Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
12.10.2009
Ідэолаг Брэсцкай вобласці заклікаў журналістаў да большай крытычнасці
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 12.10.2009 Ідэолаг Брэсцкай вобласці заклікаў журналістаў да большай крытычнасці Аляксандр Рагачук, кіраўнік ідэалагічнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама, сустрэўся з маладымі журналістамі папяровых выданняў. Назваўшы сябе "іхным бацькам родным", ён заклікаў пісаць больш крытычных матэрыялаў, "бо гэта выклікае больш даверу ў насельніцтва". Гэтым разам спадар Рагачук прамаўляў не па-беларуску. Між тым вядомая ініцыятыва менавіта брэсцкіх ідэолагаў, каб адзін дзень на тыдзень чыноўнікі гаварылі па-беларуску. Летась Аляксандр Рагачук быў адзіным з чыноўнікаў, хто з тэлестудыі віншаваў брэстаўчанаў з Новым годам і Калядамі па-беларуску. Павал Грынь http://www.euroradio.fm/by/1000/news/39329/ Назад
12.10.2009
Трох перапісчыкаў пакусалі сабакі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 12.10.2009 Трох перапісчыкаў пакусалі сабакі Упраўленне ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама знайшло галоўных «ворагаў» перапісу насельніцтва Беларусі. Аблвыканкам распрацаваў спецыяльныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі пры правядзенні перапісу насельніцтва 14-24 кастрычніка. Як паведамляе «Белорусский партизан», у зоне рызыкі аказаліся асобы, схільныя да здзяйснення правапарушэнняў, асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі, паднаглядныя, рэцыдывісты, нешчаслівыя сем'і і г.д. Кантакт з імі перапісчыкаў, у большасці дзяўчат-студэнтак, як адзначаюць у Берасцейскім аблвыканкаме, небяспечны наступствамі. Аднак, як паказаў папярэдні абход кватэр і домаўласніцтваў на Берасцейшчыне, які завяршаецца 12 кастрычніка, пакуль найбольшую небяспеку для перапісчыкаў уяўляюць не раней судзімыя або алкаголікі, а сабакі прыватных дамоў. Зафіксаваныя тры выпадкі нападу на перапісчыкаў сабак, якія пакусалі іх у Камянецкім раёне і ў Пінску. У сувязі з гэтым улады звярнуліся праз СМІ да насельніцтва вобласці з просьбай падчас перапісу не выпускаць сабак на прысядзібныя тэрыторыі ці трымаць іх на прывязі, каб пазбегнуць укусаў. http://charter97.org/be/news/2009/10/12/22726/ Назад
11.10.2009
Паштоўкі да прэзідэнта
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 11.10.2009 Паштоўкі да прэзідэнта У Берасці праваабаронцы Раман Кісляк і Юрась Бакур адзначылі Сусветны дзень без смяротнага пакарання распаўсюдам паштовак з зваротам да прэзідэнта Лукашэнка аб адмене смяротнага пакарання, накіраваных ад розных грамадзян. Па словах Рамана Кісляка, акцыя доўжылася гадзіну на вуліцы Пушкінскай. Паштоўкі падпісалі 14 грамадзян, а 34 чалавекі ўзялі паштоўкі з сабой і сказалі, што ім трэба падумаць. Былі розныя меркаванні – "за" і "супраць", але ўсцішна тое, як сказаў праваабаронца, што моладзь супраць смяротнага пакарання. 14 падпісаных паштовак адразу былі накіраваны адрасату. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20289.html Назад
11.10.2009
Абарона ад псіхічна хворых грамадзян?
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 11.10.2009 Абарона ад псіхічна хворых грамадзян? У Берасцейскім гарвыканкаме з'явілася папярэджанне: ГРАМАДЗЯНЕ, АСЦЯРОЖНА: НАША РАЗМОВА ЗАПІСВАЕЦЦА! На пытанне праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, для чаго? Супрацоўніца сказала, што ім на лекцыі паведамілі, што кожны другі беларус псіхічна хворы. Як аказалася, аналагічныя абвесткі з'явіліся на вакзале, у паліклініцы і іншых установах. А пры праходжанні медкамісіі цяпер мала сведчання ўрача, што не стаіш на ўліку ў псіхдыспансэры. Цяпер трэба абавязковая праверка ўрачом псіхічнага стану. Праваабаронца лічыць, што папярэджаннямі аб запісу размоў, пэўна, супрацоўнікі бароняць сябе ад вострых размоў грамадзян. Замест гэтага няхай чыноўнікі створаць нармальныя ўмовы для свайго народа, каб па колькасці суіцыдаў не быць на першым месцы ў свеце, каб не павялічвалася колькасць злачынстваў, якія прыводзяць нават да смяротных пакаранняў. Беларускія грамадзяне, па словах Вялічкіна, не адчуваюць абароны дзяржавы, яны па-просту кінуты на волю лёсу. На добрую адукацыю, паспяховае лячэнне трэба вялікія грашовыя сродкі, якіх усё больш і больш не хапае ў беларусаў. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 450 млн. людзей на планеце пакутуюць ад псіхічных захворванняў. У заходніх краінах кожны сёмы чалавек з'яўляецца параноікам або шызафрэнікам, або падвергнуты дэпрэсіі і алкагалізму. Але, як кажа Вялічкін, абароны ад псіхічна хворых, аналагічна беларускай, нідзе не было чуваць.Цяпер берасцейскім праваабаронцам дабавіцца працы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20296.html Назад
10.10.2009
Акцыя на вуліцах Бярозы
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 10.10.2009 Акцыя на вуліцах Бярозы На вуліцах Бярозы грамадскія актывісты распачалі акцыю "Назаві беларускую мову роднай і хатняй!" Гэта звязана з пытаннем у анкеце пра родную мову пад час перапісу Таму што упершыню побач з пытаннем - родная мова – у дужках удакладняецца: мова, засвоенная першай у раннім дзяцінстве. Актывісты лічаць падводным камнем такое удакладненне. Праваабаронцы, сябры ТБМ і КХП-БНФ раздаюць грамадзянам улёткі з зваротам незалежнага грамадства з нагоды перапісу насельніцтва. Акцыя будзе доўжыцца да 14 кастрычніка, як паведаміла аб гэтым старшыня КХП-БНФ у Бярозе Галіна Кавалевіч. Па словах Кавалевіч, мэта акцыі: напомніць людзям, што ад таго, як пазначаць яны ў анкеце родную і хатнюю мову беларускай, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. На вуліцах Бярозы адказы былі рознымі, але значная большасць лічыць роднай мовай беларускую, А вось хатняй - 50 на 50. Актывісты, якія парупіліся аб надрукаванні ўлётак за асабістыя сродкі, упэўнены, што іх праца недарэмная. Несумненна, знёмствы з зваротам, падпісаным выбітнымі асобамі Беларусі, павялічыць колькасць людзей, якія назавуць у адказах пад час перапісу роднай і хатняй беларускую мову. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20270.html Назад
10.10.2009
Новыя прапановы рэгенерацыі Берасцейскай крэпасці
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 10.10.2009 Новыя прапановы рэгенерацыі Берасцейскай крэпасці Аб чым паведаміла Радыё Рацыя сябра грамадскай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры МК РБ, доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская. Гэта паказала выстава "Мой дом", якая прайшла ў лядовым палацы Берасця. На ёй былі прадстаўлены работы студэнтаў Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта, скіраваныя на так званую "рэваларызацыю" (амаладжэнне) тэрыторыі Берасцейскай крэпасці. Праекты зроблены пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Аляксея Андрэюка і маладых выкладчыкаў Мікалая Валасюка і Таццяны Панчанка. Адзін з прадстаўленых праектаў –"рэвалорызацыя" крэпасці, другі – Цэнтр сучаснага мастацтва і трэці – будаўніцтва праваслаўнага манастыра з храмам на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці, чацверты –бібліятэчны комплекс крэпасці. На думку Лаўроўскай, гэтыя праекты катэгарычна недапушчальныя з пункту гледжання закону "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны"( на тэрыторыі крэпасці нельга будаваць новых аб'ектаў). Не зважаецца таксама і маральна-этычны бок. Будаўніцтва гатэляў прапанавана на абарончым ірве, дзе пахаваны без адпявання паўтары тысячы берасцейцаў, забітых расейскімі войскамі ў 18 веку, бібліятэкі на месцы недаследанных рэшткаў старадаўняга рынка. Некалькі месяцаў таму Міністэрства культуры РБ разглядала прапанаваную архітэктарам Міхаілам Гайдуковічам канцэпцыю рэгенерацыі тэрыторыі Берасцейкай крэпасці і ў пастанове падкрэсліла: «лічыць немэтазгодным размяшчэнне новых аб'ектаў на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0», якія не звязаны з гісторыяй фарміравання і развіцця крэпасці ці сярэднявечнага Брэста». Аднак як сталыя архітэктары, так і выкладчыкі ВНУ не звяртаюць увагу на неабходнасць кіравацца дзеючым Заканадаўствам і канвенцыямі ЮНЕСКА і Вашынгтонскай WHC.92/2 ад лютага 2005 г). Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/kultura/20271.html Назад
09.10.2009
Улады Баранавічаў не дазволілі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.10.2009 Улады Баранавічаў не дазволілі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч даслаў адказ заяўніку пікету Сяргею Гоўшу, прымеркаванага да Усеагульнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 кастрычніка. Чыноўнік гарвыканкама нават не паклапаціўся паведаміць у лісце сутнасьць і прычыны самой адмовы: "Ваша заява аб правядзеньні пікету ў г. Баранавічы 10 кастрычніка 2009 года не адпавядае дзейсным нарматыўным актам". Такая бесцэрымоннасьць гарвыканкамаўскіх "служак народу" ў дачыненьні да грамадзян непакоіць мясцовых праваабаронцаў. Таму рашэньне Баранавіцкага гарвыканкама будзе тэрмінова абскарджана ў пракуратуры горада. Дарэчы, рашэньне аб адмове ў правядзеньні пікету гарвыканкам прыняў настолькі неаператыўна, што разлічваць на дазвол проста не прыходзіцца. http://spring96.org/be/news/29878/ Назад
09.10.2009
На прысягу да «палітпрызыўніка» Яўгена Скрабца нікога не пусцілі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.10.2009 На прысягу да «палітпрызыўніка» Яўгена Скрабца нікога не пусцілі 8 кастрычніка актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец прыняў ваенную прысягу. Цырымонія прайшла ў вайсковай частцы ў Жлобіне. Цырымонію прыняцця прысягі нельга было назваць масавай, таму што ўдзельнічаў у ёй толькі адзін салдат - Яўген Скрабец. Як высветлілася, толькі адзін берасцейскі актывіст «Маладога фронту» быў прызваны на службу падчас дадатковага прызыву ў верасні, перадае сайт mfront.net. Іншыя ж салдаты прысягу ўжо прынялі. Цырымонія праходзіла ў пакоі кіраўніка вайсковага штаба на беларускай мове. Дарэчы, нібыта з прычыны таго, што мерапрыемства праходзіць у звычайны працоўны дзень і ўваход на тэрыторыю часткі забаронены, актывістаў апазіцыі на прысягу не пусцілі. Да прысягі дапусцілі толькі бацькоў «палітпрызыўніка». Нагадаем, што на вайсковую службу актывіста «Маладога фронту» гвалтоўна забралі 21 верасня. Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на Яўгена Скрабца, нават з яго выкраданнем невядомымі людзьмі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь. Нягледзячы на тое, што моладзевы актывіст мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на запатрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы ў арміі. http://charter97.org/be/news/2009/10/9/22654/ Назад
09.10.2009
Вакуленка даводзіць у судзе, што яго падманулі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.10.2009 Вакуленка даводзіць у судзе, што яго падманулі Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка намагаецца вярнуць свае грошы, ахвяраваныя на помнік 1000-годдзя Берасця, але пакуль беспаспяхова. Берасцейскі абласны суд пад старшынствам намесніцы старшыні абласнога суда Хацько аставіў рашэнне першапачатковай інстанцыі без змянення, а касацыйную скаргу Вакуленкі без задавальнення. Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка прасіў вярнуць ягоныя грошы, якія ахвяраваў на помнік, і расходы на адваката. Ён лічыць сябе абманутым. Таму што здаваў сродкі на адзін выгляд помніка, дзе павінны былі быць знакамітыя гістарычныя асобы, што спрычыніліся да Берасця – Афанасій Берасцейскі і кароль Польскі Ягайла. Але на канчатковым выглядзе помніка іх не аказалася. Па словах актывіста, нарада суддзяў была доўгай, але вынік быў прагназуемы. Калі грошы вярнуць яму, то, можа здарыцца так, што свае грошы захочуць вярнуць многія. Вакуленка збіраецца звяртацца з заявай да старшыні Берасцейскага абласнога суда. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20244.html Назад
09.10.2009
"Міжнародная амністыя" заклікае памілаваць Юзэпчука
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.10.2009 "Міжнародная амністыя" заклікае памілаваць Юзэпчука Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" заклікае прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку памілаваць прыгаворанага да сьмерці 30-гадовага Васіля Юзэпчука. Адпаведная заява арганізацыі была распаўсюджана 7 кастрычніка. 29 чэрвеня Берасьцейскі абласны суд прыгаварыў жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука да сьмяротнай кары за ўчыненьне сэрыі забойстваў пажылых жанчын, яго 28-гадовага саўдзельніка Сяргея Гучэнкі — да пажыцьцёвага зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму. Сам Юзэпчук сваёй віны не прызнаў. 2 кастрычніка калегія Вярхоўнага суда па выніках разгляду касацыйнай скаргі па справе Юзэпчука пакінула прыгавор у сіле. Памілаваўшы Юзэпчука, прэзыдэнт Лукашэнка прадэманструе, што Беларусь гатова ўвесьці мараторый на сьмяротную кару і далучыцца да "свабоднай ад сьмяротнай кары зоны Эўропы", гаворыцца ў заяве "Міжнароднай амністыі". "Беларускія ўлады павінны таксама неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротную кару і на прывядзеньне ў выкананьне ўсіх ужо вынесеных прыгавораў. Яны таксама павінны ўсім зьняволеным, якія знаходзяцца ў камэрах сьмяротнікаў, замяніць вынесеныя прысуды на пажыцьцёвае зьняволеньне", — заявіла экспэрт "Міжнароднай амністыі" па Беларусі Хізэр Макгіл. http://spring96.org/be/news/29874/ Назад
09.10.2009
Яўген Скрабец прыняў вайсковую прысягу
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 09.10.2009 Яўген Скрабец прыняў вайсковую прысягу Актывіст Маладога фронту будзе служыць у транспартнай частцы ў Жлобіне. Цырымонію прыняцця прысягі нельга было назваць масавай – удзельнічаў у ёй толькі адзін Яўген. Як высветлілася, адзін толькі берасцейскі маладафронтавец быў прызваны на службу падчас дадатковага прызыву ў верасні. Як распавёў Яўген Скрабец прэс-службе Маладога Фронту, зараз ён займаецца, галоўным чынам, вывучэннем вайсковай тэрміналогіі: "Часам з-за гэтага ў нас з кіраўніцтвам ўзнікаюць спрэчкі: які тэрмін з якога вайсковага беларускага слоўніка лепш выкарыстоўваць". Па словах Яўгена Скрабца, як кіраўніцтва часткі, так і салдаты ставяцца да беларускамоўнага салдата абсалютна пазітыўна. Нагадаем, што Яўген Скрабец на працягу двух апошніх месяцаў супрацоўнічаў таксама з нашай радыёстанцыяй. Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Менск. Фота Настассі Лойкі."Беларускія ўлады павінны таксама неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротную кару і на прывядзеньне ў выкананьне ўсіх ужо вынесеных прыгавораў. Яны таксама павінны ўсім зьняволеным, якія знаходзяцца ў камэрах сьмяротнікаў, замяніць вынесеныя прысуды на пажыцьцёвае зьняволеньне", — заявіла экспэрт "Міжнароднай амністыі" па Беларусі Хізэр Макгіл. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20256.html Назад
08.10.2009
Па скарзе апазыцыянэра аштрафаваныя 7 міліцыянтаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.10.2009 Па скарзе апазыцыянэра аштрафаваныя 7 міліцыянтаў Сябра "Руху за Свабоду" Юры Бахцераў атрымаў афіцыйны адказ на свае крытычныя звароты ў Пінскі ГАУС. Актывіст зафіксаваў на фотаздымках, як супрацоўнікі міліцыі парушаюць правілы дарожнага руху, ігнаруюць паркоўку на аўтастаянцы, займаючы месцы на ходніках і газонах.  лісьце зь Пінскага ГАУС да Юры Бахцерава паведамляецца, што за парушэньне правілаў дарожнага руху на вуліцах Ўрыцкага і Кірава да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты наступныя міліцыянты: Трухан Н.А, які 14 жніўня на аўтамабілі "Мэрсэдэс" парушыў пункты 7.1.3 ПДР, за што быў аштрафаваны на 35 тысяч рублёў; Буднік С.С, які 21 жніўня на аўтамабілі "Аудзі" парушыў патрабаваньні пункта 143.14 ПДД і пакараны штрафам у 7 тысяч рублёў; Жылевіч А.А, на якога 7 верасьня быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне пункта 18.22 ПДД. Сума штрафа — 10,5 тысячы рублёў. За аналягічныя парушэньні аштрафаваныя таксама супрацоўнікі Пінскага ГАУС Дзікавіцкі А., Шамшорык М.В, Піва А.Н., Клімовіч А.Ф. Юры Бахцераў — дэпутат Пінскага гарсавета ў 1990-1991 гадах. http://www.svaboda.org/content/article/1840874.html Назад
08.10.2009
Берасьцейшчына правальвае праграму "5 бульбін"
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.10.2009 Берасьцейшчына правальвае праграму "5 бульбін" Упраўленьне адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму паведаміла, што ў шэрагу раёнаў школы не спраўляюцца з дадатковай харчовай праграмай "5 бульбін". Непасрэдна ў Берасьце, а таксама ў Ганцавіцкім, Пінскім, Баранавіцкім раёнах бацькі і дзеці ігнаруюць просьбы школьнага кіраўніцтва прынесьці з дому па 5 бульбін. Апраўданьнем служыць неўраджай "другога хлеба" ў рэгіёне. Акцыя пачалася 10 верасьня. Плянавалася, што да 1 кастрычніка, калі адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, удасца нарыхтаваць хаця б па 10-15 кіляграмаў бульбы для найбольш абяздоленых. І калі ў 2007 годзе на гэтыя мэты ў Берасьце ўдалося сабраць 15 тон бульбы, у мінулым годзе – 8 тон, то сёлета ўсяго толькі дзьве тоны. http://www.svaboda.org/content/article/1841006.html Назад
08.10.2009
Баранавічы: абед за кошт прадпрымальніка
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.10.2009 Баранавічы: абед за кошт прадпрымальніка Сёньня ў Баранавічах у прыватным падворку на вуліцы Маякоўскага блізу Калгаснага рынка маламаёмасныя жыхары атрымліваюць бясплатныя абеды. Гатуе і прапануе боршч з гародніны, катлеты, пельмені, кампот, гарбату і каву тутэйшы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей і зьяўляецца сёлета пятай па ліку. У Баранавічы сёньня завіталі прадпрымальнікі зь іншых рэгіёнаў – Алег Шабетнік з Рэчыцы, Алена Мядзьведзева з Бабруйску, Віктар Калей з Узды ды іншыя. "Мы ўдзельнічаем, каб пераняць досьвед такой дапамогі бяздольным людзям у рэгіёнах, – заявіў старшыня грамадзкай кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў, – нельга мірыцца з галодным існаваньнем людзей, якія ня могуць атрымаць працу і не патрэбныя дзяржаве. http://www.svaboda.org/content/article/1840975.html Назад
08.10.2009
День информирования в Бресте все-таки состоялся
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.10.2009 День информирования в Бресте все-таки состоялся День информирования в Бресте все-таки состоялся. Несмотря на то, что городские власти не разрешили в Бресте проведение двадцати двух заявленных коммунистами пикетов. Из 22 заявленных пикетов, которые планировалось провести во дворах жилых домов, на рынках города и других местах, часть заявителей просила у вертикали предоставить для пикетов стадион «Локомотив». Тем, кто обращался с просьбой предоставить места в городе, власти отказывали на том основании, что местом проведения является стадион, а заявлявшим проведение пикетов на «Локомотиве» власти отказывали по традиционной причине - на данном физкультурном объекте будет проводиться футбольный турнир. налогичные отказы получили и представители БСДП (Грамада), ОГП. Поэтому активисты ПКБ и БСДП(Г) 30 сентября вышли на центральную пешеходную улицу города и там раздали более 400 экземпляров газеты "Товарищ", пообщались с жителями города, поговорили о тех проблемах, которые волнуют население и о путях их преодоления.  результате проведенного мероприятия в городскую организацию ПКБ поступило два заявления о вступлении в партию, газете "Товарищ" была оказана материальная помощь, сообщает первый секретарь Брестского горкома Партии коммунистов Белорусской Людмила Денисенко.. http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=49124&newsPage=0 Назад
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 44 >>