Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Нашы навіны
Архіў навін
10.12.2008
Менш дыктату - больш правоў "Круглы стол" пра вострыя куты дэмакратызацыі
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Менш дыктату - больш правоў "Круглы стол" пра вострыя куты дэмакратызацыі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якой 10 снежня выканалася 60 гадоў, на зары нараджэння назвалі "Вялікай хартыяй вольнасці" для ўсяго чалавецтва. Яе падпісала большасць краін міру, у тым ліку і Беларусь. Той дзень ААН абвясціў Днём правоў чалавека. Міма гэтай гістарычнай падзеі не мінулі кіраўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, незалежных прафзвязаў і праваабаронцы Брэстчыны, якія правялі паседжанне за "круглым сталом". Тэма паседжання "Сучасны стан з правамі чалавека і дзеянні праваабаронцаў у Брэсцкай вобласці", Ігар Маслоўскі, старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада): - Нягледзячы на тое, што Беларусь абвясціла прыярытэт сацыяльнай дзяржавы, мы бачым, як крок за крокам ідзе наступ на сацыяльныя правы грамадзян. Да прыкладу, адбыўся прымусовы масавы перавод працаўнікоў на кантрактную сістэму наймання на працу, якая вызначае не якасць працы, а яе тэрмін. Чарговы наступ на правы - пазбаўленне звыш 4 млн. грамадзян Беларусі сацыяльных ільгот і гарантый. І апошняе - гэтае паніжэнне стаўкі першага разраду на 15%, што прывядзе да памяншэння зарплаты працаўнікоў бюджэтнай сферы. У абарону сацыяльных правоў на Брэстчыне выступаюць палітычныя партыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл, аддзяленне прафзвязу РЭП, праваабаронцы, якія праводзілі кампаніі, пікеты, кансультацыі грамадзян па розных праблемах. Алег Супрунюк, кіраўнік Брэсцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў: - Нажаль, у Беларусі тое, што дакранаецца свабоды слова, у асноўным гэта толькі дэкларацыя. У нас цяжка мець доступ да інфармацыі, выступіць у дзяржаўных СМІ. Сумна канстатаваць, што нашым кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падчас выбарчай кампаніі толькі адзін раз у чатыры гады даюць пяць хвілін для выступу па тэлебачанні. І калі сёлета ім па тэхнічных чынніках дазволілі выступіць другі раз, то гэта ўспрынялі ці ледзь не як дасягненне. Прыходзіцца казаць і аб тым, што з больш за тысячы друкаваных выданняў, зарэгістраваных у Беларусі, па адзнацы БАЖ, налічаецца ўсяго толькі два дзясятка незалежных выданняў, якія даюць чытачам адрозны ад дзяржаўнай прэсы пункт гледжання. Але яны маюць невялікія тыражы. Праўда, у апошні час з'явіўся дадатны прыклад, калі дзяржава пайшла насустрач патрабаванням праваабарончых арганізацый, журналістаў і чытачоў. Гэта вяртанне распаўсюджвання праз "Белсаюздрук" і "Белпошту" рэспубліканскіх газет "Народная Воля" і "Наша Ніва". Аднак дагэтуль зачыненыя дзверы ў вышэйназваных дзяржаўных структурах для рэспубліканскай грамадска-палітычнай левай газеты "Таварыш" (заснавальнік - ЦК ПКБ), баранавіцкай незалежнай газеты "Імтэкс-прэс", івацэвіцкай газеты "Для вас", якія змушаныя арганізоўваць альтэрнатыўнае распаўсюджванне саматугам. Пасля прыняцця новага закона аб СМІ у цвёрдыя рамкі патрапяць і інтэрнэт-выданні, online-журналістыка. Чакаецца, што ўрад дапрацуе закон, але ніхто не ведае, у чым складаецца гэтая дапрацоўка. Зінаіда Міхнюк, старшыня прафзвязу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Брэсцкай вобласці: - Нават у падручніках "Гiсторыя Беларусi" для 10-х класаў запісана: "Увесь час гiстарычна ўласцiвыя функцыi прафсаюзаў (сацыяльная абарона правоў працоўных) адсоўвалiся на другарадныя пазiцыi, а зараз i зусiм выконваюцца фармальна". Але прафзвяз - гэта не праблема, гэта - рашэнне праблем. Улада зразумела, што незалежныя прафзвязы могуць многае, і стала ціснуць на іх. І нават калі мяне абралі старшынём камітэта галіновага прафзвязу заводу "Цветатрон", які ўваходзіў у Федэрацыю прафзвязаў, я на сабе адчула ціск адміністрацыі і ўлады. Мне было рэкамендавана, як ствараць так званы "кішэнны" прафзвяз. Была учынена дыскрымінацыя па прыкмеце прыналежнасці да вызначаных прафзвязаў, у мяне забралі пропуск і не пускалі на завод. Працоўныя напісалі заявы ў пракуратуру, у Міжнародную арганізацыю працы - і такім чынам нам удалося захаваць пяршоўку на "Цветатроне". Рашэнне прафзвязу РЭП уступіць у Міжнародную федэрацыю металістаў вельмі дапамагло яму ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы. Там былі прынятыя рэкамендацыі МАТ па скарзе беларускіх прафзвязаў на ўрад РБ, дзякуючы якім атрымалася прыпыніць ціск улад, якія ў процівагу Рэпу стварылі галіновы прафзвяз працаўнікоў прамысловасці. Нам аудалося зарэгістраваць Брэсцкую арганізацыю прафзвязу РЭП. Ужо два года мы выдаем інфармацыйны бюлетэнь "Завадская прахадная", які бясплатна раздаем не толькі сябрам прафзвязу. Нашу прававую службу ўзначальвае Ўладзімір Малей, які аказвае сябрам прафзвязу юрыдычную дапамогу, прадстаўляе іх інтэрасы ў судах. У ліпені 2009-га года суд Маскоўскага раёна г..Брэста прыняў рашэнне аднавіць на працы зваршчыка Зміцера Палякаўскага і выплаціць яму за змушаны прагул 500 тысяч рублёў. Кіроўцу прадпрыемства "Брэстэнергазберажэнне" Міхася Зычкова аднавілі на працы, адмянілі дысцыплінарнае спагнанне, вярнулі за час прагулу ўтрыманую зарплату ў памеры 2 млн. рублёў. Незаконна звольненаму Пятру Бойка наймальнік выплаціў кампенсаванне за пагаршэнне яго прававога становішча ў памеры трохмесяцовай зарплаты - 2 млн. 453 тысячы рублёў. Валянцін Лазарэнкуў, намеснік старшыні вобларганізацыі БСДП (Грамада): - Базавым дакументам адносін паміж наймальнікам, прафзвязамі і дзяржавай з'яўляецца генеральная дамова, якая замацоўвае за кожным працаўніком справядлівую ўзнагароду, якая забяспечвае годнае існаванне для яго самога, яго сем'і і дадпаўняецца іншымі сродкамі сацыяльнага забеспячэння. Паводле статыстычных дадзеных незалежных сацыялагічных службаў, звыш 70% насельніцтвы Беларусі жыве ніжэй рысы беднаты. І галоўную скрыпку ў яго абароне павінны граць незалежныя прафзвязы. Але паглядзіце, што адбылося з колькасцю першасных арганізацый Свабоднага прафзвязу Беларускага за 10 гадоў! У 1998 году ў БРГУ налічалася 78 сяброў, у 2008-м - 16, у Пінскай гарадской арганізацыі прадпрымальнікаў - 150 і 0, у тралейбусным парку г. Брэста - 24 і 0, у гімназіі №5 г. Кобрына - 32 і 0, у Баранавіцкай вышукальніцкай партыі - 24 і 12, на заводзе аўтаматычных ліній - 36 і 3, ІП рынкаў г. Баранавічы - 350 і 12, г. Белаазёрска - 160 і 32. Усяго ў Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі СПБ было 909 сяброў, а цяпер засталося 81 чалавек. Звольненыя з працы шматлікія кіраўнікі і актывісты пяршовак СПБ: Лазарэнкаў, Мурман, Касцюковіч, Карчагін, Северцаў, Малаткова, Дыдышка... Сёння Еўропа ў стаўленні да Беларусі адмяніла эканамічныя санкцыі і спадзяецца, што ў нас палепшыцца сітуацыя з захаваннем правоў чалавека. Аднак ні адна з 12 рэкамендацый Еўрасаюза, на мой погляд, не выкананая. Мікалай Коўш, старшыня абласной арганізацыі АГП: - У Законе аб палітычных партыях РБ ёсць палажэнні, якія выклікаюць задавальненне. У ім гаворыцца аб разнастайнасці палітычных інстытутаў, садзейнічанні праяве выказвання палітычнай волі грамадзян, праве карыстацца дзяржаўнымі СМІ, аб тым, што прыналежнасць да якой-небудзь палітычнай партыі не можа служыць падставай для абмежавання правоў і свабод. Але што атрымліваецца на практыцы? З дзяржаўнага бюджэту фінансуюцца толькі лаяльны да ўлады БРСМ, і ідзе праца па стварэнні кіравальнай партыі "Белая Русь". А у Расеі да студзеня 2006-га гада за кожны голас выбарніка кожная партыя атрымлівала з бюджэту па 50 капеек, пасля студзеня - па 5 рублёў, а з ліпеня 2008-га - па 20 рублёў. Гэта значыць за два з паловай года бюджэтнае фінансаванне палітычных партый, у тым ліку і апазіцыйных, якія атрымалі больш 3% галасоў на парламенцкіх або прэзідэнцкіх выбарах, узрасло ў 40 разоў! Мала таго, у Расеі 450 дэпутатаў Дзярждумы абіраюцца толькі па партыйных спісах, на Ўкраіне таксама такая ж тэндэнцыя, а Беларусь у гэтым плане ідзе ў процілеглы бок. Аб доступе да дзяржаўных СМІ. Памятаю, як прынеслі мы ў тэлерадыёкампанію "Брэст" ліст кіраўнікоў палітычных партый дэмакратычнага толку - з просьбай, што жадалі бы ўдзельнічаць у абмеркаванні актуальных праблем грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Брэстчыны. Атрымалі адмоўны адказ. Леанід Майструк, першы сакратар абкама ПКБ: - Пасля рэферэндуму 1996-га года адбыўся перагляд шматлікіх нарматыўных актаў, якія зрэзалі правы і свабоды грамадзян, а на наступны год быў прыняты цвёрды закон аб масавых мерапрыемствах. Таксама быў прыіяты жорсткі закон аб палітычных партыях: так, адмененыя палёгкі па арэндным поплатку. Калі раней для іх дзейнічаў каэфіцыент 0,1, то цяпер у 7-10 разоў больш. Патрабуецца адмена кантрактнай сістэмы і змена Выбарчага кодэкса для правядзення празрыстых выбараў. Але тым не менш абласная арганізацыя ПКБ, якая мела ў сваёй структуры 3 гарадскіх, 5 раённых і 10 першасных арганізацый, вядзе працу на месцах па абароне інтэрасаў грамадзян. Гэта пікеты, звароты да мясцовай "вертыкалі" у абарону сацыяльных правоў і гарантый, заявы ў суды на неправамерныя дзеянні службовых асоб. Так,сябар ЦК ПКБ Барыс Цяпін выйграў справу, звязаную з уборкай пад'ездаў жылых дамоў сіламі камунальных службаў. Уладзімір Вялічкін, сябар Партыі БНФ, праваабаронца: - Па артыкуле 20 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека кожны мае права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. Аднак рэалізаваць гэта права ў Беларусі практычна немагчыма. Так, 11 кастрычніка 2007 гаду ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі Юрыя Бакура і Інгу Абрамаву, якіх затрымалі напярэдадні толькі за тое, што яны павязалі сінюю стужачку на вадасцёку, нагадваючы пра будучы Еўрапейскі марш. Іх абвінавацілі ў "дробным хуліганстве", быццам яны брыдкасловілі, і асудзілі на 10 і 5 сутак адміністрацыйнага арышту з утрыманнем у ІЧУ. Сёлета Брэсцкі гарвыканкам забараніў правесці 30 ліпеня на вул. Савецкай так званы марш "дробных хуліганаў" - тых актывістаў дэмакратычных сіл (а іх налічылася каля паўсотні чалавек), якія на працягу двух апошніх гадоў падвергнуліся неправамерным арыштам, і гэтай акцыяй жадалі прыцягнуць увагу да наспеўшай праблемы парушэння правоў чалавека. 26 лістапада брэсцкія праваабаронцы Сяргей Вакуленка, Яўген Бяласін, Юры Жыдовіч і я падалі ў гарвыканкам заяву на правядзенне 10-га снежня, у Дзень правоў чалавека, дэманстрацыі, мітынгу і пікет на стадыёне "Лакаматыў", прысвечаных 60-годдзю прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мітынг і пікет дазволілі, а ў дэманстрацыі адмовілі. Растлумачылі: а раптам хто-небудзь выйдзе на падарожную частку і патрапіць пад машыну. У абмеркаванні таксама прынялі ўдзел кіраўнікі брэсцкіх гарадскіх арганізацый БСДП (Грамада) Ганна Канюс, ПКБ - Людміла Дзенісенка, партыі БНФ Яўген Бяласін і сябар Партыі БНФ праваабаронца Юры Жыдовіч. У выніку ўдзельнікі паседжання за "круглым сталом" сышліся на тым, што трэба ісці да людзей, казаць ім аб усіх набалелых праблемах, звязаных з парушэннем правоў чалавека, і толькі разам з партнёрамі па кааліцыі АДС можна знайсці выйсце з сітуацыі, якая стварылася . Юры Шапран "Брестскій кур'ер"  
10.12.2008
Страйк індывідуальных прадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках Брэста
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Страйк індывідуальных прадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках Брэста Як паведаміў БЕЛАПАН індывідуальны прадпрымальнік Станіслаў Фядзько, які працуе на брэсцкім рынку "Юбілейны", у горадзе 10 снежня аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў падтрымалі на чатырох рынках. Практычна не дзейнічаюць буйныя гандлёвыя аб'екты абласнога цэнтра "Юбілейны", "Лагуна", "ЦУМ" і "Варшаўскі рынак". Тут можна набыць толькі прадукты сілкавання і кветкі. 1 студзеня 2009 гада спыняецца дзеянне пункта 3 указу прэзідэнта № 285 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці", у адпаведнасці з якім ІП — платнікі адзінага падатку могуць не прадстаўляць дакументы на ўвезены імі тавар з Расеі і выплачваюць увазны ПДВ у фіксаванай суме. Такім чынам, на ІП распаўсюджваецца парадак працы, дзейсны для юрыдычных асоб. Акрамя таго, з 1 студзеня 2008 гада індывідуальныя прадпрымальнікі не могуць прыцягваць больш трох найманых працаўнікоў, якія, да таго ж, павінны быць членамі сям'і або блізкімі сваякамі. Індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць ад улад прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе. На 15 снежня ў Менску запланаваная акцыя "Марш прадпрымальнікаў", удзельнікі якой таксама будуць пратэставаць супраць новых умоў працы ІП. http://brestonline.com/be/
10.12.2008
Дзень правоў чалавека
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Дзень правоў чалавека  Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў. Праваабаронцы на чале з Уладзімерам Вялічкіным наладзілі мітынг на гарадзкім стадыёне "Лякаматыў". Удзел у ім узялі больш за 300 чалавек, у тым ліку прыватныя прадпрымальнікі. Мітынг прайшоў у прысутнасьці вялікай колькасьці міліцыянтаў і супрацоўнікаў АМАПу. Таксама да юбілею Дэклярацыі правоў чалавека сябры "Маладога фронту" вывесілі і замацавалі замком бел-чырвона-белы сьцяг на флагштоку фасаду Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Міліцыянты затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі: Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура. У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Берасьця ад іх запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў. На гэты момант маладафронтаўцы застаюцца ў пастарунку. Радыё Свабода http://spring96.org/be/news/26407/  
10.12.2008
Маладыя журналісты разважалі пра еўрапейскае Берасце
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Маладыя журналісты разважалі пра еўрапейскае Берасце На працягу месяца ў горадзе над Бугам па ініцыятыве мясцовай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзіў конкурс журналісцкіх прац па тэме "Праз Брэст у Еўропу". На электронную скрыню конкурсу прыйшло больш за 20 прац, а гэта артыкулы, вершы, фотарэпартажы і прэзентацыі, у якіх моладзь разважае над еўрапейскім мінулым і будучыняй роднага горада Берасця ў Еўропе. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад БАЖу і кампаніі "Будзьма" і магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю асацыяцыі журналістаў у берасцейскім рэгіёне. Больш падрабязна пра гэта расказаў Алег Супрунюк, кіраўнік Берасцейскай філіі БАЖ: - Наша арганізацыя адна з самых вялікіх па колькасці сярод філій БАЖу. Таму ў нас ёсць разнастайныя праекты. Адзін з апошніх - конкурс, які мы абвясцілі для маладых творчых асобаў, якія пакуль вучацца ў школах, з'яўляюцца студэнтамі, але ў тым ліку мараць і пра прафесію журналіста. Мне падалося, што для першага разу было даволі шматлюдна, у тым сэнсе, што было нямала цікавых і разнастайных артыкулаў, фотаздымкаў. Увогуле людзі праявілі сябе падчас гэтага конкурса неабыякавымі да гісторыі нашага краю. Гэта адзін з невялікіх пунктаў дзейнасці нашай філіі. У прынцыпе мы хацелі б яе зрабіць яшчэ больш актыўнай. У тым ліку спадзяемся і на маладых журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у гэтую прафесію. Конкурс скончыўся, але гэта толькі першы этап вялікага праекту "Праз Брэст у Еўропу". Пра далейшыя мерапрыемствы ў межах праекту распавядае адна з яго арганізатараў Жанна Сідарук: - Мы вырашылі актывізаваць юных журналістаў нашага рэгіёна для таго каб яны пісалі пра свой горад, яго ўнікальнасць, пра еўрапейскі характар Берасця, пра тое, як сябе адчуваюць людзі, якія тут жывуць, што можна паглядзець гасцям: аб патэнцыяле як турыстычным, так і культурным горада. І на нашу прапанову адгукнулася каля 20 чалавек. Мы падвялі вынікі, узнагародзілі лепшых. Але запрасілі да далейшага ўдзелу ў семінарах усіх удзельнікаў. Спадзяемся яны аб гэтым не пашкадуюць і будуць больш актыўна супрацоўнічаць з нашымі берасцейскімі недзяржаўнымі газетамі. Далей мы плануем правесці семінары па журналістыцы, звязаныя менавіта з тэмай гэтага конкурсу, а потым правесці 5 прэс-тураў па нашай вобласці, каб маладыя журналісты змаглі свае тэарэтычныя веды выпрабаваць на практыцы. Паша Бярозавы, Радыё Рацыя, Берасце http://www.racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/9180.html
10.12.2008
Рэзалюцыя мітынгу (па расейску)
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.12.2008 Рэзалюцыя мітынгу (па расейску) Мы, участники митинга посвященного 60-летию принятия Всеобщей декларации прав человека, обращаемся к местным исполнительным и представительным органам власти и требуем: 1.Обеспечить возможность для всех региональных СМИ свободного распространения через РУП «Белпочта» и РУП «Белсоюзпечать». 2.Прекратить практику произвольных (превентивных), задержаний и арестов активистов демократических сил. 3.Прекратить практику преследования, увольнения с работы, лишения жилья общественных и политических активистов. 4.Приложить необходимые усилия для выполнения на территории области 12 рекомендаций Международной организации труда по восстановлению прав свободных и независимых профсоюзов. 5.Отменить решение Брестского городского исполнительного комитета №1715 «Об определении постоянного места для проведения массовых мероприятий в г. Бресте» и установить следующие места для проведения массовых мероприятий в г. Бресте: •площадь Ленина, •площадь Свободы, •территория, прилегающая к Дворцу профсоюзов, •территория, прилегающая к Центру Молодёжного Творчества. 6.Усилить контроль за деятельностью ЖКХ города по выполнению ими своих обязательств перед жильцами в соответствии с Законом РБ «О защите прав потребителей жилищно-коммунальных услуг». 7.Обратиться к депутатам ПП НС РБ с просьбой инициировать внесение изменений в Закон РБ «О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан», а именно предоставить 50% скидки на проезд во всех видах городского транспорта для детей школьного возраста, учащихся средних специальных учебных заведений, студентов, инвалидов, доноров и пенсионеров. Мы, участники митинга, посвященного 60-летию принятия Всеобщей декларации прав человека, обращаемся к Президенту РБ, Совету министров РБ и депутатам ПП НС РБ и требуем: приостановить с 1 января 2009 года, действия соответствующих декретов, постановлений и распоряжений, ухудшающих прежние условия деятельности ИП принять ясный и понятный закон «О малом и среднем предпринимательстве», проекты которого 4 года находятся в соответствующих структурах, принять в Генеральном соглашении положение о том, что минимальная заработная плата работника в Беларуси должна соответствовать минимальному прожиточному бюджету и ввести его в действие не позднее марта 2009 года, прекратить дискриминацию членов политических партий, НГО и независимых профсоюзов по политическим мотивам, внести соответствующие изменения в Избирательный кодекс РБ, которые позволят провести выборы по настоящему открыто, гласно и демократично. 10 декабря 2008г. Стадион «Локомотив». Брест.
09.12.2008
Ён быў за мяжой больш 10 разоў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 09.12.2008 Ён быў за мяжой больш 10 разоў Навошта былога кандыдата ў дэпутаты "палаткі" Васіля Ваўранюка і запрасілі пісьмова ў падатковую інспекцыю. – Позвай гэта назваць нельга. Папера без назову, – кажа спадар Ваўранюк. – Прапанавана мне было 8 снежня зайсці да падатковага інспектара Азарчук Н. А. у пакой 42 адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста і даць тлумачэнні. Далей Васіль Ваўранюк сказаў, што ніякіх тлумачэнняў ён даваць не стаў, працытаваўшы заўзятым службоўцам артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога ён мае права не даваць ніякіх звестак, якія могуць пайсці ў шкоду яму або яго блізкім, і артыкул 30, які дазваляе грамадзянам вольна і колькі надумаецца выязджаць з краіны і заязджаць зваротна. Інспектарам Азарчук быў складзены акт аб адмове ад дачы тлумачэння. Падпісалі яго двое калегаў Азарчук, пасля чаго грамадзянін Ваўранюк выдаліўся гэтак жа вольна, як выязджаў за межы мытнай прасторы. Званок у падатковую службу дазволіў даведацца, што калі выклікаюць, то няйначай у выкліканага была буйная купля нерухомасці, або ж ён больш дзесяці разоў у месяц (менавіта так!) перасякаў мытную мяжу нашай ганарлівай Рэспублікі. Я спытаў, а ці ўсіх яны выклікаюць тых, хто дзесяць і больш разоў… – Каго нам дасылаюць, мы ўсіх адпрацоўваем, – такі адказ зафіксаваў абыякавы тэлефон. А зараз ведаюць і чытачы нашага прагрэсіўнага сайта. Пётр Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-09.8878256260
09.12.2008
"Будзьма ведаць"
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 09.12.2008 "Будзьма ведаць" Актывіст Руху "За Свабоду" і моладзевай суполкі "Дзедзіч" Брэста Павал Белавус арганізаваў для школьнікаў віктарыну пра Беларусь. Ініцыятарам забаўляльна-разважальнай віктарыны сярод навучэнцаў сярэдняй школы № 25 стаў студэнт Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта Павел Белавус. Адмыслова для віктарыны было складзена 20 пытанняў па беларускай гісторыі, культуры, літаратуры, геаграфіі. Пытанні разлічаны для дзяцей да 8 класа і складзены такім чынам, каб шукаючы правільныя адказы, школьнікі знаходзілі і запаміналі самыя цікавыя і важныя факты. Пад час мерапрыемства, якое праходзіла на беларускай мове, дзяцей падзялілі на каманды па 3 чалавека, таму, разам у гуртках, яны вырашалі якая самая высокая кропка Беларусі, хто такі Кастусь Каліноўскі і колькі краін мяжуе з Беларуссю і інш. Пераможцы і ўсе ўдзельнікі атрымалі прыемныя падарункі ад кампаніі "Будзьма". Правесці падобныя віктарыны арганізатары плануюцца і ў іншых школах горада. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4141/
09.12.2008
Тысяча "Народных воляў" дляберасцейцаў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 09.12.2008 Тысяча "Народных воляў" для берасцейцаў Сёння, 9 снежня, у Берасці моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл на вуліцы Пушкінская бясплатна раздавалі нумары газеты "Народная воля" за гэты і мінулы месяцы з заклікам набываць незалежную прэсу цяпер і ў шапіках. Адразу да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі дакументы ў Юркі Бакура і Андрэя Шарэнды, а таксама выходныя дадзеныя газеты. Хлопцам было прапанавана прайсці ў аддзяленне для складання тлумачэнняў нібыта па факце тэлефанавання на нумар 102. Паколькі газета "Народная воля" афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і хлопцы не парушалі правапарадку, яны адмовіліся. І працягвалі раздаваць газету. Людзі з задавальненнем прымалі яе і здзіўлена з абурэннем ўспрымалі няўдалыя спробы міліцыі прычапіцца да хлопцаў. За гадзіну было раздадзена каля 1000 нумароў газеты. Але пасля гэтага хлопцаў усё ж такі папрасілі падысці да аўтамабіля міліцыі, каб скласці тлумачэнні, як сказалі самі супрацоўнікі міліцыі: "Для справаздачы". Пасля чаго хлопцаў адпусцілі. Паша Бярозавы, Радыё Рацыя, Берасце. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/9312.html

Тысяча "Народных воляў" для берасцейцаў

08.12.2008
Інга Абрамава абскардзіла рашэнне суду аб яе высяленні
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.12.2008 Інга Абрамава абскардзіла рашэнне суду аб яе высяленні Як паведамляе БелаПАН, берасцейская актывістка апазіцыі Інга Абрамава абскардзіла рашэнне суду аб высяленні з кватэры без падавання іншага жылога памяшкання яе сястры — актывісткі стваранага руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай. Праваабаронца Раман Кісляк паведаміў аб тым, што 25 лістапада суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў грамадзянскую справу па пазове КУП "ЖРЭУ г. Брэста" аб высяленні з кватэры прапісанай там Жаны Абрамавай без падавання іншага жылога памяшкання, прыняў рашэнне аб задавальненні пазову. "Суд паклаў у аснову пазіцыю ЖРЭУ і гарвыканкама, — пракаментаваў прынятае рашэнне Р. Кісляк. — Яна складаецца ў тым, што пасля смерці ў 2005 году бабулі Ж. Абрамавай, з якой была складзена дамова наймання дадзенага жылога памяшкання і з якой разам пражывала прапісаная ў гэтай кватэры Жана Абрамава, аўтаматычна спыняецца дамова паднайму. На падставе яе, як палічыла КУП "ЖРЭУ г. Брэста", Ж. Абрамава пражывала ў дадзенай кватэры". Высяленне актывісткі фактычна пазбаўляе жылля яе сясцёр Інгу Абрамавай і малалетнюю сястру, а таксама маці, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні без прапіскі. Сутнасць скаргі І. Абрамавай, накіраванай 5 снежня ў суд Маскоўскага раёна горада Брэста складаецца ў тым, што яе не апавясцілі аб дадзеным судовым разглядзе. Яно адбылося без яе ўдзелу, што, па меркаванні актывісткі, з'яўляецца парушэннем нормы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Іна Абрамава лічыць, што мела права ўдзельнічаць у паседжанні суду, бо яно непасрэдна закранае яе інтэрасы. У сваёй скарзе І. Абрамава спасылаецца на артыкулы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса і патрабуе адмяніць прынятае судовае рашэнне, накіраваць справу на новы разгляд. Як адзначыў праваабаронца, у перыяд усяго судовага разгляду па гэтай грамадзянскай справе І. Абрамава знаходзілася на добраахвотніцкай стажыроўцы ў медыя-цэнтры ў горадзе Мюнстэры (Нямеччына) і пазнала аб ім ужо пасля вынясення рашэння. Цяпер яна працягвае стажыроўку. Пасля яе канчатка павінна вярнуцца дадому на сваё сталае месца жыхарства ў Брэст. У выпадку высялення з кватэры Жаны яна таксама застанецца без жылля. Нагадаем, 2 снежня на цэнтральнай плошчы Брэста прайшла паўгадзінная несанкцыянаваная акцыя пратэсту супраць высяленні з кватэры актывісткі руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай. На наступны дзень усе трое яе ўдзельнікаў за парушэнне ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў былі аштрафаваныя судом Ленінскага раёна горада Брэста на дзве базавыя велічыні (70 тыс. рублёў) кожны. http://brestonline.com/be/
08.12.2008
Закон здзекуецца над разумным сэнсам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.12.2008 Закон здзекуецца над разумным сэнсам Мала таго, што камунальнае жыллё ў Брэсце без выгод, што яго катастрафічна нехапае, дык яшчэ яно размяркоўваецца часцяком насуперак элементарнай логіцы. Мы ўжо пісалі аб сям'і Цэлых, якія пражывалі па вул. Дзяржынскага, 39: маці траіх дзяцей гатовая была здзейсніць адчайны ўчынак, адстойваючы інтэрасы сваёй сям'і. Працягваючы жыць у аварыйным доме, яны не губляліі надзею на годнае перасяленне. Але ў выніку двое дарослых і двое дзяцей зноў апынуліся ў адным пакоі. Ніхто не захацеў падысці да пытання чалавеча. Вось і Вярхоўны суд адказаў: "Ваша скарга на судовыя пастановы і просьба аб прынясенні пратэсту аб іх адмене пакінутыя без задавальнення". Мне ж здавалася, што разнаполыя дзеці Алены Цэлых маюць права на іншыя ўмовы – асобныя пакоі або хоць бы асобны дзіцячы пакой. Але яны змушаныя жыць з мамай і яе братам. 1 снежня прыйшлося прысутнічаць на паседжанні калегіі абласнога суду па пытанні чальца нашага прафзвязу. І пачула там гісторыю, сумней гэтай. Дом №1 па Менскім завулку ў Брэсце таксама прызнаны непрыдатным для пражывання. У кватэры № 3 з 1983 гады пражывае сям'я Шыбаевых. Так склалася, што ў 1993 году сям'я распалася. Маці і сыну была прадстаўленая вольная на той момант кватэра № 4. З гэтага часу яны мелі асобныя асабовыя рахункі па аплаце камунальных паслуг, а ў бацькі з'явілася новая сям'я. У выніку маці з сынам за гэты час так і не змаглі перапрапісацца. І вось зараз гарвыканкам перасяляе дзве розныя сем'і, у якіх няма нагодаў ставіцца з сімпатыяй адно да аднаго, у аднапакаёвую кватэру – так званае сацыяльнае жыллё. Хтосьці назваў усё гэта "цыркам", хтосьці "фельетонам", хтосьці іранічна казаў, што "жадаюць змірыць і ўз'яднаць сям'ю". А як па мне – дык гэта законна аформленае здзекаванне дзяржавы над беднымі грамадзянамі. Аляксандра Худасоўцава "Завадская прахадная" http://www.bulletinonline.org/main/Members/aldwulf/bulletinfolder.2007-10-05.8406343405/bulletinedition.2008-12-08.4777458861#bulletinarticle.2008-12-08.7753474479
08.12.2008
Працоўныя лягеры створаць для ўсіх?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.12.2008 Працоўныя лягеры створаць для ўсіх? Прэзідэнт выказаў намер стварыць іх для нядбайных бацькоў. Аднак ці не папруць туды й іншых, найперш апазыцыю? Звальненьні за палітычныя перакананьні набылі ў нас масавы характар, практыкуецца "забарона на прафэсіі". Каб пачаць набор у лагеры гэтай катэгорыі насельніцтва, фармальныя падставы ёсьць: шмат у каго з апазыцыянэраў на ўтрыманні сем'і, дзеці. Па адказ я звярнуўся да мясцовых палітыкаў. Алесь Мех, сябра Партыі БНФ з Кобрыня, звольнены за ўдзел у выбарах напачатку гэтага лета: – Ня думаю, каб тут быў чыста палітычны падтэкст. Лукашэнка заўсёды закладвае эканамічны найперш. Цяпер у вёсках амаль няма вясковых людзей. Няма каму працаваць у тых гаспадарках, што засталіся. Зарэгістраваныя беспрацоўныя кожны дзень езьдзяць дапамагаць зьбіраць ураджай. Ён вырашае толькі эканамічныя праблемы. Як Сталін вырашаў – бясплатная праца. І яшчэ: адпалохаць тых, хто зьвяртаецца да дзяржавы па дапамогу. Якраз цяпер да мяне зьвярнуўся бацька дзесяцярых дзяцей, якога пятнаццаць гадоў не правяраў аніхто, а цяпер, як атрымаў мільён зь нечым, дык камісій панаехала і сталі чалавека прэсаваць. Так што ў гэтыя лагеры зусім проста могуць трапіць людзі з другіх слаёў насельніцтва. Мікалай Коўш, кандыдат педагагічных навук, выпраўлены на пенсію, старшыня абласной арганізацыі АГП: – Я думаю, не. Проста наш "вождь" вялікі – калі адрываецца ад паперы, калі ўпадае ў гістэрыю, гаворыць абы што. Нічога ня будзе – ніякіх лагераў, ні для каго-небудзь яшчэ, ні для алькаголікаў... Гэта чарговы трук, каб адхіліць увагу людзей ад праблемаў, колькасьць якіх нарастае. Ад таго, што эканоміка ідзе ў тупік. Пераключыць на прыватныя праблемы. Алкашы, апазыцыя, сусьветны крызыс… Бо калі эканоміка зойдзе ў тупік, калі пашыхтуюцца чэргі па зарплаты…. Пятро Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-05.0873408753

05.12.2008
Служыць бы рады, прыслугоўваццамлосна
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 05.12.2008 Служыць бы рады, прыслугоўвацца млосна Сёння было высветлена, што актывіст Руха "За Свабоду" Ігар Салавей знаходзіцца ў вышуку. Пра гэта ён даведаўся, калі прыйшоў у Пінскі ваенны камісарыят. На яго адразу супрацоўнікамі ваеннага камісарыяту быў складзены пратакол па арт. 25.1 ч.3 КоАП РБза нез'яўленне ў ваенкамат у той час, калі актывіст знаходзіўся за мяжой Беларусі. - Пратакол я падпісваць адмовіўся, сказаўшы, што з ім нязгодзен. Я знаходзіўся за межамі Беларусі, прыйсці па позве не мог. Лічу, што мая адсутнасць у Беларусі гэта не прычына пачатай адміністратыўнай справы. Сам пратакол не падпісан нават ніводным працоўнікам ваенкамату і ўвогуле нямае ніякай інфармацыі акрамя нумару артыкула. Але суд павінен адбыцца адзінаццатага снежня. Сёння я яшчэ паспеў паразмаўляць з падпалкоўнікам, старшынёй атрада прызыва Купчынавым. Гэта тая ж самая асоба, якая год таму, у жніўні 2007 года мяне ўжо выклікала ў ваенны камісарыят і пасля размовы з ім у мяне адбыўся 4 гадзінны допыт КДБ. Тады яны мне пагражалі арыштам і тым, што пачнуць справу на мяне за здраду Радзіме і шпіянаж. Дык вось сёння я і запытаў у Купчынава, якія адносіны маеваенны камісарыят з КДБ адносна мяне. Разам яны супраць мяне? Падпалкоўнік разгубіўся і не даў адказ, - гаворыць Ігар Салавей. Раней Ігару Салаў'ю абмежавалі выезд з Беларусі, такое рашэнне вынес таксама ваенны камісарыят, гэта адбылося як раз пасля вяртання Ігара з Польшчы. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/4115/
05.12.2008
Служыць бы рады, прыслугоўвацца млосна

04.12.2008
У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту. У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава. Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: "заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў". Аднак, як зазначаюць маладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць дзяржаўныя мерапрыемствы і ніхто, безумоўна, па-зазаконнымі іх ня лічыць. Нагадаем, у правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі "КАМУНІЗМ - ПАД ТРЫБУНАЛ!" таксама адмовілі ў Менску і Мазыры. http://spring96.org/be/news/26338/
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 53 >>