Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Чэрвень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Нашы навіны
Архіў навін
16.12.2008
Буйнейшыя прадпрыемствы Баранавіч спыняюцца
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 16.12.2008  Буйнейшыя прадпрыемствы Баранавіч спыняюцца Кіраўніцтва баранавіцкага прадпрыемства «Торгмаш» пацвердзіла, што аб'ёмы продажу прадукцыі ў Расею знізіліся ў лістападзе ў 3 разу ў параўнанні з кастрычнікам. У сувязі з гэтым прадпрыемства прастаяла 6 дзён, за якія людзі атрымалі няпоўную зарплату. План выкананы на 62%, перадае «Еўрарадыё». На заводзе аўтаматычных ліній — недахоп заявак. Звычайна ў апошнія месяцы года — пік заявак, а сёлета мінімум. Нават МАЗ і Менскі маторны завод адтэрмінавалі свае дамовы на паўгода. Тое ж самае з заводам "Атлант", які знізіў экспартныя пастаўкі. Кіраўніцтва аутаагрегатнага заводу задумляецца аб перапрафіляванні вытворчасці з-за маленькай колькасці дамоў. http://charter97.org/ru/news/2008/12/16/13124/
15.12.2008
"Утаймаваная" радыяцыя папёрла праз грыбы. І ваду?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 15.12.2008  "Утаймаваная" радыяцыя папёрла праз грыбы. І ваду? Пад Маларытай пару гадоў таму пахавалі 30 000 кубаметраў радыёактыўнага грунта, знятага ў Брэсце на былым месцы перавалкі ўранавай руды. Нядаўна пабачыў дзіва дзіўнае: зарунелі стагі "катышоў" саломы на полі. Гэта каля вёскі Струга Маларыцкага раёна. Ці не радыяцыя гэта прэ? – ёкнула ўнутры. Выбраўся я на расследаванне. Упісаўся за дзень да снегу. Але ўсё роўна дзень выдаўся нялюдзкі: дождж, вецер і халадрыга. Адно што паштарка мусіла ісці на працу. Пытаю, ці ёсць што цікавае? – Такого што ныбудзь нового нэ чутно. – А як у вас вада? – Ну, вода – нормально ў нас вода. – Замеры робяць з санстанцыі? – Так, прыйэзджают люды робят. – І на радыёактыўнасць? – Да, но нычого… – Грыбы збіраць можна? Я заўважыў, каля самага палігона збіраюць. – Ну да, грыбы, ягоды збырают. – І радыяцыі не паказвае? – Нэ паказвае. З лесу – надвор'е сама тое, каб адтуль нешта "пазычыць" – выехаў воз. Двое мужчын пры ім, малодшы і старэйшы. Пытаюся: – Грыбы ў вас паўсюль збіраюць? І каля палігонаў? – Паўсюль. Парыта ўсё, зэлйонкі. Радыяцыя большая. Хто-то возыл на проверку в Брэст. Жэншчына там одна, з дэрэвні возіла. Зашкалівает. Запрэтылы йэй продавать. – Цяпер кажуць, адкіды з каналізацыі возяць там? – Да, там йышчо одна свалка з туалета возйат всё там, з каналізацыі. – У вас грунтавыя воды блізка? – Да, да, да… – Ну што ж, я праверу ў санстанцыі. У лабараторыі рынку "Юбілейны" мае грыбы прынялі на замер: – У чым справа! Праверым! – А дзе вялікая радыяцыя ў нас? – Брэсцкі раён. На Дамачава, пачынаючы з вёсак Ліпнікі, Хорсы… Вынік замеру "не вельмі": пры норме ў 370 бекерэляў на гадзіну мае зялёнкі паказалі 375. Еду ў цэнтр горада ў больш дасканалую лабараторыю радыяцыйнага кантролю. Але не – жыта ім трэ' было болей, чым я надраў. Давялося забраць для менш пражорлівай апаратуры. Затое даведаўся, што дзецям можна спажываць рознае ўсё з лесу з нагрузкай не больш за 37 бекерэляў. Між тым трапляюць сюды грыбы з пятнаццаціразовым перавышэннем парога – з-пад Століна, Лунінца. З-пад Ружанаў ды Камянца – бывала, дзве нормы прыносілі. Гэтая лабараторыя знаходзіцца ў складзе абласнога Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадзкага здароўя. Загадчыца Цэнтра назвалася Наталляй Ўладзіміраўнай. Яна пацвердзіла: так, Стругай займаемся мы, бярэм на аналіз пробы. Падрабязнасці даручыла распавесці начальніку аддзела радыяцыйнай гігіены Мікалаю Мікалаевічу Ляхаву. Той адразу спытаўся: – Вы наогул-та былі там, у Струзе? Не? – Так. – Праект гэты быў – вырыты вялікі катлаван, закрыты плёнкай, на плёнку нанесены слой гліны спецыяльнай. Па перыметру восем шахтных калодзежаў для замеру вады. Раз на паўгады мераем ваду, каб не трапляла радыяцыя ў грунтовыя воды. І зверху мераем узровень. Вось, бачыце – паказвае дакументы – якога чысла? – 15 верасня. Свежы замер. – І нідзе перавышэння па гэтых водах няма. Бачна, што спадар Ляхаў любіць сваю працу: – Вы разумееце, пра плямы гэтыя цяпер гаварыць цяжка. Прайшло 22 гады. Распаўзаюцца яны. Расліны паядаюцца каровамі, праз кароў трапляе ў малако, з малаком у чалавека. Мы раз на год правяраем у Столінскім раёне, Драгічынскім.. На СІЧ – ведаеце што такое? – Счётчік Імпульсов Человека. Леснікі, паляводы, хто больш звязаны з гэтым… Чалавек становіцца на апарат і – бываюць знаходкі, людзі атрымліваюць больш… Але ў зоне інакш і быць не можа. Атрымліваюць яны дабаўкі, пенсію раней… Парырую: – Знялі. – Я разумею. Гэта не наша праблема. Таму ў Чарнобыльскай зоне па-другому трэба гаспадарыць. А што да Стругі – сёння вы-клю-ча-на… Я спытаў у служывага чалавека Ляхава, як жа людзям збіраць грыбы там? – А што вы сказалі "грыбы"… Здзіўляеце мяне. Чытаеце ж перыёдыку. Штогод, з ваганнямі плюс-мінус, 20 адсоткаў грыбоў на Брэстчыне ідуць з перавышэннем і да 10 адсоткаў ягадаў, чарніцы ў асноўным. Заўсёды нестандарт. А што да Стругі – вы-клю-ча-на, таму што Стругай цікавіцца яшчэ і Україна. З Валынскай вобласці прыязджала, глядзела. Бачыце? (паказвае акт) Баяцца яны, што мы Стругай забрудзім грунтовыя воды і ім радыяцыю ды-ды-ды. Мы ім раз на год справаздачы пасылаем. А чаму выбралі Стругу… Я ж сам маларыччанін. Каб мне пад бок прывезлі – мала ці што? Але гэта адносна далёка – чатыры кіламетры. Па-другое – там палігон бытавы, там ужо ёсць. Паміж намі кажучы, гэтыя палігоны больш небяспечныя за радыёактыўны. Там жа штодня возяць. І – трэба каб як торт "Напалеон" – слой зямлі, слой…., слой зямлі – слой…. . Ня ўсё там робіцца, як след. Нядаўна кіраўнік ЖКГ Лабанаў скардзіўся: няма сродкаў. А радыёактыўны палігон – яго зрабілі, як трэба. Закапалі – і ўсё. У лабараторыі санітарна-ветэрынарнага кантролю Цэнтральнага рынка пацвердзілі: так, прыносілі людзі ў лістападзе грыбы з тых месцаў з перавышеннем парога ў паўтара-два разы. А жыта ваша, сказалі, мы не правяраем на тыя элементы, якія ў радыёактыўным грунце. Паспрабуйце штатным радыёметрам. Прыспеў час сустрэцца з маёрам ракетных войск у адстаўцы Ўладзімірам Малеем. Задаю пытаньне: – Чаму вы лічылі, што не трэба туды везьці радыёактыўныя матэрыялы? – Па-першае, мы лічылі, што зямлю трэба вывозіць у Чарнобыльскую зону, дзе ўжо ёсьць радыяцыя, а не сюды, дзе вёскі тут, дзе людзі сабе лецішчы паставілі. Мы ўпэўненыя, што радыяцыя з часам пойдзе ў грунтовыя воды. І галоўнае: мы ўстанавілі, што тэхналогія не была выкананая: не была пакладзеная ні плёнка, ні гліна як след, нічога гэтага не-бы-ло, не было вы-ка-на-на. Мы гэтыя матэрыялы аддалі ў суседнюю Польшчу, дык пісалі на першых старонках і "Газэта выборча", і "Трыбуна люду"… Улады нашы падманвалі суседзяў: гэта сто ці дзвесце кіламетраў… Ад Стругі да Польшчы дваццаць па карце! – Такім чынам, быў адкрыты падман… А плёнку тую – яе вам паказвалі хоць? Якая яе таўшчыня? – Ды не было яе! Праект – так, быў, але яго не выканалі. На якіх падставах? Няма сродкаў. Не зрабілі. Не зрабілі нічога. – А што будзе, калі сапраўды грунтавыя воды ўспрынялі радыяцыю, і яна пайшла? – Я на гэта вось што скажу. Быў санітарны ўрач галоўны ў Брэсце… Ракоць, так, Ракоць, дык ён пісаў у "Вечернем Бресте", што небяспечна пляму ў цэнтры горада пакідаць. Там радыяцыя апусцілася месцамі на паўтара метры. Яшчэ крыху – і дойдзе да грунтовых вод. Трэба вывозіць, бо трапіць у Мухавец…. А вада і так у нас… у ёй многа жалеза… – Сама па сабе яна дрэнная, бо там балота, а да таго ж там палігонаў набудавалі тры штукі цэлых … – Так. Гаўно пойдзе туды. Яны лічаць: магільнік – гэта выкапаў яму, паставіў агароджу, і ўсё. А насамрэч трэба тэхналогію выконваць. А яе не выканалі, б… . Што ж, у адным і адмысловец Ляхаў, і актывіст Малей адзіныя: экалогія гэтага куточка Бацькаўшчыны пад пагрозай. Ёсць плёнка пад палігонам у Струзе ці няма, ці чыстае там збожжа і вада – пра ўсё гэта мы будзем трымаць вас у курсе. Пётра Васілеўскі

14.12.2008
У Брэсце распаўсюдзілі інфармацыю пра акцыю пратэсту
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.12.2008 У Брэсце распаўсюдзілі інфармацыю пра акцыю пратэсту На выходных актывісты Руху "За Свабоду" і "Маладога фронту" на шэрагу рынкаў раздавалі Бюлетэнь Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў. Бюлетэнь цалкам прысвечаны акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая мае адбыцца 15 снежня ў Мінску. Актывісты распаўсюдзілі вялікую колькасць экземпляраў бюлетэня на рынку "Юбілейны", ГЦ "Еўропа", на двух рынках будаўнічых матэрыялаў, а таксама ў гандлёвых радах, што месцяцца за ЦУМам. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4172/

12.12.2008
Адбыўся адміністратыўны суд надІгарам Салаўём
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.12.2008 Адбыўся адміністратыўны суд над Ігарам Салаўём 11 снежня ў Пінску адбыўся адміністратыўны суд над актывістам Руху "За Свабоду" Ігарам Салаўём, якога абвінавацілі па артыкуле 25.1 ч.3 КаАП РБ (не яўка ў ваенны камісарыят па позве). Сам Ігар Салавей у той час знаходзіўся ў Польшчы, таму з'явіцца ў ваенны камісарыят не мог. Суд вынес рашэнне пакараць актывіста адной базавай велічынёй (35 тыс. рублёў). - Суд не бачыць у маёй адсутнасці ў Беларусі ухілення ад ваеннага камісарыята. Але ўсё ж пакаралі штрафам з-за таго, што па загадзе ваеннага камісарыяту я быў у вышуку міліцыяй. Шукаюць - значыць ухіляюся, а часовае знаходжанне за мяжой гэта паважаная прычына, па якой я не мог з'явіцца ў ваенны камісарыят, - паведамляе Ігар Салавей Зараз Ігар Салавей праходзіць медычнае абследванне на прыгоднасць да службы ў войску. Яго накіравалі на дзённы стацыянар да 24 снежня, але ўжо ў панядзелак, 15 снежня, службоўцы ваеннага камісарыяту жадаюць бачыць актывіста зноў. http://spring96.org/be/news/26455/
12.12.2008
Адбыўся адміністратыўны суд над Ігарам Салаўём

11.12.2008
Ў Берасці выяўленыя трацілавыяшашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 11.12.2008 Ў Берасці выяўленыя трацілавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў. 11 снежня ў Берасці выяўленыя трацілавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў. Як паведамілі БЕЛАПАН у прэс-службе ЎЎС Берасцейскага аблвыканкама, каля 11.00 дзве трацілавыя шашкі выявіў у смеццевым кантэйнеры дворнік на тэрыторыі гаражнага кааператыва, размешчанага на вуліцы Спакойнай. Аб гэтым ён паведаміў супрацоўніку міліцыі. Было выстаўлена ачапленне. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група Маскоўскага РАЎС і сапёры. Пры дапамозе сабакі на тэрыторыі гаражнага кааператыва была выяўлена скрыня з аналагічнымі трацілавымі шашкамі. Усе яны вывезеныя на падрыўную пляцоўку і знішчаны. Судзячы па маркіроўцы, шашкі былі выпушчаныя ў 70-гадах мінулага стагоддзя. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікі міліцыі не выняткоўваюць, што такім чынам невядомы пазбавіўся ад боепрыпасаў, пабаяўшыся асабіста здаць іх у міліцыю. http://brestonline.com/be/
11.12.2008
Іншыя пабойвалісянават на дазволеным мітынгу
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.12.2008 Іншыя пабойваліся нават на дазволеным мітынгу На аддаленым стадыёне Брэста апазіцыянеры абураліся тым, што іх упеклі сюды, што ўлада топча правы падмятых пад сябе людзей… Дашлі на мітынг і страйкуючыя прадпрымальнікі-ІПэшнікі. І нават выступілі. Было іх чалавек сто пяцьдзесят-дзвесце. Калі б не адсочванне, то выглядала ўсё так, што яны манернічалі, як у гасцях, калі сціплага чалавека запрашаюць выпіць. Пасля прыняцця рэзалюцыі з іх шэрагаў выйшла нехта Аляўціна Іосіфаўна, калі не памыляюся, і падзякавала праваабаронцам і палітыкам за тое, што тыя не даюць балотнай рясцы стуліцца над правамі чалавека. Увогуле, "бастуючыя" схаваліся за жанчыну. Мужчыны Затое ніколі не хаваўся за жанчын Валянцінаў Лазарэнкаў, кіраўнік Вольнага прафзвязу ў Брэсце і ваколіцах. Па-мітынговаму ярка ён сказаў пра неабходнасць адмены кантрактнай сістэмы, практыкі забароны на прафесіі, пра дубаломнасць рэформы сярэдняй і платнасць вышэйшай школы. Дадаў канкрэтыкі пра нізкія прыбыткі калгаснікаў Пружанскага і Камянецкага раёнаў, дзе ён быў кандыдатам у дэпутаты, пра мізэрныя - 200-250 тысяч - зарплаты медсясцёр і немагчымасць для пенсіянераў працаваць на вытворчасці, таму што тамака няма працоўных месцаў. З Кобрына прыехаў і выступіў на мітынгу два разы афіцыйна і адзін раз сапраудна і надоўга ў кулуарах маторны Аляксандр Мех. Людзі да яго цягнуцца, і гэта дае надзею, што дапамогуць. Думаецца, менавіта такія выбары ў стылю рэаліці і нясуць на сабе сапраўдную спробу. Праваабаронцы Вельмі дарэчным быў аповяд праваабаронцы Юрася Жыдовіча аб гісторыі святкавання Міжнароднага Дня правоў чалавека. Уладзімір Вялічкін, праваабаронца са стажам, роўным прэзідэнцтву нашага нязменнага (але не несмяротнага жа, ёй Богу!) рулявога, на нязвыклай яму рускай мове вымавіў мясцовым уладам за тое, што не дазволілі дэманстрацыю. Самі бо ходзяць! Пералічыў пэўныя парушэнні правоў чалавека ў Берасцейскім рэгіёне: самае апошняе - высяленне без выдзялення альтэрнатыўнага жылля аппазіцыянерак Абрамавых, звальненне ўлетку Аляксандра Мяха за ўдзел у выбарах і яшчэ воз з прычэпам… Завастрыў увагу менавіта на выбарах. Дакладней, на іх адсутнасці, таму што шматгадовае назіранне за імі дазваляе па-іншаму называць нашу працэдуру прыходу да ўлады. І ізноў яны, жанчыны Зінаіда Хвядосаўна Міхнюк, у адрозненне ад палітыкаў, казала па-беларуску. Лаўлю сябе на такой асацыяцыі: чую "Зінаіда Міхнюк" - думаю: "Зінаіда Бандарэнка", наша выдатная сталічная дыктарка, вядомы ўжо палітык. Падобна, спадарыня Міхнюк расце разам з эфектыўнасцю яе прафзвязнай структуры РЭПу. Менавіта аб гэтым мовай пэўных жыццёвых сітуацый яна расказала прысутным на мітынгу. Не далі ў крыўду кіроўцу Дьячкова? Так! Не выцягнулі кіраўніка сярэдняга звяна Бойка (прозвішча сапраўднае) са звальнення, так хоць маральнае кампенсаванне для дзяцей малых выбілі? Менавіта! Дырэктара, які зарваўся, паставілі на месца? Было! І вось ужо напрошваецца такі рэп: бы-ло, ба-дай-мы- не-быд-ло! І вось ужо выступае на мітынгу "далікатная жанчына" Смірнова і "нясе людзям сваю крыўду": цягнуць з-пад яе, з-пад яе трухлявай паўхаты ў цэнтры горада зямельны вучастак. А сусед, у суседняй палоўцы - яму высяляцца не загадана. Хто адгадае з двух разоў? Правільна: не забярэ бо жанчына з сабой трухлявы будынак… Ну, і што? Менавіта не самы складаны, але шчыры гэты выступ удыхнула адвагу ў заляканых прадпрымальнікаў - маўклівая дагэтуль мітынговая большасць, якая рыхтуецца сказаць сваё слова 15 снежня ў Менску. Патрабаванні жа мітынгу ў Брэсце ясныя, як воды крыніц тваіх, Беларусь: Мясцовым уладам спыніць звальненні і пазбаўленне жылля па палітычных матывах! Аддаць народу для правядзення масавых акцый цэнтральныя пляцы і вуліцы! Дазволіць школьнікам і студэнтам бясплатны праезд! Ініцыяваць перад заканадаўцамі адмену кантрактнай сістэмы! Праўда, тое, што іх зашмат набралася - яшчэ тры разы па гэтулькі - прымушае ўсумніцца, што іх хоць прачытаюць да канца. Няўжо што крызіс эканамічны прымусіць. Пётр Васілеўскі
11.12.2008
Ў Берасці выяўленыя трацілавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 11.12.2008 Ў Берасці выяўленыя трацілавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў. 11 снежня ў Берасці выяўленыя трацілавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў. Як паведамілі БЕЛАПАН у прэс-службе ЎЎС Берасцейскага аблвыканкама, каля 11.00 дзве трацілавыя шашкі выявіў у смеццевым кантэйнеры дворнік на тэрыторыі гаражнага кааператыва, размешчанага на вуліцы Спакойнай. Аб гэтым ён паведаміў супрацоўніку міліцыі. Было выстаўлена ачапленне. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група Маскоўскага РАЎС і сапёры. Пры дапамозе сабакі на тэрыторыі гаражнага кааператыва была выяўлена скрыня з аналагічнымі трацілавымі шашкамі. Усе яны вывезеныя на падрыўную пляцоўку і знішчаны. Судзячы па маркіроўцы, шашкі былі выпушчаныя ў 70-гадах мінулага стагоддзя. Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікі міліцыі не выняткоўваюць, што такім чынам невядомы пазбавіўся ад боепрыпасаў, пабаяўшыся асабіста здаць іх у міліцыю. http://brestonline.com/be/
11.12.2008
Іншыя пабойваліся нават на дазволеным мітынгу
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.12.2008 Іншыя пабойваліся нават на дазволеным мітынгу На аддаленым стадыёне Брэста апазіцыянеры абураліся тым, што іх упеклі сюды, што ўлада топча правы падмятых пад сябе людзей… Дашлі на мітынг і страйкуючыя прадпрымальнікі-ІПэшнікі. І нават выступілі. Было іх чалавек сто пяцьдзесят-дзвесце. Калі б не адсочванне, то выглядала ўсё так, што яны манернічалі, як у гасцях, калі сціплага чалавека запрашаюць выпіць. Пасля прыняцця рэзалюцыі з іх шэрагаў выйшла нехта Аляўціна Іосіфаўна, калі не памыляюся, і падзякавала праваабаронцам і палітыкам за тое, што тыя не даюць балотнай рясцы стуліцца над правамі чалавека. Увогуле, "бастуючыя" схаваліся за жанчыну. Мужчыны Затое ніколі не хаваўся за жанчын Валянцінаў Лазарэнкаў, кіраўнік Вольнага прафзвязу ў Брэсце і ваколіцах. Па-мітынговаму ярка ён сказаў пра неабходнасць адмены кантрактнай сістэмы, практыкі забароны на прафесіі, пра дубаломнасць рэформы сярэдняй і платнасць вышэйшай школы. Дадаў канкрэтыкі пра нізкія прыбыткі калгаснікаў Пружанскага і Камянецкага раёнаў, дзе ён быў кандыдатам у дэпутаты, пра мізэрныя - 200-250 тысяч - зарплаты медсясцёр і немагчымасць для пенсіянераў працаваць на вытворчасці, таму што тамака няма працоўных месцаў. З Кобрына прыехаў і выступіў на мітынгу два разы афіцыйна і адзін раз сапраудна і надоўга ў кулуарах маторны Аляксандр Мех. Людзі да яго цягнуцца, і гэта дае надзею, што дапамогуць. Думаецца, менавіта такія выбары ў стылю рэаліці і нясуць на сабе сапраўдную спробу. Праваабаронцы Вельмі дарэчным быў аповяд праваабаронцы Юрася Жыдовіча аб гісторыі святкавання Міжнароднага Дня правоў чалавека. Уладзімір Вялічкін, праваабаронца са стажам, роўным прэзідэнцтву нашага нязменнага (але не несмяротнага жа, ёй Богу!) рулявога, на нязвыклай яму рускай мове вымавіў мясцовым уладам за тое, што не дазволілі дэманстрацыю. Самі бо ходзяць! Пералічыў пэўныя парушэнні правоў чалавека ў Берасцейскім рэгіёне: самае апошняе - высяленне без выдзялення альтэрнатыўнага жылля аппазіцыянерак Абрамавых, звальненне ўлетку Аляксандра Мяха за ўдзел у выбарах і яшчэ воз з прычэпам… Завастрыў увагу менавіта на выбарах. Дакладней, на іх адсутнасці, таму што шматгадовае назіранне за імі дазваляе па-іншаму называць нашу працэдуру прыходу да ўлады. І ізноў яны, жанчыны Зінаіда Хвядосаўна Міхнюк, у адрозненне ад палітыкаў, казала па-беларуску. Лаўлю сябе на такой асацыяцыі: чую "Зінаіда Міхнюк" - думаю: "Зінаіда Бандарэнка", наша выдатная сталічная дыктарка, вядомы ўжо палітык. Падобна, спадарыня Міхнюк расце разам з эфектыўнасцю яе прафзвязнай структуры РЭПу. Менавіта аб гэтым мовай пэўных жыццёвых сітуацый яна расказала прысутным на мітынгу. Не далі ў крыўду кіроўцу Дьячкова? Так! Не выцягнулі кіраўніка сярэдняга звяна Бойка (прозвішча сапраўднае) са звальнення, так хоць маральнае кампенсаванне для дзяцей малых выбілі? Менавіта! Дырэктара, які зарваўся, паставілі на месца? Было! І вось ужо напрошваецца такі рэп: бы-ло, ба-дай-мы- не-быд-ло! І вось ужо выступае на мітынгу "далікатная жанчына" Смірнова і "нясе людзям сваю крыўду": цягнуць з-пад яе, з-пад яе трухлявай паўхаты ў цэнтры горада зямельны вучастак. А сусед, у суседняй палоўцы - яму высяляцца не загадана. Хто адгадае з двух разоў? Правільна: не забярэ бо жанчына з сабой трухлявы будынак… Ну, і што? Менавіта не самы складаны, але шчыры гэты выступ удыхнула адвагу ў заляканых прадпрымальнікаў - маўклівая дагэтуль мітынговая большасць, якая рыхтуецца сказаць сваё слова 15 снежня ў Менску. Патрабаванні жа мітынгу ў Брэсце ясныя, як воды крыніц тваіх, Беларусь: Мясцовым уладам спыніць звальненні і пазбаўленне жылля па палітычных матывах! Аддаць народу для правядзення масавых акцый цэнтральныя пляцы і вуліцы! Дазволіць школьнікам і студэнтам бясплатны праезд! Ініцыяваць перад заканадаўцамі адмену кантрактнай сістэмы! Праўда, тое, што іх зашмат набралася - яшчэ тры разы па гэтулькі - прымушае ўсумніцца, што іх хоць прачытаюць да канца. Няўжо што крызіс эканамічны прымусіць. Пётр Васілеўскі
10.12.2008
Берасьце: затрыманьні напярэдадні мітынгу
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Берасьце: затрыманьні напярэдадні мітынгу Сёньня ў Берасьці супрацоўнікі ўправы міліцыі Ленінскага раёну затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава. У гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" Валянцін Лазарэнкаў паведаміў: "На вуліцы мы раздавалі мінакам пісьмовыя запрашэньні на 10 сьнежня на стадыён „Лякаматыў", дзе адбудзецца афіцыйна дазволены Берасьцейскім гарвыканкамам мітынг у гонар 60-годзьдзя Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Міліцыянты загадалі спыніць нашу працу і прапанавалі наведацца ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну". Са словаў суразмоўцы, пры затрыманьні і прафіляктычнай гутарцы міліцыянты дапытваліся пра мэты мітынгу і плянаваную колькасьць яго ўдзельнікаў. Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава міліцыянты адпусьцілі без складаньня пратаколу. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1357862.html
10.12.2008
Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна" Менск-Парыж, 9 снежня 2008   Напярэдадні 60-годдзя Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" вымушаныя канстатаваць, што Рэспубліка Беларусь ухіляецца ад выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Мы нагадваем, што Беларусь з'яўляецца краінай-заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і адной з распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі, удзельнікам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, нялюдскіх або зневажаючых годнасьць відаў абыходжання і пакарання, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын і Канвенцыі аб правах дзіцяці. Нягледзячы на гэта, беларускі ўрад сістэматычна не выконвае тыя абавязацельствы, якія Рэспубліка Беларусь узяла на сябе праз падпісанне адпаведных міжнародных дамоў. Так, ратыфікаваўшы першы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (уступіў у сілу 30 снежня 1992 году), Рэспубліка Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека ААН у адносінах да міждзяржаўных скаргаў і абавязалася падаваць перыядычныя даклады па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Разам з тым, апошні перыядычны даклад у Камітэт Беларусь падала 6 лістапада 1997 года, сваё абавацельства па падачы наступных дакладаў, якія павінны былі быць пададзеныя 7 лістапада 2001 гады і 7 лістапада 2006 гады, Рэспубліка Беларусь праігнаравала. Беларускі ўрад працягвае таксама практыку невыканання рэкамендацый Камітэта ААН па індывідуальных зваротах грамадзян Беларусі адносна парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў. Ні адно з 16 рашэнняў Камітэта аб прызнанні парушэнняў правоў грамадзян Беларусі, прынятых з моманту ратыфікацыі першага Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, не было выканана. Ратыфікаваўшы Канвенцыю супраць катаванняў (уступіла ў сілу 26 чэрвеня 1987 года), Рэспубліка Беларусь абавязалася падаваць перыядычныя даклады аб яе выкананні. На дадзены момант урад падаў тры даклады -- першапачатковы і два перыядычных. Трэці перыядычны даклад, які павінен быў быць прадстаўлены ў 1996 годзе, быў пададзены толькі ў красавіку 2000 г. Чацвёрты і пяты перыядычныя даклады, якія павінны былі быць прадстаўленыя 25 чэрвеня 2000 і 25 чэрвеня 2004 года, да цяперашняга часу не пададзеныя. Беларусь цалкам адмовілася ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі, які быў прызначаны паводле Рэзалюцыі Камісіі ААН у 2004 годзе. Да моманту скасавання інстытута спецдакладчыка ў чэрвені 2007 года Беларусь ні разу не дазволіла прадстаўніку ААН наведаць краіну. Пазіцыя беларускіх уладаў па ўхіленні ад выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў неаднаразова з занепакоенасцю адзначалася ў Рэзалюцыях Генеральнай Асамблеі ААН. Такім чынам, ігнараванне нормаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, невыкананне рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па зваротах грамадзян Беларусі, адмова ад падачы перыядычных дакладаў па выкананні Пакта і Канвенцый, адмова ад супрацоўніцтва з адмысловымі механізмамі фактычна выводзяць Беларусь за рамкі міжнароднай абароны правоў чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мы заклікаем беларускія ўлады прыступіць да выканання сваіх міжнародных абавязкаў і ў поўнай меры наладзіць супрацоўніцтва са структурамі ААН у вобласці правоў чалавека. http://spring96.org/be/news/26391/
10.12.2008
Менш дыктату - больш правоў"Круглы стол" пра вострыя куты дэмакратызацыі
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Менш дыктату - больш правоў "Круглы стол" пра вострыя куты дэмакратызацыі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якой 10 снежня выканалася 60 гадоў, на зары нараджэння назвалі "Вялікай хартыяй вольнасці" для ўсяго чалавецтва. Яе падпісала большасць краін міру, у тым ліку і Беларусь. Той дзень ААН абвясціў Днём правоў чалавека. Міма гэтай гістарычнай падзеі не мінулі кіраўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, незалежных прафзвязаў і праваабаронцы Брэстчыны, якія правялі паседжанне за "круглым сталом". Тэма паседжання "Сучасны стан з правамі чалавека і дзеянні праваабаронцаў у Брэсцкай вобласці", Ігар Маслоўскі, старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада): - Нягледзячы на тое, што Беларусь абвясціла прыярытэт сацыяльнай дзяржавы, мы бачым, як крок за крокам ідзе наступ на сацыяльныя правы грамадзян. Да прыкладу, адбыўся прымусовы масавы перавод працаўнікоў на кантрактную сістэму наймання на працу, якая вызначае не якасць працы, а яе тэрмін. Чарговы наступ на правы - пазбаўленне звыш 4 млн. грамадзян Беларусі сацыяльных ільгот і гарантый. І апошняе - гэтае паніжэнне стаўкі першага разраду на 15%, што прывядзе да памяншэння зарплаты працаўнікоў бюджэтнай сферы. У абарону сацыяльных правоў на Брэстчыне выступаюць палітычныя партыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл, аддзяленне прафзвязу РЭП, праваабаронцы, якія праводзілі кампаніі, пікеты, кансультацыі грамадзян па розных праблемах. Алег Супрунюк, кіраўнік Брэсцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў: - Нажаль, у Беларусі тое, што дакранаецца свабоды слова, у асноўным гэта толькі дэкларацыя. У нас цяжка мець доступ да інфармацыі, выступіць у дзяржаўных СМІ. Сумна канстатаваць, што нашым кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падчас выбарчай кампаніі толькі адзін раз у чатыры гады даюць пяць хвілін для выступу па тэлебачанні. І калі сёлета ім па тэхнічных чынніках дазволілі выступіць другі раз, то гэта ўспрынялі ці ледзь не як дасягненне. Прыходзіцца казаць і аб тым, што з больш за тысячы друкаваных выданняў, зарэгістраваных у Беларусі, па адзнацы БАЖ, налічаецца ўсяго толькі два дзясятка незалежных выданняў, якія даюць чытачам адрозны ад дзяржаўнай прэсы пункт гледжання. Але яны маюць невялікія тыражы. Праўда, у апошні час з'явіўся дадатны прыклад, калі дзяржава пайшла насустрач патрабаванням праваабарончых арганізацый, журналістаў і чытачоў. Гэта вяртанне распаўсюджвання праз "Белсаюздрук" і "Белпошту" рэспубліканскіх газет "Народная Воля" і "Наша Ніва". Аднак дагэтуль зачыненыя дзверы ў вышэйназваных дзяржаўных структурах для рэспубліканскай грамадска-палітычнай левай газеты "Таварыш" (заснавальнік - ЦК ПКБ), баранавіцкай незалежнай газеты "Імтэкс-прэс", івацэвіцкай газеты "Для вас", якія змушаныя арганізоўваць альтэрнатыўнае распаўсюджванне саматугам. Пасля прыняцця новага закона аб СМІ у цвёрдыя рамкі патрапяць і інтэрнэт-выданні, online-журналістыка. Чакаецца, што ўрад дапрацуе закон, але ніхто не ведае, у чым складаецца гэтая дапрацоўка. Зінаіда Міхнюк, старшыня прафзвязу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Брэсцкай вобласці: - Нават у падручніках "Гiсторыя Беларусi" для 10-х класаў запісана: "Увесь час гiстарычна ўласцiвыя функцыi прафсаюзаў (сацыяльная абарона правоў працоўных) адсоўвалiся на другарадныя пазiцыi, а зараз i зусiм выконваюцца фармальна". Але прафзвяз - гэта не праблема, гэта - рашэнне праблем. Улада зразумела, што незалежныя прафзвязы могуць многае, і стала ціснуць на іх. І нават калі мяне абралі старшынём камітэта галіновага прафзвязу заводу "Цветатрон", які ўваходзіў у Федэрацыю прафзвязаў, я на сабе адчула ціск адміністрацыі і ўлады. Мне было рэкамендавана, як ствараць так званы "кішэнны" прафзвяз. Была учынена дыскрымінацыя па прыкмеце прыналежнасці да вызначаных прафзвязаў, у мяне забралі пропуск і не пускалі на завод. Працоўныя напісалі заявы ў пракуратуру, у Міжнародную арганізацыю працы - і такім чынам нам удалося захаваць пяршоўку на "Цветатроне". Рашэнне прафзвязу РЭП уступіць у Міжнародную федэрацыю металістаў вельмі дапамагло яму ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы. Там былі прынятыя рэкамендацыі МАТ па скарзе беларускіх прафзвязаў на ўрад РБ, дзякуючы якім атрымалася прыпыніць ціск улад, якія ў процівагу Рэпу стварылі галіновы прафзвяз працаўнікоў прамысловасці. Нам аудалося зарэгістраваць Брэсцкую арганізацыю прафзвязу РЭП. Ужо два года мы выдаем інфармацыйны бюлетэнь "Завадская прахадная", які бясплатна раздаем не толькі сябрам прафзвязу. Нашу прававую службу ўзначальвае Ўладзімір Малей, які аказвае сябрам прафзвязу юрыдычную дапамогу, прадстаўляе іх інтэрасы ў судах. У ліпені 2009-га года суд Маскоўскага раёна г..Брэста прыняў рашэнне аднавіць на працы зваршчыка Зміцера Палякаўскага і выплаціць яму за змушаны прагул 500 тысяч рублёў. Кіроўцу прадпрыемства "Брэстэнергазберажэнне" Міхася Зычкова аднавілі на працы, адмянілі дысцыплінарнае спагнанне, вярнулі за час прагулу ўтрыманую зарплату ў памеры 2 млн. рублёў. Незаконна звольненаму Пятру Бойка наймальнік выплаціў кампенсаванне за пагаршэнне яго прававога становішча ў памеры трохмесяцовай зарплаты - 2 млн. 453 тысячы рублёў. Валянцін Лазарэнкуў, намеснік старшыні вобларганізацыі БСДП (Грамада): - Базавым дакументам адносін паміж наймальнікам, прафзвязамі і дзяржавай з'яўляецца генеральная дамова, якая замацоўвае за кожным працаўніком справядлівую ўзнагароду, якая забяспечвае годнае існаванне для яго самога, яго сем'і і дадпаўняецца іншымі сродкамі сацыяльнага забеспячэння. Паводле статыстычных дадзеных незалежных сацыялагічных службаў, звыш 70% насельніцтвы Беларусі жыве ніжэй рысы беднаты. І галоўную скрыпку ў яго абароне павінны граць незалежныя прафзвязы. Але паглядзіце, што адбылося з колькасцю першасных арганізацый Свабоднага прафзвязу Беларускага за 10 гадоў! У 1998 году ў БРГУ налічалася 78 сяброў, у 2008-м - 16, у Пінскай гарадской арганізацыі прадпрымальнікаў - 150 і 0, у тралейбусным парку г. Брэста - 24 і 0, у гімназіі №5 г. Кобрына - 32 і 0, у Баранавіцкай вышукальніцкай партыі - 24 і 12, на заводзе аўтаматычных ліній - 36 і 3, ІП рынкаў г. Баранавічы - 350 і 12, г. Белаазёрска - 160 і 32. Усяго ў Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі СПБ было 909 сяброў, а цяпер засталося 81 чалавек. Звольненыя з працы шматлікія кіраўнікі і актывісты пяршовак СПБ: Лазарэнкаў, Мурман, Касцюковіч, Карчагін, Северцаў, Малаткова, Дыдышка... Сёння Еўропа ў стаўленні да Беларусі адмяніла эканамічныя санкцыі і спадзяецца, што ў нас палепшыцца сітуацыя з захаваннем правоў чалавека. Аднак ні адна з 12 рэкамендацый Еўрасаюза, на мой погляд, не выкананая. Мікалай Коўш, старшыня абласной арганізацыі АГП: - У Законе аб палітычных партыях РБ ёсць палажэнні, якія выклікаюць задавальненне. У ім гаворыцца аб разнастайнасці палітычных інстытутаў, садзейнічанні праяве выказвання палітычнай волі грамадзян, праве карыстацца дзяржаўнымі СМІ, аб тым, што прыналежнасць да якой-небудзь палітычнай партыі не можа служыць падставай для абмежавання правоў і свабод. Але што атрымліваецца на практыцы? З дзяржаўнага бюджэту фінансуюцца толькі лаяльны да ўлады БРСМ, і ідзе праца па стварэнні кіравальнай партыі "Белая Русь". А у Расеі да студзеня 2006-га гада за кожны голас выбарніка кожная партыя атрымлівала з бюджэту па 50 капеек, пасля студзеня - па 5 рублёў, а з ліпеня 2008-га - па 20 рублёў. Гэта значыць за два з паловай года бюджэтнае фінансаванне палітычных партый, у тым ліку і апазіцыйных, якія атрымалі больш 3% галасоў на парламенцкіх або прэзідэнцкіх выбарах, узрасло ў 40 разоў! Мала таго, у Расеі 450 дэпутатаў Дзярждумы абіраюцца толькі па партыйных спісах, на Ўкраіне таксама такая ж тэндэнцыя, а Беларусь у гэтым плане ідзе ў процілеглы бок. Аб доступе да дзяржаўных СМІ. Памятаю, як прынеслі мы ў тэлерадыёкампанію "Брэст" ліст кіраўнікоў палітычных партый дэмакратычнага толку - з просьбай, што жадалі бы ўдзельнічаць у абмеркаванні актуальных праблем грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Брэстчыны. Атрымалі адмоўны адказ. Леанід Майструк, першы сакратар абкама ПКБ: - Пасля рэферэндуму 1996-га года адбыўся перагляд шматлікіх нарматыўных актаў, якія зрэзалі правы і свабоды грамадзян, а на наступны год быў прыняты цвёрды закон аб масавых мерапрыемствах. Таксама быў прыіяты жорсткі закон аб палітычных партыях: так, адмененыя палёгкі па арэндным поплатку. Калі раней для іх дзейнічаў каэфіцыент 0,1, то цяпер у 7-10 разоў больш. Патрабуецца адмена кантрактнай сістэмы і змена Выбарчага кодэкса для правядзення празрыстых выбараў. Але тым не менш абласная арганізацыя ПКБ, якая мела ў сваёй структуры 3 гарадскіх, 5 раённых і 10 першасных арганізацый, вядзе працу на месцах па абароне інтэрасаў грамадзян. Гэта пікеты, звароты да мясцовай "вертыкалі" у абарону сацыяльных правоў і гарантый, заявы ў суды на неправамерныя дзеянні службовых асоб. Так,сябар ЦК ПКБ Барыс Цяпін выйграў справу, звязаную з уборкай пад'ездаў жылых дамоў сіламі камунальных службаў. Уладзімір Вялічкін, сябар Партыі БНФ, праваабаронца: - Па артыкуле 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека кожны мае права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. Аднак рэалізаваць гэта права ў Беларусі практычна немагчыма. Так, 11 кастрычніка 2007 гаду ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі Юрыя Бакура і Інгу Абрамаву, якіх затрымалі напярэдадні толькі за тое, што яны павязалі сінюю стужачку на вадасцёку, нагадваючы пра будучы Еўрапейскі марш. Іх абвінавацілі ў "дробным хуліганстве", быццам яны брыдкасловілі, і асудзілі на 10 і 5 сутак адміністрацыйнага арышту з утрыманнем у ІЧУ. Сёлета Брэсцкі гарвыканкам забараніў правесці 30 ліпеня на вул. Савецкай так званы марш "дробных хуліганаў" - тых актывістаў дэмакратычных сіл (а іх налічылася каля паўсотні чалавек), якія на працягу двух апошніх гадоў падвергнуліся неправамерным арыштам, і гэтай акцыяй жадалі прыцягнуць увагу да наспеўшай праблемы парушэння правоў чалавека. 26 лістапада брэсцкія праваабаронцы Сяргей Вакуленка, Яўген Бяласін, Юры Жыдовіч і я падалі ў гарвыканкам заяву на правядзенне 10-га снежня, у Дзень правоў чалавека, дэманстрацыі, мітынгу і пікет на стадыёне "Лакаматыў", прысвечаных 60-годдзю прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мітынг і пікет дазволілі, а ў дэманстрацыі адмовілі. Растлумачылі: а раптам хто-небудзь выйдзе на падарожную частку і патрапіць пад машыну. У абмеркаванні таксама прынялі ўдзел кіраўнікі брэсцкіх гарадскіх арганізацый БСДП (Грамада) Ганна Канюс, ПКБ - Людміла Дзенісенка, партыі БНФ Яўген Бяласін і сябар Партыі БНФ праваабаронца Юры Жыдовіч. У выніку ўдзельнікі паседжання за "круглым сталом" сышліся на тым, што трэба ісці да людзей, казаць ім аб усіх набалелых праблемах, звязаных з парушэннем правоў чалавека, і толькі разам з партнёрамі па кааліцыі АДС можна знайсці выйсце з сітуацыі, якая стварылася . Юры Шапран "Брестскій кур'ер"  
10.12.2008
Страйк індывідуальныхпрадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках Брэста
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Страйк індывідуальных прадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках Брэста Як паведаміў БЕЛАПАН індывідуальны прадпрымальнік Станіслаў Фядзько, які працуе на брэсцкім рынку "Юбілейны", у горадзе 10 снежня аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках. Практычна не дзейнічаюць буйныя гандлёвыя аб'екты абласнога цэнтра "Юбілейны", "Лагуна", "ЦУМ" і "Варшаўскі рынак". Тут можна набыць толькі прадукты сілкавання і кветкі. 1 студзеня 2009 гада спыняецца дзеянне пункта 3 указу прэзідэнта № 285 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці", у адпаведнасці з якім ІП — платнікі адзінага падатку могуць не прадстаўляць дакументы на ўвезены імі тавар з Расеі і выплачваюць увазны ПДВ у фіксаванай суме. Такім чынам, на ІП распаўсюджваецца парадак працы, дзейсны для юрыдычных асоб. Акрамя таго, з 1 студзеня 2008 гада індывідуальныя прадпрымальнікі не могуць прыцягваць больш трох найманых працаўнікоў, якія, да таго ж, павінны быць членамі сям'і або блізкімі сваякамі. Індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць ад улад прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе. На 15 снежня ў Менску запланаваная акцыя "Марш прадпрымальнікаў", удзельнікі якой таксама будуць пратэставаць супраць новых умоў працы ІП. http://brestonline.com/be/
10.12.2008
Дзень правоў чалавека
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Дзень правоў чалавека  Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў. Праваабаронцы на чале з Уладзімерам Вялічкіным наладзілі мітынг на гарадзкім стадыёне "Лякаматыў". Удзел у ім узялі больш за 300 чалавек, у тым ліку прыватныя прадпрымальнікі. Мітынг прайшоў у прысутнасьці вялікай колькасьці міліцыянтаў і супрацоўнікаў АМАПу. Таксама да юбілею Дэклярацыі правоў чалавека сябры "Маладога фронту" вывесілі і замацавалі замком бел-чырвона-белы сьцяг на флагштоку фасаду Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Міліцыянты затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі: Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура. У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Берасьця ад іх запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў. На гэты момант маладафронтаўцы застаюцца ў пастарунку. Радыё Свабода http://spring96.org/be/news/26407/  
10.12.2008
Маладыя журналісты разважалі пра еўрапейскае Берасце
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Маладыя журналісты разважалі пра еўрапейскае Берасце На працягу месяца ў горадзе над Бугам па ініцыятыве мясцовай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзіў конкурс журналісцкіх прац па тэме "Праз Брэст у Еўропу". На электронную скрыню конкурсу прыйшло больш за 20 прац, а гэта артыкулы, вершы, фотарэпартажы і прэзентацыі, у якіх моладзь разважае над еўрапейскім мінулым і будучыняй роднага горада Берасця ў Еўропе. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад БАЖу і кампаніі "Будзьма" і магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю асацыяцыі журналістаў у берасцейскім рэгіёне. Больш падрабязна пра гэта расказаў Алег Супрунюк, кіраўнік Берасцейскай філіі БАЖ: - Наша арганізацыя адна з самых вялікіх па колькасці сярод філій БАЖу. Таму ў нас ёсць разнастайныя праекты. Адзін з апошніх - конкурс, які мы абвясцілі для маладых творчых асобаў, якія пакуль вучацца ў школах, з'яўляюцца студэнтамі, але ў тым ліку мараць і пра прафесію журналіста. Мне падалося, што для першага разу было даволі шматлюдна, у тым сэнсе, што было нямала цікавых і разнастайных артыкулаў, фотаздымкаў. Увогуле людзі праявілі сябе падчас гэтага конкурса неабыякавымі да гісторыі нашага краю. Гэта адзін з невялікіх пунктаў дзейнасці нашай філіі. У прынцыпе мы хацелі б яе зрабіць яшчэ больш актыўнай. У тым ліку спадзяемся і на маладых журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у гэтую прафесію. Конкурс скончыўся, але гэта толькі першы этап вялікага праекту "Праз Брэст у Еўропу". Пра далейшыя мерапрыемствы ў межах праекту распавядае адна з яго арганізатараў Жанна Сідарук: - Мы вырашылі актывізаваць юных журналістаў нашага рэгіёна для таго каб яны пісалі пра свой горад, яго ўнікальнасць, пра еўрапейскі характар Берасця, пра тое, як сябе адчуваюць людзі, якія тут жывуць, што можна паглядзець гасцям: аб патэнцыяле як турыстычным, так і культурным горада. І на нашу прапанову адгукнулася каля 20 чалавек. Мы падвялі вынікі, узнагародзілі лепшых. Але запрасілі да далейшага ўдзелу ў семінарах усіх удзельнікаў. Спадзяемся яны аб гэтым не пашкадуюць і будуць больш актыўна супрацоўнічаць з нашымі берасцейскімі недзяржаўнымі газетамі. Далей мы плануем правесці семінары па журналістыцы, звязаныя менавіта з тэмай гэтага конкурсу, а потым правесці 5 прэс-тураў па нашай вобласці, каб маладыя журналісты змаглі свае тэарэтычныя веды выпрабаваць на практыцы. Паша Бярозавы, Радыё Рацыя, Берасце http://www.racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/9180.html
10.12.2008
Рэзалюцыямітынгу (па расейску)
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Рэзалюцыя мітынгу (па расейску) Мы, участники митинга посвященного 60-летию принятия Всеобщей декларации прав человека, обращаемся к местным исполнительным и представительным органам власти и требуем: 1.Обеспечить возможность для всех региональных СМИ свободного распространения через РУП «Белпочта» и РУП «Белсоюзпечать». 2.Прекратить практику произвольных (превентивных), задержаний и арестов активистов демократических сил. 3.Прекратить практику преследования, увольнения с работы, лишения жилья общественных и политических активистов. 4.Приложить необходимые усилия для выполнения на территории области 12 рекомендаций Международной организации труда по восстановлению прав свободных и независимых профсоюзов. 5.Отменить решение Брестского городского исполнительного комитета №1715 «Об определении постоянного места для проведения массовых мероприятий в г. Бресте» и установить следующие места для проведения массовых мероприятий в г. Бресте: •площадь Ленина, •площадь Свободы, •территория, прилегающая к Дворцу профсоюзов, •территория, прилегающая к Центру Молодёжного Творчества. 6.Усилить контроль за деятельностью ЖКХ города по выполнению ими своих обязательств перед жильцами в соответствии с Законом РБ «О защите прав потребителей жилищно-коммунальных услуг». 7.Обратиться к депутатам ПП НС РБ с просьбой инициировать внесение изменений в Закон РБ «О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан», а именно предоставить 50% скидки на проезд во всех видах городского транспорта для детей школьного возраста, учащихся средних специальных учебных заведений, студентов, инвалидов, доноров и пенсионеров. Мы, участники митинга, посвященного 60-летию принятия Всеобщей декларации прав человека, обращаемся к Президенту РБ, Совету министров РБ и депутатам ПП НС РБ и требуем: приостановить с 1 января 2009 года, действия соответствующих декретов, постановлений и распоряжений, ухудшающих прежние условия деятельности ИП принять ясный и понятный закон «О малом и среднем предпринимательстве», проекты которого 4 года находятся в соответствующих структурах, принять в Генеральном соглашении положение о том, что минимальная заработная плата работника в Беларуси должна соответствовать минимальному прожиточному бюджету и ввести его в действие не позднее марта 2009 года, прекратить дискриминацию членов политических партий, НГО и независимых профсоюзов по политическим мотивам, внести соответствующие изменения в Избирательный кодекс РБ, которые позволят провести выборы по настоящему открыто, гласно и демократично. 10 декабря 2008г. Стадион «Локомотив». Брест.
10.12.2008
Берасьце: затрыманьні напярэдадні мітынгу
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Берасьце: затрыманьні напярэдадні мітынгу Сёньня ў Берасьці супрацоўнікі ўправы міліцыі Ленінскага раёну затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава. У гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" Валянцін Лазарэнкаў паведаміў: "На вуліцы мы раздавалі мінакам пісьмовыя запрашэньні на 10 сьнежня на стадыён „Лякаматыў", дзе адбудзецца афіцыйна дазволены Берасьцейскім гарвыканкамам мітынг у гонар 60-годзьдзя Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Міліцыянты загадалі спыніць нашу працу і прапанавалі наведацца ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну". Са словаў суразмоўцы, пры затрыманьні і прафіляктычнай гутарцы міліцыянты дапытваліся пра мэты мітынгу і плянаваную колькасьць яго ўдзельнікаў. Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава міліцыянты адпусьцілі без складаньня пратаколу. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1357862.html
10.12.2008
Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека Сумесная заява FIDH і Праваабарончага цэнтра "Вясна" Менск-Парыж, 9 снежня 2008   Напярэдадні 60-годдзя Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" вымушаныя канстатаваць, што Рэспубліка Беларусь ухіляецца ад выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Мы нагадваем, што Беларусь з'яўляецца краінай-заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і адной з распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі, удзельнікам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, нялюдскіх або зневажаючых годнасьць відаў абыходжання і пакарання, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын і Канвенцыі аб правах дзіцяці. Нягледзячы на гэта, беларускі ўрад сістэматычна не выконвае тыя абавязацельствы, якія Рэспубліка Беларусь узяла на сябе праз падпісанне адпаведных міжнародных дамоў. Так, ратыфікаваўшы першы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (уступіў у сілу 30 снежня 1992 году), Рэспубліка Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека ААН у адносінах да міждзяржаўных скаргаў і абавязалася падаваць перыядычныя даклады па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Разам з тым, апошні перыядычны даклад у Камітэт Беларусь падала 6 лістапада 1997 года, сваё абавацельства па падачы наступных дакладаў, якія павінны былі быць пададзеныя 7 лістапада 2001 гады і 7 лістапада 2006 гады, Рэспубліка Беларусь праігнаравала. Беларускі ўрад працягвае таксама практыку невыканання рэкамендацый Камітэта ААН па індывідуальных зваротах грамадзян Беларусі адносна парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў. Ні адно з 16 рашэнняў Камітэта аб прызнанні парушэнняў правоў грамадзян Беларусі, прынятых з моманту ратыфікацыі першага Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, не было выканана. Ратыфікаваўшы Канвенцыю супраць катаванняў (уступіла ў сілу 26 чэрвеня 1987 года), Рэспубліка Беларусь абавязалася падаваць перыядычныя даклады аб яе выкананні. На дадзены момант урад падаў тры даклады -- першапачатковы і два перыядычных. Трэці перыядычны даклад, які павінен быў быць прадстаўлены ў 1996 годзе, быў пададзены толькі ў красавіку 2000 г. Чацвёрты і пяты перыядычныя даклады, якія павінны былі быць прадстаўленыя 25 чэрвеня 2000 і 25 чэрвеня 2004 года, да цяперашняга часу не пададзеныя. Беларусь цалкам адмовілася ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі, які быў прызначаны паводле Рэзалюцыі Камісіі ААН у 2004 годзе. Да моманту скасавання інстытута спецдакладчыка ў чэрвені 2007 года Беларусь ні разу не дазволіла прадстаўніку ААН наведаць краіну. Пазіцыя беларускіх уладаў па ўхіленні ад выканання ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў неаднаразова з занепакоенасцю адзначалася ў Рэзалюцыях Генеральнай Асамблеі ААН. Такім чынам, ігнараванне нормаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, невыкананне рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па зваротах грамадзян Беларусі, адмова ад падачы перыядычных дакладаў па выкананні Пакта і Канвенцый, адмова ад супрацоўніцтва з адмысловымі механізмамі фактычна выводзяць Беларусь за рамкі міжнароднай абароны правоў чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мы заклікаем беларускія ўлады прыступіць да выканання сваіх міжнародных абавязкаў і ў поўнай меры наладзіць супрацоўніцтва са структурамі ААН у вобласці правоў чалавека. http://spring96.org/be/news/26391/
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 53 >>