Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Ад прывіду камунізму чакаць іншага не прыходзіцца
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Тыпова беларуская гісторыя – начальнік збіў падначаленага
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Архіў навін
08.10.2009
Экскурсія ў Брэсцкую крэпасьць
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.10.2009 Экскурсія ў Брэсцкую крэпасьць Брэсцкая крэпасьць, збудаваная на падмурках старажытнага Берасьця, разбуранага на загад расейскага цара, у савецкія часы была адным з самых культавых месцаў для турыстаў. Мэмарыял наведвалі амаль усе. Але варта заглянуць у крэпасьць і цяпер. Асабліва цікава назіраць за першымі праявамі адраджэньня на гэтых развалінах гарадзкога жыцьця, якое тут віравала амаль да сярэдзіны 19-га стагодзьдзя. Такім чынам, запрашаем у віртуальную экскурсію. Мэмарыял па-ранейшаму лічыцца адным зь ідэалягічных прыярытэтаў беларускіх уладаў. На ягоную рэканструкцыю выдзяляе грошы і Расея. Нядаўна на сьцяне быў ўсталяваны новы мэмарыяльны знак. Шыльда прымацавана на месцы, дзе 22 чэрвеня 1941 года нацысты знайшлі сьцяг, пакінуты ў штабе 132-га асобнага батальёна канвойных войскаў НКВД, што быў разьмешчаны ў Брэсцкай крэпасьці. Ужо 10 ліпеня 1941 года гэты батальён быў выключаны са сьпісу частак НКВД, як "цалкам загінулы". Гранітная шыльда замоўчвае поўную назву батальёна, але не паведамляе, што менавіта ён ахоўваў турмы "Брыгіткі" ды "Чырвоную", зь якіх толькі за 7 дзён чэрвеня 1941 года ў ГУЛАГ былі адпраўленыя 6 эшалёнаў з больш за 5000 зьняволеных. Увесну ды летам 2009 года "Беларусьфільм" ды "Цэнтрал Партнэршып" збудавалі ў 100 метрах ад Холмскай брамы яе ДВП-копію як дэкарацыю мілітарнай эпапеі "Брэсцкая крэпасьць". Розьніца аднак ёсьць. Напрыклад, на копіі быў абноўлены белы польскі арол, пад якім крэпасьць абаранялі і ў 1941-м. Арла сарвалі ў 70-я. Паспрабуйце знайсьці іншыя "10 адрозьненьняў" самастойна. Ненатуральна блішчыць золатам купал адноўленай гарнізоннай царквы сьвятога Мікалая. Яна была ўзьведзеная ў 1876 годзе ў бізантыйскім стылі па праекце архітэктара Давіда Грыма на месцы закрытага ў 1830 годзе кляштара аўгустынцаў. Ад 1924 года была касьцёлам, з 1939-га — гарнізонны клюбам. У чэрвені 1941 года царква-клюб стала месцам моцнага бою паміж нядаўнімі хаўруснікамі: чырвонаармейцамі ды фашыстамі. У 1994 годзе храм адданы Берасьцейска-Кобрынскай эпархіяльнай управе. Ад нядаўна царква выглядае амаль гэта жа як напрыканцы XIX стагоддзя. Парушае ідылію той самы пазалочаны купал, якога не было ў старой гарнізоннай царкве, ды нядаўна збудаваны побач прыходзкі дом з такой жа залочанай званіцаю. А вось інтэр'ер царквы яшчэ не набыў лоску сучаснага "эўрарамонту", чым і цікавы. Зноў ціха, паволі, але пачынае біцца сэрца старадаўняга Берасьця. Да ютрані ды вячэрні клічуць званы адроджанага праваслаўнага манастыра Раства Прысьвятой Багародзіцы, згаданага ўпершыню яшчэ ў 1485 годзе. Нязграбны выгляд архітэктуры будынка манастыра — вынік прыкрай непісьменнасьці чыноўнікаў ды кепска выкананай адаптацыі. Аднак, прыглядаючыся да дагледжанага падворка, прыгожых кветак, да вачэй манахінь, што сьпяшаюцца да малітвы, верыш у тое, што стылістычныя памылкі будуць выпраўленыя, і пачнецца сапраўднае Адраджэньне старога Берасьця. Ад даўніх часоў воднае заплечча адыгрывала важную ролю ва ўрбаністычным краявідзе Берасьця. Крэпасць, аточаная рэкамі Буг ды Мухавец, малымі рачушкамі Каменкаю, Стругаю, Угрынкаю, Царыхаю, з блізкімі азёрамі Бужашча ды Соя, у паводку набывае амаль венецыянскі выгляд. Унікальная флора і фаўна крэпасьці — водар XVI-XVII стагодзьдзяў, рэшткі створаных магнатамі ды манахамі рэнесансавых і барочных паркаў. Нельга абмінуць мэлянхалічную прыгажосьць чароўнага старога Берасьця ў час, калі восень падфарбоўвае ягоныя краявіды... Валер Каліноўскі, Ірына Лаўроўская http://www.svaboda.org/content/article/1841209.html Назад
07.10.2009
Стрэлы ў Парэчынскім лесе
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.10.2009 Стрэлы ў Парэчынскім лесе Сёння 70-ая гадавіна забойства вядомага беларускага дзяржаўнага дзеяча, мецэната, дэпутата Першай Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі і сейму Рэчы Паспалітай Рамана Скірмуната. Калі 71-гадовы Раман Александравіч ляжаў на зямлі, адзін з так званых камісараў Лукашык сцягнуў з яго рукі залаты гадзіннік, кожаныя чаравікі і спіхнуў у яму, дзе ужо ляжаў Баляслаў Скірмунт. Менавіта гэтая карціна апошняе, што засталося ў памяці сведкаў тых падзей. У сярэдзіне 90-ых гадоў мінулага стагоддзя перад грамадзянамі Беларусі была адкрыта новая выбітная постаць - Раман Скірмунт, імя якога болей 60 год трымалі ў цені. Аб постаці Рамана Скірмунта кажа кіраўнік партыі БНФ Берасця Віктар Клімус: - Імя Раман Скірмунт пэўны сімвал Беларусі, пэўны тэрмін нашай гісторыі. Вельмі значная асоба. Ягонае жыццё, ягоны лёс цалкам сведчыць нам, што берасцейцы, палешукі яны не толькі прынялі актыўны удзел у барацьбе за незалежнасць у 20-х - 30-х гадах, але і сталі ініцыятарамі змагання. Мы мусім ушаноўваць іх памяць. Каб гэта зрабіць, трэба перш за ўсё памятаць аб іх. Трэба нагадваць нашым грамадзянам, трэба даваць зразумелую інфармацыю. Калі казаць пра мае асабістае стаўленне да асобы Рамана Скірмунта, то для мяне ён адзін з лідараў нацыянальнага адраджэння Беларусі ў свой час. Тое, што магіла Рамана Скірмунта знаходзіцца ў ягоным лесе – гэта пэўная заканамернасць, бо як адзначае краязнаўца Эдвард Злобін, як толькі Раман Аляксандравіч пачаў займацца беларускай справай, як толькі назваў сябе беларусам, маці не дала сваю згоду яму быць пахаваным у радавых склепах, што ў вёсцы Моладава. Пасля ІІ Сусветнай вайны радавыя захаванні былі ўзламаныя вандаламі, мясцовымі жыхарамі і ў сучасны час не засталося нават і касцей, а шлях да магілы Рамана Скірмунта ніколі не парастаў бур'янам. Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Берасце. Раман Скірмунт нарадзіўся 25 красавіка 1868 года ў сям'і буйных землеўладальнікаў, Пінскі р-н. Беларускі дзяржаўны дзеяч, мецынат. Дэпутат І Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Лідэр і заснавальнік Беларускай партыі народных сацыялістаў. Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта (1917 г.). З красавіка па ліпень 1918 г. фарміраваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі1918 г. З ліпеня 1918 года прэм'ер ураду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 28.10.1939 г. забіты мясцовымі бальшавікамі. Працаваў у міжнароднай камісіі Рады БНР, у лістападзе 1918 ў складзе надзвычайнай беларускай дэлегацыі быў у Германіі і Швейцарыі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве (1919). Забіты 7 кастрычніка 1939 года. Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/20137.html Назад
07.10.2009
Берасце: кампанія за беларускую мову
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.10.2009 Берасце: кампанія за беларускую мову Берасцейскія моладзевыя актывісты далучыліся да агульнарэспубліканскай кампаніі па збору подпісаў сярод грамадства, каб падаць іх у вышэйшыя ўстановы краіны з мэтаю забеспячэння правоў беларускай мовы на раўне з рускай. Тое, што беларуская мова ў Беларусі хоць і згодна па законе мае роўныя правы з рускай, але на жаль гэтая роўнасць толькі на паперы. Таму шматлікія моладзевыя арганізацыі краіны пачалі збор подпісаў для падачы ў вышэйшыя ўстановы краіны. Берасце не стала выключэннем. Некалькі маладзёнаў з учорашняга дня ходзяць па цэнтральным вуліцам горада са зваротам, пад які збіраюць подпісы. Па словах актывістаў, жыхары горада над Бугам рэагуюць даволі пазітыўна і плануюць у дзень збіраць не менш 20-30 подпісаў. Акцыя працягнецца да лютага 2010 года, пасля чаго ўсе подпісы па ўсёй кране будуць складзены і пададзеныя ў Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў, Адміністрацыю Прэзідэнта ды інш. Зміцер Кісель, Радыё Рацыя, Берасце. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/20135.html Назад
05.10.2009
Гісторык Алег Латышонак: Лёс беларускай нацыі не можа залежаць ад аднаго чалавека
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 05.10.2009 Гісторык Алег Латышонак: Лёс беларускай нацыі не можа залежаць ад аднаго чалавека Доктар гісторычных навук кажа, што Беларусь амаль дашчэнту зрусіфікаваная і ёй патрэбна вярнуцца да сітуацыі пачатку 1990-х гадоў. Доктар гісторыі Алег Латышонак нарадзіўся і жыве ў Польшчы. Пры гэтым ён не толькі захаваў сувязь зрадзімай бацькоў, але і стаў адным знайаўтарытэтных беларускіх гісторыкаў у свеце. Падчас вераснёўскага візіту ў Беларусь, дзе прафесар Беластоцкага ўніверсітэта прэзентаваў новую кнігу «Нацыянальнасьць - беларус» (выдавецтва часопіса «Arche»), з ім пагутарыў карэспандэнт TUT.BY. «Тое, што «Белую Русь» навязалі расійцы, - байка» - Сёлета суседняя Літва адзначала 1000-годдзе дзяржаўнасці. Беларуская ж грамадскасць у большасці сваёй сцвярджала, што гэта ўсяго толькі міленіум назвы, якая да таго ж мае большае дачыненне да сучаснай Беларусі, чым да Літвы. На вашу думку, адкуль варта пачынаць адлік беларускай дзяржаўнасці? - Дакладна вядома, што гэта адбылося значна раней за Літву. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацкае княства ўпершыню згадваецца пад 862 годам. Аднак відавочна, што полацкая дзяржаўнасць сягае значна даўнейшых часоў за летапісныя. Гэтак, у дацкай гісторыі згадваецца, што датчане ваявалі Полацк у 9-м стагоддзі, і нават называецца імя полацкага валадара - Веспасій. Гэта значыць, што наша дзяржава ўжо тады была добра вядомая скандынавам. Таму мы маем чым ганарыцца значна больш за літоўцаў. - І ўсё ж, ці маюць рацыю беларускія даследчыкі, якія пераконваюць, што сённяшнія літоўцы не мелі ніякага дачынення да Літвы, якая згадваецца пад 1009 годам? - Вядома, што святы Бруна з Кверфуру быў замардаваны «на мяжы Літвы і Русі», а гэта магло быць усюды - ад Полацка да Беластока. Аднак паколькі ён меў навяртаць паганцаў у хрысціянскую веру, то, верагодна, гэта тычылася менавіта літоўцаў у сённяшнім разуменні гэтага слова. Прынамсі, я не буду ў ніякім выпадку адмаўляць гэта. - Як замежнікам ці проста далёкім ад гісторыі людзям патлумачыць, адкуль пайшла назва «Беларусь»? - У беларускай гістарыяграфіі ўжо сфармавалася пэўная школа, якая займаецца вывучэннем крыніцаў. Найперш яе прадстаўляюць Генадзь Сагановіч і Алесь Белы, да якіх са сваім даследаваннем «Ад белых русінаў да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі» далучыўся і я. З існуючых матэрыялаў ясна відаць, што назва «Белая Русь» (Alba Russia) - заходнееўрапейскага паходжання. У другой палове 13 стагоддзя можна, прынамсі, тэарытычна дастасоўваць яе да нашых зямель. Пад канец 16 стагоддзя яна замацоўваецца за Полаччынай і Віцебшчынай. Таму ўсе, хто сцвярджае, што гэтую назву накінула нам Кацярына ІІ ці іншыя расійскія цары, проста расказваюць байкі. «Беларусы - літвіны без Вільні і русіны без Кіева» - Тэза Міколы Ермаловіча, што Вялікае княства Літоўскае было беларускай дзяржавай - міф ці ўсё ж праўда? - Справа ў тым, што беларусаў як нацыі тады не было. У цяперашнім выглядзе яна сфармавалася толькі ў 19 стагоддзі. Тады ж з'явіліся першыя меркаванні, што ВКЛ было беларуска-літоўскай дзяржавай. Я лічу, што мы, беларусы, можам часткова адклікацца да гэтай традыцыі. Ніхто не мае права пярэчыць нам, што гэта не наша дзяржава. Але і мы не можам манапалізаваць права на ВКЛ. У сённяшніх катэгорыях гэта, безумоўна, была беларуска-літоўская дзяржава. - У любым замежным даведніку вы прачытаеце аб тым, што ВКЛ - сярэднявечная дзяржава сучасных літоўцаў, а цяперашняя тэрыторыя Беларусі была пад іх прыгнётам. Акрамя гэтага колішняя сталіца ВКЛ і цэнтр беларускага адраджэння Вільня сёння ёсць сталіца незалежнай Літвы. Ці згодныя вы з тым, што беларусы прайгралі літоўцам спрэчку за спадчыну ВКЛ? - З такім самым поспехам можна сказаць, што беларусы прайгралі ўкраінцам ці расійцам спадчыну Кіеўскай Русі. Продкі большасці сучасных беларусаў - гэта не літоўцы, не ліцвіны, а русіны. У такім сэнсе наша краіна абсалютна слушна называецца Беларуссю, бо гэта адпавядае яе этнічнаму паходжанню. Беларусы, як я калісьці назваў гэта, двайныя сіраты. Літвіны без Вільні і русіны без Кіева. Быў гістарычны момант, калі Кіеў мог застацца за Вялікім княствам Літоўскім. У такім разе мы маглі б прэтэндаваць на традыцыю Кіеўскай Русі. Паколькі гэта не адбылося, мы мусілі знайсці ўласную традыцыю паміж Кіевам і Вільняй. Таму нашай першадзяржавай варта лічыць Полацкае княства, а не ВКЛ. - Які міф, на вашу думку, найвялікшы ў гісторыі Беларусі? - Відаць, літвінскі. Ён вельмі распаўсюджаны, і ягоныя прыхільнікі зацята адмаўляюць любую іншую традыцыю. Сапраўдныя міфы адпавядаюць вельмі глыбіннай праўдзе, але ў гэтым выпадку літвінскі міф - фальшывы і шкодны для беларускасці. Паўтаруся, мы - беларусы, не літвіны і не літоўцы. Мы маем сваю традыцыю, якая старэйшая за ВКЛ, за Літву. Як нацыя мы сфармаваліся ўжо пасля знікнення ВКЛ, таму ўсе, хто адрынае ўласна беларускую традыцыю, шкодзяць агульнай справе. «Каліноўскі належаў да трох нацыяў» - Спадар Алег, а Кастусь Каліноўскі быў палякам ці беларусам? - Калісьці я меркаваў, што палякам, але цяпер так не думаю. Думаю, ён сам да канца не ведаў адказу на гэтае пытанне. На жаль, мы не маем ягоных непасрэдных выказванняў наконт нацыянальнасці, але ведаем у гісторыі іншага вельмі падобнага чалавека. Начальнік польскай дзяржавы Юзэф Пілсудскі называў сябе і палякам, і літвінам, і беларусам. Самае цікавае, што тады гэта не было супярэчлівым. Можна было належаць да трох нацыяў, якія разумеліся адрозна ад цяперашняга. Можна было быць палякам як грамадзянінам Рэчы Паспалітай, літвінам як жыхаром ВКЛ і этнічным беларусам. Напэўна, так адчуваў сябе і Каліноўскі. Прычым беларуская этнічнасць была для яго надзвычай важнай, інакш не напісаў бы апошняга верша сваёй каханай па-беларуску. - Яшчэ адна гістарычная асоба, вакол якой дасюль вядуцца спрэчкі, - «начальнік беларускай дзяржавы» генерал Булак-Балаховіч, якому вы прысвяцілі кнігу «Жаўнеры БНР». Пры ўсёй супярэчлівасці - ён больш станоўчы ці адмоўны персанаж? - У нашай гісторыі цяжка адшукаць вельмі станоўчых герояў. У кожнага ёсць слабыя бакі. Напрыклад, у Каліноўскага - стаўленне да праваслаўя. Булак-Балаховіч - фігура неадназначная. Не буду называць яго беларускім героем, але ў збройным змаганні за незалежную Беларусь гэты чалавек зрабіў больш за ўсіх. Ніхто іншы не стварыў цэлую армію, якая змагалася за нашу незалежнасць. Ужо толькі гэтага дастаткова, каб ён застаўся ў нашай гісторыі. «Апошнія 20 год былі прамарнаваныя» - Вы рэгулярна наведваецеся на гістарычную радзіму. Якой вам бачыцца будучыня Беларусі як нацыянальнай дзяржавы? - Калі казаць пра развіццё нацыянальнай культуры, бачу крок назад у параўнанні з пачаткам 1990-х. Тады ўсе пераходзілі на беларускую мову, была вялікая надзея… Цяпер жа краіна зрусіфікаваная амаль дашчэнту. Я даволі многа езджу па Беларусі і нават там, дзе яшчэ 20 гадоў таму людзі паміж сабой натуральна гаварылі па-беларуску, цяпер чую толькі расійскую мову. У 1970-х я быў перакананы, што незалежнай Беларусі ніколі не будзе, але здарыўся цуд. Таму цяпер, успамінаючы падзеі 1991-га, калі разам з сотняй тысяч чалавек я стаяў каля Дому ўраду пад бел-чырвона-белымі сцягамі, веру ў светлую будучыню. Паколькі ў Беларусі значна болей людзей гаворыць па-беларуску, як у Ірландыі па-ірландску, шанец узняцца ёсць. - Чаму ж на пачатку 1990-х беларусізацыя правалілася? - Гэта зачараванае кола. Таму што не хапіла эліты, якая разумела неабходнасць беларусізацыі. Апроч гэтага ўладным колам і апазіцыі не хапіла розуму, каб аб'яднацца і зразумець, што вялікіх рэчаў адразу дасягнуць немагчыма. Як чалавек з пэўным палітычным досведам магу сказаць адно: Беларусь вернецца да сітуацыі пачатку 1990-х. Зноў паўстануць пытанні эканамічных і палітычных рэформаў. Шкада толькі, што гэтыя 20 гадоў былі, мякка кажучы, прамарнаваныя. - Што неабходна для таго, каб працэс нацыятварэння ў Беларусі завяршыўся? - Дзяржаўная структура ў Беларусі настолькі іерархізаваная, што на дадзены момант ці не ўсё залежыць ад прэзідэнта Беларусі. Але паколькі лёс нацыі не можа быць падпарадкаваны аднаму чалавеку, спадзяюся, што беларусы знойдуць унутраныя сілы ў саміх сабе і ўстануць на ногі. - Будучыня Беларусі - у Еўразвязе ці гэта буфер паміж Захадам і Усходам? - Беларусь найперш павінна быць незалежнай беларускай дзяржавай, а ўжо з кім яна будзе ў саюзах і ўніях - абсалютна другараднае пытанне. Хартыя 97. http://charter97.org/be/news/2009/10/5/22508/ Назад
04.10.2009
Адкрыццё духоўна-патрыятычнага комплексу ў Бярозе
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.10.2009 Адкрыццё духоўна-патрыятычнага комплексу ў Бярозе У Бярозе адбылося ўрачыстае адкрыццё духоўна-патрыятычнага комплексу і асвячэнне праваслаўнага храма-помніка ў гонар Архістратыга Міхаіла ў памяць воінаў, загінулых у Афганістане. Пяцікупальны храм-помнік 38-метровай вышыні – гэта апошні фрагмент духоўна-патрыятычнага комплексу, пабудаванага ў старынным парку, які ўнесены ў рэестр помнікаў культуры і архітэктуры РБ. Ля храма размешчаны нядзельная школа, 5 адзінак спісанай вайсковай тэхнікі, непадалёк узведзена стэла-помнік з надпісам "воінам-аднавяскоўцам, загінулым у Афганістане наш боль, наша памяць"і пералічаны 10 прозвішчаў загінулых. Вызывае здзіўленне слова "аднавяскоўцаў", таму што загінулыя воіны з розных населеных пунктаў Бярозаўскага раёна. У комплекс уваходзіць і фантан "Чаша слёз". Духоўна-патрыятычны комплекс не мае аналагаў у Беларусі. раўда, для гэтага прыйшлося высячы амаль увесь старынны парк з рарытэтнымі дрэвамі. Цяпер, па словах сябра камісіі па захаванню гістарычнай спадчыны Анатоля Маразюка, парк цяжка назваць старынным. Супярэчнасці ў грамадстве вызвала і размяшчэнне ваеннай тэхнікі ля храма. На ўрачыстаць былі запрошаны воіны-афганцы. Службу ў новым храме вёў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іоан. Прыняў удзел у святкаванні і старшыня Берасцейскага аблвыканкама Леанід Сумар. Пад час службы быў запоўнены людзьмі не толькі храм, але і плошча перад храмам. Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/20040.html Назад
02.10.2009
Брэсцкія праваабаронцы паназіралі за "празрыстымі" выбарамі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.10.2009 Брэсцкія праваабаронцы паназіралі за "празрыстымі" выбарамі Актывісты незарэгістраванага праваабарончага аб'яднання "Брэсцкая вясна" былі запрошаныя да назірання за выбарамі ў Бундэстаг, што праходзілі ў мінулыя выходныя. Нямецкі бок забяспечыў прыезд некалькіх дэлегацый з Беларусі ў гарады-партнёры. Брэсцкая дэлегацыя наведала Равенсбург у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Кіраўнік "Брэсцкай вясны" Ўладзімір Вялічкін быў здзіўлены празрыстасцю, з якой прайшлі выбары: Уладзімір Вялічкін: "У Нямеччыне мы ў штабах розных кандыдатаў задавалі пытанне: ці выставілі вы назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі? І пачулі адзін адказ: а навошта? Дзверы на ўчасткі не зачыняюцца. Хто хоча, можа пайсці і паглядзець. Выбарчы ўчастак №1, а шостай гадзіне выбары заканчваюцца. Калі скончылася галасаванне і пачаўся падлік галасоў, дзверы ніхто не зачыняў, "сілавікоў" мы ніякіх не бачылі, і мы змаглі праназіраць увесь падлік галасоў. Хто хацеў, мог зняць на фотаапарат, на відэастужку, што мы і зрабілі". Паездка групы брэсцкіх назіральнікаў на выбарах у Бундэстаг адбылася дзякуючы еўрапейскай праграме "Еўрапейскі абмен". Павал Грынь, Еўрарадыё. http://www.euroradio.fm/by/990/news/38923/ Назад
02.10.2009
Падарунак пажылым людзям ад Міколы Чарнавуса
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.10.2009 Падарунак пажылым людзям ад Міколы Чарнавуса Прадпрымальнік і кіраўнік Берасцейскімі рэгіянальнымі структурамі руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Мікола Чарнавус зладзіў у Баранавічах святочны дабрачынны абед для пажылых людзей. Перайняць ягоны вопыт прыехалі прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў рэспублікі. Такія абеды прадпрымальнік ладзіць, пачынаючы з траўня. Увесь цяжар па прыгатаванню і арганізацыі абедаў Чарнавус бярэ на сябе. Паспрабаваў праводзіць абеды на рынку, дзе працуе, атрымаў папярэджанне ад санэпідслужбаў. Цяпер праводзіць у прыватным двары, бо за арэнду сталовай запрасілі 2 мільёны рублёў. Абед атрымаўся цудоўны. Карэспандэнт Радыё Рацыя сведчыць аб гэтым асабіста. Трэба толькі паглядзець на пажылых людзей, якія сядзяць за сталамі. Яны не толькі маюць магчымасць падсілкавацца, але і пагаварыць адзін з адным. У адзін голас старыя заявілі аб вялікай удзячнасці Чарнавусу. Паскардзіліся на малыя пенсіі і дарагія лекі, пасля набывання якіх і аплаты камунальных грошай застаецца хіба толькі на ваду. Пенсіянеры лічаць, што патрэбна, каб дзяржава зрабіла хоць адно з двух: ці ўвяла ільготы на лекі, ці павысіла пенсіі. За вопытам у Баранавічы прыехалі прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў рэспублікі на чале з кіраўніком руху "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктарам Гарбачовым. Ён падарыў Чарнавусу ягоны асабісты партрэт у дамашнім фартушку на фоне ўдзельнікаў дабрачынных абедаў. Прадпрымальнікі з Барысава, Крупак, Менска, Воршы, Магілёва і іншых гарадоў вырашылі вопыт Чарнавуса прымяніць у сябе. Былы намеснік старшыні калгаса Вячаслаў Сухарэўскі лічыць, што не Чарнавус, які сам ледзь выжывае, гандлюючы дзіцячымі цацкамі, павінен ладзіць такія абеды, а дзяржава. Па яго словах, выкідваюцца мільярды даляраў на лядовыя палацы, у той час як даражэюць лекі, даўжэзныя чэргі ў паліклініках, большае колькасць людзей, што рыюцца ў сметніцах, просяць міластыню, апранутых ў лахманы. Лепш бы дзяржава пабудавала дабрачынны дом для такіх людзей. Трэба адзначыць, што Мікола Чарнавус ладзіць не толькі дабрачынныя абеды, але і апекуецца над інтэрнатам для інвалідаў у вёсцы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/19974.html Назад
02.10.2009
Выбары ў Бундэстаг вачыма берасьцейскіх праваабаронцаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.10.2009 Выбары ў Бундэстаг вачыма берасьцейскіх праваабаронцаў Прадстаўнікі трэцяга сэктару зь Беларусі наведалі гарады-пабрацімы Нямеччыны падчас выбараў у Бундэстаг (27 верасьня). У склад берасьцейскай дэлегацыі ўвайшлі заснавальнікі Праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "Брэсцкая Вясна" – Уладзімер Вялічкін і Ўладзімер Малей, а таксама Ігар Маслоўскі ад Беларускага Хэльсінскага камітэту. Падчас трохдзённага візыту дэлегацыя наведала нямецкія гарады Равэнсбург і Вайнгартэн. Маючы шматгадовы досьвед назіраньня за выбарамі ў СНД, берасьцейцам цікава было пазнаёміцца з выбарчым заканадаўствам Нямеччыны й непасрэдна паназіраць за выбарчым працэсам у парлямант. Уладзімер Вялічкін у інтэрвію Беларускай службе Польскага радыё адзначыў некаторыя важныя моманты нямецкага выбарчага працэсу. У. Вялічкін: Мы прыйшлі на вучастак, мы ня выбарцы. Нам ніхто не перашкаджаў, не пытаўся, хто мы такія і г.д. Іншая справа, што мы паведамілі самі. Мы выказалі жаданьне сфатаграфаваць працэс галасаваньня. Нам усё паказалі, расказалі. Выбарцы таксама ня мелі прэтэнзіяў, каб іх фатаграфавалі. Па словах праваабаронцы, як у Беларусі, так і ў Нямеччыне сябры выбарчай камісіі фарміруюцца з прадстаўнікоў ворганаў улады. Але гэта не ўплывае на вынікі галасаваньня, таму што выбары ў Бундэстаг ня маюць дачыненьня да мясцовых выбараў. У фэдэратыўнай рэспубліцы, якой зьяўляецца Нямеччына, кожная зямля мае свае законы, і кожны горад валодае правам на самакіраваньне. У. Вялічкін адзначае, што працэс выбараў празрысты, паміж выбарцамі і ўладай у Нямеччыне існуе ўзаемны давер. У. Вялічкін: Калі скончылася галасаваньне, у шэсьць гадзін вечара, дзьверы не зачыняюцца. Гэта значыць, што кожны жадаючы можа прыйсьці й паглядзець, як лічацца галасы. Нам сказалі: "А ў нас давяраюць". Нікому не прыходзіць думка ў галаву прыйсьці й праверыць, таму што давяраюць – народ давярае ўладзе. І ўлада ад народу ў сваю чаргу дзьвярэй не зачыняе. Абаюдны давер. Берасьцейскія праваабаронцы неаднаразова ўдзельнічалі ў выбарах у Беларусі ў якасьці давераных асобаў кандыдатаў як у ворганы мясцовага, так і ў ворганы дзяржаўнага кіраваньня, самі балятаваліся ў дэпутаты й добра ведаюць выбарчы працэс. У. Вялічкін: Канечне, мы ўражаныя такімі выбарамі, і хацелі б, каб і ў нас на выбарчых участках падчас падліку галасоў дзьверы былі адчыненыя й кожны мог падысьці й паглядзець на крыжыкі, якія стаяць у бюлетэнях, якія сябры камісіі лічаць – хто за каго аддаў галасы. Вынікі галасаваньня ўжо вядомыя праз 2-3 гадзіны. Гэта нас таксама вельмі ўразіла. Аб'ектыўна, амаль дакладна, таму што гэта папярэднія вынікі, і ў поўным даверы народу. Афіцыйна за выбарамі ў Нямеччыне назіралі прадстаўнікі АБСЭ. Сябраў грамадзкага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтар "Вясна" й Беларускага Хэльсінскага камітэту зь беларускіх гарадоў-пабрацімаў запрасіла няўрадавая арганізацыя "Эўрапейскі абмен" (Бэрлін). Варта адзначыць, што да гэтага часу дэлегацыі паміж гарадамі-пабрацімамі фарміраваліся з прадстаўнікоў мясцовай ўлады й праўрадавых грамадзкіх аб'яднаньняў. Нагадаю, што па выніках галасаваньня Ангела Мэркель з блёку Хрысьціянска-дэмакратычнага й Баварска-хрысьціянскага сацыяльнага саюзаў узначаліць нямецкі ўрад. Рада Міровіч, Берасьце, Польскае Радыё. http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/artykul117158.html
01.10.2009
Берасцейскія праваабаронцы ў Нямеччыне
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.10.2009 Берасцейскія праваабаронцы ў Нямеччыне Па запрашэнню няўрадавай арганізацыі "Еўрапейскі абмен", якая размешчана ў Берліне, двое заснавальнікоў Праваабарончага грамадзкага аб'яднання "Брэсцкая Вясна" – Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Малей, а таксама Ігар Маслоўскі ад Беларускага Хельсінскага Камітэту пабывалі ў Нямеччыне, у прыватнасці горадзе Равенсбургу, з 3-х дзённым візітам. Як паведаміў Радыё Рацыя Уладзімір Вялічкін, ім пашчасціла знаходзіцца там пад час выбараў у Бундэстаг. Была магчымасць пазнаёміцца з выбарчым заканадаўствам і паглядзець на ўласныя вочы, як праходзяць выбары. - Першае, аб чым можна сказаць, – гэта аб адсутнасці праблем з данясеннем інфармацыі. Другое – гэта адсутнасць паліцыі на выбарчых участках і каля іх, як перад выбарамі, так і ў дзень выбараў. Трэцяе – абсалютная празрыстаць: назіраць за выбарамі і асабліва за падлікам галасоў можа любы грамадзянін, нават замежны. Сам Вялічкін здымаў падлік галасоў ня толькі на фота-, але і на відэакамеру. Праўда, не абыйшлося без кур'ёзу. Пры запыце, ці можна здымаць, пачуў "Najn, najn". На здзіўленае "Чаму?" адказалі, што ім трэба падфарбаваць вусны. Назіральнікі ад АБСЕ прысутнічаюць так, як і ў Беларусі. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/19916.html Назад
29.09.2009
Ці будзе знойдзены тэлефонны зламыснік?
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 29.09.2009 Ці будзе знойдзены тэлефонны зламыснік? Кобрынскі актывіст Партыі БНФ Алесь Мех быў выкліканы ў пракуратуру Кобрынскага раёна для допыту па ягонай скарзе наконт затрымання 19 верасня падчас святкавання рэспубліканскага свята "Дажынкі-2009". Допыт праводзіў старэйшы следчы пракуратуры Дзяжко. Алесь Мех напісаў дзве заявы наконт незаконнага, паводле яго словаў, 3-ох гадзіннага затрымання супрацоўнікам аддзела барацьбы супраць незаконнага гандлю зброяй і наркатычнымі сродкамі Кобрынскага РАУС Іксанавым падчас прылёту Лукашэнкі ў Кобрын. Заявы накіраваў у Кобрынскае РАУС і пракуратуру Кобрынскага раёна. У сваіх заявах ён прасіў знайсці тую асобу, якая патэлефанавала ў РАУС, што нібы Мех выйшаў з сынам у горад, маючы пры сабе наркотыкі і зброю, актывіст быў затрыманы. Таксама прасіў даць ацэнку дзеянням старэйшага лейтэнанта Іксанава. Мех упэўнены, што тэлефонны зламыснік не будзе знойдзены, а дзеянням Іксанава дадзена належная ацэнка. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/19884.html Назад
29.09.2009
Дзень пажылых людзей у Баранавічах
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 29.09.2009 Дзень пажылых людзей у Баранавічах Баранавіцкі прадпрымальнік, кіраўнік Свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў Мікола Чарнавус да Дня пажылых людзей рыхтуе дабрачынны абед, які будзе праведзены ў 13.00 гадзін на Кааператыўным рынку ў цэнтры Баранавіч. Прыемным сюрпрызам для пажылых людзей будзе выступ музычнага ансамбля з горада Крупкі. Мясцовы аддзел культуры на пісьмовае замаўленне Чарнавуса аб выдзяленні на акцыю гурта народных музыкаў або народнага ансамбля "Юрачка" з Баранавіч адказала адмовай. На акцыю прыедуць прадпрымальнікі з іншых гарадоў Беларусі за вопытам. Адбудзецца свайго роду акцыя-семінар. Па словах Міколы Чарнавуса, будзе слушна, калі яго сціплае пачынанне (з траўня месяца штомесяц) наконт дабрачынных абедаў пашырыць свае межы. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/19895.html Назад
29.09.2009
У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 29.09.2009 У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў Правядзенне ўсіх 52 пікетаў супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну забаранілі брэсцкім актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў мясцовыя ўлады. Акцыі планавалася правесці 30 верасня. Як паведамляе БелаПАН, мэтай правядзення пікетаў было прыцягненне ўвагі грамадскасці і органаў улады да пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва, абумоўленага ростам цэнаў на спажывецкія тавары, зніжэннем пакупніцкай здольнасці і рэальнага заробку, а таксама аб'яднаць высілкі грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы. Цікава, што заяўнікам 47 пікетаў у розных частках Брэста чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што такія акцыі могуць праводзіцца толькі на стадыёне "Лакаматыў". А заяўнікам 5 пікетаў на самім спартыўным аб'екце адмовілі на падставе таго, што на стадыёне ў сераду пройдзе традыцыйны футбольны турнір. http://spring96.org/be/news/29799/ Назад
29.09.2009
З баранавіцкіх студэнтаў стварылі "АМАП" у чорных кашулях
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 29.09.2009 З баранавіцкіх студэнтаў стварылі "АМАП" у чорных кашулях Са студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэту стварылі падраздзяленне аховы грамадскага парадку "Альфа". Маладзёны ў чорных кашулях і са стракатымі эмблемамі патрулююць не толькі альма-матэр, але і горад – сумесна з міліцыяй. Адна са студэнтак БарДУ паведаміла Еўрарадыё: "Гэтыя чорнакашульнікі атрымалі бясплатны доступ у трэнажорную залу, ім абяцаюць інтэрнат". Хто вытрымаў стажыроўку, таму міліцыя выдала чырвоныя пасведчанні. Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/986/news/38749// Назад
23.09.2009
Уладзімер Катрыдж: "Я ня даў бы парады сёньня займацца нашым бізнэсам"
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 23.09.2009 Уладзімер Катрыдж: "Я ня даў бы парады сёньня займацца нашым бізнэсам" 41-гадовы прадпрымальнік Уладзімер Катрыдж зь Берасьця займаецца гандлем праз шапікі. Каля сямі гадоў у прадпрымальніцтве. Карэспандэнт: "Чаму вы займаецеся бізнэсам?" Катрыдж: "Я па натуры такі чалавек, што для мяне важней працаваць на сябе і сваю сям'ю. Тут я магу зарабіць столькі грошай, колькі ўкладу сваёй працы, сваіх магчымасьцяў. Як спрацаваў, так і зарабіў. Сёньня ідэальны прадпрымальнік — гэта і дырэктар прадпрыемства, і рабочы, і бухгальтар, і кіроўца — у адной асобе. Таму даводзіцца працаваць самому на сябе. У дзяржаўных структурах я сябе не знайшоў". Карэспандэнт: "Які галоўны ўрок для вас ад заняткаў бізнэсам?" Катрыдж: "Самае галоўнае, што мы самі навучыліся зарабляць грошы. Далі працу, знайшлі найманых работнікаў. У нас зьявіўся шанец даць людзям зарабляць, падтрымліваць свае сем'і. Самому працаваць на сябе — нашмат больш задавальненьня, чым працаваць на дзядзьку". Карэспандэнт: "А што было самым цяжкім?" Катрыдж: Мне давялося патраціць каля васьмі месяцаў, каб забіць першы цьвік і пачаць працаваць."Зарэгістраваць і пачаць сваю справу. Мне давялося патраціць каля васьмі месяцаў, каб забіць першы цьвік і пачаць працаваць. І цяжка сёньня. Тое, што нам забаранілі гандляваць півам, гэта ня самае галоўнае. Піва — гэта вяршыня айсбэрга. За столькі гадоў набалела столькі, што забарона на піва прымусіла людзей выйсьці на вуліцу і спытаць чыноўнікаў: колькі можна зьдзекавацца зь людзей? Колькі можна парушаць беларускія законы? Для каго была напісана Канстытуцыя?" Карэспандэнт: Якую параду вы можаце даць чалавеку, які захоча пачаць бізнэс у вашай галіне?" Катрыдж: "Я ня даў бы парады сёньня займацца нашым бізнэсам. Бо ў гэтай дзяржаве мы ня бачым пэрспэктыў. У нас такое ўражаньне, што мы можам працягнуць максымум яшчэ два гады. У нас няма ўпэўненасьці ў заўтрашнім дні". Карэспандэнт: "Як вы лічыце, якой спакусы, якой памылкі трэба пазьбягаць любым коштам?" Катрыдж: "Цяжка сказаць". Карэспандэнт: "Як ставяцца да вашай бізнэс-кар'еры родныя? Ці варта браць сваякоў у бізнэс?" Катрыдж: "Я думаю, людзі самі прыходзяць у бізнэс. Гэта не палітычная партыя. Людзі ідуць у бізнэс, калі ў іх нешта сасьпела, калі яны адчулі, што гатовыя працаваць на сябе і не залежаць ад некага. Сваякі раней з насьцярожанасьцю ставіліся да таго, што я пайшоў бізнэс. А зараз яны глядзяць: выжыве ці ня выжыве?" Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода. http://www.svaboda.org/content/article/1827823.html Назад
23.09.2009
"Паліцэйская дзяржава" выявілася ў Берасьці?
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 23.09.2009 "Паліцэйская дзяржава" выявілася ў Берасьці? "Адзінае, што мне не спадабалася — вельмі шмат міліцыі. Госьці пра гэта кажуць: у вас паліцэйская дзяржава, і атрымліваецца, што гэта сапраўды так. Вось навошта на трыбунах міліцыянты, ды яшчэ маёры? Ня ведаю. Сядзяць жа людзі спакойна, а міліцыя маячыць", — гэтак Уладзімер Сінельшчыкаў, галоўны трэнэр Беларусі па акадэмічным веславаньні, адазваўся пра чэмпіянат Эўропы па гэтым відзе спорту, які завяршыўся 20 верасьня ў Берасьці. Упершыню чэмпіянат Эўропы па акадэмічным веславаньні праходзіў на канале, нядаўна адбудаваным у Берасьці. На гэтым чэмпіянаце золата заваявала беларуска Кацярына Карстэн. Яшчэ ў беларускай зборнай два срэбныя мэдалі. Усяго ў турніры бралі ўдзел спартоўцы з 32 краін. Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода. http://www.svaboda.org/content/article/1827930.html Назад
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 44 >>