Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Чэрвень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Нашы навіны
Архіў навін
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам] Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з'явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома. - Я сёння быў у горадзе. Мне патэлефанавала жонка і сказала, што хтосьці звоніць ў дамафон і кажа, што з міліцыі. Жонка адказала, што міліцыю мы не выклікалі, таму адчыняць не будзе, - паведаміў Сяргей Гоўша. Далей жонка паведаміла праваабаронцу, што чалавек, які прадставіўся міліцыянтам, праз нейкі час усё ж зайшоў у пад'езд і размаўляў з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. Пасля ён пазваніў у кватэру Гоўшаў. Жанчына адчыніла дзверы і сказала, што без мужа ў кватэру не пусціць. Па запатрабаванні міліцыянта яна прынесла свой пашпарт. Ён праверыў пашпарт і пайшоў. - Я сустрэўся з супрацоўнікам міліцыі ля пад'езда і сказаў, што, мабыць, ён да мяне наведваўся. Гэта быў капітан Бахарэвіч Яўген Іванавіч, які паведаміў, што ў адсутнасць нашага ўчастковага намеснік начальніка міліцыі паслаў да мяне яго. Маўляў, з'явілася інфармацыя, што ў мяне на кватэры ёсць забароненая літаратура. Тады я запытаў, ці ёсць у яго дакумент на вобшук. Ніякай паперы ў яго не было, - распавёў праваабаронца. Па словах спадара Гоўшы, візіт супрацоўніка міліцыі ён звязвае з намерам праваабаронцаў адзначаць 10 снежня 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. http://spring96.org/be/news/26340/
04.12.2008
У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту. У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава. Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: "заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў". Аднак, як зазначаюць маладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць дзяржаўныя мерапрыемствы і ніхто, безумоўна, па-зазаконнымі іх ня лічыць. Нагадаем, у правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі "КАМУНІЗМ - ПАД ТРЫБУНАЛ!" таксама адмовілі ў Менску і Мазыры. http://spring96.org/be/news/26338/
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам] Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з'явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома. - Я сёння быў у горадзе. Мне патэлефанавала жонка і сказала, што хтосьці звоніць ў дамафон і кажа, што з міліцыі. Жонка адказала, што міліцыю мы не выклікалі, таму адчыняць не будзе, - паведаміў Сяргей Гоўша. Далей жонка паведаміла праваабаронцу, што чалавек, які прадставіўся міліцыянтам, праз нейкі час усё ж зайшоў у пад'езд і размаўляў з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. Пасля ён пазваніў у кватэру Гоўшаў. Жанчына адчыніла дзверы і сказала, што без мужа ў кватэру не пусціць. Па запатрабаванні міліцыянта яна прынесла свой пашпарт. Ён праверыў пашпарт і пайшоў. - Я сустрэўся з супрацоўнікам міліцыі ля пад'езда і сказаў, што, мабыць, ён да мяне наведваўся. Гэта быў капітан Бахарэвіч Яўген Іванавіч, які паведаміў, што ў адсутнасць нашага ўчастковага намеснік начальніка міліцыі паслаў да мяне яго. Маўляў, з'явілася інфармацыя, што ў мяне на кватэры ёсць забароненая літаратура. Тады я запытаў, ці ёсць у яго дакумент на вобшук. Ніякай паперы ў яго не было, - распавёў праваабаронца. Па словах спадара Гоўшы, візіт супрацоўніка міліцыі ён звязвае з намерам праваабаронцаў адзначаць 10 снежня 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. http://spring96.org/be/news/26340/
03.12.2008
Берасьце: суд аштрафаваў удзельнікаў пікету
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 03.12.2008 Берасьце: суд аштрафаваў удзельнікаў пікету Сёньня, 3 сьнежня, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Андрэй Васілюк прыняў рашэньне аштрафаваць на дзьве базавыя велічыні кожнага з трох удзельнікаў учорашняга пікету ў Берасьці на плошчы Леніна. Жанна Абрамава выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры. Юры Бакур і Іван Стасюк вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці. Камэнтуе сытуацыю ў судзе берасьцейскі праваабаронца Юры Жыдовіч: "У судзе было шмат прысутных зь ліку грамадзкіх актывістаў, сябраў розных апазыцыйных партыяў, журналістаў. Судзьдзя заявіў, што ўдзельнікі пікету парушылі Закон "Аб масавых мерапрыемствах", канкрэтна — артыкул 23.34 (парушэньне правілаў пікетаваньня). Судзьдзя даводзіў, што яны мусілі падаць заяву на правядзеньне пікету. Але суд абмежаваўся мінімальным пакараньнем. Мажліва, што гэта зьвязана з сумнеўнымі абставінамі самога пікету". Нагадаю, што ўчора на цэнтральнай плошчы Берасьця быў арганізаваны пікет пратэсту. Удзельнікі пікету выказвалі нязгоду з прымусовым высяленьнем Жанны Абрамавай з кватэры, у якой яна пражывала амаль дваццаць гадоў. Праваабаронцы зь Берасьця лічаць, што высяленьне — вынік перасьледу Жанны Абрамавай за палітычную дзейнасьць у складзе апазыцыі. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1355911.html  

02.12.2008
Берасьце: пікетоўцаў будуць судзіць 3 сьнежня
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 02.12.2008 Берасьце: пікетоўцаў будуць судзіць 3 сьнежня Сёньня на цэнтральнай плошчы Берасьця міліцыя спыніла несанкцыянаваны пікет сябраў апазыцыі. Трое ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну. Жанна Абрамава выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры, Юры Бакур і Іван Стасюк вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці. "Мы выйшлі на плошчу Леніна, бо ня згодныя з рашэньнем суду, — паведаміла проста з плошчы Жана Абрамава. — Я ў адчаі! Выбачайце, але мяне выкінулі на вуліцу. Мне няма куды ісьці!" У першай палове дня міліцыя пад прымусам спыніла акцыю. Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка вывелі з плошчы пад канвоем. Ад гэтага моманту сувязь з нашым радыё падтрымліваў берасьцейскі праваабаронца Юры Жыдовіч: "Падпалкоўнік, старэйшы зь міліцыянтаў заявіў: „Пайду патэлефаную, што з вамі рабіць". Калі вярнуўся, затрыманых пасадзілі ў спэцыяльны аўтамабіль і павезьлі ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну". Там на Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка склалі пратаколы. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Заўтра,3 сьнежня, іх справу разгледзіць суд Ленінскага раёну Берасьця. Жанну Абрамаву, актывістку апазыцыі зь Берасьця, сёлета ў красавіку двойчы затрымлівалі па падазрэньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства (усе гэтыя справы пасьля былі спыненыя). У першым выпадку Жана Абрамаву трымалі ў пастарунку 61 гадзіну, другім разам — 72 гадзіны. У лістападзе паводле рашэньня суду Маскоўскага раёну Берасьця Жанну Абрамаву выселілі з кватэры, не прапанаваўшы іншага жыльля. Суд пагадзіўся зь меркаваньнем ЖЭСу, што Жанна была прапісана ў дзяржаўнай кватэры паводле дамовы паднайму. А наймальніца, яе бабуля, памерла ў 2005 годзе, і ў такім выпадку дамова паднайму касуецца аўтаматычна. Са словаў праваабаронцы Юры Жыдовіча, фактычна выселілі ня толькі Жанну, але і яе маці й дзьвюх сясьцёр — дарослую Інгу і шасьцігадовую хворую Марыяну. Сям'я цяпер аспрэчвае правамоцнасьць рашэньня аб прымусовым высяленьні ў судзе вышэйшай інстанцыі. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1355484.html Здымкі "Берасцейская Вясна" www.brestspring.org  

01.12.2008
Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову напрапанову з Адміністрацыі прэзідэнта
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову на прапанову з Адміністрацыі прэзідэнта Берасцейскія праваабаронцы атрымалі другі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову не ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. 4 лістапада група берасцейскіх праваабаронцаў звярнулася да прэзідэнта з прапановай вярнуць у парламент для перагляду норму закона "Аб унясенні дадаткаў і змен у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі", якая ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Як лічаць праваабаронцы, гэтая частка закона прынятая парламентам без уліку сітуацыі ў ізалятарах часавага ўтрымання (ІЧУ). Справа ў тым, што ў ІЧУ, як правіла, працуюць мужчыны, і жанчыны, якія адбываюць там адміністрацыйны арышт, падвяргаюцца дыскрымінацыі па прыкмеце полу. Па меркаванні праваабаронцаў, увод адміністрацыйнага арышту за занятак прастытуцыяй прывядзе да павелічэння ліку жанчын, якія змяшчаюцца ў ІЧУ. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, першы адказ з Адміністрацыі прэзідэнта быў атрыманы 21 лістапада. У ім паведамлялася, што прапанова праваабаронцаў накіраванае ў МУС. Другі адказ паступіў 27 лістапада. У ім паведамляецца, што паколькі закон ужо падпісаны прэзідэнтам, рэалізацыя прапаноў праваабаронцаў не ўяўляецца магчымай. Пры гэтым адзначаецца, што зварот накіраванае ў МУС для разгляду ў частцы, датычнай захаванні правоў і свабод жанчын, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ. "Мы шкадуем, што нашу прапанову ўжо немагчыма ажыццявіць. Колькасць фактаў дыскрымінацыі з ужываннем новага закона толькі павялічыцца. Спадзяемся, што МУС пачне прымаць меры, якія дазволяць ліквідаваць дыскрымінацыю жанчын, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у ІЧУ", — пракаментаваў сітуацыю Р. Кісляк. http://naviny.by/rubrics/society/2008/11/28/ic_news_116_302266/
01.12.2008
"Белая Русь" гэта вам не "Белы легіён"!
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 "Белая Русь" гэта вам не "Белы легіён"! У сярэдняй школе нумар 32 Брэста мусіла маладых настаўнікаў гісторыі і беларусістыкі "ўступілі" ў праўладную псеўдаграмадзкую арганізацыю. У "Белую Русь". Пра гэта паведаміла прэсавая служба берасцейскага "Маладога фронту". І я накіраваўся ў школу. Якраз была перазменка. Спытаў у некалькіх педагогаў, ці чулі яны што-небудзь пра "Белую Русь", і як гэтая арганізацыя прапісаная ў іхняй школе. Педагогі відно што пабойваліся незнаёмага чалавека і, як правіла, адразу накіроўвалі менавіта да дырэктара. Адна маладая настаўніца малодшых класаў сказала з усмешкай разумення: – Я тры тыдні на бальнічным была, толькі выйшла. Быў тут нейкі шум… Другая відаць што была ў курсе, але замест каментароў правяла мяне да саменькіх дзьвярэй дырэктарскага кабінета і выклікала тую з канцэрта ў актавай залі па мабільным тэлефоне. Дырэктарка Таццяна Васільеўна Міховіч апынулася прыемным ва ўзаемінах чалавекам. Сказала, што ёсць у іх розныя грамадзкія арганізацыі: камсамол, то бок БРСМ, піянерская арганізацыя. Прызнала, што сама з'яўляецца чальцом "Белай Русі", і нядаўна створаная першасная суполка гэтай арганізацыі: – Я сабрала сход. У нас у калектыве 145 чалавек. Уступіла ўсяго 25. Добраахвотна. Пасля гэтых паведамленняў у інтэрнэце я адразу склікала сход педкалектыва. Няхай хоць заўтра выходзяць. Спадарыня Міховіч паведаміла, што за 16 гадоў працы не было на яе ні адной скаргі. Ёй засталося некалькі месяцаў да пенсіі, а тут… Я спытаў, ці ня бачыць яна этычнага моманту ў гэтай гісторыі? Прыкладам, каб нехта другі – чыста віртуальна, канешне – быў дырэктарам СШ 32 і сябрам нейкай іншай арганізацыі, скажам, РНЕ. Стаў бы закідваць пра сваё жаданне іншым, сваім падначаленым… Таццяна Міховіч: – Я ўваходжу таксама ў прафсаюзную арганізацыю, і чым блага… "Белую Русь" міністр адукацыі ўзначальвае. І ўсё роўна кожны вольны ўваходзіць і сыходзіць. Што ж, "Белая Русь" гэта не РНЕ і нават не "Белы легіён". Адчуваеце розніцу? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-01.8311678102
01.12.2008
Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі". Нягледзячы на "некаторыя паляпшэньні", выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ – пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па ацэнцы сёлетніх беларускіх парлямэнцкіх выбараў. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Бюро АБСЭ. У дакладзе падкрэсьліваецца, што "неабходна прыкласьці далейшыя сур'ёзныя намаганьні, калі Беларусь шчыра хоча правесьці сумленныя дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці зь яе абавязаньнямі ў АБСЭ". У прыватнасьці, як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі і роўнага стаўленьня да кандыдатаў з боку ўладаў". Экспэрты АБСЭ зазначаюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі "не забясьпечвае празрыстага мэханізму захаванасьці скрыняў зь бюлетэнямі пасьля пачатку датэрміновага галасаваньня, а таксама мэханізму абароны самога бюлетэня". http://spring96.org/be/news/26281/
01.12.2008
Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову на прапанову з Адміністрацыі прэзідэнта

28.11.2008
Пінчукі выкінулі Леніна зфотальбомаў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 28.11.2008 Пінчукі выкінулі Леніна з фотальбомаў А непагадзь пагражае зваліць яго з пастамэнту: кавальскія швы на помніку пачалі трэскацца і прапускаць вільгаць. Засталося ціскануць марозу і… За савецкім часам у Пінску былі чатыры вулічныя помнікі Леніну. Да сёньня ацалеў толькі адзін. Гэтую пустую ўнутры бронзавую постаць стварыў у 1970 годзе масквіч Мойша Альтшулер. Тады ж скульптуру ў шэсьць мэтраў вышыні замацавалі на высокім пастамэнце ля былой каталіцкай бажніцы, якую савецкі КДБ выкарыстоўваў як турму. Зусім нядаўна Пінск адзанчаў 911-ы дзень нараджэньня. Народ тоўпіўся на ленінскай плошчы , дзе весела гралі самадзейныя музыкі на традыцыйным палескім кірмашы. Мала хто з прысутных не карыстаўся фотаапаратам. Наводзілі аб'ектывы на дзяцей ля пухнатых хлебных караваяў, на мужчынаў ля бочкі зь півам, на жанчынаў, якія са шчэбетам прымервалі абноўкі. Назіраючы за балаганам на базары заўважыла абыякавасьць людзей да бронзавага ідалу. Ніхто ў бок помніка Леніну знарок нават галаву не павярнуў. Ніводзін не захацеў сфатаграфавацца ля яго. Кажу пра гэтыя свае ўражаньні пінскаму краязнаўцу Вячаславу Ільянкову. Ён не зьдзіўляецца. Паведамляе, што ля каменнага Леніна пінчукі ніколі ня мелі ахвоты фатаграфавацца. – Я перагледзеў ужо сотні хатніх альбомаў з паштоўкамі, прафэсійнымі і аматарскімі здымкамі, – пераконвае спадар Вячаслаў, – магу засьведчыць, што некалі пінчукі жадалі быць сфатаграфаванымі ля фантанаў ці на набярэжнай ракі Піна. Асаблівай папулярнасьцю карысталася каменная лесьвіца да вады напачатку вуліцы Камсамольская. Амаль у кожнай сям'і захаваліся здымкі людзей на рачных лодках і катэрах. Шмат адлюстраваньняў касьцёлу Францысканцаў і царквы сьвятой Варвары. А вось помнікі Леніну напаткаў толькі на некалькіх кадрах. Па меркаваньню спадара Ільянкова, мажліва, жыхары правінцыйнага Пінску пазбаўляліся ад здымкаў ля помніка правадыру рэвалюцыйнага перавароту пасьля чарговых разгромных пленумаў ЦК КПСС. Інакш як патлумачыць, што нават у краязнаўчым музэі няма ніводнага здымка Леніна ў сквэры насупраць будынку гідрамэліярацыйнага тэхнікума?. – Я ж сам памятаю, як ля Ільіча, які адпачываў, седзячы на лаўцы, прыпыняліся дзеці. Няўжо ніхто не фатаграфаваў, калі гарэзы ўзьбіраліся Леніну на калені? – сумняваецца Вячаслаў Ільянкоў. Ці доўга яшчэ бронзавы Ленін будзе займаць месца на старажытным замчышчы горада над Пінай? – Калі ўлады ня прымуць рашэньне зьнесьці помнік, то стыхія гэтаму паспрыяе, – перакананы пінчук Мікалай Клімовіч, які апынуўся найбольш назіральным да ўзьдзеяньня сілаў прыроды на бронзавую статую. Назіральнік ужо заўважыў, што кавальскія швы на помніку Леніну пачалі трэскацца і прапускаць вільгаць дажджу і сьнегу ва ўнутраную пустату помніка. – Ападкі зьбіраюцца пераважна ў апорнай правай назе, – удакладняе Мікалай Клімовіч, – унутры ўжо саржавела мэталічнае ўмацаваньне і абавязкова калі-небудзь здарыцца, што ў крытычны мароз лопне кантакт між бэтонам і бронзай. У выніку Ленін бразьнецца аб зямлю... Галіна Баравая "Барометр" http://www.bulletinonline.org/main/Members/zacharias/bulletinfolder.2006-06-07.6125589863/bulletinedition.2008-11-02.3706492007#bulletinarticle.2008-11-26.1079117223
28.11.2008
Нажом і сякерай пра закінутую Бацькаўшчыну
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 28.11.2008 Нажом і сякерай пра закінутую Бацькаўшчыну Апошні жыхар белавескай вёскі Стойлы стварыў музэй драўляных цацак. Аднак цяпер ён дадае ім драматызму. Драўляны лысы чалавечак з вусамі пад носам пагрозьліва махае кулачком на лупатых людзей з круглымі жывоцікамі. – Пазнаеш, хто гэта?, – запытвае дзядуля Мікалай Тарасюк і жартаўліва ўсьміхаецца. – Лукашэнку ня зблытаеш, ён тут бог, цар і воінскі начальнік. Азіраюся па баках. Усюды фрагмэнты вясковага жыцьця. Хаткі і хлявы пад саламянымі дахамі. Драўляны млын. Вол і карова, запрэжаныя ў саху. Дзед і баба з цапамі. Міліцыянт – рукі ў бакі. Мужык з хамутом на шыі і аглоблямі возу пад пахамі... – Колькі ж тут цацак? – запытваю ў гаспадара. – Ужо апошнія, – кажа ён і тлумачыць, што папярэднія некалькі соцень разышліся па сьвеце. Слухаю 76-гадовага Мікалая Тарасюка і занатоўваю зь яго расповеду, што захапленьне драўлянай скульптурай прыйшло да яго з-за немачы. Даўно некалі прастудзіўся на калгаснай працы, атрымаў інваліднасьць, вось і заставаўся з малымі дзецьмі дома, пакуль жонка зарабляла працадні. Каб было ў хаце не самотна, майстраваў ножыкам цацкі. Праз гады забавак толькі большала. Дзядзька пачаў скарыстоўваць фарбу, салому, каляровыя апранахі з абрэзкаў тканіны. Асабліва ўдаваліся вясельныя сцэнкі, сялянская талака альбо напамінак пра вясковыя абрады. Не ленаваўся рэзчык вывозіць свой драўляны люд на продаж у Пружаны і Камянец. Там яго заўважылі журналісты. А пасьля іх публікацый пайшло-паехала. Драўляныя цацкі вясковага дзядзькі трапілі на выставы ў Маскве, Менску, Берасьці. На чарговых "Дажынках" ля іх жартаваў Лукашэнка. Мікалай Тарасюк мае архіў розных узнагародаў. Ён нават ляўрэат спэцыяльнай прэміі "За духоўнае адраджэньне" ў намінацыі "Народная творчасьць". Праз гэта, яка сам прызнаецца, пераасэнсаваў сваю творчасьць. Ён цяпер хоча паказаць гора людзкое. – Хачу, каб памяталі, што я стругаў цацкі ня толькі як забаўкі, але як знакі тугі і жалобы па бацькаўшчыне. Не магу глядзець, дзеткі, як запусьцілі зямлю бур'янамі. Уся вёска вымерла. Дагніваюць хаты на былых гаманлівых сядзібах, – прыгаворвае стары і нават не хавае, што плача. Жыве Мікалай Тарасюк ў дзедавай хаце, якую некалі атрымаў у спадчыну і перарабляў пад патрэбы сямейнага жыцьця. Калі жонка памерла, збудаваў для цацак дамок. Перанёс іх туды. Спэцыялісты ацэньваюць гэты музэй зборам прадметаў творчасьці, які сфарміраваўся натуральна і ня мае якога-небудзь прафэсійнага ўплыву і навучаньня мастацтву... Галіна Баравая "Барометр" http://www.bulletinonline.org/main/Members/zacharias/bulletinfolder.2006-06-07.6125589863/bulletinedition.2008-11-02.3706492007#bulletinarticle.2008-11-26.1079117223
28.11.2008
Пінчукі выкінулі Леніна з фотальбомаў

27.11.2008
У Брэсцкім раёне наўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 27.11.2008 У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, боепрыпасы знайшла вечарам 26 лістапада следча-аператыўная група Брэсцкага РАУС, якая выехала на праверку ананімнага паведамлення. Загорнутыя ў тканіну кулямёт Калашнікава калібру 7,62 мм (1974 года выпуску) і патронная металічная каробка, у якой быў 121 патрон да кулямёта, знаходзіліся недалёка ад дарогі Кавярдзякі — Вістычы паблізу вёскі Вістычы. Праверку па дадзеным факце праводзіць Брэсцкі раённы аддзел унутраных спраў, паведамляе БелаПАН http://racyja.by/news/naviny/zdarenni/8960.html
27.11.2008
У Пінску зладзяць пікетсупраць камунізму
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 27.11.2008 У Пінску зладзяць пікет супраць камунізму Актывісты "Маладога Фронту" і Руху "За Свабоду" падалі заяўку ў гарвыкнкам на правядзенне пікету "Камунізм – пад трыбунал!" Пікет мае адбыцца 8 снежня на цэнтральнай плошчы горада.Гэтая акцыя ладзіцца ў межах нацыянальнай грамадскай кампаніі, мэта якой данесці да людзей праўдзівую інфармацыю пра камуністычную ідэалогію і злачынствы камуністычных рэжымаў. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/4071/
27.11.2008
У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 27.11.2008 У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго У Брэсцкім раёне на ўзбочыне дарогі знойдзены сучасны кулямёт Калашнікава і патроны да яго. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, боепрыпасы знайшла вечарам 26 лістапада следча-аператыўная група Брэсцкага РАУС, якая выехала на праверку ананімнага паведамлення. Загорнутыя ў тканіну кулямёт Калашнікава калібру 7,62 мм (1974 года выпуску) і патронная металічная каробка, у якой быў 121 патрон да кулямёта, знаходзіліся недалёка ад дарогі Кавярдзякі — Вістычы паблізу вёскі Вістычы. Праверку па дадзеным факце праводзіць Брэсцкі раённы аддзел унутраных спраў, паведамляе БелаПАН http://racyja.by/news/naviny/zdarenni/8960.html
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 53 >>