаты прадстаўнікоў" Алега Вялічку, Святлану Гіль і Валянціну Качан, якія дружна прагаласавалі за так званае упарадкаванне льгот", – пракаментавала Людміла Дзенісенка. www.charter97.org
15.05.2007
У Берасьці ўзніклі цяжкасьці з распаўсюдам незалежных выданьняў
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 15.05.2007 У Берасьці ўзніклі цяжкасьці з распаўсюдам незалежных выданьняў У Брэсце міліцыянты пачалі на пачатку мая масава правяраць грамадскіх распаўсюднікаў недзяржаўнай мясцовай прэсы. У першую чаргу яны патрабуюць прадаставіць дазволы на гандаль. Продаж газет пакуль не забаронены. Каб высветліць, чым выкліканы гэтыя праверкі, галоўны рэдактар "Брестского курьера" Мікалай Аляксандраў 11 мая, у мінулую пятніцу, наведаўся на прыём да старшыні Брэсцкага гарвыканкама А.Палышэнкава. Мікалай Аляксандраў выказаў мэру занепакоенасць, што ў выніку праверак можа разбурыцца, створаная рэдакцыямі і адпрацаваная за 17 гадоў сістэма вулічнага гандлю прэсай. Бо, калі пачнуцца забароны на распаўсюд, хаця б часовыя, людзі будуць шукаць іншае месца працы. Паводле слоў Аляксандрава, мэр пагадзіўся з яго довадамі і прапанаваў правесці на гэтым тыдні сустрэчу з кіраўнікамі брэсцкіх мясцовых газет, якія распаўсюджваюцца праз сетку вулічнага гандлю. А праверкі дакументаў у грамадскіх распаўсюднікаў А. Палышэнкаў патлумачыў тым, што ўлады горада імкнуцца прывесці гандаль у Брэсце да цывілізаваных еўрапейскіх рамак і правяраюць зараз наогул ўсіх вулічных гандляроў. "У маёй прысутнасці мэр пазваніў у ідэалагічны аддзел выканкама і распарадзіўся прыпыніць праверкі да сустрэчы з рэдактарамі газет", – паведаміў М. Аляксандраў прэс-службе БАЖ. Зараз "Брестский курьер" выходзіць накладам 11 тысяч асобнікаў. Як кажа, галоўны рэдактар выдання, планавалі павялічыць, але, калі вулічны гандаль рухне, давядзецца наклад памяншаць. На сёння ў Брэсце праз сетку вулічнага гандлю распаўсюджваюцца недзяржаўныя газеты "Брестский курьер", "Вечерний Брест", "Брестская газета", "Из рук в руки", "Кабельное телевидение". Мясцовыя газеты, якія фінансуюцца з дзяржбюджэту, такую сістэму распаўсюду не выкарыстоўваюць. www.charter97.org
11.05.2007
Берасьце, непаўнагадовую грамадскую актывістку з ліцэю "варанком" ды на на камісію ў выканкам
style='tab-interval:35.4pt'> 11.05.2007 Берасьце, непаўнагадовую грамадзкую актывістку з ліцэю "варанком" ды на на камісію ў выканкам 14 снежня ў Камісіі па справах непаўнагадовых  Маскоўскага раена г.Брэста была разгледжана справа Юліі Пашко, якая прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасьці па арт.167-1 ч.1 КаАП Рэспублікі Беларусь за падзеі 16 кастрычніка.. Першапачаткова справа Ю. Пашко была накіравана ў суд, але судзьдзей было задаволена яе хадайніцтва аб перадачы справы на разгледжаньне Камісіі. Для самой Юлі яе выклік у Камісію быў начаканым. 14 снежня ў 12 гадзін да яе ў ліцэй прыехалі два міліцыянты, адзін з іх – Тарасевіч, а другі нават не назваўся. Юлю і супрацоўніцу ліцэя Шваб Т.В. пасадзілі ў машыну і павезлі ў адміністрацыю Маскоўскага раена, дзе павінна была разглядацца Юліна справа ў Камісіі па справах непаўнагадовых. Адразу старшыня Камісіі запатрабавала тлумачэнні наконт таго, як Юля апынулася 16 кастрычніка на Кобрынскім мосцеь і з якой мэтай. Юлін адказ на беларускай мове быў вельмі крытычна ўспрынят саставам Камісіі: яе доўга пыталі, чаму яна рамаўляе на беларускай мове, як даўно, з кім, што на яе паўплывала, як да гэтага ставіцца бацька і да т.п. Былі заданы пытаньні, якія, па сутнасці, да справы не адносяцца, пра "Дзедзіч" і пра належнасць да партыяў. Пасля ўсіх пытаньняў Ю.Пашко было вынесена папярэджаньне, якое "ў наступны раз будзе штрафам". Пры вынясеньні рашэньня члены Камісіі не прамінулі распавесці некалькі страшных гісторый пра апазіцыю і пра тое, як караюць яе актывістаў. Юля абскардзіла пастанову камісіі ў судзе Маскоўскага раёну г.Брэста. 12 лютага суд прыняў рашэньне пастанову камісіі па справах непаўнагадовых  Маскоўскага раена г.Брэста ад 14 сьнежня 2006 году адмяніць, а адміністратыўную справу адправіць у тую ж камісію на новы разгляд. 22 сакавіка 2007 году камісія па справах непаўнагадовых Маскоўскага раена г.Брэста пастанавіла справу аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да Юлі Пашко спыніць.
11.05.2007
У Берасці пачалі забараняць вулічны гандаль газетамі
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 11.05.2007 У Берасці пачалі забараняць вулічны гандаль газетамі Міліцыя Берасця пачала ганяць бабулек, якія прадавалі газеты на вуліцах. Добра б, ганялі за продаж незалежнага "Брестского курьера", так яшчэ адбіраюць дазволы на продаж "Вечернего Бреста". Навошта іх ганяюць? На паверхні версія, што гэта ў рамках падрыхтоўкі да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, на адкрыццё вяслярнага канала 25 траўня. Рыхтуюцца сур`ёзна, напэўна зноў вадалазы будуць дно абшнырваць у пошуках тэрарыстаў. Вось кепска апранутых бабуль і зганяюць з вуліц. А магчыма, гэта прэвентыўны ўдар па прэсе, каб хоць бы два тыдні перад прыездам не пісалі крыўдных для ўлады слоў. Валер Цапкоў, Livejournal.com www.charter97.org
08.05.2007
У Берасці ўзбуджаная крымінальная справа за нанясенне графіці
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 08.05.2007 У Берасці ўзбуджаная крымінальная справа за нанясенне графіці Як паведаміў 7 траўня начальнік Ленінскага АУС Берасця Юры Карпінчык, увечары 21 красавіка старшакласнік адной з школ абласнога цэнтра быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас нанясення графіці на сцяну будынка па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Верагодна, графіці палітычнае, бо менавіта за словы «За свабоду!» або «Мы хочам новага!» у Беларусі могуць караць такім чынам. Як паведаміў Ю.Карпінчык, старшакласнік раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за такія правапарушэнні, а 29 красавіка ў яго дачыненні была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганенне будынкаў і псаванне маёмасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або арышту на тэрмін да трох месяцаў. Цяпер бацькі затрыманага пачалі пакрываць матэрыяльную шкоду, прычыненую дзеяннямі іх сына. Па дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, гэта першая ў Берасцейскай вобласці крымінальная справа, узбуджаная за псаванне маёмасці шляхам нанясення графіці. www.charter97.org
02.05.2007
Баранавічы: затрымалі кіраўніка рэгіянальнай філіі "Маладога фронту"
link=blue vlink=blue style='tab-interval:35.4pt'> 02.05.2007 Баранавічы: затрымалі кіраўніка рэгіянальнай філіі "Маладога фронту" Cупрацоўнікі баранавіцкай міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Яраслава Грышчэню. Хлопца трымаюць у гарадзкой управе міліцыі больш за тры гадзіны. Яму паведамілі, што чакаюць нейкага міліцэйскага начальніка зь Менску, які мае вырашыць, ці адпусьцяць юнака дахаты. Раней Яраслава дапытвалі ў пракуратуры як падазраванага ў крымінальнай справе супраць "Маладога фронту" — за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.   www.svaboda.org
02.04.2007
У Берасьці напярэдадні Дня Волі затрыманы праваабаронца
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.04.2007 У Берасьці напярэдадні Дня Волі затрыманы праваабаронца Уладзімір Вялічкін   Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка, міліцыянты помсьціліся праваабаронцу. Распавядае сам Уладзімір Вялічкін: "Ад самай раніцы я заўважыў за сабой сочку. Сачылі і пешшу і на аўтамабілях. У рэшце рэшт тыя, што сачылі нацкавалі на мяне міліцэйскі патруль. Улічылі досьвед няўдалага затрыманьня Андрэя Шарэнды і "падлавілі", як думалі без сьведкаў, і памыліліся. Старшы патруля з асобнага палку ППСМ УУС брэсцкага аблвыканкаму Омелящік А.М. і міліцыянэр-кіроўца тойсама адзінкі ст. с-т даставілі мяне ў Маскоўскі РАУС "дзеля апазнаньня", я, на іх думку, быў падобны да некага ў вышуку. У аддзяленьні намесьнік начальніка Маскоўскага РАЎС п/п-к Сцяпанаў, жыва цікавіўся, што ў мяне "незаконнага". Акрамя газэты "Наша Ніва" - нічога. Ня маючы падставаў дзеля абвінавачваньня мяне ў чым-небудзь, Омелящік А.М., Явдосюк В.В. абалгалі мяне, склалі рапарты, што я нібыта парушыў арт. 17.1 КаАП., да іх далучылі ілжывыя тлумачэньні тых, хто за мной сачыў, Касюк Сергей Алексеевіч і Куделько Анатолій Дмітріевіч. Усе чатыры дакуманты былі створаныя, як пад "капірку". Тры гадзіны мне нічога не тлумачылі, адмовілі ў адвакаце, больш таго падчас маёго знаходжаньня ў райаддзеле, туды нікога не дапускалі, перашкаджалі тэлефанаваць. Пасьля 3-х гадзін намесьнік начальніка Маскоўскага РАЎС п/п-к Сцяпанаў наклаў рэзалюцыю на "сабраны матэрыял" – трымаць пад вартай да суду. Так я апынуўся ў Ізалятары Часовага Утрыманьня Ленінскага РАЎС г. Брэста. Адседзеўшы 2 сутак патрапіў на суд. Суддзя вызваліла мяне на хадатайства аб неабходнасьці падрыхтавацца да суду і прызначыла пасяджэньне на 4 красавіка 2007 году. Я лічу, дзеяньні міліцыі тлумачацца загадам з "гары", які мае намэце: Па-першае, перашкодзіць беларусам у сьвяткаваньні Дня Волі, Па-другое, зьняважыць гонар і годнасьць прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, да якой належу і я, Па-трэцяе, запалохаць беларускае грамадзтва, зламаць ягоную ВОЛЮ да супраціву. Але непрыстойныя, хамскія паводзіны ўладаў толькі адштурхоўваюць грамадзян ад сябе. У Маскоўскім РАЎС г. Брэста на інфармацыйнай дошцы знаходзіцца дакумант у якім зьмешчаныя дадзеныя апытаньня, у Берасьці толькі ад 18 да 23 адсоткаў грамадзян выказваюць давер міліцыі. Вось вам і "праваахоўныя" органы!" Сведка з боку міліцыі Касюк Сяргей Аляксеявіч. Сведка з боку міліцыі Куделько Анатолій Дмітрыявіч.
24.03.2007
Напярэдадні Дня Волі, 25 сакавіка, у Брэсце праваахоўныя органы прынялі прэвентыўныя меры да актывістаў апазіцыі
"#EEEDF0" topmargin="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0">   24.03.2007   Берасьце       Па спісе - "каго трэба" - затрымоўвалі і саджалі перад Днём Волі Напярэдадні Дня Волі, 25 сакавіка, на Брэстчыне праваахоўныя органы прынялі прэвентыўныя меры засцярогі. У горадзе над Бугам выклікалі ў райаддзелы міліцыі некалькі дзесяткаў чалавек для правядзення з імі так званых "апытанняў" і "прафілактычных гутарак". У спісы нядобранадзейных патрапілі тыя, хто "засвяціўся" - хто ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў, у дні выбараў у мясцовыя Рады дэпутатаў, хто ў Дні салідарнасці (16 кастрычніка і іншыя). Выкліканых па позвах папярэдзілі аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Тым больш, што ва ЎК з'явілася новы артыкул за такія дзеі. Днём 22 сакавіка на вул. Савецкай, насупраць помніка даўгабуду - недабудаванай гасцініцы, міліцэйскі ўазік падрэзаў шлях Андрэю Шарэнду і яго прыяцелю. Два міліцыянты, адзін з якіх прадставіўся Яшчуком, спынілі маладых людзей. Яны, як высвятлілася, шукалі чалавека "у шэрым", а на Андрэю як раз была куртка такога колеру. У гэты час нямала людзей, якія гуляюць па горадзе, у тым ліку і на Савецкай, былі апранутыя ў шэрым, але чамусьці вылучылі менавіта таго, хто раней удзельнічаў у шматлікіх грамадскіх акцыях. З-за асцярогі быць затрыманым і арыштаваным напярэдадні Дня волі 25 сакавіка ён некалькі начэй  начаваў ня дома, а ў сяброў. На працягу двух папярэдніх дзён у яго пад'езда дзяжурыла міліцэйская машына, невядомыя людзі тэлефанавалі яму на мабільны тэлефон, а нейкая маладзіца прызначыла яму сустрэчу каля "Белтэлекома". Калі ён у прызначаны час праязджаў на маршрутцы паблізу, то замест маладзіцы ўбачыў машыну міліцыі, якая стаіць побач. Андрэю прапанавалі сесці ў аўтамабіль, каб ехаць у якасці сведкі ў Ленінскі РАЎС для апазнання невядома каго. Ён адмовіўся. Міліцыянеры настойвалі, вы-клікалі падмацаванне - прыехала яшчэ некалькіх міліцыянтаў. Сталі запіхваць яго ва ўазік, паспелі нават надзець на адну руку наручнік. Шарэнда прапанаваў, калі ў тым ёсць неабходнасць, каб яго адвялі ў райаддзел, а не везлі як злачынца ў наручніках. Але міліцыянеры сталі запіхваць яго ва ўазік, змаглі нават надзець на адну руку наручнік. Андрэй сашчапіў рукі ў блок, каб не надзелі наручнік на другую руку, стаў патрабаваць адваката. Натоўп мінакоў, прыцягнутых незвычайным гледзішчам, выяўляла незадаволенасць: "Завошта забіраеце?" Шарэнда звярнуўся да мінакоў, каб яны выступілі сведкамі яго затрымання. У гэты час з'явіўся вядомы ў вызначаных кругах праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, які, дарэчы, на апошніх выбарах у мясцовыя Рады балатаваўся  кандыдатам у дэпутаты абласной Рады. "Калі па мабільным тэлефоне паступіў тэлефонны званок аб затрыманні Андрэя Шарэнды, я выпадкова апынуўся побач, - распавёў У. Вялічкін. - Убачыў, як яму заломлівалі рукі. Я прад'явіў міліцыі журналісцкае пасведчанне і запатрабаваў тлумачэнняў, на якой падставе "вяжуць" хлопца. Мінакі, пасмялеўшы, пачалі патрабаваць адпусціць хлопца. Хтосьці сказаў, што аднойчы такім чынам забралі міліцыю од-нага чалавека і больш яго не ўбачылі. некаторыя выявілі жаданне паехаць разам з Андрэем у райаддзел міліцыі ў якасці сведак і сведчыць аб неправамернасці дзеянняў міліцыянераў. Я запісаў іх прозвішча, адрасы, тэлефоны. Для мяне было відавочна, што супраць Шарэнды як вядомага ў Брэсце грамадскага актывіста здзейсненая правакацыя. Бачачы, што натоўп вакол пачынае расці і хутка "паспее" для сутычкі, запісалі пашпартныя дадзеныя Андрэя і адпусцілі яго. Пры гэтым паабяцалі ўручыць яму 23 сакавіка позву ў суд. Адзначу, што гараджане фактычна адбілі актывіста ў міліцыі. Гэта гаворыць аб іх неабыякавасці да які адбываецца і што расце грамадскай актыўнасці простых людзей". 24 марта ў 11.30 на пр. Машэрава затрымалі і адвезлі ў Маскоўскага РАЎС самога Ўладзіміра Вялічкіна: маўляў, яго паводзіны здаліся міліцыянтам падазроным. У Маскоўскім райаддзеле міліцыі, куды не дапушчаліся родныя і блізкія Вялічкіна, вырашалі, што рабіць далей. "Прабівалі" па базе дадзеных на дачыненне да здзяйснення злачынстваў. Не знайшлі. Асабіста нам. начальніка Сцяпанаў не знайшоў "кампрамату", што не перашкодзіла яму падпісаць дакументы на затрыманне Вялічкіна да суду - па арт. 17.1 КААП (дробнае хуліганства). Пратрымаўшы яго двое сутак у ІЧУ да панядзелка, суддзя Руслана Сянько па хадайніцтве адміністрацыйна пераследуемага перанесла паседжанне на чацвер, 29 сакавіка. Наогул "прэсінгу" са боку праваахоўных органаў падвергнуліся шматлікія паважаныя і годныя людзі: у Брэсце - кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрый Губарэвіч, чалец ініцыятыўнай групы экс-прэзідэнта Аляксандра Мінкевіча берасцеец Дзяніс Турчаняк, у Пінску - старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Раманавіч (3 сутак адміністрацыйнага арышту) і актывіст Кастусь Чувак (3 сутак арышту), у Драгічыне - Уладзімір Казека, у Пружанах - Уладзімір Радзівончык, у Белаазёрску - Яўген Пракурат і Зміцер Трацяк. Як быццам па спісах за імі сачылі, затрымоўвалі, складалі пратаколы, везлі ў суд. Усе гэтыя меры былі накіраваныя на то, каб любымі шляхамі нейтралізаваць дэмакратаў, не даць удзельнічаць у мітынгу ў Менску, куды з нагоды Дня волі са ўсіх канцоў Беларусі збіраліся ехаць актывісты.      
20.03.2007
У Берасьці некалькі дзесяткаў маладых людзей вышукваліся міліцыяй каб выклікаць на "размову"
"#EEEDF0" topmargin="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0">   20.03.2007   Берасьце       У Берасьці некалькі дзесяткаў маладых людзей вышукваліся міліцыяй каб выклікаць на "размову"   19 сакавіка актыўнасьць берасьцейскай міліцыі насілілася. Супрацоўнікі міліцыі адным грамадзянам тэлефанавалі, іншым дастаўлялі позвы. У абодзьвух выпадках гэта тычылася грамадзян вядомых сваім стаўленьнем да грамадзка-палітычных працэсаў на Беларусі, грамадзкіх актывістаў, сябраў ПБНФ і Народнай Грамады, пераважна маладых людзей. У позвах не было пазначана па якой справе і ў якасьці каго міліцыя прымушае грамадзян зьявіцца ў 406 кабінет да намесьніка начальніка Маскоўскага РАЎС г. Брэста п/п-ка Сьцяпанава, а таму далёка ня ўсе выказалі жаданьне зьявіцца ў міліцыі. Тым, хто прыйшоў, было прапанавана падпісаць дзіўны дакумант пад назовам "Пратакол-предостереженіе", згодна якога запрошаны азнаёмлены з шэрагам артыкулаў Беларускага заканадаўства, якія нельга парушаць, між іншым: "абраза прэзідэнта", "зьнявага дзяржаўных сімвалаў", "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" і г.д. Пры ўваходзе ў кабінэт быў заўважаны чалавек з позвай 35-45 гадовага ўзросту, які ў некаторых "запрошаных" цікавіўся да якой партыі ці арганізацыі тыя належаць. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі свае дзеяньні клопатам аб "запрошаных", каб 25 сакавіка ў "Дзень Волі" зь йімі ў Менску нічога не здарылася. Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Вядома, што напярэдадні "Дня Волі" ўлады праводзяць "прафілятычна-прэвентыўныя" захады каб сарваць Беларускае сьвята. Тым самым дэманструюць саю антыбеларускую сутнасьць, зневажаюць наш Беларускі гонар. Шкада, што мэтады і формы міліцэйскай працы дасканаляцца ў неадпаведным кірунку, супрацоўнікі міліцыі не даюць дастойным людзям нармальна жыць, працаваць і адпачываць. На  гэтую "лухту" адцягваецца асабовы склад аддзелаў. У той сама час няма каму займацца злачынцамі, пь'яніцамі, хуліганамі і наркаманіяй. Адназначна такую ўладу трэба мяняць, бо тое што зараз робіцца наўпрост пагражае будучыні нашых дзяцей і ўсяму Беларускаму грамадзтву цалкам."      
16.03.2007
16 сакавіка 2007 а 15 гадзіне у Брэсцкай фартэцыі патрулём міліцыі быў затрыманы апазіцыйны актывіст, нібыта за распаўсюд запрашэньняў на святкаванне "Дня волі"
"#EEEDF0" topmargin="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0">   16.03.2007   Берасьце       16 сакавіка 2007 а 15 гадзіне у Брэсцкай фартэцыі побач з манумэнтам "Смага" патрулём міліцыі быў затрыманы Дзяніс Турчаняк, нібыта за распаўсюд запрашэньняў на святкаванне "Дня волі" у Менску на 25 сакавіка. Блізу гадзіны чакалі на міліцэйскую машыну, потым доўга ехалі. На пастарунак, у Ленінскі РАЎС г. Берасця, патрапілі толькі а 17:20. Доказаў таго, што Дзяніс займаўся распаўсюдам міліцыя не здабыла, а таму пасьля праверкі дакумантаў а 18 гадзіне Дзяніс Турчаняк быў адпушчаны.   Назад    
03.03.2007
2 сакавіка 2007 года а 20 гадзіне вечара ў Драгічыне быў затрыманы мясцовы праваабаронца нібыта за распаўсюд газэты "Свабода"
align="center" style="text-align: left; margin-top:0; margin-bottom:0"> 03.03.2007 Затрыманьне ў Драгічыне, за распаўсюд друкаванай прадукцыі 2 сакавіка 2007 году а 20 гадзіне вечара ў Драгічыне быў затрыманы мясцовы грамадзкі актывіст Уладзімір Казека.Падставай для затрыманьня паслужыла наяўнасьць ва Уладзіміра газэты "Свабода". ладзіміра Казеку даставілі ў Драгічынскі РАУС, дзе ў яго было ізьята 50 асобнікаў газэты, ўзяыя тлумачэньні і складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні ч.3 арт.172 КаАП "распаўсюд друкаваных выданьняў у парушэньне вызначанага парадку, без выходных дадзеных, сутнасьць якіх накіраваная на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян", што выклікае зьдзіўленьне, таму што першага сакавіка уступіў у дзеяньне новы Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях, а таму складзены пратакол ня мае юрадычнай сілы. У 23-30 пасьля завяршэньня вышэй-названых працэдур затрыманы пакінуў будынак РАУС.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 ... 6 >>