Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
24.12.2008
У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота)
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0" align="left"> 24.12.2008  У вянок памяці Ніны Мацяш (Фота) На світанні 19 снежня супынілася сэрца знакамітай Ніны Мацяш, асветніцы, паэткі, чые глыбока чалавечныя, пранікнёныя творы сталi праграмнымi. Белаазёрск, дзе жыла і стварала Ніна Язэпаўна, а з ім разам уся Берасцейшчына, сталіца, ‑‑ планета людзей, улюбёных у творчасць чарадзейкі слова, правялі яе 20 снежня ў апошні шлях. Ніна‑Ніначка! Звяртаюся да Цябе як да жывой. Не толькі таму што ў маёй памяці Ты напэўна самая жывая з усіх жывых (і не таму што зусім нядаўна, 17 снежня, мы сустрэліся, выступалі ў Белаазёрску ў каледжы, дзе было так утульна; развітваліся ж увечары, здавалася, ненадоўга), а й таму што душа несмяротная, неўміручае тое, што здзейснена магутным талентам, красою і сілаю паэзіі. Дар гармоніі, пра які так дасканала сцвярджаў Уладзімір Калеснік, быў дадзены Табе Ўсявышнім. Успамінаецца пушкінскае: «Душа в заветной лире…» На зямлі ж ніхто не вечны. Чалавек нарадзіўся – над ім існуе пагроза смерці. Вось і Ты, Ніначка, адчула яе ледзяное дыханне яшчэ 35 гадоў таму, калі апынулася ў аўтааварыі, дзе загінула сястра Люба. Ты з цяжкай траўмай доўга ляжала ў шпіталі: костка зрасталася марудна. Тое выпрабаванне лёсу, як і ўсе далейшыя яго ўдары, перажывала з уласцівай мужнасцю і годнасцю. Цяпер падумалася: які ні суровы, жорсткі Твой лёс, але тады ён збярог Цябе, маладую, для прыгожага пісьменства, для Бацькаўшчыны, каб разгарнула шматабяцальны свой талент. І 35 гадоў‑імгненняў скарыстаны найлепшым чынам: нішто не пушчана на вецер. Яскравы прыродны талент і сялянская працавітасць далі каласальны плён – амаль 40 кніжак. За вячэрай памінальнай Твая верная сяброўка, навукоўца і выкладчыца Марыя Новік назвала Цябе, амаль усё жыццё прыкутую да інваліднай каляскі, самай рухомай, самай рухавай, трапна заўважыла, што Твае слабенькія ручкі тварылі цуды. А збалелае сэрца клапацілася не пра сябе – пра людзей. Так, Ніначка, так яно і было. У бліжэйшыя дні збіралася паспачуваць паслу Украіны ў Беларусі Ігару Ліхавому, у якога заўчасна памёр брат, даперакласці вершы валынянкі Н. Горык, а 19 снежня павіншаваць з юбілеем В. Стралка. Але святочнай раніцай не прачнулася. Ты любіла людзей самаахвярна. Адну з кніжак так і назвала: «Я вас люблю» Твая любоў – узаемная. Я не раз у Белаазёрску быў сведкам людскога паломніцтва: Ты сталася нацыянальнаю Меккай. Вось і на апошнюю сустрэчу‑развітанне з Тваім абаяльным чалавечым вобразам з'ехаліся і сышліся з Берасцейшчыны і сталіцы, высыпалі з кватэр белаазёрцы. Людзі запоўнілі Палац культуры, засыпаючы Цябе ружамі, гваздзікамі, хрызантэмамі, царкву, дзе атулялі Цябе сэрцамі агеньчыкаў запаленых свечак, слухалі малітвы неардынарнага святара Ігара, яго мудрыя і праніклівыя словы пра Цябе, потым абкружылі труну на новых могілках, дзе Ты адышла ў свае цёмныя ночы, каб вярнуцца ў вечнае святло… Прафесар з Берасця Генадзь Праневіч за той самай горкаю вячэрай, дзе таксама было людна, назваў Цябе святою, роўнаапостальнаю Нінай за Тваю падобную на апостальскую дзейнасць на зямлі. Ты ўвайшла ў кагорту Багдановіча, Геніюш, Цёткі ды самой Еўфрасінні Полацкай. Пра Тваю непараўнальна‑высокую постаць і цудадзейна‑гаючы ўплыў на душы людзей красамоўна выказваліся У. Някляеў і А. Вярцінскі,Г. Скарына i С. Варонiк, А. Хатэнка і М. Скобла, М. Пракаповіч і В. Стралко, М. Жуковіч і У. Васілевіч і яшчэ многія‑многія‑многія. Кампазітар з Янава В. Перапёлкін, Твой і мой сябра, рускі па нацыянальнасці, прызнаўся, што дзякуючы Табе сталася для яго любімаю беларуская мова, з якою ніколі не расстаецца. Верыцца ў тое, што Тваё імя атрымаюць вуліца, бібліятэка, музей. Будуць і помнікі. Хоць сама стварыла непараўнаны помнік сваёй высокамастацкай, высокамаральнай, высокадухоўнай спадчынай. Любая Ніначка! Слёзы развiтання не замiнаюць сардэчна падзякаваць Табе, што так шчодра адарыла мяне не адным дзесяткам гадоў блізкага сяброўства, яго вышэйшай ступенню. Я ніадкуль і ні ад кога не адчуў столькі святла, цеплыні, шчырае ласкі. Успамінаю, мы пазнаёміліся ў Доме творчасці Каралішчавічы ў 1967‑м годзе на семінары, арганізаваным Анатолем Вярцінскім. Там жа спаткаліся і пазней. Аднаго разу ад сталоўкі да асноўнага корпуса Цябе нёс на руках па заснежаным асфальце Анатоль Ільіч. Я прапанаваў падмогу, і ён даверыў мне святую жывую ношу. А я ўмудрыўся ступіць на лёд, спатыкнуўся, добра, што не ўпаў, а стаў на калена і мякка прызямліў Цябе. Прашу дараваць мне, калі што яшчэ было не так з майго боку за 40 год нашых узаемінаў. Так будзе бракаваць на Зямлі Твайго ласкавага голасу, позірку, Тваёй усмешкі! Хай жа лёгкаю будзе родная зямля Твайму збалеламу целу і дарога ў царства на нябёсах – чыстай душы. Васіль Жуковіч http://nn.by/index.php?c=ar&i=22565   Ніна Мацяш пры жыцьці Разьвітаньне з Нінай Мацяш на могілках у роднай вёсцы Вянкі ад шматлікіх суайчыньнікаў                                                        
24.12.2008
Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 24.12.2008  Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды У Баранавічах з актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Рыгорам Грыкам адміністрацыя прадпрыемства не падоўжыла кантракт на наступны год. Па ягоных словах, звальненне звязанае з ягонай палітычнай дзейнасцю. Рыгор Грык балатаваўся гэтай восенню ў дэпутаты «парламента» ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7. На прадзільна-ткацкай фабрыцы № 2, якая ўваходзіць у РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», ён прапрацаваў слесарам-рамонтнікам 17 год. Каля прахадной аб'яднанні ён неаднаразова раздаваў незалежныя выданні. З дружыны прадпрыемства яго выгналі з фармулёўкай «за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у Менску». Як заявіў начальнік дружыны, ён жа начальнік службы бяспекі фабрыкі, Рыгор Грык актыўна ўдзельнічаў у акцыях і «трымаў плакаты супраць нашага прэзідэнта». У апавяшчэнні, падпісаным дырэктарам фабрыкі І. Карташовай, паказваецца, што «працоўныя адносіны» з ім спыняюцца ў «сувязі з канчаткам тэрміна дзеяння кантракту». Актывісту АГП цяпер 42 гады, а на аб'яднанні, як ён паведаміў, працуе шмат пенсіянераў і працоўных, якія прыйшлі на прадпрыемства пазней за яго. http://spring96.org/be/news/26571/
23.12.2008
МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 23.12.2008  МУС "засакрэціў" колькасць ізалятараў, дзе не працуюць жанчыны Актывіст Руху "За Свабоду" падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Мінска на адмову даць адпаведную інфармацыю. Брэсцкі актывіст Руху, праваабаронца Раман Кісляк паскардзіўся ў суд на дзеянні першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы і правапарадку МУС А. Барсукова. Чыноўнік адмовіўся даваць інфармацыю пра колькасць у Беларусі ізалятараў часовага ўтрымання, сярод персаналу якіх няма жанчын. Як напісаў у сваім адказе А. Барсук, "прадастаўленне такіх дадзеных пярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра дзяржаўныя сакрэты". На думку актывіста, сапраўдная прычына непрадастаўлення такой інфармацыі ў тым, што практычна ўсе беларускія ІЧУ, акрамя Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску, маюць персанал выключна мужчынскага полу, што вядзе да дыскрымінацыі жанчын, якія адбываюць пакаранне. Забарона дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прадугледжана як Міжнародным пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы, так і Міжнароднай канвенцыяй аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Да таго ж, у дапаведнасці з арт. 14 Закона РБ "Аб дзяржаўных сакрэтах", інфармацыя, якая сведчыць пра парушэнне правоў і свабод грамадзян, засакрэчванню не падлягае. Актывіст лічыць, што парушана ягонае права на атрыманне інфармацыі, прадугледжанае п. 2 арт. 19 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Ён просіць суд абавязаць МУС даць інфармацыю пра колькасць ІЧУ, дзе не працуюць жанчыны і кампенсаваць за кошт МУС судовыя выдаткі. http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029

22.12.2008
Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 22.12.2008  Пружанскі Лядовы становіцца знакам Бяды? У горадзе пагалоска: палац, з помпай адчынены год таму, сядае на мель. Няўжо праўда? А як жа жалезная ўстаноўка на самаакупляльнасць? У адміністрацыі карцінку напачатку падалі неблагую. Жаночы голас пацікавіўся: "У вас хлопчык? Двое? Прыводзьце, прыводзьце абодвух, у нас новыя трэнеры, адзін з Берасця, другі з Мінску, трэці з Пінску… Што вы, якія варагі, не з Расіі, не, свае, нашы беларусы…" Я аж праслязіўся. Нарэшце! І бясплатна! "А ці рэнтабельныя вы", – пытаю. Што кошты на коўзанне з дзесяці тысяч на восем з паловай знізілі для дарослых і пяць для дзяцей за гадзіну, гэта добра, але ці рэнтабельныя? І прыводжу прыклад брэсцкага Лядовага палаца, які толькі на шосты год выйшаў на нуль. "А школа – яна рэнтабельная? – паставілі мяне на месца з Пружанаў. – Мы ж як СДЗЮШАР – спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву. І ўсё-такі так, мы грашова не прыбытак, але і не страта". Пытаю пра версію, што недаборы ёсць. На тым канцы дроту не адмаўляюць. Але акрэсліваюць змагарнасць за кантынгент. Маўляў, дамаўляемся, і нам нават на аўтобусах падвозяць. Гэта супадае з інфамі маёй крыніцы. З Клепачоў, Слабудкі – з багатых гаспадарак – дзяцей давозяць аўтобусамі. Тэлефаную ў Лінова, гэта 12 кіламетраў, у школу. Дырэктар кажа, што лістоў з Лядовага з просьбай накіроўваць больш дзяцей не атрымліваў. У школе № 1 Пружанаў завуч паказала разуменне і дыпламатычна паабяцала "яшчэ раз азадачыць". Дырэктар сказаў, што павесіць другую аб'яву, больш свежую. – А так хто ходзе той і ходзе, мы ж не можам у спіну выпіхваць. Такім чынам, не атрымала пацверджання версія пра лісты, якія нібыта рассылае адміністрацыя Лядовага па школах. Супакоілі былі мяне і ў хірургіі мясцовай райбальніцы. Загадчык аддзялення сказаў: напачатку былі траўмы, бо масавая цікавасць, а цяпер усё ўляглося. Прынамсі, дзеці дык наогул не прыходзяць з Лядовага. Дарослыя з амбулаторнымі выпадкамі. Цяжкіх, пагатоў несумяшчальных з жыццём, не зафіксавана. Пацвердзіў і цяперашні дырэктар (першы, хакейны трэнер з Мінска, звольніўся) Васіль Зуй: – Траўм не бывае ў нас практычна. Хоць від спорту так, экстрэмальны. Але абыходзіцца. Дарослым, праўда, цяжэй на каньках стаяць. І пачаў быў гаварыць пра сябе, што ўмее катацца. Пытаю ў шчырага дырэктара, а як з трэнерамі, ці не варта было б апынуцца ў сістэме не адукацыі, а спорта і турызма, бо там аклады большыя… – Не, я быў і застаюся з дзецьмі, – хіба не разумее мяне спадар Зуй. – Ды й я лёгкаатлет. Ёсць у нас яшчэ адна школа спартовая… Адчувальна, што душой спадар Зуй там. Бо і пра пляцоўкі каля Лядовага без энтузіязму: так, ёсць, для тэніса, мініфутбола, валейбола ёсць. Збольшага летам іграюць у тэніс. Але бегавыя там, у той другой школе… Тут я выбачыўся, што перабіў яго, пра язду на каньках, і ён падхапіў нітку размовы пра спорт, узрост: – Можа мне і позна ўжо перакоўвацца ў спартоўцы, бо за пяцьдзесят. Але ж я адміністратар. А на каньках я … канькамі я нармальна валодаю. У адрозненне ад завуча Руфіны Аляксандраўны, якая ўсё гвалціла мяне перайсці "на общепонятный язык, потому что я из России и ничего не понимаю", спадар Зуй разумеў добра і без задніх думак сказаў: – Наконт рэнтабельнасці гэта 30 адсоткаў. Трыццаць адсоткаў мы збіраем грошай. Бо ж мы школа. Ці баюся крызіса? А як жа. Ужо адчувальна. Вось абяцалі нам уніформу імпартовую з Брэста, дык мы запыт яшчэ раз падмацавалі. Нешта тармозяць з пастаўкай… . Так што пакуль тут хутчэй знак Пытання. Але – які можа перарасьці ў знак Бяды. Скажам так: калі Брэсцкі лядовы хаця б не стратны, дык і пытанні гэтым здымаюцца. А калі 70 адсоткаў бяруцца з бюджэта пры першапачатковай мэтаўстаноўцы акупіць выдаткі і працаваць самаакупна – згадзіцеся, пытанне ёсць. І калі трэба будзе нешта скарачаць, дык найперш скароцяць не школы агульнаадукацыйныя – так ці не? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-22.1250838226
22.12.2008
Пачаўся ціск на школьніцу з выселенай брэсцкай сям'і?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 22.12.2008  Пачаўся ціск на школьніцу з выселенай брэсцкай сям'і? Працягваецца справа сям'і Абрамавых, якую паводле позвы брэсцкіх уладаў высяляюць з кватэры. 19 снежня завуч школы, дзе вучыцца наймалодшая з сям'і, 6-гадовая Маша, даручыла класнай кіраўніцы абследаваць сацыяльныя ўмовы яе жыцця. Пра гэта карэспандэнту паведаміла Інга Абрамава, маці Машы: Маўляў, трэба высветліць камісіяй сацыяльныя ўмовы Машы, ці мае права хадзіць у школу. Класная кіраўніца тэлефанавала, да яе зрання звярнулася намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Папко: што гэта ў вас там робіцца, чаму вы нічога не ведаеце, трэба абследаваць. Тэлефанаванне, паводле словаў Інгі Абрамавай, прагучала пасля публікацыі ў "Брестском куръере" ад 18 снежня артыкула, дзе гаворыцца пра тое, што чатырох Абрамавых высяляюць з брэсцкай кватэры на вуліцу з палітычных матываў. Сёстры Жанна і Інга Абрамавы — актывісткі "Руху за свабоду" і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На судзе інтарэсы Машы Абрамавай прадстаўляла служба аховы дзяцінства аддзела адукацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, але марна. Жанна Абрамава сцвярджае, што ўжо паўгода як ім грукаюць у вокны, у дзверы, моўчкі тэлефануюць невядомыя. Аднойчы выбілі дзверы. Суседзі казалі, што выбівалі двое — адзін цывільны, другі ў міліцэйскай форме. http://spring96.org/be/news/26557/
22.12.2008
Актывістка звярнулася ў ААН
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 22.12.2008  Актывістка звярнулася ў ААН Брэсцкая актывістка Руху Інга Абрамава паскардзілася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын пры ААН.Актывістка Руху лічыць, што стала ахвярай дыскрымінацыі па палавой прыкмеце падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Брэста з 11 да 15 кастрычніка 2007 года. Інга Абрамава на сваім прыкладзе апісвае ўмовы утрымання жанчын у беларускіх ізалятарах. Яна упэўнена, што такія ўмовы не адпавядаюць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і закранаюць пачуццё ўласнай годнасці жанчыны. Інга Абрамава паведамляе пра надзвычай нізкую тэмпературу ў камерах у зімова-асенні перыяд, рэжым асвятлення і вентыляцыі, што мяжуюць з катаваннем, пра неабсталяваныя перагародкамі туалеты, кепскае медычнае абслугоўванне і харчаванне, пра непрыстойныя паводзіны персаналу, які цалкам складаецца з мужчын. На думку Інгі Абрамавай, дзяржава не прыняла меры для абароны яе права не падвяргацца катаванням і жорсткім, бесчалавечным адносінам у ізалятары часовага утрымання Ленінскага РАУС Брэста. Асабліва складана умовы ўтрымання пераносяцца арыштантамі жаночага полу. На думку актывісткі, гэта абумоўлена ў значнай ступені тым, што персанал падобных установаў выключна мужчынскі. Актывістка Інга Абрамава звярталася у раённы і абласны суды, а таксама ў пракуратуру, але безвынікова. Яна прыняла рашэнне звярнуцца ў міжнародныя структуры, паколькі ўсе сродкі ўнутранай абароны сваіх правоў, на яе думку, вычарпаныя http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4212/

19.12.2008
Падарунак да юбілею губэрнатара Берасьцейшчыны
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 19.12.2008  Падарунак да юбілею губэрнатара Берасьцейшчыны Дэпутаты вобласьці працягнулі шэраг льгот для "лепшых людзей". Напрыклад, штогадовую дапамогу ў 40 базавых велічынь і бясплатную пуцёўку. Усяго некалькі месяцаў застаецца да 60-годзьдзя цяперашняга старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Ураджэнец вёскі Вічын Лунінецкага раёну меў у жыцьці кар'ерны ўзьлёт ад загадчыка сельскага клюба да чыноўніка дзяржаўнага маштабу – зь верасьня 2001 па сакавік 2004 году кіраваў міністэрствам па падатках і зборах. На ніве партыйнай і дзяржаўнай дзейнасьці аграном па адукацыі Канстанцін Сумар зарабіў толькі мэдаль "За працоўную доблесьць". Якіх-небудзь прывілей гэтая ўзнагарода не гарантуе. А ўжо час змушае думаць пра жыцьцё на пэнсіі, бо прэзыдэнт Лукашэнка старажылаў ля сябе асабліва не песьціць. Дастаткова ўзгадаць пра першага губэрнатара Берасьцейшчыны Ўладзімера Заламая. З-пад яго выбілі крэсла літаральна ў дні урачыстасьцяў уласнага юбілею. Пакуль малавядома, як рыхтуецца да непазьбежнай адстаўкі Канстанцін Сумар. Але некаторыя намеры, як гаворыцца, не прыхаваеш. Да прыкладу, нядаўна дэпутаты абласнога савету працягнулі праз галасаваньне Інструкцыю аб парадку прысваеньня званьня "Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці". Зацьверджана, што званьне "зьяўляецца вышэйшай ступеньню прызнаньня жыхароў Берасьцейшчыны і прысвойваецца пры жыцьці грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі вобласьці, а таксама жыхары іншых рэгіёнаў і замежных дзяржаваў". І гэта яшчэ не канец цытаты, бо інструкцыя далей тлумачыць, што прэтэндэнты на званьне вызначаюцца літаральна ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасьці. Яно і зразумела. Сярод выхаванцаў Берасьцейшчыны касманаўт Пятро Клімук, ягоны аднаклясьнік – галоўны банкір краіны Пятро Пракаповіч, старшыня ўсебеларускага саюзу аграрыяў Аляксей Скакун... Сьпіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў можна працягваць. Дык з-за чаго турбуюцца шаноўныя? Чытаем інструкцыю далей. "Асобе, якая ўшанаваная званьнем "Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці" ўручаецца дыплём, памятная лента, пасьведчаньне, а таксама грашовае ўзнагароджваньне ў памеры 100 базавых велічыняў ( цяпер гэта 3 500 000 рублёў). Таксама з абласнога бюджэту захоўваюцца ільготы: штогадовая матэрыяльная дапамога ў памеры 40 базавых велічыняў, пуцёўка ў санаторый і пазачарговая ўстаноўка тэлефону". Між тым падчас фінансавага крызысу на Берасьцейшчыне эканамісты прагназуюць павелічэньне беспрацоўных да 80 тысяч чалавек. Намінальны заробак можа зьнізіцца да 430 тысяч рублёў. Павялічыцца таксама колькасьць малазабясьпечаных сем'яў. Галіна Баравая http://www.bulletinonline.org/main/menufolder.2006-03-14.2184828254/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-11-01.0909165902#bulletinarticle.2008-11-19.7912956444
19.12.2008
Брэсцкі гарвыканкам прайграў самотнай гараджанцы
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 19.12.2008  Брэсцкі гарвыканкам прайграў самотнай гараджанцы У доўгім змаганні з чыноўнікамі Ірыну Смірнову падтрымаў абласны суд. Цяпер з'явілася надзея, што яна адваюе сваю зямлю. Прызнаць незаконным – такі вердыкт вынес суд 18 снежня адносна рашэння суда першай інстанцыі ў справе грамадзянкі Смірновай У простай жанчыны-самотніцы Ірыны Смірновай гарвыканкам падахвоціўся літаральна забраць глебу з-пад ног, абавязаўшы яе праз суд заключыць дамову на арэнду зямлі пад уласным домам. Жыве яна ў спадчыннай бацькаўшчызне – кватэры №1 двухкватэрнага прыватнага дамка блізу цэнтра горада. Сястра таксама мае права на чвэрць дома, але яна замужам у Літве. Увесь надзел займае 10 сотак, аднак 5 сотак і паўдома мае як спадчыну ад свайго бацькі нехта Кузуб. – Якраз ён ужо гадоў з пяць пад мяне з сястрой і "рые" – бо ж працуе землямерам, – кажа Ірына Смірнова. – Хоча выгадна прадаць сваё і нават суседзкае, як сваё. А першы крок быў гадоў дванаццаць таму. Тады Кузуб паспрабаваў перасунуць плот, які палавініць наш надзел, і змусіць мяне пагадзіцца на памяншэнне нашай з сястрой долі да блізу траціны надзелу. Тут самы час працытаваць скаргу Ірыны Смірновай Генеральнаму пракурору, напісаную паралельна з касацыйнай скаргай на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста аб прымушэнні Смірновай і яе сястры Ганны Баглай да згоды аформіць арэнду зямельнага надзела пад дом. "Замест таго, каб вырашыць справу са мной, Кузуб Ю.Н. звярнуўся ў гарвыканкам. Ён патаемна напісаў заяву ад імя ўсіх ўласнікаў і вырабіў падробныя дакументы, паводле якіх надзел пераходзіць у арэнду без падзелу. Грунтуючыся на гэтых падробках, было вынесена рашэнне гарвыканкама № 672 ад 23.04.2006 г. … Рашэнне гэта мае для мяне выключна цяжкія наступствы. Практычна чыноўнікі, шляхам падману і падробкі дакументаў, забіраюць у мяне зямлю" І далей спадарыня Смірнова цытуе Закон аб арэндзе, паводле якога дамова арэнды можа быць толькі дабраахвотнай, даводзіць, што арандаваць зямлю можна толькі дзеля вядзення падсобнай гаспадаркі (Зямельны кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 70, п.3), фермерства (тамсама, арт. 71, п.2), а для абслугоўвання і будаўніцтва жылых дамоў зямля адводзіцца паводле жадання грамадзянаў альбо ў пажыццёвае спадчыннае валоданне, альбо афармляецца як прыватная ўласнасць (арт. 69 п.п.1, 7 і арт. 70 п.1 Зямельнага кодэкса). Больш за тое, яна паказвае верагоднае юрыдычнае мысленне зламысных канфіскатараў: "Уласнік зямельнага надзела (якім стане гарвыканкам пасля перадачы яго ў арэнду хай сабе і на сто гадоў – П.В.) мае права патрабаваць судова, каб уласнік нерухомасці пасля спынення права на карыстанне надзелам вызваліў яго ад нерухомасці і прывёў у першапачатковы стан". Гэта значыць: могуць прымусіць прыбіраць бацькоўскае котлішча ўласнымі рукамі! Таму Смірнова ўпэўнена прапісным шрыфтам фармулюе ў канцы сваёй заявы пракурору: "ЧЫНОЎНІКІ ГАРВЫКАНКАМА ІГНАРУЮЦЬ ЗАКОНЫ РБ І НОРМЫ МІЖНАРОДНАГА ПРАВА І НАСТОЙЛІВА ДАБІВАЮЦЦА СВАЁЙ МЭТЫ, БО ЎПЭЎНЕНЫЯ Ў БЕСПАКАРАНАСЦІ". І – выігрывае ў судзе! Яна выдае на палахлівую, няпэўную жанчыну. Бітую, відаць, жыццём. Ды так яно і ёсць, – Ірына Смірнова распавядае, як ёй тэлефанавалі з пагрозамі, каб збірала манаткі, – пакуль не паставіла тэлефон з вызначальнікам, як ёй нейкую электронную пакасць былі ўключылі ў сетку, на што ёсць акт энэрганагляду, як зрабілі (падрабілі?) наезд аўтамабілем на сына… І як адмаўляецца абараняць яе законныя інтарэсы мясцовая міліцыя. Спадарыня Смірнова чалавек апалітычны, але ў нас улада сама актыўна фарміруе апазіцыйныя шэрагі. Пасля Новага года адбудзецца паўторны разгляд справы ў раённым судзе. Што ў мяне зьявяцца канкурэнты-журналісты – гэты заклад я выйграю адной левай. А вось больш ніякіх закладаў – па этычных і іншых меркаваннях. Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-19.0380807029  

17.12.2008
Затрыманне за газеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 17.12.2008  Затрыманне за газеты 16 снежня ў Брэсце сябры моладзевай мясцовай суполкі "Дзедзіч" і Руху "За Свабоду" пачалі распаўсюд спецвыпуску інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню "Юбілейка", прысвечанага судовай справе сям'і Абрамавых, якіх высяляюць з кватэры. Падчас акцыі быў затрыманы Яўген Сашко. Газету "Юбілейка" (так называецца адзін з мікрараёнаў горада) афіцыйна дазволеным накладам выдае Брэсцкая абласная арганізацыя партыі БНФ. Але падчас падыходу да аднаго з дамоў мікрараёну да ўдзельніка акцыі Яўгена Сашко падышлі супрацоўнікі міліцыі і прымусілі праехаць у Маскоўскі РАУС горада, дзе ў Яўгена былі канфіскаваны газеты і складзена тлумачэнне. Паколькі ў вечаровы час участковаму міліцыянеру не хацелася доўга займацца, па яго словах "бязглуздай справай" – то хлопца хутка адпусцілі. Па выхадзе з аддзялення міліцыі Яўген распавёў пра дадзеную сітуацыю больш падрабязна: - Я быў затрыманы міліцыянтамі пад час таго, як нёс газету "Юбілейка", спецыяльны нумар у падтрымку дзяўчыны Жаны Абрамавай, якую ўлады высяляюць з кватэры. Газета на самой справе афіцыйная і нічога забароненага ў гэтым няма. Але ўлады яе канфіскавалі і тым самым паказваюць, што нават афіцыйная дзейнасць ў нас не дазваляецца, калі яна мае нейкі апазіцыйны падтэкст. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4185/ 
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 71 >>