Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
08.12.2008
Закон здзекуецца над разумным сэнсам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.12.2008 Закон здзекуецца над разумным сэнсам Мала таго, што камунальнае жыллё ў Брэсце без выгод, што яго катастрафічна нехапае, дык яшчэ яно размяркоўваецца часцяком насуперак элементарнай логіцы. Мы ўжо пісалі аб сям'і Цэлых, якія пражывалі па вул. Дзяржынскага, 39: маці траіх дзяцей гатовая была здзейсніць адчайны ўчынак, адстойваючы інтэрасы сваёй сям'і. Працягваючы жыць у аварыйным доме, яны не губляліі надзею на годнае перасяленне. Але ў выніку двое дарослых і двое дзяцей зноў апынуліся ў адным пакоі. Ніхто не захацеў падысці да пытання чалавеча. Вось і Вярхоўны суд адказаў: "Ваша скарга на судовыя пастановы і просьба аб прынясенні пратэсту аб іх адмене пакінутыя без задавальнення". Мне ж здавалася, што разнаполыя дзеці Алены Цэлых маюць права на іншыя ўмовы – асобныя пакоі або хоць бы асобны дзіцячы пакой. Але яны змушаныя жыць з мамай і яе братам. 1 снежня прыйшлося прысутнічаць на паседжанні калегіі абласнога суду па пытанні чальца нашага прафзвязу. І пачула там гісторыю, сумней гэтай. Дом №1 па Менскім завулку ў Брэсце таксама прызнаны непрыдатным для пражывання. У кватэры № 3 з 1983 гады пражывае сям'я Шыбаевых. Так склалася, што ў 1993 году сям'я распалася. Маці і сыну была прадстаўленая вольная на той момант кватэра № 4. З гэтага часу яны мелі асобныя асабовыя рахункі па аплаце камунальных паслуг, а ў бацькі з'явілася новая сям'я. У выніку маці з сынам за гэты час так і не змаглі перапрапісацца. І вось зараз гарвыканкам перасяляе дзве розныя сем'і, у якіх няма нагодаў ставіцца з сімпатыяй адно да аднаго, у аднапакаёвую кватэру – так званае сацыяльнае жыллё. Хтосьці назваў усё гэта "цыркам", хтосьці "фельетонам", хтосьці іранічна казаў, што "жадаюць змірыць і ўз'яднаць сям'ю". А як па мне – дык гэта законна аформленае здзекаванне дзяржавы над беднымі грамадзянамі. Аляксандра Худасоўцава "Завадская прахадная" http://www.bulletinonline.org/main/Members/aldwulf/bulletinfolder.2007-10-05.8406343405/bulletinedition.2008-12-08.4777458861#bulletinarticle.2008-12-08.7753474479
08.12.2008
Працоўныя лягеры створаць для ўсіх?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.12.2008 Працоўныя лягеры створаць для ўсіх? Прэзідэнт выказаў намер стварыць іх для нядбайных бацькоў. Аднак ці не папруць туды й іншых, найперш апазыцыю? Звальненьні за палітычныя перакананьні набылі ў нас масавы характар, практыкуецца "забарона на прафэсіі". Каб пачаць набор у лагеры гэтай катэгорыі насельніцтва, фармальныя падставы ёсьць: шмат у каго з апазыцыянэраў на ўтрыманні сем'і, дзеці. Па адказ я звярнуўся да мясцовых палітыкаў. Алесь Мех, сябра Партыі БНФ з Кобрыня, звольнены за ўдзел у выбарах напачатку гэтага лета: – Ня думаю, каб тут быў чыста палітычны падтэкст. Лукашэнка заўсёды закладвае эканамічны найперш. Цяпер у вёсках амаль няма вясковых людзей. Няма каму працаваць у тых гаспадарках, што засталіся. Зарэгістраваныя беспрацоўныя кожны дзень езьдзяць дапамагаць зьбіраць ураджай. Ён вырашае толькі эканамічныя праблемы. Як Сталін вырашаў – бясплатная праца. І яшчэ: адпалохаць тых, хто зьвяртаецца да дзяржавы па дапамогу. Якраз цяпер да мяне зьвярнуўся бацька дзесяцярых дзяцей, якога пятнаццаць гадоў не правяраў аніхто, а цяпер, як атрымаў мільён зь нечым, дык камісій панаехала і сталі чалавека прэсаваць. Так што ў гэтыя лагеры зусім проста могуць трапіць людзі з другіх слаёў насельніцтва. Мікалай Коўш, кандыдат педагагічных навук, выпраўлены на пенсію, старшыня абласной арганізацыі АГП: – Я думаю, не. Проста наш "вождь" вялікі – калі адрываецца ад паперы, калі ўпадае ў гістэрыю, гаворыць абы што. Нічога ня будзе – ніякіх лагераў, ні для каго-небудзь яшчэ, ні для алькаголікаў... Гэта чарговы трук, каб адхіліць увагу людзей ад праблемаў, колькасьць якіх нарастае. Ад таго, што эканоміка ідзе ў тупік. Пераключыць на прыватныя праблемы. Алкашы, апазыцыя, сусьветны крызыс… Бо калі эканоміка зойдзе ў тупік, калі пашыхтуюцца чэргі па зарплаты…. Пятро Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-05.0873408753
05.12.2008
Служыць бы рады, прыслугоўваццамлосна
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 05.12.2008 Служыць бы рады, прыслугоўвацца млосна Сёння было высветлена, што актывіст Руха "За Свабоду" Ігар Салавей знаходзіцца ў вышуку. Пра гэта ён даведаўся, калі прыйшоў у Пінскі ваенны камісарыят. На яго адразу супрацоўнікамі ваеннага камісарыяту быў складзены пратакол па арт. 25.1 ч.3 КоАП РБза нез'яўленне ў ваенкамат у той час, калі актывіст знаходзіўся за мяжой Беларусі. - Пратакол я падпісваць адмовіўся, сказаўшы, што з ім нязгодзен. Я знаходзіўся за межамі Беларусі, прыйсці па позве не мог. Лічу, што мая адсутнасць у Беларусі гэта не прычына пачатай адміністратыўнай справы. Сам пратакол не падпісан нават ніводным працоўнікам ваенкамату і ўвогуле нямае ніякай інфармацыі акрамя нумару артыкула. Але суд павінен адбыцца адзінаццатага снежня. Сёння я яшчэ паспеў паразмаўляць з падпалкоўнікам, старшынёй атрада прызыва Купчынавым. Гэта тая ж самая асоба, якая год таму, у жніўні 2007 года мяне ўжо выклікала ў ваенны камісарыят і пасля размовы з ім у мяне адбыўся 4 гадзінны допыт КДБ. Тады яны мне пагражалі арыштам і тым, што пачнуць справу на мяне за здраду Радзіме і шпіянаж. Дык вось сёння я і запытаў у Купчынава, якія адносіны маеваенны камісарыят з КДБ адносна мяне. Разам яны супраць мяне? Падпалкоўнік разгубіўся і не даў адказ, - гаворыць Ігар Салавей. Раней Ігару Салаў'ю абмежавалі выезд з Беларусі, такое рашэнне вынес таксама ваенны камісарыят, гэта адбылося як раз пасля вяртання Ігара з Польшчы. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/4115/
05.12.2008
Служыць бы рады, прыслугоўвацца млосна

04.12.2008
У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту. У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава. Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: "заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў". Аднак, як зазначаюць маладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць дзяржаўныя мерапрыемствы і ніхто, безумоўна, па-зазаконнымі іх ня лічыць. Нагадаем, у правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі "КАМУНІЗМ - ПАД ТРЫБУНАЛ!" таксама адмовілі ў Менску і Мазыры. http://spring96.org/be/news/26338/
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з'явіліся з вобшукам] Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з'явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома. - Я сёння быў у горадзе. Мне патэлефанавала жонка і сказала, што хтосьці звоніць ў дамафон і кажа, што з міліцыі. Жонка адказала, што міліцыю мы не выклікалі, таму адчыняць не будзе, - паведаміў Сяргей Гоўша. Далей жонка паведаміла праваабаронцу, што чалавек, які прадставіўся міліцыянтам, праз нейкі час усё ж зайшоў у пад'езд і размаўляў з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. Пасля ён пазваніў у кватэру Гоўшаў. Жанчына адчыніла дзверы і сказала, што без мужа ў кватэру не пусціць. Па запатрабаванні міліцыянта яна прынесла свой пашпарт. Ён праверыў пашпарт і пайшоў. - Я сустрэўся з супрацоўнікам міліцыі ля пад'езда і сказаў, што, мабыць, ён да мяне наведваўся. Гэта быў капітан Бахарэвіч Яўген Іванавіч, які паведаміў, што ў адсутнасць нашага ўчастковага намеснік начальніка міліцыі паслаў да мяне яго. Маўляў, з'явілася інфармацыя, што ў мяне на кватэры ёсць забароненая літаратура. Тады я запытаў, ці ёсць у яго дакумент на вобшук. Ніякай паперы ў яго не было, - распавёў праваабаронца. Па словах спадара Гоўшы, візіт супрацоўніка міліцыі ён звязвае з намерам праваабаронцаў адзначаць 10 снежня 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. http://spring96.org/be/news/26340/

03.12.2008
Берасьце: суд аштрафаваў удзельнікаў пікету
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 03.12.2008 Берасьце: суд аштрафаваў удзельнікаў пікету Сёньня, 3 сьнежня, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Андрэй Васілюк прыняў рашэньне аштрафаваць на дзьве базавыя велічыні кожнага з трох удзельнікаў учорашняга пікету ў Берасьці на плошчы Леніна. Жанна Абрамава выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры. Юры Бакур і Іван Стасюк вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці. Камэнтуе сытуацыю ў судзе берасьцейскі праваабаронца Юры Жыдовіч: "У судзе было шмат прысутных зь ліку грамадзкіх актывістаў, сябраў розных апазыцыйных партыяў, журналістаў. Судзьдзя заявіў, што ўдзельнікі пікету парушылі Закон "Аб масавых мерапрыемствах", канкрэтна — артыкул 23.34 (парушэньне правілаў пікетаваньня). Судзьдзя даводзіў, што яны мусілі падаць заяву на правядзеньне пікету. Але суд абмежаваўся мінімальным пакараньнем. Мажліва, што гэта зьвязана з сумнеўнымі абставінамі самога пікету". Нагадаю, што ўчора на цэнтральнай плошчы Берасьця быў арганізаваны пікет пратэсту. Удзельнікі пікету выказвалі нязгоду з прымусовым высяленьнем Жанны Абрамавай з кватэры, у якой яна пражывала амаль дваццаць гадоў. Праваабаронцы зь Берасьця лічаць, што высяленьне — вынік перасьледу Жанны Абрамавай за палітычную дзейнасьць у складзе апазыцыі. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1355911.html  

02.12.2008
Берасьце: пікетоўцаў будуць судзіць 3 сьнежня
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 02.12.2008 Берасьце: пікетоўцаў будуць судзіць 3 сьнежня Сёньня на цэнтральнай плошчы Берасьця міліцыя спыніла несанкцыянаваны пікет сябраў апазыцыі. Трое ўдзельнікаў былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну. Жанна Абрамава выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры, Юры Бакур і Іван Стасюк вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці. "Мы выйшлі на плошчу Леніна, бо ня згодныя з рашэньнем суду, — паведаміла проста з плошчы Жана Абрамава. — Я ў адчаі! Выбачайце, але мяне выкінулі на вуліцу. Мне няма куды ісьці!" У першай палове дня міліцыя пад прымусам спыніла акцыю. Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка вывелі з плошчы пад канвоем. Ад гэтага моманту сувязь з нашым радыё падтрымліваў берасьцейскі праваабаронца Юры Жыдовіч: "Падпалкоўнік, старэйшы зь міліцыянтаў заявіў: „Пайду патэлефаную, што з вамі рабіць". Калі вярнуўся, затрыманых пасадзілі ў спэцыяльны аўтамабіль і павезьлі ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну". Там на Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка склалі пратаколы. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Заўтра,3 сьнежня, іх справу разгледзіць суд Ленінскага раёну Берасьця. Жанну Абрамаву, актывістку апазыцыі зь Берасьця, сёлета ў красавіку двойчы затрымлівалі па падазрэньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства (усе гэтыя справы пасьля былі спыненыя). У першым выпадку Жана Абрамаву трымалі ў пастарунку 61 гадзіну, другім разам — 72 гадзіны. У лістападзе паводле рашэньня суду Маскоўскага раёну Берасьця Жанну Абрамаву выселілі з кватэры, не прапанаваўшы іншага жыльля. Суд пагадзіўся зь меркаваньнем ЖЭСу, што Жанна была прапісана ў дзяржаўнай кватэры паводле дамовы паднайму. А наймальніца, яе бабуля, памерла ў 2005 годзе, і ў такім выпадку дамова паднайму касуецца аўтаматычна. Са словаў праваабаронцы Юры Жыдовіча, фактычна выселілі ня толькі Жанну, але і яе маці й дзьвюх сясьцёр — дарослую Інгу і шасьцігадовую хворую Марыяну. Сям'я цяпер аспрэчвае правамоцнасьць рашэньня аб прымусовым высяленьні ў судзе вышэйшай інстанцыі. Вячаслаў Кулік "Радыё Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1355484.html Здымкі "Берасцейская Вясна" www.brestspring.org  

01.12.2008
Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову напрапанову з Адміністрацыі прэзідэнта
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 Берасцейскія праваабаронцы атрымалі адмову на прапанову з Адміністрацыі прэзідэнта Берасцейскія праваабаронцы атрымалі другі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову не ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. 4 лістапада група берасцейскіх праваабаронцаў звярнулася да прэзідэнта з прапановай вярнуць у парламент для перагляду норму закона "Аб унясенні дадаткаў і змен у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі", якая ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Як лічаць праваабаронцы, гэтая частка закона прынятая парламентам без уліку сітуацыі ў ізалятарах часавага ўтрымання (ІЧУ). Справа ў тым, што ў ІЧУ, як правіла, працуюць мужчыны, і жанчыны, якія адбываюць там адміністрацыйны арышт, падвяргаюцца дыскрымінацыі па прыкмеце полу. Па меркаванні праваабаронцаў, увод адміністрацыйнага арышту за занятак прастытуцыяй прывядзе да павелічэння ліку жанчын, якія змяшчаюцца ў ІЧУ. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, першы адказ з Адміністрацыі прэзідэнта быў атрыманы 21 лістапада. У ім паведамлялася, што прапанова праваабаронцаў накіраванае ў МУС. Другі адказ паступіў 27 лістапада. У ім паведамляецца, што паколькі закон ужо падпісаны прэзідэнтам, рэалізацыя прапаноў праваабаронцаў не ўяўляецца магчымай. Пры гэтым адзначаецца, што зварот накіраванае ў МУС для разгляду ў частцы, датычнай захаванні правоў і свабод жанчын, якія адбываюць пакаранне ў ІЧУ. "Мы шкадуем, што нашу прапанову ўжо немагчыма ажыццявіць. Колькасць фактаў дыскрымінацыі з ужываннем новага закона толькі павялічыцца. Спадзяемся, што МУС пачне прымаць меры, якія дазволяць ліквідаваць дыскрымінацыю жанчын, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у ІЧУ", — пракаментаваў сітуацыю Р. Кісляк. http://naviny.by/rubrics/society/2008/11/28/ic_news_116_302266/
01.12.2008
"Белая Русь" гэта вам не "Белы легіён"!
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 "Белая Русь" гэта вам не "Белы легіён"! У сярэдняй школе нумар 32 Брэста мусіла маладых настаўнікаў гісторыі і беларусістыкі "ўступілі" ў праўладную псеўдаграмадзкую арганізацыю. У "Белую Русь". Пра гэта паведаміла прэсавая служба берасцейскага "Маладога фронту". І я накіраваўся ў школу. Якраз была перазменка. Спытаў у некалькіх педагогаў, ці чулі яны што-небудзь пра "Белую Русь", і як гэтая арганізацыя прапісаная ў іхняй школе. Педагогі відно што пабойваліся незнаёмага чалавека і, як правіла, адразу накіроўвалі менавіта да дырэктара. Адна маладая настаўніца малодшых класаў сказала з усмешкай разумення: – Я тры тыдні на бальнічным была, толькі выйшла. Быў тут нейкі шум… Другая відаць што была ў курсе, але замест каментароў правяла мяне да саменькіх дзьвярэй дырэктарскага кабінета і выклікала тую з канцэрта ў актавай залі па мабільным тэлефоне. Дырэктарка Таццяна Васільеўна Міховіч апынулася прыемным ва ўзаемінах чалавекам. Сказала, што ёсць у іх розныя грамадзкія арганізацыі: камсамол, то бок БРСМ, піянерская арганізацыя. Прызнала, што сама з'яўляецца чальцом "Белай Русі", і нядаўна створаная першасная суполка гэтай арганізацыі: – Я сабрала сход. У нас у калектыве 145 чалавек. Уступіла ўсяго 25. Добраахвотна. Пасля гэтых паведамленняў у інтэрнэце я адразу склікала сход педкалектыва. Няхай хоць заўтра выходзяць. Спадарыня Міховіч паведаміла, што за 16 гадоў працы не было на яе ні адной скаргі. Ёй засталося некалькі месяцаў да пенсіі, а тут… Я спытаў, ці ня бачыць яна этычнага моманту ў гэтай гісторыі? Прыкладам, каб нехта другі – чыста віртуальна, канешне – быў дырэктарам СШ 32 і сябрам нейкай іншай арганізацыі, скажам, РНЕ. Стаў бы закідваць пра сваё жаданне іншым, сваім падначаленым… Таццяна Міховіч: – Я ўваходжу таксама ў прафсаюзную арганізацыю, і чым блага… "Белую Русь" міністр адукацыі ўзначальвае. І ўсё роўна кожны вольны ўваходзіць і сыходзіць. Што ж, "Белая Русь" гэта не РНЕ і нават не "Белы легіён". Адчуваеце розніцу? Пётра Васілеўскі "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2008-12-01.7347302003#bulletinarticle.2008-12-01.8311678102
01.12.2008
Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі". Нягледзячы на "некаторыя паляпшэньні", выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ – пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па ацэнцы сёлетніх беларускіх парлямэнцкіх выбараў. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Бюро АБСЭ. У дакладзе падкрэсьліваецца, што "неабходна прыкласьці далейшыя сур'ёзныя намаганьні, калі Беларусь шчыра хоча правесьці сумленныя дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці зь яе абавязаньнямі ў АБСЭ". У прыватнасьці, як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для "сапраўднай палітычнай канкурэнцыі і роўнага стаўленьня да кандыдатаў з боку ўладаў". Экспэрты АБСЭ зазначаюць, што Выбарчы кодэкс Беларусі "не забясьпечвае празрыстага мэханізму захаванасьці скрыняў зь бюлетэнямі пасьля пачатку датэрміновага галасаваньня, а таксама мэханізму абароны самога бюлетэня". http://spring96.org/be/news/26281/
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 ... 71 >>