Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
01.03.2007
У Берасьці распачалася практыка выкарыстаньня новага адміністратыўнага Кодэкса
n="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0"> 01.03.2007 У Берасьці распачалася практыка выкарыстоўваньня новага адміністратыўнага Кодэкса 1 сакавіка 2007 году ў Берасьці былі затрыманыя 2 юнака, Андрэй Шарэнда і непаўнагадовы Міхась Ільін. На месца здарэньня прыбылі супрацоўнікі ППСМ, Маскоўскага РАУС г. Брэста, група экспертаў з адмысловым абсталяваньнем і невядомы ў цывільным.  Прадстаўнік аддзелу ідэалёгіі Брэсцкага аблвыканкаму нехта Шакевіч Аляксандар Уладзіміравіч сьпецыяльна заехаў каб папрасіць "дакладна разабрацца і па выніках паведаміць" аддзел ідэалёгіі. Былі із'ятыя 84 паштовыя капэрты, складзены агляд месца здарэньня, зроблены здымкі.Кураваў дзеяньні супрацоўнікаў аддзелу АГПП Маскоўскага РАУС г. Брэста п-к Бахараў, начальнік абласнога аддзелу аховы правапарадку. Затрыманых даставілі ў Маскоўскага РАУС г. Брэста, дзе ўзялі тлумачэньні. На Андрэя Шарэнду склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні ч.2 арт.22.9 новага КаАП, які менавіта ў гэты дзень уступіў у дзеяньне. Пасьля таго, як у Андрэя Шарэнды ўзялі адбіткі пальцаў. Затрыманыя пакінулі будынак РАУС.
01.03.2007
Экс-кандыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў зьвярнуліся са зваротам да старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара
n="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0"> 01.03.2007 Зварот экс-кандыдатаў у Брэсцкі абласны Савет да старшыніаблвыканкаму ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Уладзімір Вялічкін зьвярнуліся са зваротам да старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Падставай для звароту паслужыў той факт, што падчас выбарчай кампаніі да іх звярнулася шэраг маладых людзей, якія, за тое, што яны стоячы ў групе моладзі трымалі па аркушу паперы на кожным зь якіх было па адной літары, былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і пазьней пакараныя адміністратыўнымі штрафамі ад 620.000 да 1.550.000 рублёў суддзёй Ленінскага раёну г.Брэста. Маладыя людзі віны не прызнаюць і пішуць скаргі ва ўсе судовыя інстанцыі Рэспублікі Беларусь каб адмяніць пастановы суду Ленінскага раёну г. Брэста. Калі беларуская судовая сістэма іх не пачуе, яны будуць вымушаныя зьвяртацца ў міжнгародныя органы – у Камітэт па правах чалавека ААН. Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што санкцыі выкарыстаныя супраць моладзі надзвычай суворыя. Выканаць пастанову яны ня ў стане, бо вучацца і ў іх няма заробку, няма маёмасьці. Яны толькі пачынаюць жыць, яны знаходзяцца на ўтрыманьні бацькоў. У той сама час судовы выканаўца папярэдзіў іх: "У выпадку нясплаты пакараньня будзе мець месца прымусовае выканананье пакараньня на вашыя маёмасьць і прыбыткі". Аб накладаньні непамерных штрафаў на маладых людзей стала вядома іх калегам па вучобе, якія ў рознай форме выказваюць сваё незадавальненьне да дзеяньняў праваахоўных органаў, суда, мясцовай улады. Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што ўжываньне сілы супраць моладзі ў г.Брэсьце сьведчыць аб тым, што маюць месца парушэньні правоў чалавека на свабоду сходаў і распаўсюд інфармацыі, што супярэчыць Міжнародным нормам, што падпісала Рэспубліка Беларусь. Для Беларусі Берасьцейшчына з'яўляецца брамай у Эўропу і супрацоўнічае з многімі краінамі. Парушэньні правоў чалавека ў Брэсцкім рэгіёне шкодзіць добрасуседскім адносінам з краінамі Эўразьвязу. Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Уладзімір Вялічкін зьвярнулісь да Канстанціна Сумара, як старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту і дэпутата Савету Рэспублікі, з просьбай прыняць меры да дзяржаўных служачых па недапушчэньню парушэньняў правоў чалавека і забесьпячэньні законных правоў і інтарэсаў грамадзян.
01.03.2007
Берасьцеец атрымаў паўтара мільёны штрафу за "Культ асобы Лукашэнкі"
n="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0"> 01.03.2007 Берасьцеец атрымаў паўтара мільёны штрафу за "Культ асобы Лукашэнкі"  Спадар Дзенісенка Аляксандар Фёдаравіч атрымаў паведамленьне з суду Цэнтральнага раёну г. Гомлі ў якім яму патлумачылі ягоны абавязак у 15 дзённы тэрмін аплаціць накладзенае пакараньне – атрымальнік плацяжу Гомельская мытня. Як патлумачыў сам Аляксанданр Дзенісенка:  "Я шэраговы сябра ПКБ і 17 сьнежня вяртаўся з канферэнцыі "Саюза Левых Сіл", што праходзіла ў Чарнігаве (Украіна), дамоў, на Беларусь. На памежным пераходзе "ППТО "Новая Гута" Краўцоўскага МП Гомельскай мытні" я абраў спрошчаную форму дэкляраваньня перасоўваемых тавараў і праследваў на т.з. "зялёны канал", дзе прадставіў наяўную маёмасьць мытніку." Увагу мытніка прыцягнўлі некалькі асобнікаў кнігі "Аб кульце асобы Лукашэнкі", якія ляжалі на заднім сядзеньні аўтамабіля. Усяго было знойдзена і із'ята 17 асобнікаў. 8 лютага суд Цэнтральнага раёну г. Гомлі прыйшоў да высновы, што "…аналізом установленно, что інформація, содержашаяся в ізьятых у Денісенко А.Ф. печатных ізданіях может прічініть вред політіческім інтересам і государственной безопасності Республікі Беларусь, то есть подлежіт обязательному декларірованію в установленной форме." і пастанавіў прыцягнуць Дзенісенку А.Ф. да адміністратыўнай адказнасьці ў памеры 50 базавых велічынь за парушэньне ч.1 арт 193-9: "Не заявіў у вызначанай форме сведчаньняў аб перасоўваемым тавары, які забаронены да перасоўваньня праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь". Спадар Дзенісенка з пастановай суду ня згодны, бо ўпэўнены, што ім ўсё было задэкляраванае, і абскардзіў яго ў Гомельскі абласны суд. Берасьцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што пакараньне надуманае. Супярэцыць ч.1 арт.34 Канстытуцыі дзе замацавана: "Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманьне, захоўваньне і распаўсюджваньне поўнай, дакладнай і сваечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадзкіх аб'яднаньняў, абпалітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцьці, стане навакольнага асяроддзя.": "Думалі паўтара месяца і прыдумалі, што задэкляраваны тавар не задэкляраваны. Аказваецца кніга "Аб кульце асобы Лукашэнкі" можа нанесьці шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь. Акрамя асобы грамадзяніна Лукашэнкі гэтая кніга нікаму і нічаму пашкодзіць не можа. Лукашэнка гэта ўсяго толькі адна дзесяцімільённая частка Беларускага грамадзтва і ставіць знак тоесна паміж Лукашэнка і Рэспубліка Беларусь нельга. Із'яцьцё і пакараньне неабходныя дзеля таго каб скласьці справаздачу кіраўніцтву аб прынятых мерах па барацьбе з іншадумствам пад выглядам "дзяржаўнай бясьпекі", і адначасова проста "выслужыцца". Менавіта такія дзеяньні некаторых беларускіх чыноўнікаў нясуць сапраўдную шкоду палітычным інтарэсам і дзяржаўнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь."
01.02.2007
Суд Ленінскага раена г. Брэста прыйшоў да высновы, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні апазіцыйных актывістаў неправамоцныя
n="0" leftmargin="0" rightmargin="0" bottommargin="0" marginwidth="0" marginheight="0"> 01.02.2007 Берасьце, дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі прызнаныя неправамоцнымі 1 лютага суд Ленінскага раену г.Брэста разгледзеў скаргу Сьцяпана Навасельчана і Андрэя Шарэнды на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў аддзелу ўнутраніх спраў адміністрацыі Ленінскага раёну г. Брэста. Нагадаем, што 16 ліпеня 2006 году супрацоўнікі Ленінскага РАЎС г. Брэста пад пагрозай прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці, у выпадку адмовы прайсьці зь йімі на апорны пункт, затрымалі Сьцяпана Навасельчана, Андрэя Шарэнду і Паліну Панасюк. Падстава дзеля затрыманьня не называлася, адміністратыўны пратакол не складаўся бо ў іх дзеяньнях не было складу правапарушэньня, але была праведзеная "беседа", узятыя тлумачэньні, пасьля чаго затрыманых адпусьцілі.Суд правёў судовае расследваньне і прыйшоў да высновы, што дзеяньні супрацоўнікаў аддзелу ўнутраніх спраў адміністрацыі Ленінскага раёну г. Брэста ў дачыненьні да Сьцяпана Навасельчана і Андрэя Шарэнды насамрэч неправамоцныя, было парушанае іх права на свабоду перамяшчэньня, і абязаў райаддзел кампенсаваць заяўніку А. Шарэндзе судовую мыту ў 62.000 рублёў, а таксама кампенсаваць выдаткі панесеныя судом у памеры 4.170 рублёў.Суд таксама вынес прыватнае вызначэньне на адрас абласнога УУС і  Ленінскага РАЎС г. Брэста ў сувязі з тым што імі былі парушаныя "Закон аб зваротах грамадзян" і п. 1.6 дырэктывы Прэзідэнта РБ № 2 ад 27/12/2006.
15.01.2007
Заява кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў
1 align="center" style="text-align: left; margin-top:0; margin-bottom:0"> 15.01.2007 Берасьце ЗАЯВА кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе № 8, Вялічкіна Уладзіміра Аляксандравіча і Навасельчана Сцяпана Мікалаевіча   Мы, кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе №8, Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч і Навасельчан Сцяпан Мікалаевіч, ставім пад сумленне вынікі галасавання на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25, лічым вынікі выбараў сфальсіфікаванымі. 14 студзеня 2007 намі, кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй акрузе №8, Вялічкіным Уладзімірам Аляксандравічам і Навасельчанам Сцяпанам Мікалаевічам, нашімі даверанымі асобамі і назіральнікамі на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі № 25 выяўлена парушэнне часткі 1 артыкула 13 Выбарчага Кодэксу "Падрыхтоўка і правядзенне выбараў… дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў… ажыцяўляецца адкрыта і галосна". 14 студзеня 2007 года пад час падліку галасоў на выбарчых участках №№ 71, 74, 76, 77, 78, 82 прысутнічалі нашы давераныя асобы: Маслоўская О. Е., Жыдовіч Ю. І., Сазон І. С., Вакуленка С. Н., Бельская К. С., Коўш М. К., Навасельчан А. С., і Вуек У. У., якія, будучы зацікаўленымі ў выніках галасавання, у вуснай форме запатрабавалі ад старшыняў участковых выбарчых камісій правядзення адкрытага падліку галасоў, у чым давераным асобам было адказана. Больш за тое, нікаму з прысутных давераных асоб і назіральнікаў не была прадстаўлена магчымасьць на ўласныя вочы убачыць за каго стаяць галачкі у бюлетэнях запоўненых выбаршчыкамі, г. зн. быў парушаны канстітуцыйны прынцып адкрытасці і галоснасці выбараў! Нашы давераныя асобы і прысутныя назіральнікі былі незаконна пазбаўленыя магчымасьці на ўласныя вочы упэўніцца наколькі саадносіцца колькасць галасоў, адданых за кожнага з кандыдатаў, з лічбамі, якія былі прастаўленыя ў пратаколах участковых выбарчых камісій па выніках галасавання на ўчастках №№ 71, 74, 76, 77, 78, 82. Выніковыя пратаколы для ўсеагульнага азнаямлення не вывешвалісь. Дадзеныя не агучвалісь. Магчымасці зрабіць копію пратакола таксама не было. Мы таксама ўпэунены, што адкрыты і галосны пералік галасоў на тэрыторыі Брэсцкай –Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25 немагчымы, таму што Акруговая выбарчая камісія Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 увечары 14 студзеня 2007 года адсутнічала па сваему юрыдычнаму адрасу, пачкі з запакаванымі бюлетэнямі з выбарчых участкаў дастаўлялі ў невядомае месца ( са слоў членаў участковых выбарчых камісій – "у выканкам"), давераныя асобы і назіральнікі не мелі магчымасці пракантраляваць забеспячэнне захаваняя бюлетэняў. Што з імі сталася мы ня ведаем. На падставе актаў і заяваў складзеных даверанымі асобамі і падпісанымі у тым ліку прысутнымі назіральнікамі мы, кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй выбарчай акрузе №8, Вялічкін Уладзімір Аляксандравіч і Навасельчан Сцяпан Мікалаевіч, ставім пад сумленне вынікі галасавання на тэрыторыі Брэсцкай – Усходняй выбарчай акругі №8 і гарадской выбарчай акругі №25, лічым вынікі выбараў сфальсіфікаванымі. А таму зьвярнуліся ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, да пракурора Маскоўскага раёна г. Брэста і Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь з просьбай: 1.       Прызнаць вынікі па выбарам у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў па Брэсцкай – Усходняй акрузе № 8 несапраўднымі; 2.       Прызнаць вынікі па выбарам у Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў па гарадской выбарчай акрузе № 25 несапраўднымі.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6