Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Архіў навін
13.01.2009
Помнік, які раз'ядноўвае
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 13.01.2009  Помнік, які раз'ядноўвае Берасьцейскім актывістам Руху "За Свабоду" не дазволілі правесці пікеты, якія мелі на мэце з'вярнуць увагу грамадзкасьці да праблемы пабудовы помніка да 1000-годздзя Берасьця. Праціўнікам першапачатковай ідэі помніка выступіла Праваслаўная царква. Ёй не спадабалася і выява Ягайлы, і скульптура Маці Божай. У лісьце мітрапаліта Менскага й Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта была выказаная нязгода на тое, каб на помніку была постаць князя Ягайлы. На думку Філарэта, "пэрыяд кіраваньня гэтага дзяржаўнага дзеяча, які прыходзіцца на канец XІV — пачатак XV стагодзьдзя, ня быў бясхмарным і адзначыўся прыгнётам людзей праваслаўнага веравызнаньня". У сваю чаргу гэтая постаць вельмі істотная для гісторыі Берасьця. Менавіта вялікі князь Ягайла даў гораду права на самакіраваньне (Магдэбурскае права). Калі казаць пра выяву Маці Божай, якая вянчала помнік, паводле праваслаўных кіраўнікоў, не адпавядае традыцыі царквы. Мясцовыя актывісты й праваабаронцы вырашылі прыцягнуць да праблемы ўвагу жыхароў гораду, якія не задаволеныя рашэньнем уладаў і ўмяшальніцтвам царквы. Пікеты, на якія былі пададзеныя заяўкі, не дазволілі правесьці. −Яны спаслаліся на тое, што ёсьць распараджэньне, згодна зь якім вызначанае месца для правядзеньня падобных мерапрыемстваў - стадыён Лякаматыў. Гэта цалкам бязьлюднае месца Берасьця. Мы хацелі правесьці пікеты ў цэнтры гораду, непадалёк ад месца, дзе плянуецца ўсталяваць помнік, на вуліцы Гогаля, − кажа актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісьляк. Пікет плянавалася праводзіць па трох розных аспэктах у розныя дні - 15, 16 і 17 студзеня. − 15 студзеня мы хацелі прыцягнуць увагу жыхароў Берасьця да патрабаваньня прыпыніць працу над помнікам да грамадзкага абмеркаваньня аб неабходнасьці гэтага помніка й аб яго канцэпцыі. 16 студзеня мы хацелі зьвярнуць увагу на праблему гэтак званых „дабраахвотных" ахвяраваньняў. Людзей прымушаюць даваць такія ахвяраваньні, якія, канечне, не зьяўляюцца дабраахвотнымі. У апошні дзень мы хацелі асаблівую ўвагу зьвярнуць на тое, што такая канцэпцыя помніка прыводзіць да міжнацыянальнай і міжрэлігійнай спрэчкі. Пра гэта сьведчаць публікацыі на сайце газэты "Вячэрні Брэст", водгукі чытачоў на гэтую тэму, − працягвае актывіст. Раман Кісьляк адзначае, што берасьцейскія актывісты й праваабаронцы не намерваюцца спыняцца й будуць далей спрабаваць паўплываць на сытуацыю. Як? Пакуль гэтае пытаньне абмяркоўваецца. Мясцовы актывіст Руху Дзяніс Турчэняк адзначае, што ідэі падобных помнікаў павінны абмяркоўвацца з жыхарамі гораду. Мясцовыя ўлады нават не паспрабавалі гэтага зрабіць, а ў выніку ўжо на першапачатковай стадыі помнік выклікаў спрэчкі й грамадзкую незадаволенасьць. − Сытуацыя абвастрылася, калі Праваслаўная царква захацела, каб на помніку не было фігуры караля Ягайлы. Сярод жыхароў пайшла хваля незадаволенасьці, асабліва ў кантэксьце таго, што пачаўся збор сродкаў на помнік, прымусовы збор, канечне. Людзі, якія ўжо здалі сродкі на першапачатковую форму помніка зь Ягайлам, цяпер незадаволеныя – здавалі грошы на адзін помнік, а потым ідэя была зьмененая. Ніхто гэтых людзей не запытаў, ці яны хочуць, каб помнік быў іншым, − кажа актывіст. Дзяніс Турчэняк асаблівую ўвагу зьвяртае на тое, што далейшы канфлікт па пытаньню помніка можа пераўтварыцца ў сапраўдны міжканфэсійную й міжнацыянальную спрэчку: − Горад Берасьце ніколі ня быў прадстаўлены адной якой-небудзь рэлігіяй. Тут заўсёды мірна жылі і праваслаўныя, і каталікі, прадстаўнікі іншых рэлігій. А цяпер улады робяць нейкую сэлекцыю – адных прадстаўнікоў можна ставіць, іншых нельга. Таму група гараджанаў вырашыла да тэмы прыцянуць увагу. Мы хацелі правесьці пікеты, але нам адмовілі. Актывіст задумваецца, ці варта будаваць спрэчны помнік: − Улады пачалі справу ўвогуле зь іншага боку. Навошта гораду помнік, які яшчэ не існуе, а ўжо пачынае паміж сабою сварыць людзей? Я зноў жа паўтаруся, ніхто не абмеркаваў гэтага пытаньня. Можа трэба зрабіць помнік, які будзе нэйтральны і палітычна, і рэлігійна, каб не было спрэчак, бо ўсё ж 1000-годзьдзе гораду. Ёсьць нават меркаваньне, што трэба ня помнікі будаваць, а пабудаваць мост, які можна было б назваць мостам 1000-годзьдзя, і шэраг іншых. Ці ўдасца нешта зрабіць у гэтай справе? Усё сьведчыць аб тым, што не. У адмове на правядзеньне пікетаў мясцовае кіраўніцтва зазначыла, што помнік бяз постаці Ягайлы падабаецца берасьцейцам. Пра гэта быццам бы сьведчаць ахвяраваньні на помнік, якія зьбіраюцца прымусова. Але аб гэтым у лісьце не было ні слова. Алена Пытэль "Польскае Радыё" http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/4294/
12.01.2009
Брэсцкія ўлады забаранілі пікеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.01.2009  Брэсцкія ўлады забаранілі пікеты Гарвыканкам адмовіў у правядзенні серыі пікетаў, прысвечаных усталяванню спрэчнага помніка да тысячагоддзя Брэста. Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама В. Хафізаў сваю адмову тлумачыць тым, што заяўнікі пікетаў Дзяніс Турчэняк, Раман Кісляк, Ірына Лаўроўская і Валер Хамінскі пажадалі правесці мерапрыемствы ў люднай частцы Брэста на вул. Гогаля, у той час як рашэннем гарвыканкама ад 25.10.2006 г № 1715 для правядзення масавых мерапрыемстваў вызначанае адзінае месца – стадыён "Лакаматыў". Заяўнікі пікетаў лічаць, што праводзіць акцыю на стадыёне ў бязлюдным месцы не мае сэнсу. На іх думку, рашэнне гарвыканкама № 1715 парушае правы на публічнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі і з'яўляецца незаконным. На думку чыноўніка, якая прыводзіцца ў лісце, канцэпцыя канчатковага праекту скульптурнай кампазіцыі ў гонар 1000-годдзя Брэста, з якой па настаянню праваслаўных святароў прыбралі скульптуру знакавага для гісторыі горада караля Ягайлы, ухвалена жыхарамі Брэста. Пра гэта нібыта сведчыць актыўнае паступленне добраахвотных ахвяраванняў на помнік ад гараджан. Аднак, характар гэткай "добраахвотнасці", супраць якой меліся пратэставаць на адным з пікетаў, добра вядомы актывістам Руху. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4277/
10.01.2009
Крызісу няма. Валюты ў абменьніках — таксама
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.01.2009  Крызісу няма. Валюты ў абменьніках — таксама У абменных пунктах многіх гарадоў Беларусі нестае валюты. Як сьведчаць паведамленьні карэспандэнтаў "Свабоды", каб набыць даляры і эўра, людзям даводзіцца займаць чаргу задоўга да адкрыцьця абменьнікаў. Але набыць валюту ўдаецца ня кожнаму.   МАГІЛЁЎ Сёньня найдаўжэйшая чарга ў Магілёве была ля абменьніка ў цэнтральным магілёўскім унівэрмагу. Паводле назіраньняў журналіста Андрэя Белагубава, парадак ля абменьніка пільнуюць ахоўнікі. У спадарыні каля абменьніка пытаюся: "Ці ёсьць у абменьніку валюта?" Спадарыня: "Была і скончылася. Аднак была". Карэспандэнт: "А ці шмат хацелі яе ўзяць?" Спадарыня: "Шмат. Я ўжо стаю хвілінаў трыццаць. Аднак раніцай тут вялікі натоўп стаяў". Да гутаркі далучыўся мужчына. Ён кажа, што пасьпеў у цэнтры аббегчы чатыры абменныя пункты, але нідзе не набыў патрэбнай сумы: Няма валюты, нават і зь беларускімі рублямі праблема "Няма нідзе. Кажуць, нават і беларускіх рублёў няма". Набыць валюту не ўдалося і яшчэ адной спадарыні. Яна паведамляе, што ўжо стамілася абыходзіць абменьнікі: Спадарыня: "Так, нідзе няма". Карэспандэнт: "Шмат хацелі набыць?" Спадарыня: "Не, няшмат. Хацелі проста набыць у сувязі з рознымі чуткамі". Адразу ж пасьля дванаццатай гадзіны абменьнік ля абласной управы Нацыянальнага банку зачыніўся. Згодна з шыльдай — "з-за тэхнічных праблемаў". ГОМЕЛЬ У абменных пунктах Гомелю валюты хапае для продажу толькі на першыя гадзіны працы. Пазьней набыць даляры й эўра можна толькі "з колаў": адзін чалавек здае, іншы набывае. У асаблівым дэфіцыце ў абменьніках — амэрыканская валюта. Вось што кажа малады чалавек, які ў пошуках валюты абышоў на прывакзальнай плошчы абменьнікі Беларусбанку, Белпрамбудбанку і Белаграпрамбанку: "Даляры хацелі купіць. Няма! Трэці ўжо абменьнік. Няма нідзе ні даляраў, ні эўра!" БЕРАСЬЦЕ Жыхары Берасьця ў тэлефанаваньнях на "Свабоду" скардзяцца, што попыт на валюту зашкальвае. На чыгуначным вакзале ўтвараецца нават тузаніна. Няма валюты і ў райцэнтрах вобласьці. Вось што паведамляе слухач "Свабоды" Станіслаў Халадовіч з Івацэвічаў: Кліенты банкаў забіраюць беларускія рублі "У мясцовым "Белаграпрамбанку" восем пунктаў абмену валюты. Гатоўкі няма ў ніводным. Вядома, што людзі абураюцца. Пераважна ў Івацэвічах сёньня кліенты банкаў здымаюць беларускія грошы. Хутчэй за ўсё, гэтыя грошы ўкладаюць у тавары". ГОРАДНЯ У Горадні ў некаторых банках можна яшчэ купіць эўра. З далярамі — цяжэй: людзі чакаюць, калі хто іх здасьць. Курс такі: даляр — купля 2655 рублёў, продаж — 2708; эўра — купля 3610, продаж — 3720 рублёў. Меркаваньні гарадзенцаў: Спадар: "Проста будзе падвышэньне з наступнага месяца. Курс будзе недзе 3100 рублёў прыблізна, арыенціровачна. Я хачу даляры набыць — лічыцца, што выгадней. Я нядаўна браў у Доме сувязі,толькі там былі даляры, ды й то драбяза. А абышоў у цэнтры — нідзе не было." Карэспандэнт: "А пасьля сьвята падкінулі валюты?" Спадар: "Наўрад. Проста людзі здаюць валюту, па меры здачы зьяўляецца". Карэспандэнт: "Тут вось чарга каля пятнаццаці чалавек. Гэта — абменны пункт абласнога аддзяленьня Нацбанку на вуліцы генэрала Карбышава". Радыё "Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1367832.html
10.01.2009
19 апазыцыянэраў выйгралі суд
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.01.2009  19 апазыцыянэраў выйгралі суд Як паведаміў Свабодзе праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, у чацьвер суд Берасьцейскай вобласьці задаволіў касацыйныя скаргі адразу 19 сябраў апазыцыі. Кожнага зь іх у ліпені 2008 году суд Ленінскага раёну Берасьця абавязаў сплаціць па 35 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны за зварот у суд са скаргай на Берасьцейскі гарвыканкам. Тады берасьцейскія дэмакраты вінавацілі мясцовую ўладу ў забароне "Маршу дробных хуліганаў". Гэтай акцыяй апазыцыянэры спадзяваліся прыцягнуць увагу грамадзкасьці да патрабаваньняў спыніць адміністрацыйныя затрыманьні актывістаў пад выглядам спраў аб дробным хуліганстве. Вось як камэнтуе перамогу ў судзе юрыст Уладзімер Вялічкін: "Добры ўрок! Бо ня кожны чалавек, калі яго прымусяць заплаціць некалькі разоў у судзе, наважваецца зьвяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі. Ён запалоханы, што яшчэ й там давядзецца плаціць. Акрамя таго, назапашваюцца ранейшыя плацяжы. І гэта расьце, як сьнежны камяк. Таму звычайна грамадзяне не зьвяртаюцца па сваю абарону ў суд. Чалавек жа бачыць, што суд цалкам стаіць на баку ўлады, а не справядлівасьці". Уладзімер Вялічкін таксама кажа, што летась на Берасьцейшчыне суды прыцягнулі да адказнасьці амаль 60 сябраў апазыцыі. Штрафы перавысілі два мільёны рублёў. Вячаслаў Кулік Радыё "Свабода" http://www.svaboda.org/content/Article/1367804.html
10.01.2009
Жана Абрамава патрабуе адмены рашэння аб высяленні
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 10.01.2009  Жана Абрамава патрабуе адмены рашэння аб высяленні У Брэсцкі абласны суд накіравана касацыйная скарга на рашэнне суда Маскоўскага раёна аб высяленні з кватэры сям'і актывісткі Руху "За Свабоду". У скарзе ад 5 студзеня гаворыцца, што Жана Абрамава была прапісана ў кватэры сваёй бабулі як блізкі сваяк наймальніка жылога памяшкання для сталага пражывання. Грамадзяне, заселеныя ў адпаведнасці з ч.1 арт. 57 Жыллёвага кодэксу, набываюць роўнае з наймальнікам права карыстання жылым памяшканнем. Жана Абрамава лічыць, што КУП "ЖРЭУ г. Брэста" па Законе мусіць заключыць з ёй дамову найму на спрэчную кватэру. Тым больш, што ў кватэры фактычна пражываюць маці Жаны Абрамавай і яе сёстры, што пацвярджаецца шэрагам дакументаў. Актывістка Руху "За Свабоду" Жана Абрамава патрабуе прызнаць права на пражыванне ў кватэры яе бабулі за ёй і яе сямейнікамі і абавязаць КУП "ЖРЭУ г. Брэста" заключыць з ёй дамову найму. Нагадаем, сям'я Абрамавых пасля смерці бабулі была выселена з дзяржаўнай кватэры без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Суд Маскоўскага раёна Брэста не задаволіў іск сям'і Абрамавых да КУП "ЖРЭУ г. Брэста" і гарвыканкама, якія прынялі рашэнне пра высяленне. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4253/
08.01.2009
Будавалі для Лукашэнкі, а скарысталі бамжы
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.01.2009  Будавалі для Лукашэнкі, а скарысталі бамжы Беспрытульныя валацугі акупавалі залю чаканьня ў новым будынку чыгуначнага павільёну прыпыначнага пункту "Белаазёрск". У адзін з апошніх дзён каляднага беспрацоўя непадалёку ад будынку прыпыначнага пункту Беларускай чыгункі ў гарадку Белаазёрск быў знойдзены зьбіты і часткова абмарожаны 42-гадовы Мікалай П. Цяпер мэдыкі ратуюць ягонае жыцьцё. Мясцовыя міліцыянты ўдакладняюць прычыны здарэньня. Высьвятляецца, што на пасажыра з цягніка напалі бамжы, якія акупуюць залю чаканьня ў новым будынку чыгуначнага павільёну прыпыначнага пункту "Белаазёрск". Такую афіцыйную назву мае аб'ект, які ўзьведзены да 50-годзьдзя заснаваньня тамтэйшага паселішча. Гарадок на Берасьцейшчыне зьяўляецца адным з наймаладзейшых у Беларусі. У 1958-м яго пачалі забудоўваць ля вёскі Ніўкі для разьмяшчэньня так званых цаліньнікаў, якія зьяжджаліся зь іншых куткоў СССР на ўзьвядзеньні Бярозаўскай ДРЭС. Менавіта тады прагучаў заклік да моладзі стварыць на беларускім Палесьсі цеплавую электрастанцыю, якая б выпрацоўвала электрычнасьць праз спальваньне торфу. Запасы балотнай сыравіны ўяўляліся бязьмежнымі. Чыноўнікі эканомікі сацыялізму імкнуліся даказаць капіталістам Эўропы, што ля мяжы зь іхнымі дзяржавамі будзе расквітаць жыцьцё за кошт прыроднай нерушы. Даўно ўжо Бярозаўская ДРЭС, назва якой расшыфроўваецца як "дзяржаўная раённая электрастанцыя", стала ганьбай экалягічнага невуцтва. Торф у навакольлі быў хутка вычарпаны, не дапамог пасьля і мазут, а цяпер з-за пастаяннага падаражаньня расейскага газу даводзіцца адмаўляцца ад выкарыстаньня двух альбо чатырох з шасьці наяўных энэргаблёкаў. У гарадку экспэрымэнтальнай энэргетыкі няма посьпехаў і ў сацыяльнай сфэры. Да восені мінулага году ліпела тут колькі разоў пераробленая драўляная будка касы па продажу білетаў на адзіны цягнік, што наведваецца зь берасьцейскага накірунку вечарам, а пасьля ночы вяртаецца ў зваротны шлях. У дождж і сьнег пасажыры гэтага ціхаходу ня мелі ўкрыцьця. Тэрыторыя ля касы заставалася вытаптаная і засьмечаная. Начальства Беларускай чыгункі згадала пра неўладкаванасьць прыпыначнага пункту ў Белаазёрску, калі пайшлі чуткі, што сюды на юбілейныя ўрачыстасьці наведаецца прэзыдэнт Лукашэнка. Каб дагадзіць найвышэйшаму, пасьпешліва збудавалі вакзал. Аднапавярховы будынак мае залю чаканьня, ад якой ў два супрацьлеглыя бакі разьмеркаваныя службовыя памяшканьні. Частка іх цяпер аддадзеная ў арэнду мясцовай аўтастанцыі. Са словаў начальніцы чыгуначнай станцыі Людмілы Анісімавай, будынак вакзала каштаваў амаль два мільярды рублёў. Працуюць у ім цяпер 12 чалавек. У адпаведнасьці з рэестрам, станцыя адносіцца да чацьвёртага клясу ацэнкі зь пяці магчымых. Гэта значыць, што абслугоўваньне адбываецца па мінімуму. Няма нават дзяжурнага паста міліцыі. Раней пасажырскі цягнік суправаджалі два міліцыянты. Цяпер гэтае правіла адмянілі, бо цягнік застаецца на ноч у Белаазёрску. Паколькі вакзал забясьпечаны сьвятлом і цяплом, знаходзіцца ў цэнтры гарадка і не мае аховы, то тут цяпер прыстанак п'яніцаў і вандалаў. Яны нявечаць маёмасьць. Тут спрэс кучы сьмецьця. Поблізу адбываюцца скандальныя разборкі. Дарагі будынак, на абслугоўваньні якога цяпер эканоміць улада, апынуўся прыстанкам злачыннасьці. Ужо сёлета адбылося тры злачынствы, без уліку таго, зь якога пачыналася гэтае паведамленьне. Галіна Баравая "Прыбужжа" http://www.bulletinonline.org/main/Members/nexio/bulletinfolder.2006-04-24.8854488641/bulletinedition.2009-01-03.1517703199#bulletinarticle.2009-01-08.9656556366
08.01.2009
Вырашылі беларусізаваць інтэрнэт-партал forum.brest.by
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.01.2009  Вырашылі беларусізаваць інтэрнэт-партал forum.brest.by У Берасці сярод моладзі вялікай папулярнасцю карыстаецца інтэрнэт-партал forum.brest.by. Большасць людзей піша на форуме зразумела па-расейску. Пасля некаторых не вельмі станоўчых рэакцыяў з боку карыстальнікаў гэтага самага форума на ўжыванне беларускай мовы ў сябра "Маладога фронту" Міхася Ільіна ўзнікла ідэя правесці кампанію, якую ён назваў "ПРЫВІТОС, МЯДЗЬВЕДОС!". Галоўная мэта кампаніі - папулярызацыя беларускай мовы сярод карыстальнікаў берасцейскага інтэрнэт-парталу forum.brest.by Дасягнуць яе плануецца падвышэннем актыўнасці ў працы форума (напісаннем каментароў, стварэннем тэмаў і г.д.) на беларускай мове. Для гэтага патрэбна штодзённа пісаць па некалькі каментароў у розных тэмах і толькі па-беларуску. Да ўдзелу ў кампаніі запрашаюцца ўсе жадаючыя, хто не абыякавы да роднай мовы. - Я толькі за, калі ідэю падтрымаюць і ў іншых інтэрнэт-рэсурсах. Але, як жыхар Берасця, я пакуль зацікаўлены ў "тэставым" рэжыме ажыцявіць гэта на карысць роднага горада, - кажа Міхась. Паша Бярозавы, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/materyyaly/kultura/10194.html
06.01.2009
У Белавежскай пушчы "палююць" на іншадумцаў
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 06.01.2009  У Белавежскай пушчы "палююць" на іншадумцаў 6000-годдзе яе запапаведнасці тут адзначаюць нецярпімасцю да апанентаў, ігнараваннем Орхускіх патрабаванняў аб доступе грамадзян да экалагічнай інфармацыі. Падзеяй 2008 года грамадскі эксперт Валеры Дранчук назваў прыпыненне Дыплома Савета Еўропы для нацыянальнага парка "Белавежская пушча", а 2009 год ён збіраецца пражыць пад знакам... зубра Аўтар кнігі "Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS" і кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы "TERRA-Канвенцыя" з прыемнасцю ўспамінае 1997 год, калі заснаваная ім аўтарская газета "Белавежская пушча" сабрала першых падпісчыкаў, а калонка рэдактара так і называлася – "Год зубра". Падставу, як і цяпер, даваў астралагічны каляндар. "Гэта не штучная ідэя, – пісала газета. – Год Быка – хіба ж не значыць для нас і год Зубра! Такі шанец могуць прапусціць жыхары краінаў, дзе па дрэвах лазяць малпы ды спяць у цяснінах тыгры. Таму беларусам нічога не застаецца, як пачаць год з Белавежскай пушчай і яе аблюбенцам зубрам..." За дванаццаць гадоў шмат чаго памянялася, кажа В.Дранчук, але праблемы большасцю старыя. Новы год пад старым знакам – Я хачу пражыць сёлетні год пад знакам Зубра, каб прадоўжыць змаганне за праўдзівы статус Белавежскай пушчы як запаведнай тэрыторыі і дамагчыся істотных зменаў да лепшага. На гэта, адзначае эксперт, з'явілася кволая надзея. У 2007 годзе Савет Еўропы не пацвердзіў свой спецыяльны Дыплом для нацыянальнага парка. Адміністрацыя ўсяляк змякчала, затушоўвала ці наогул скажала гэты факт. – Страсбурскае рашэнне атрымала развіццё і агалоску толькі ў 2008 годзе, калі нарэшце стала ясна, што за прыпыненьнем Дыплома на чарговы трэці тэрмін стаяла ўмова з канкрэтным заданнем, даведзеным да беларускага боку: распрацаваць доўгатэрміновы План кіравання пушчай і вызначыць прыярытэты на карысць натуральнага еўрапейскага лесу. Я б сказаў, яго рэшткаў. У дыпламатычным рашэнні – не толькі добры прыклад лакальнага ўздзеяння заходняй структуры на кручкатворствы беларускага рэжыму, але таксама вынік шматгадовых зваротаў незалежнай беларускай грамадзкасці да заснавальнікаў Дыплома з прапановамі ўжыць адпаведныя санкцыі прэстыжнай узнагароды на ўратаванне тытульнай запаведнай тэрыторыі нашай краіны. План ёсць. Плана няма Доўгатэрміновая перспектыва і мэты кіравання пушчай у выглядзе распрацаванага Плана былі запатрабаваныя Радай Еўропы невыпадкова, мяркуе В.Дранчук. – Так званая запаведная тэрыторыя магла задавальняць хіба што Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, каб і далей камерцыялізаваць і прыўлашчваць нацыянальны прыродны здабытак і Сусветную спадчыну, – кажа ён. Адсутнасць каардынатаў, на думку В.Дранчука, была расцэнена як непадрыхтаваны ўрок беларускага боку і парушэнне дамоўленасцяў, таму і каштавала пушчанскім лесагаспадарнікам адмысловага Еўра-Дыплома. Што да Плана кіравання, яго ўжо белавежскія начальнікі звазілі ў Страсбур, але не спяшаюцца абнародаваць на радзіме. Такую выснову грамадскі эксперт зрабіў пасля сваёй нядаўняй перадкаляднай паездкі ў нацыянальны парк. – Праз трэція рукі я атрымаў няпоўную версію Плана толькі ў снежні. І каб пачаць працаваць з ёй – рабіць заўвагі ці ўносіць прапановы, паехаў у пушчу з канкрэтнай мэтай – атрымаць праект Плана на месцы, з першых рук, а заадно паслухаць людзей, непасрэдных распрацоўнікаў запаведнай перспектывы старажытнага лесу, – кажа Валер Дранчук. – Гэткая магчымасць гарантуецца мне як грамадзяніну краіны Орхускай канвенцыяй аб доступе грамадскасці да экалагічнай інфармацыі і маім правам журналіста, які стала піша на тэму зменаў да лепшага ў Белавежскай пушчы. Аднак доступ для абмеркавання пакуль цалкам заблакаваны, адзначае незалежны эксперт і дадае, што паводзіны адміністрацыі парка яўна не паспяваюць за нібыта прагрэсіўным "бачаннем і доўгатэрміновымі мэтамі" распрацаванага дакумента. – Мяне нават не прапусцілі ў навуковы аддзел, – канстатуе В.Дранчук. – Патлумачылі тым, што сустрэча з журналістам магчымая выключна з санкцыі генеральнага дырэктара парка Мікалая Бамбізы, які на той момант адсутнічаў. Просьбу запісаць тэкст праекта на маю асабістую флэш-карту намеснік гендырэктара па навуцы Дзмітрый Бярнацкі таксама не ўважыў, адказаў, што Плана ў аддзеле наогул... няма. Тым часам вядома, што Д.Бярнацкі не толькі браў удзел у падрыхтоўцы Плана, але ездзіў нядаўна ў Страсбур абараняць яго першы варыянт. Клімат пушчы ранейшы: нецярпімасць да апанентаў На думку В.Дранчука, прыняццю рашэння Рады Еўропы аб прыпыненні дзеяння адмысловага Дыплома ў Белавежскай пушчы папярэднічала і досыць выразная грамадская пазіцыя, што неаднаразова даводзілася да Страсбуру з Беларусі. Больш як год таму, прыканцы 2007, акурат перад чарговымі слуханнямі пытання ў Страсбуры, Валеры накіраваў туды асабісты пратэстны ліст. – Менавіта на сабе я зведаў рэпрэсіі і планаваны пераслед з боку пушчанскай адміністрацыі падчас камандзіровак у нацыянальны парк і мусіў пра гэта напісаць ад свайго імя. Пасля быў і наш калектыўны ліст. Прамінуў год, кажа грамадскі эксперт, і нічога, бадай, не змянілася. Клімат пушчы застаецца той самы: нецярпімасць да апанентаў, ігнараванне Орхускіх патрабаванняў аб доступе грамадзян да экалагічнай інфармацыі, адміністрацыйны дыктат з боку генеральнага дырэктара. Адно з найбольш яскравых сведчанняў – грэблівае стаўленне да заявы грамадскіх актывістаў на ўдзел у падрыхтоўцы Плана кіравання. Такую ўмову – удзел зацікаўленай грамадскасці ў падрыхтоўцы Плана – прадугледжваў і заснавальнік Дыплома – Камітэт Міністраў Рады Еўропы. Адміністрацыя нацыянальнага парка не адказала на "ліст пяці" (сакавік- студзень, 2008) – В.Дранчука, І.Зенінай, В.Бахарава, Г.Казулькі, М.Козела і такім чынам, у рэшце рэшт, адкінула дыялог з апанентамі, якія не першы год настойваюць на радыкальных зменах у Белавежскім лесе і пажадалі ўзяць удзел у накідах перспектывы. А 24 чэрвеня, падчас наладжанай адміністрацыяй Пушчы нарады па пытаннях Плана кіравання адзін з аўтараў "ліста пяці", кандыдат біялагічных навук Г.Казулька, які стала жыве ў Белавежскай пушчы і завітаў на тую сустрэчу, быў выдвараны з памяшкання як асоба, непажаданая і няўгодная для арганізатараў так званага "дыялогу", найперш для гендырэктара М.Бамбізы. Дэкларацыі для Еўропы Механізм тым часам адпрацаваны, сведчыць Валер Дранчук. Белавежскія начальнікі едуць у Страсбур на кансультацыі, слуханні, справаздачы, а зацікаўленая грамадскасць дазнаецца пра гэта альбо выпадкова, альбо праз неафіцыйныя каналы. – Што атрымліваецца? Дэкларацыі для Эўропы, якія вязуць туды беларускія чыноўнікі, часам, мякка кажучы, істотна разыходзяцца з рэальным станам рэчаў на месцы. Да таго ж, паездкі не каментуюцца па вяртанні. І мы не ведаем, аб чым насамрэч ішла гаворка ў Страсбуры, каб кантраляваць дзеянні ўлады, карыстаць сітуацыю на змены да лепшага ў Пушчы. Сёння, зазначае незалежны эксперт, справа можа зрушыцца і пайсці на змену курсу ў Белавежскай пушчы. – З'явілася маленькая надзея на рэальную запаведнасць, чаго дамагаліся пакаленні заступнікаў пушчы, пачынаючы з акадэмічных навукоўцаў і канчаючы трэцім сектарам. Аднак ёсць і небяспека чарговай ашукі з боку беларускай улады, або тых дзялкоў, што трымаюць карт-бланш ад улады і працягваюць рабаваць лясныя нетры. Я выразна адчуў, што для іх цяпер галоўнае – як мага вярнуць Дыплом (ужо на дзесяць гадоў, а не на пяць, як было раней). Вярнуць, каб не быць пасаромленымі на ўвесь свет у год так званага 600-гадовага юбілею запаведнасці пушчы, але пры гэтым пакідаючы шанец гаспадарыць як і гаспадарылі. Рычаг Еўра-Дыплома можа спрацаваць, калі грамадскасць пачне дамагацца публічнасці сённяшніх дэкларацый. Сутыкнуўшыся з адміністрацыйнай забаронай прайсці ў навуковы аддзел, Валер Дранчук у рэшце рэшт знайшоў не менш творчую замену – прашпацыраваць з фотаапаратам уздоўж бетоннай сцяны, якой абнесена прамзона ГПУ – так па-расейску гучыць абрэвіятура сённяшняй юрыдычнай назвы нацыянальнага парка, у перакладзе на беларускую – "Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова" "І гэтая сцяна, і дрот на ёй быццам праілюстравалі мае асацыяцыі ад гідкай абрэвіятуры сталінскіх часоў, – каментуе Валер Дранчук. – Дагэтуль цяжка ўсвядоміць, што за калючым дротам працуе так званая белавежская навука" Кастусь Рымашэўскі "Барометр" http://www.bulletinonline.org/main/Members/zacharias/bulletinfolder.2006-06-07.6125589863/bulletinedition.2009-01-06.4116687668#bulletinarticle.2009-01-06.5070613222
06.01.2009
Напярэдадні Каляд у Берасцейскай вобласці абрабавалі святара
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 06.01.2009  Напярэдадні Каляд у Берасцейскай вобласці абрабавалі святара 12 тысяч даляраў, 5 залатых вырабаў, 3 абразы і 2 сталовых наборы выкралі невядомыя з дома настаяцеля праваслаўнай царквы ў пасёлку Гарадзішчы Баранавіцкага раёна. Вярнуўшыся з богаслужэння, настаяцель храма выявіў, што дзверы і сейф узламаныя. Святар паведаміў міліцыі, што з выкрадзеных 12 тысяч даляраў 10 прыналежылі прыходу, перадае «Радыё Рацыя». Злодзеі дзейнічалі днём, дом святара знаходзіцца ў цэнтры пасёлка, але сведкаў міліцыя пакуль не знайшла. Заведзена крымінальнае справа. http://charter97.org/ru/news/2009/1/5/13656/
06.01.2009
Маларыта. Службовец абвінавачаны ў злоўжываннях
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 06.01.2009  Маларыта. Службовец абвінавачаны ў злоўжываннях Як паведамілі БЕЛАПАН у Генеральнай пракуратуры, у Берасцейскай вобласці ўзбуджанае крымінальная справа ў дачыненні дырэктара аднаго з унітарных прадпрыемстваў па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Ён падазраецца ў тым, што, склаўшы дамову на вытворчасць капітальнага рамонту дзіцячага садка ў горадзе Маларыта і атрымаўшы больш 200 млн. рублёў бюджэтных сродкаў, свае абавязанні ў прадугледжаны дамовай тэрмін (жнівень 2008 гады) не выканаў. Замест гэтага падаў у аддзел адукацыі Маларыцкага райвыканкама загадзя ілжывыя звесткі аб выкананых на аб'екце рамонтных працах. Паводле акту праверкі галоўнай управы Міністэрства фінансаў па Берасцейскай вобласці, завышэнне іх кошту склала больш 190 млн. рублёў. Гэтымі дзеяннямі была прычынена істотная шкода дзяржаўным інтэрасам, а таксама правам грамадзян, паколькі дзеці былі пазбаўленыя магчымасці наведваць дашкольную ўстанову. Расследаванне крымінальнай справы даручана пракуратуры Маларыцкага раёна. http://brestonline.com/be/
05.01.2009
Актывісты Брэста рыхтуюць пікеты
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 05.01.2009  Актывісты Брэста рыхтуюць пікеты Заяўкі на тры пікета з нагоды ўсталявання помніка да тысячагоддзя Брэста ўжо пададзены ў гарвыканкам. Актывісты Дзяніс Турчэняк, Ірына Лаўроўская, Валеры Фамінскі і Раман Кісляк патрабуюць спыніць "дабраахвотна-прымусовы" збор сродкаў на помнік сярод гараджан, а таксама правесці публічнае абмеркаванне мастацкай канцэпцыі помніка, які мяркуецца усталяваць да 1000-годдзя Брэста. Актывісты Брэста таксама намераны на адным з пікетаў патрабаваць спынення дзеянняў, якія вядуць да распальвання рэлігійнай варожасці сярод жыхароў горада. На думку заяўнікаў пікетаў, тое, што на паседжанні каардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны чыноўнікі пад ціскам праваслаўнай царквы прынялі рашэнне прыбраць скульптуру Ягайлы ў кампазіцыі свецкага помніку, вядзе да распальвання міжканфесійнай варожасці. Між тым, вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ягайла дараваў Брэсту ў 1390 годзе Магдэбурскае права і безумоўна заслугоўвае пашаны берасцейцаў. Двухгадзінныя пікеты мяркуецца правесці 15-га, 16-га і 17-га студзеня на пешаходнай пляцоўцы каля дома № 57 па вул. Гогаля. Пачатак акцыі а 13 гадзіне. http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/4241/
<< Старонкі: 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44