Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Нашы навіны
Архіў навін
08.09.2009
Брэсцкія чыноўнікі ўпрошваюць Лукашэнку адкласці Дажынкі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.09.2009 Брэсцкія чыноўнікі ўпрошваюць Лукашэнку адкласці Дажынкі Падобна, што Кобрын не адужаў падрыхтоўкі Дажынак. Гарадскія будынкі аказаліся ў горшым стане, чым спадзяваліся, а грошай на маштабныя рамонт і будаўніцтва бракуе. Фэст-кірмаш "Дажынкі-2009", які раней быў запланаваны на другую дэкаду верасня, магчыма, будзе адкладзены. Будаўнікі не паспяваюць заліць лёд у новым хакейным палацы. Не скончаныя мантажныя працы ў аквапарку. Абодва аб'екты пачыналі ўзводзіць на беразе Мухаўца, і тады выкрыўся недагляд. На пляцоўцы аквапарка раней быў тартак, пасля якога на 5 метраў углыб назапасілася пілавіння і глею. Стандартныя палі не падышлі. Давялося пераносіць будоўлю ў іншае месца. Немалыя сродкі літаральна закапалі ў пілавінне. Паводле кардынацыйнага штаба фэсту, праблемы ёсць і на іншых аб'ектах. Першапачаткова задумалі рэканструкцыю Дома культуры. А калі кранулі старыя сцены, яны пахіснуліся. Давялося будаваць ДК фактычна наноў. Непасільнымі апынуліся і планы рамонту трох сотняў жылых дамоў. Спачатку іх сцяны ўцяплялі шклаватай, тынкавалі і фарбавалі. Цяпер бракуе сродкаў. Таму нават на цэнтральным пляцы Леніна цагліны ў сценах толькі забельваюць. А больш за 10 камунальных дамоў у горадзе наогул стаяць без дахаў. Адказваюць за будаўніцтва ў Кобрыне намеснік старшыні райвыканкама Павел Кірылюк і галоўны архітэктар Мікалай Уралец. Службоўцы не адмаўляюць, што з бюджэту былі выдаткаваныя паважныя сродкі - 330 млрд. рублёў, але іх не хапіла – матэрыялы падаражэлі як мінімум на 20%. Будаўнічую праграму давялося істотна скараціць. Эканоміць даводзіцца і на культурнай праграме свята. Былі спробы запрасіць у Кобрын спевакоў з Расіі - Льва Лешчанку, Алега Газманава, Надзею Кадышаву. Але тыя запрасілі ганарар ад 25 000 еўра і вышэй. Таму весяліць герояў жніва будуць беларусы (якім на Бацькаўшчыне прынята плаціць меней) – хор імя Цітовіча, вакальная група "Чысты голас", ансамбль "Бяседа" і яшчэ каля 2 тыс. салістаў і танцораў. Галіна Баравая, Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/965/reports/37945/
08.09.2009
БНФ адмаўляецца ад ''праймерызу''
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.09.2009 БНФ адмаўляецца ад ''праймерызу'' Партыя БНФ будзе ініцыяваць стварэнне блока нацыянальна арыентаваных палітычных сіл. Аднак пакуль дакладна не вядома, ці будзе Фронт удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Такія заявы зрабіў падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі новаабраны старшыня партыі Аляксей Янукевіч. Як паведаміў Аляксей Янукевіч, сваімі паплечнікамі па новым блоку, які будзе грунтавацца на нацыцяльных і праеўрапейскіх каштоўнасцях, кіраўніцтва БНФ бачыць Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, "Малады фронт", рух Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду" і Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду Станіслава Шушкевіча. Аднак што тычыцца самастойнага ўдзелу Партыі БНФ у наступных прэзідэнцкіх выбарах, то па гэтым пытанні кіраўніцтва Фронту яшчэ не вызначылася, гаворыць Аляксей Янукевіч: - Для нас сёння галоўным пытаннем з'яўляецца тое, паводле якіх правілаў яны будуць адбывацца. Калі яны будуць адбывацца па тых жа самых правілах, як і апошняя выбарчая кампанія, то бок пад поўным кантролем прэзідэнцкай вертыкалі, то мы не бачым мэтазгоднасці свайго ўдзелу ў сцэнарах, якія проста дапамагаюць легітымацыі Лукашэнкі. Паводле спадара Янукевіча, Фронт таксама адмаўляецца ад удзелу ў вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл праз працэдуру "праймерыза": - Мы нават патэнцыйна не можам дапусціць магчымасці, што Парты БНФ можа падтрымаць у якасці кандыдатаў у прэзідэнты асобаў, якія робяць заявы пра мэтазгоднасць ўвядзення расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі, альбо заклікаюць прызнаць Паўднёвую Асетыю і Абхазію. Безумоўна, я маю на ўвазе лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна. На сённяшні момант ягоная партыя актыўна ўдзельнічае ў працэдуры "праймерыза". Нават патэнцыйна ўваходзячы ў гэтую працэдуру Партыя БНФ мусіць браць на сабе абавязкі падтрымаць таго, хто ў ёй пераможа. І такая нават верагоднасць для нас не дапушчальная. Што тычыцца супрацоўніцтва ў межах Аб'яднаных дэмакратычных сіл, то тут пазіцыя новага кіраўніцтва Фронту больш стрыманая. БНФ застаецца ў кааліцыі, аднак зменшыць сваю актыўнасць ў ёй і нават панізіць узровень прадстаўніцтва. Гэта, паводле Аляксея Янукевіча, дазволіць сканцэнтраваць больш высілкаў на працы з людзьмі і культурніцка-асветніцкай дзейнасці. Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/materyyaly/padzeya_dnya/19089.html
08.09.2009
Дабрачынны абед ад Міколы Чарнавуса
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.09.2009 Дабрачынны абед ад Міколы Чарнавуса Старшыня Баранавіцкага раённага свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў Мікола Чарнавус арганізаваў у верасні чарговы традыцыйны дабрачынны абед для маламаёмасных.На гэты раз ён арганізаваў абед у двары прыватнага дома для 14 чалавек, былых яго падначаленых. Абед з трох блюд – пельменяў, бліноў і кампоту абыйшоўся прадпрымальніку ў 120 тыс. рублёў. Але ў дадзеным выпадку для Чарнавуса галоўнае не грошы, што падцвердзіла ягоная былая падначаленая Таіса Кетко. Галоўнае для іх, як сказала Кетко, сабрацца пасля 20 гадоў разам, калі яны разыйшліся атрымаўшы пенсію.Былыя работнікі ўдзячны Чарнавусу за тое, што сабраў іх за адным сталом на свежым паветры. Надвор'е такое добрае, як і наш Мікалай Дмітравіч,- сказала Кетко. І абед усім спадабаўся. Не кожны дзень пенсіянеры з пенсіяй у 300-320 тысяч могуць дазволіць сабе пельмені. Лекі забіраюць многа грошай, аплата камунальных, а з ежай як прыдзецца,- сумна дзеліцца пенсіянерка набалелым. Яшчэ яна ўспомніла, як ў тыя гады іх кіраўнік Чарнавус не забываў павіншаваь іх з Днямі народзінаў, як арганізоўваў іх сумесны адпачынак. Па словах прыйшоўшых на дабрачынны абед, ён клапаціўся пра сваіх падначаленых не на словах, а на справе. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/19098.html
08.09.2009
Госьць онлайн-канфэрэнцыі – Аляксей Янукевіч
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 08.09.2009 Госьць онлайн-канфэрэнцыі – Аляксей Янукевіч У сераду 9 верасьня а 12-ай гадзіне на вашыя пытаньні адкажа старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукеквіч. Напярэдадні канфэрэнцыі Аляксей Янукевіч сказаў Радыё Свабода: "На апошнім зьезьдзе БНФ у чарговы раз пацьвердзіў, што гэта -- партыя, дзе працавалі і працуюць дэмакратычная мэханізмы, дзе здольныя вырашаць нават самыя вострыя пытаньні праз нармальную працэдуру і дэмакратычным, цывілізаваным шляхам.Я безумоўна вельмі рады, што пераважная большасьць дэлегатаў падтрымалі курс на абнаўленьне партыі, на выхад у грамадзтва і спадзяюся, што гэты выхад наш сапраўды адбудзецца і будзе плённым. А калі казаць пра камэнтары, дык, можа быць, для мяне найбольш важнымі былі камэнтары на тых інфармацыйных рэсурсах, якія, скажам, не надаюць ўвагі шмат дзейнасьці апазыцыі (напрыклад, tut.by), бо гэта менавіта той сыгмэнт беларускага грамадзтва, да якога мы зьбіраемся перад усім зьвяртацца і які мы хочам заваяваць, і там камэнтары, пераважна, пазытыўныя. Факт які сёньня ёсьць - у Фронце новае кіраўніцтва, новая лінія. Фронт кладзецца на курс у шырокае грамадзтва дзеля заваяваньня ягонай падтрымкі, і я спадзяюся, што мы дасягнем посьпеху ў гэтым". Радыё Свабода http://www.svaboda.org/content/article/1816816.html
07.09.2009
Старшынём Партыі БНФ абраны Аляксей Янукевіч
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Старшынём Партыі БНФ абраны Аляксей Янукевіч На з'ездзе Партыі БНФ у суботу быў абраны новы старшыня — 33-гадовы Аляксей Янукевіч. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты, за Баршчэўскага — 144 Намеснікамі Янукевіча абраныя Кастусёў і Лялькоў З'езд Партыі БНФ зацвердзіў намеснікамі старшыні Аляксея Янукевіча прапанаваныя ім кандыдатуры — Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова. Уладзімір Лабковіч які адпачатку ішоў у камандзе Янукевіча, як намеснік, не быў прапанаваны на гэтую пасаду. Пытанне ўдзелу Партыі БНФ у прэзідэнцкіх выбарах вырашыць наступны з'езд З'езд Партыі БНФ вырашыў, што пытанне ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах вырашыць наступны з'езд, які мусіць быць скліканы не пазней за красавік 2010 года. Лявон Баршчэўскі заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Пасля паражэння на выбарах старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны. Дагэтуль, ён заявіў, што ніводных выбараў яшчэ не прайграў. На з'ездзе Партыі БНФ выбіраецца склад Сойма і зацверджваюцца намеснікі старшыні Склад Сойма выбіраецца на з'ездзе Партыі БНФ. Таксама мусяць быць зацверджаныя намеснікі новаабранага старшыні Аляксея Янукевіча. Таксама з'езд абмяркуе ўдзел партыі ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Даведка Еўрарадыё: Аляксей Янукевіч — палітык, эканаміст. 33 гады. У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці "кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю". У Партыі БНФ ужо 13 гадоў. Намеснікам старшыні быў абраны ў 2003 годзе. У кандыдатаў на пасаду старшыні Партыі БНФ — розныя погляды на далейшую партыйную стратэгію У кандыдатаў на пасаду старшыні Партыі БНФ — Лявона Баршчэўскага і Аляксея Янукевіча — розныя погляды на далейшую партыйную стратэгію. Выступаючы перад дэлегатамі з'езда з праграмнай прамовай, дзейны старшыня партыі Лявон Барчшэўскі заявіў, што ў выпадку свайго абрання ён мае намер прапанаваць перабудаваць механізм кіраўніцтва партыяй. "За старшынёй я маю намер пакінуць паўнамоцтвы па кіраванні камісіяй па выбарах прэзідэнта, якая павінна будзе кіраваць выбарчай кампаніяй кандыдата ў прэзідэнты ад партыі, скліканні соймаў, а таксама прадстаўніцкую функцыю ў міжнародных і замежных структурах. 95% працы будучага старшыні партыі, на маю думку, павінна быць накіравана на прасоўванне будучага кандыдата ў прэзідэнты ад партыі", — заявіў Баршчэўскі. Варта адзначыць, што сам Баршчэўскі з'яўляецца найбольш верагодным кандыдатам у прэзідэнты. 20 чэрвеня агульны сход членаў Партыі БНФ падтрымаў яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, аднак канчатковае рашэнне павінен прыняць сённяшні з'езд. У якасці трох намеснікаў старшыні партыі Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры Віктара Івашкевіча (арганізацыйныя пытанні), Вінцука Вячоркі (міжнародны кірунак) і актывіста партыі з Кобрына Аляксандра Меха (рэгіянальная работа). Другі кандыдат на пасаду кіраўніка Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні, заявіў, што партыя ў першую чаргу павінна быць больш моцнай, папулярнай і прывабнай для людзей. "Я з'яўляюся рэальным, а не тэхнічным кандыдатам на пасаду старшыні Партыі БНФ і не буду абмяжоўваць свае функцыі як тэхнічны кіраўнік партыі. Я перакананы, што партыя павінна стаць рэальнай сілай, якая зможа ў будучыні змагацца за ўладу і прыйсці да ўлады. Мы не павінны плесціся ў хвасце розных ініцыятыў, дзе Партыя БНФ была б на другіх ролях", — заявіў Янукевіч. Ён перакананы, што ўнутрыпартыйная барацьба з чысціню радоў павінна быць завершана як мага хутчэй. "І, адпаведна, камісія па партыйнай дысцыпліне, створаная ў партыі з падачы цяперашняга кіраўніцтва, павінна спыніць сваю дзейнасць. Хопіць адмяжоўвацца ад нашых членаў і ствараць з сяброў ворагаў", — сказаў Янукевіч. На з'ездзе Партыі БНФ прайшло галасаванне па кандыдатурах на пасаду старшыні. Дэлегаты мусяць выбраць новага партыйнага кіраўніка — дзейнага старшыню Лявона Баршчэўскага альбо Аляксея Янукевіча. Чакаецца абвяшчэнне вынікаў. Баршчэўскі і Янукевіч прапанавалі кандыдатуры намеснікаў Прэтэндэнт на пасаду старшыні Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры трох намеснікаў: Віктара Івашкевіча, Вінцука Вячоркі і Аляксандра Меха. Аляксей Янукевіч прапанаваў наступныя кандыдатуры намеснікаў — Рыгора Кастусёва і Ігара Лялькова. Івашкевіч адмовіўся і прапанаваў на старшыню Баршчэўскага Пасля заканчэння спрэчак пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ. Віктар Івашкевіч адзін з дваіх прэтэндэнтаў, нечакана адмовіўся ад далейшай барацьбы і прапанаваў кандыдатуру дзейнага старшыні Лявона Баршчэўскага. Уладзімір Лабковіч прапанаваў кандыдатуру Аляксея Янукевіча. Івашкевіч саступіў права змагацца за пасаду старшыні Баршчэўскаму На з'ездзе прайшлі выступы па справаздачных дакладах старшыні партыі і яго намеснікаў, аднак выступоўцы пераважна агітавалі за пэўны накірунак далейшага развіцця партыі. Чакаецца, што пасля заканчэння спрэчак пачнецца вылучэнне кандыдатаў З'езд Партыі БНФ выбярэ кіраўніцтва, а пасля абмяркуе ўдзел у выбарах На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, прайшла дыскусія па змесце павесткі дня. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі прапанаваў спачатку вызначыцца, ці будзе фронт вылучаць свайго кандыдата ў прэзідэнты краіны. Калі будзе станоўчае рашэнне, вызначыць і кандыдата (ці кандыдатаў). Усе астатнія пытанні, як выбары кіраўніцтва Партыі БНФ, Баршчэўскі прапанаваў вырашыць толькі пасля гэтага, матывуючы тым, што інакш можа не быць кворуму (пасля выбару кіраўніцтва частка дэлегатаў сыйдзе). Супраць выступіў сябра Сойму Ігар Лялькоў, які падкрэсліў, што з'езд — справаздачна-выбарны і ўсе іншыя пытанні — другасныя і мусяць разглядацца па чарзе пасля вырашэння галоўнага — выбару новага кіраўніцтва партыі. У выніку, прайшло галасаванне. Большасць дэлегатаў падтрымалі прапанову Лялькова (164 — "за", 127 — "супраць"). Лявон Баршчэўскі атрымаў яшчэ адну тактычную паразу на сённяшнім з'ездзе. Алесь Міхалевіч заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі З'езд Партыі БНФ быў нечакана "часова прыпынены" і старшыня Лявон Баршчэўскі аб'явіў, што "часова распачынаецца" з'езд грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне". Адразу ж слова атрымаў Алесь Міхалевіч, які раней быў выключаны з партыі пры актыўным удзеле Лявона Баршчэўскага. Міхалевіч, які пасля мінулага з'езда паўгады быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, даў справаздачу пра сваю дзейнасць. У сваім выступе ён раскрытыкаваў Баршэўскага. А ў канцы выступа заявіў, што збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Пасля выступу Алеся Міхалевіча зноў аднавіў працу з'езд Партыі БНФ. Варта адзначыць, што ў пачатку з'езда Партыі БНФ з прапановай даць слова Міхалевічу выступіў Юрась Губарэвіч, але Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч з гэтым не пагадзіліся. Аднак прыхільнікам Міхалевіча ўдалося дамагчыся яго выступу праз "часовае" правядзенне з'езда грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне" (усе дэлегаты маюць два мандаты для ўдзелу ў абодвух з'ездах). Павел Севярынец не выключае, што будзе створаны "нацыянальны" АДС Адзін лідэраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец не выключае, што пасля з'езда Партыі БНФ можа быць створаны новы АДС з дадаткам у назве — "нацыянальны". На яго думку, найперш у гэтае аб'яднанне дэмакратычных сілаў маглі б увайсці Партыя БНФ, БХД і Рух "За Свабоду". На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, было зачытанае вітальнае слова былога палітвязня Аляксандра Казуліна, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па сямейных абставінах. З вітальнымі словамі выступілі госці з'езда Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Леў Марголін, Аляксандр Ярашук і Аляксандр Мілінкевіч. Усе вітанні былі караценькімі, даўжэй выступаў лідэр руху "За Свабоду". Аляксандр Мілінкевіч найперш адказаў, чаму яго рух скептычна ставіцца да працэдуры абрання адзінага кандыдата ад АДС на прэзідэнцкія выбары. Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, ён задаў пытанне, адзначыўшы, што адказаўшы на яго, прысутныя зразумеюць і пазіцыю руху "За Свабоду". Мілінкевіч: Калі раптам АДС сваёй працэдурай абярэ кандыдата, які будзе за тое, каб Беларусь аб'яднаць з Расіяй, за тое, каб у нас увесці расійскі рубель і г.д., ці можам мы гарантаваць, што падтрымаем гэтага кандыдата? Вядома, не можам, не мы, ні БНФ. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ У сталічным Палацы культуры Трактарнага завода ў суботу праходзіць з'езд Партыі БНФ, на якім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва. На пачатку мерапрыемства дэлегатам з'езда быў паказаны відэазапіс выступлення народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які перадаў прывітанні і прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ. Дзядзька Рыгор не змог асабіста прысутнічаць на з'ездзе па стане здароўя. Адзначым, што Рыгор Барадулін быў сябрам 1-га Сойма БНФ. Новы старшыня Партыі БНФ будзе абраны праз некалькі гадзінаў 5 верасня ў Палацы культуры МТЗ праходзіць XI з'езд Партыі БНФ. Нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў, абіраць новага старшыню партыі ў Мінск завіталі каля 350 дэлегатаў з усёй Беларусі. Нагадаем, цяперашні лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў пра тое, што не будзе балатавацца на наступны тэрмін. За вакантную пасаду канкуруюць намеснікі сп Баршчэўскага – Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч. Аляксей Янукевіч у сваёй праграме робіць акцэнт на перамены, што дазволяць партыі дасягнуць еднасці і самастойнасці. Віктар Івашкевіч жа канцэнтруецца на вылучэнні і прасоўванні "фронтаўскага" кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2011 года. Газета "Наша Ніва" мяркуе, што не выключанае і вылучэнне 3-га кандыдата — Вінцука Вячоркі. Але пакуль ён пра гэта не заяўляў. Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/963/reports/37895/
07.09.2009
Янукевіч: неўзабаве пачнем перамовы па стварэнні нацыянальнай кааліцыі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Янукевіч: неўзабаве пачнем перамовы па стварэнні нацыянальнай кааліцыі Да пачатку сваёй першай у якасці старшыні Партыі БНФ прэс-канферэнцыі Аляксей Янукевіч даў эксклюзіўнае інтэрв'ю Еўрарадыё Еўрарадыё: "Пра што вы перш за ўсё хацелі б распавесці журналістам і з якімі словамі звярнуцца да сваіх аднапартыйцаў?" Аляксей Янукевіч: "Першы тэзіс, які мы сёння хочам данесці і да людзей, і да журналістаў — што БНФ заўсёды гаварыў людзям праўду і збіраемся гэтага трымацца. Мы збіраемся быць максімальна шчырымі з людзмі. Мы мусім прызнаваць тыя памылкі, якія Партыя рабіла ў апошнія гады. Прызнаваць, што наш уплыў на сённяшнюю палітычную сітуацыю не вельмі істотны, але ў нашых планах памяняць гэтую сітуацыю. Партыя БНФ перадусім застаецца партыяй каштоўнасцяў і нацыянальных інтарэсаў, якія б ярлыкі нам апошнім часам не спрабавалі навязаць. Што ў нас пераважыла нейкая прагматычная лінія. Безумоўна, пераважыла лінія, скіраваная на дасягненне вынікаў, але сутнасць Фронту не змяняецца. Асноўныя накірункі, па якіх мы плануем праводзіць працу — гэта зварот да людзей з сацыяльна-эканамічнымі тэмамі, давядзенне нашага бачанне, як гэтыя праблемы можна вырашаць. І іншыя пытанні, звязаныя з нацыянальнымі інтарэсамі". Еўрарадыё: "Як вы ставіцеся да слоў Вінцука Вячоркі пра тое, што з прыходам новага кіраўніцтва адбыўся "рэйдэрскі захоп" БНФ? Аляксей Янукевіч: "Я лічу, што гэтыя словы былі сказаны не пад уздзеяннем розума, а пад уздзеяннем эмоцый. Шкада, што такія словы былі сказаны — яны гучаць як абраза для дэлегатаў з'езду, для усіх сябраў партыі. Спадзяюся, што эмацыйная хваля сыйдзе і такіх заяваў больш не будзе". Еўрарадыё: "БНФ будзе выходзіць з сённяшняга АДС?" Аляксей Янукевіч: "Выходзіць ці не выходзіць з АДС — гэта тэхнічнае пытанне для нас. Для таго, каб будаваць уласныя планы і канцэнтравацца на партыйнай дзейнасці, не патрабуецца выхад з АДС. Але на сённяшні момант, на нашу думку, сама ідэя АДС моцна дэградуе і таму мы ў значнай ступені зменшым наш удзел у планаванні супольных дзеянняў у межах АДС. Перадусім нам трэба ствараць уласныя планы і дзейнічаць па іх". Еўрарадыё: "У размове з Еўрарадыё сустаршыня БХД Павел Севярынец сказаў, што ў бліжэйшы час магчыма стварэнне Аб'яднаных нацыянальных дэмакратычных сілаў. Найперш туды ўвойдуць БНФ, БХД і рух "За свабоду!". Сапраўды плануецца такая кааліцыя? Аляксей Янукевіч: "Я лічу сам прынцып ідэі планавання супольнай дзейнасці і стратэгіі ўсіх нацыянальна-патрыятычных дэмакратычных сілаў — гэта правільны накірунак. Мы ў бліжэйшы час пачнем перамовы па стварэнні такого блока". Еўрарадыё: "Агучце стаўленне новага кіраўніцтва БНФ да будучай прэзідэнцкай кампаніі і свае прэзідэнцкія амбіцыі?" Аляксей Янукевіч: "Па тых правілах, па якіх адбываліся апошнія прэзідэнцкія кампаніі, удзельнічаць у гэтых выбарах не мае сэнсу. З'езд даручыў новаму кіраўніцтву распачаць кампанію за змены ў Выбарчы кодэкс і практыку яго прымянення. Перадусім — удзелу нашых прадстаўнікоў у выбарчах камісіях і далучанасці да падліку галасоў. Невялікі, але шанец, каб гэтага дамагчыся, ёсць. Што тычыцца маіх амбіцый, то праз паўтары гады 35 гадоў мне не будзе, таму гэта на будучую перспектыву". Еўрарадыё: "Ці будзеце вы ініцыяваць працэдуру вяртання ў партыю вашага сябра Алеся Міхалевіча?" Аляксей Янукевіч: "Сам ініцыяваць не буду. Калі будзе такая ініцыятыва зыходзіць ад Алеся, то я гатовы яе падтрымаць". Еўрарадыё: "Які партыйны лёс чакае вашых супернікаў на выбарах старшыні Партыі БНФ Івашкевіча і Вячорку?" Аляксей Янукевіч: "Я спадзяюся, што яны далучацца да выканання нашага супольнага плана ў якасці кіраўнікоў камісій, кіраўнікоў пэўных накірункаў дзейнасці. Яны маюць вялікі досвед працы і кантакты. Я буду рабіць усё, каб яны далучыліся да працы". Еўрарадыё: "Пэўныя палітолагі ўжо выказалі меркаванне, што новае кіраўніцтва БНФ будзе весці пагаджальніцкую палітыку з уладамі"… Аляксей Янукевіч: "Гэта лухта! Мы будзем скіроўваць сваю палітыку на тое, каб як мага хутчэй, маючы падтрымку людзей, памяняць існуючую ўладу". Еўрарадыё: "У папярэдняга кіраўніцтва было шмат нараканняў на тое, што пэўныя людзі з кіраўніцтва партыі актыўна ўдзельнічаць у працы, да прыкладу, руха "За Свабоду!". Новы намеснік старшыні Ігар Лялькоў таксама адзначыўся актыўнай працаў у кампаніі "Будзьма!" Як вы ставіцеся да такой працы "на лева"?" Аляксей Янукевіч: "Калі людзі паймаюцца дзейнасці палітычнай, грамадскай па-за партыяй, то гэта праблема не гэтых людзей, а кіраўніцтва. Проста трэба больш людзей працай, якая будзе іх натхняць. Спадзяюся, мы гэта зробім". Еўрарадыё: "Сёння ў вас два намесніка — Лялькоў і Кастусёў. Яшчэ будуць?" Аляксей Янукевіч: "Мы не можам іншых намеснікаў дабіраць — гэта толькі з'езд робіць. Два намесніка, якія абраныя — цягам 2 гадоў будуць толькі яны". Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/965/reports/37932/
07.09.2009
Новы старшыня Партыі БНФ - Аляксей Янукевіч
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Новы старшыня Партыі БНФ - Аляксей Янукевіч Новым старшынём Партыі БНФ абраны Аляксей Янукевіч. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты з'езду. Яго супернік, дзейсны старшыня Лявон Баршчэўскі набраў 144 галасы. Галоўнае адрознінне пазіцый кандыдатаў тычыцца стаўлення да ўдзелу БНФ у будучых прэзідэнцкіх выбарах, а таксама ўдзел партыі ў АДС. Спадар Баршчэўскі прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ. Тады б галоўная задача партыі была - ўдзел у выбарах, а Аляксей Янукевіч прапанаваў амаладзіць кіраўніцтва партыі і скіраваць сілы на працу з людзьмі.Палітык не выключае, што на выбарах партыя можа падтрымаць і іншага кандыдата ад імя БНФ. Янукевіч выказаўся таксама за выхад партыі з АДС і стварэнне кааліцыі нацыянальна арыентаваных сілаў. У выніку, для дэлегатаў больш аргументаванай пазіцыяй падалася пазіцыя Янукевіча і як вынік яго перамога. Кастусь Ванцяцкі, Радыё Рацыя, Менск. Аляксей Янукевіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 года ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1997), спецыялізацыя – кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю; вучыўся ў аспірантуры БДЭУ (2003-2004). Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства "Аркадзія" (2004-2005). Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намеснік старшыні Партыі БНФ (з 2003). Быў дэлегатам устаноўчага сойму "Маладога фронту" (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намеснікам старшыні (1999-2000). Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Пад час прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС, біяграфія паводле "Радыё Свабода" Фота: "Радыё Свабода" Хроніка працы XII - га з'езду Партыі БНФ і Грамадскага аб'яднання " БНФ- Адраджэнне": Аляксандр Мілінкевіч заклікаў сябраў Беларускага народнага фронту не падтрымліваць ідэю аб'яднаных дэмакратычных сілаў па выбары адзінага кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2011 году – старшыня Руху "За свабоду" задаў рытарычнае пытанне, што ж рабіць сябрам фронту, калі такім кандыдатам будзе абраны прарасейскі палітык, які ужо цяпер падтрымаў Расійскую агрэсію у Грузіі. - Перш за усё мы павінныя гуртавацца вакол пэўнай ідэі. Для нас гэта ідэя – гэта нацыянальная ідэя, таму і разглядаць асобы кандыдатаў у прэзідэнцтва мы з вамі мусім менавіта праз яе прызму, праз прызму таго, што для нас з'яўляецца сапраўднымі каштоўнасцямі, - адзначыў палітык. Напачатку з'езду ў інтэрв'ю Рацыі Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што не будзе публічна выказвацца на карысць каго-небудзь з кандыдатаў на пасаду старшыні фронту. Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Менск. Лявон Баршчэўскі заяўляе, што гатовы да абрання сябе сёння ў якасці кандыдата ад партыі на прэзідэнцкія выбары 2011 года. - Павінен засведчыць, што нашая арганізацыя моцная і што яна самастойная - гэта галоўнае. Я думаю, што настрой адпаведны і з'езд і павінен гэта засведчыць. Я заўсёды гатовы, канечне, але як вырашыць з'езд - так і будзе. Не важна каго. Я лучу, што павінен быць партыйны кандыдат. Лявон Баршчэўскі таксама адзначыў, што сёння па пасадзе старшыні фронту будзе падтрымліваць свайго цяперашнега намесніка Віктара Івашкечіва. Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Менск. Здымачная група беларускага тэлебачання не змагла патрапіць на з'езд Партыі БНФ – паводле рашэння Управы фронту, што было прынятае напярэдадні партыйнага форуму, ахова не дапусціла ў залю карэспандэнтаў, якія ужо не раз вызначаліся сваімі непраўдзівымі сюжэтамі. Перад пачаткам з'езду супрацоўнікі каналу ўвайшлі ў будынак, дзе праходзіць мерапрыемства і паспрабавалі здымаць тое, што адбываецца. Пасля гэтага адразу да іх падышлі партыйныя ахоўнікі і прымусілі пакінуць будынак па колькі яны не маюць акрэдытацыю на мерапрыемства. - Управай было вырашана не акрэдытоўваць электронныя СМІ, дзяржаўныя. Для таго, каб не дапусціць правакацыяў, адмысловых сюжэтаў. Як растлумачыла Рацыі прэс-сакратар Партыі БНФ Кацярына Маркоўкая, карэспандэнты першага тэлеканала нават не паспрабавалі атрымаць гэтую акрэдытацыю. Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/padzeya_dnya/19007.html
07.09.2009
Янукевіч: «Нічога страшнага не адбываецца, партыю не зьбіраюцца прадаваць»
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Янукевіч: «Нічога страшнага не адбываецца, партыю не зьбіраюцца прадаваць» Першае інтэрвію на пасадзе старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч даў «Радыё Свабода». - Што вы адчуваеце ў гэты момант, адразу пасьля перамогі – радасьць, хваляваньне, пачуцьцё адказнасьці? - Пачуцьцё адказнасьці самае моцнае. Таксама ёсьць шкадаваньне ад таго, што шмат якія прадстаўнікі нашай фронтаўскай эліты, больш сталага пакалення адмовіліся вылучацца ў Сойм. Не скажу, што гэта мяне бянтэжыць, але гэта сумны для мяне факт і зараз я думаю, як можна гэтых людзей прыцягнуць да актыўнай партыйнай дзейнасьці ў будучыні. Я спадзяюся, калі яны пабачаць, што нічога страшнага з партыяй не адбываецца, нікому партыю не зьбіраюцца прадаваць (на жаль, шмат якіх непраўдзівых стэрэатыпаў было запушчана) – то гэтая першая эмацыйная хваля сыдзе і яны далучацца да працы. Можа, не з усімі атрымаецца наладзіць зноў добрыя працоўныя стасункі, але я буду прыкладаць да гэтага ўсе намаганьні, буду асабіста зь імі размаўляць. Буду прапаноўваць некаторым зь іх узначаліць камісіі Фронту. Спадзяюся, што праз некалькі месяцаў іхнія нэгатыўныя эмоцыі саступяць месца адказнасьці і партыйнаму патрыятызму. Але, безумоўна, ёсьць і задавальненьне тым, што большасьць дэлегатаў абрала новы курс, абрала шлях наперад. І людзі, якія мяне падтрымалі, я спадзяюся, далучацца да вырашэньня новых задач партыі. - Якімі будуць вашы першыя крокі на пасадзе старшыні? - У панядзелак зьбярэм кіраўніцтва партыі з удзелам рэгіянальных кіраўнікоў. У найбліжэйшы час мы павінны заняцца кампаніяй дзеля зьменаў у заканадаўства аб выбарах, а таксама зьвярнуцца да грамадзтва з нацыяльна-эканамічнымі праблемамі. - Вы ўжо казалі пра міты і стэрэатыпы, але яны гучаць нават з вуснаў дэлегатаў зьезду тут, у кулюарах. Што вы адкажаце тым, хто сьцьвярджае, што БНФ ляжа пад рух Мілінкевіча «За свабоду»? - Ведаеце, я нават не лічу, што пасьля зьезду трэба нешта казаць такім людзям. Я думаю, што справамі ў вельмі хуткім часе мы здолеем прадэманстраваць, што партыя, наадварот, будзе выходзіць з ценю іншых палітычных сілаў і набываць сваё ясна выразнае аблічча. Я думаю, мае справы адкажуць гэтым людзям. - Вы ўжо 6 гадоў былі намесьнікам Старшыні партыі БНФ, але па-за рамкамі БНФ вы зусім мала вядомы як палітык. Вы таксама менш вядомыя ,чым кіраўнікі іншых апазыцыйных партыяў. Што вы будзеце рабіць, каб выходзіць на агульнанацыянальны ўзровень? - Я лічу гэта вялікім плюсам. Бо старое пакаленьне ў дэмакратычных партыях жорстка асацыявалася з назвамі сваіх партыяў, з пэўнымі стэрэатыпамі. Я пакуль першы прадстаўнік маладога пакаленьня беларускіх палітыкаў, які ўзначаліў партыю, мяркую, гэта наперадзе ў іншых партыях. Гэта ёсьць моцным маім плюсам, каб здабыць прыхільнасьць у грамадзтве. Гэта, з аднаго боку, прыцягне ўвагу людзей, а зь іншага – пэўныя стэрэатыпы, якія замацаваліся за апазыцыйнымі лідэрамі за шмат гадоў, яны не распаўсюджваюцца на менш вядомых асобаў, такія як я. І гэта дае магчымасьць пазыцыянаваць сябе ў шырокім грамадзтве «з чыстага ліста», што заўсёды прасьцей, чым ламаць і мяняць нейкія стэрэатыпы. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/9/7/21728/
07.09.2009
Палітыкі пра абраньне Янукевіча: «Час пакажа»
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Палітыкі пра абраньне Янукевіча: «Час пакажа» Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякіні, Станіслаў Шушкевіч і Павал Севярынец камэнтуюць абраньне Аляксея Янукевіча на пасаду старшыні партыі БНФ. У каментары для «Радыё Свабода» старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў, што «новая мятла па-новаму мяце». «Усё вырашаюць дэмакратычныя працэдуры. Калі большасьць дэлегатаў вырашылі, што гэта так, то ўсе астатнія павінны паважаць абраных праз дэмакратычную працэдуру. Баршчэўскі – гэта яснасьць, зразумеласьць, прагназуемасьць. У гэтым быў пэўны камфорт для мяне асабіста. Зараз я проста ня ведаю куды – направа, налева, наперад ці назад - будзе рухацца Аляксей і яго каманда. Трэба будзе сустракацца, праводзіць перамовы. Высьвятляць, якія іх пляны і што будзе далей». Як паўплывае на дзейнасьць АДС абраньне старшынём Партыі БНФ Аляксея Янукевіча? Лідэр ПКБ Сяргей Калякін сказаў: «Паглядзім, як гэта будзе. Абраньне кіраўніцтва арганізацыі – справа самой арганізацыі. Я добра ведаю Аляксея Янукевіча, мы разам узаемадзейнічалі. У мяне няма да яго ніякай прадузятасьці. Як яны будуць далей ўзаемадзейнічаць з АДС - гэта справа Фронта. Пажывём, пабачым. У любой арганізацыі ёсьць барацьба за лідэрства, унутраныя супярэчнасьці. І тое, што адбылася зьмена кіраўніцтва – гэта ўнутраная справа БНФ. Для нас нічога не памянялася. Мы працавалі не з пэрсаналіямі, мы працягваем працаваць з БНФ у рамках АДС, добра разумеючы, што ў нас ёсьць многа супярэчнасьцяў і адна агульная справа – вяртаньне Беларусі на шлях дэмакратыі». Камэнтуючы зьмены ў кіраўніцтве Партыі БНФ, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначыў: «Янукевіч – станоўчая постаць, але яму яшчэ доўга ўздымацца да ўзроўню Баршчэўскага. Але ён мне падабаецца, гэта прыстойны малады чалавек». Адносна таго, ці прывядзе гэта да зьменаў у супрацы з АДС, Станіслаў Шушкевіч сказаў, што тут «пара ўжо каб прывяло». «Я ніколі не хаджу на мерапрыемствы АДС, бо яна пагразла ў ляпідарнай творчасьці, якая ніякай карысьці не прыносіць», - адзначыў палітык. Камэнтуючы абраньне новага кіраўніцтва Партыі БНФ, лідэр БХД Павал Севярынец сказаў: «Аляксей Янукевіч, Уладзімэр Лабковіч – гэта маладафронтаўцы. Зь імі мы калісьці марылі, якім магутным мы зробім БНФ, якія зьмены патрэбны ў самім БНФ, каб ён мог зьмяніць Беларусь. Я шчыра рады за хлопцаў і віншую зь перамогай. БХД разам з абноўленым БНФ будуць наймацнейшымі хаўрусьнікамі, каб вярнуць лідэрства нацыянальнаму руху. З гэтага моманту пачнецца вяртаньне лідэрства нацыянальнаму руху Беларусі, якое калісьці было страчана», - сказаў Севярынец. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/9/6/21722/
07.09.2009
Лявон Баршчэўскі: «Гэта сыход у абоз»
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Лявон Баршчэўскі: «Гэта сыход у абоз» Былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пракамэнтаваў «Радыё Свабода» абраньне Аляксея Янукевіча старшынём Партыі БНФ. - Я рэаліст. Наступная прэзыдэнцкая кампанія пройдзе фактычна бяз удзелу БНФ. Гэта ў абозе іншага кандыдата будзе лічыцца Партыя БНФ. Гэта шкада, бо ёсьць шанец у 2010-2011 гадах. З другога боку, авантурныя заявы пра тое, што трэба разбураць АДС – гэта аслабляе і рэальна аслабіць магчымасьці супольнага змаганьня за паляпшэньне выбарчага заканадаўства. Бо ніводная партыя паасобку ня можа выставіць тых патрабаваньняў, якія будуць успрымацца беларускай уладай і тымі заходнімі структурамі, якія ціснуць на гэта. Рэальнае аслабленьне гэтага змаганьня за лепшыя ўмовы выбараў. Каму гэта выгодна, можна толькі здагадвацца. Але гэта ўсё не выгодна Беларусі. - Для Вас было нечаканым тое, што перамог Янукевіч? - Рашэньне пра балятаваньне старшынём я прыняў у апошнюю хвіліну. І я ня мог пралічваць: чакана ці нечакана. Калі я ўбачыў, што пытаньне з прэзыдэнцтвам сёньня ня будзе вырашана, то ў мяне не заставалася іншага выйсьця, акрамя як паспрабаваць сёньня заняць пазыцыю старшыні і вырашыць гэта пытаньне хаця б у бліжэйшай будучыні. Але колькасьць галасоў супраць партыйнай працы па кандыдату аказалася значна большай, чым гэта было дапушчальна, каб сапраўды сур'ёзна разьлічваць на ўваход у прэзыдэнцкую кампанію. - Многія зьвязваюць абраньне А.Янукевіча з абнаўленьнем у партыі. Якім яно можа быць? - Я дастаткова добра ведаю асоб, якія гавораць лёзунг абнаўленьня. Гэта будзе не абнаўленьне. Гэта сыход у абоз іншых палітычных сілаў. - Ці ўдалося пераадолець раскол у Партыі БНФ? - Партыя БНФ нікуды не дзенецца. Яна ёсьць і будзе. У ёй заўсёды будзе здаровая плынь, якая зможа забясьпечыць выхад з гэтага абозу. Для гэтага спатрэбіцца час. Каманда, якая прыйшла, да таго як наступіць чарговы зьезд не дапусьціць сваёй замены. Але праз два гады больш спрактываная, падрыхтаваная партыйная моладзь будзе больш рашуча ў партыйны справы ангажавацца. І такія асобы, як Аляксандар Мех, вельмі таленавіты, змогуць сябе праявіць. Я думаю, што партыя вернецца на рэйкі, на якія яе паставіла гісторыя. - Ці можна гэта параўнаць з той сытуацыяй, калі на зьмену З.Пазьняку прыйшоў больш малады В.Вячорка... - Чыньнік супрацьпастаўленьня паводле ўзросту псыхалягічна прысутнічае, але не думаю, што ён быў вырашальны. Вырашальны чыньнік у тым, што былі мабілізаваныя пазапартыйныя рэсурсы, каб уплываць на фармат правядзеньня перадвыбарчых сходаў, асабліва ў Берасьцейскай вобласьці, дзе тэрмінова ў ліпені ўступалі ў партыю групы людзей, каб правесьці сходы і абраць патрэбных дэлегатаў на зьезд. Мы такой маніпуляцыяй не займаліся. Статут дазваляе так рабіць. Але гэтыя асобы пасьля зьезду забудуцца, ў якой партыі яны былі і ніякай партыйнай працы рабіць ня будуць. - Вашыя пляны далей у партыі? - Да наступнага зьезду я нічога рабіць ня буду. Я буду кантактаваць зь людзьмі, у якіх я веру. І буду дапамагаць кіраўніку гарадзкой арганізацыі Віктару Івашкевічу. Буду ў яго памочнікам і дарадцам. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/9/6/21718/
07.09.2009
БНФ паніжае статус прадстаўніцтва ў АДС
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 БНФ паніжае статус прадстаўніцтва ў АДС Партыя таксама не падтрымае працэдуры абраньня адзінага патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта ад АДС. "Выхад з АДС не зьяўляецца пунктам нашай праграмы. Выхад, нявыхад — гэта ўсё залішнія крокі. (…) Партыя БНФ панізіць сваё прадстаўніцтва ў кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў, не падтрымае працэдуры абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары", — заявіў новаабраны старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч на прэсавай канфэрэнцыі па выніках зьезду, які адбыўся ў суботу 6 жніўня. "БНФ ня бачыць магчымасьці супольных дзеяньняў зь некаторымі суб'ектамі ў АДС. Кампанія ў справе зьмены выбарчага заканадаўства — у гэтай сфэры можна працаваць разам. Але хто ня мае нацыянальнай скіраванасьці, працаваць з такімі суб'ектамі ня мае сэнсу", — зазначыў кіраўнік БНФ. Янукевіч шкадуе, што некаторыя чальцы партыі ўзялі самаадвод і не ўвайшлі ў склад новага сойму: "Гэты крок выклікае шкадаваньне. Але важна, каб гэтыя людзі засталіся ў актыўнай партыйнай дзейнасьці". У прэсавай канфэрэнцыі таксама ўдзельнічаюць новаабраныя намесьнікі Янукевіча — Ігар Лялькоў і Рыгор Кастусёў. Алесь Дашчынскі, радыё "Свабода". http://www.svaboda.org/content/article/1816338.html
07.09.2009
Калі ласка, у Беларускі дэпутацкі клуб!
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Калі ласка, у Беларускі дэпутацкі клуб! "Народная Воля" паведамляла, што група дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў прапанавала стварыць Беларускі дэпутацкі клуб. На другім пасяджэнні экс-абраннікі прынялі спецыяльную дэкларацыю. Вось яе тэкст: "Мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь розных скліканняў, якія спрыялі ўсталяванню Беларусі як суверэннай незалежнай краіны, прызнанай ва ўсім свеце, — маем пэўны досвед у дзяржаўным будаўніцтве, з'яўляемся прыхільнікамі дэмакратычнага ладу і перакананы, што грамадзяне Беларусі павінны стаць сапраўднымі гаспадарамі сваёй краіны і абіраць уладу на справядлівых выбарах; — усведамляем, што адрыў улады ад грамадства, знявага чалавечай годнасці і маралі, скажэнне гістарычнай праўды вядзе наш народ да змарнавання лепшых рыс беларускасці, знішчэння беларускай мовы, здабыткаў культуры, што пагражае незалежнасці краіны і лёсу нацыі; — лічым адзіным шляхам да ўстойлівага дабрабыту і заможнага жыцця ўсіх жыхароў Беларусі еўрапейскі накірунак да свабоды, дэмакратыі, забеспячэння правоў чалавека. Каб спрыяць незалежнасці Беларусі, аднаўленню парламентарызму, усталяванню эфектыўнага мясцовага самакіравання, а таксама захаванню гістарычных здабыткаў і развіццю культуры, вырашаем: стварыць Беларускі дэпутацкі клуб (БДК); абраць аргкамітэт з мэтай распрацоўкі Рэгламенту дзейнасці БДК; прапанаваць далучыцца да сяброўства ў клубе дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і РБ, якія падтрымліваюць гэтую Дэкларацыю; запрасіць да сяброўства ў БДК вядомых грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры". Кантактная сувязь з ініцыятарамі стварэння Беларускага дэпутацкага клуба: электроная пошта bdklub@tut.by; звычайная пошта: Мінск, 220035, п/с 181; тэлефон +375-29-339-66-86 (часова). Народная воля. http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=16022
07.09.2009
Час дзейнічаць. Смела і рашуча!
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Час дзейнічаць. Смела і рашуча! Эканамічны крызіс высветліў галоўныя праблемы нашай гаспадаркі. Гэта адсутнасць свабоды прадпрымальніцкай дзейнасці і састарэласць асноўных фондаў прамысловасці. Беларускія заводы спажываюць на адзінку вырабленай прадукцыі ўдвая болей энергіі, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Як толькі спынілася ранейшая энергетычная датацыя ды знізіліся сусветныя цэны, беларускія тавары ўмомант сталі неканкурэнтаздольнымі. У гандлёвым балансе з'явілася дзірка ў 600 млн — 1 млрд долараў у месяц (нагэтулькі кошт імпарту перавышае кошт экспарту). Лукашэнка і К° пачалі набіраць крэдыты і ўжо напазычалі больш за 18 млрд долараў. З кожным месяцам браць крэдыты ўсё больш складана, і ўлады перакладаюць цяжар на плечы простых людзей. Бюджэтнікам скарацілі заробкі, на прадпрыемствах скарачаюць працоўны тыдзень (чым таксама зніжаюць заробкі), няспынна растуць цэны. Але эканомія бюджэтных сродкаў не вырашае галоўнага пытання — павелічэння канкурэнтаздольнасці тавараў, перавышэння экспарту над імпартам і паступовага выхаду з крэдытнай ямы, у якую загнаў Беларусь сённяшні рэжым. Пытанне можа вырашыць толькі масавы прыход заходніх інвестараў, якія ўкладуць грошы ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў і забяспечаць збыт беларускіх тавараў як ужо сваіх. Каб заходнія інвестары прыйшлі ў Беларусь, неабходны шэраг перадумоваў. 1. Ільготныя ўмовы дзеля ўсяго айчыннага бізнесу, а не толькі для заходніх інвестараў (бо заходнікі добра разумеюць, што спецыяльныя прывілеі ўлады могуць гэтаксама забраць, як і даць). 2. Празрыстая прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў з удзелам заходніх інвестараў і пад кантролем Міжнароднага валютнага фонду (бо Лукашэнкавым абяцанням няма веры). 3. Гарантыі ўрадаў сваіх краін аб бяспецы інвестыцый у Беларусь ад пагрозы валюнтарысцкіх рашэнняў уладаў Беларусі. Тут мы выходзім на ключавую праблему. Улады Еўрасаюза і ЗША дадуць такія гарантыі толькі пасля свабодных і празрыстых выбараў прэзідэнта і парламенту Беларусі. Кіраўніцтва Партыі БНФ прапануе простую і ясную для ўспрыняцця шараговымі выбаршчыкамі праграму выйсця з крызісу. 1. Правесці выбары прэзідэнта і парламента Беларусі так, каб іх прызналі свабоднымі і празрыстымі Еўрасаюза і ЗША. 2. Для спрыяння занятасці знізіць падаткі з прадпрыемстваў да 20%; адмяніць падаткі з новаўтвораных прадпрыемстваў на два гады пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў. 3. Пад кантролем новаабранага парламента і пры ўдзеле МВФ распачаць шырокамаштабную прыватызацыю беларускіх прадпрыемстваў з удзелам заходніх інвестараў. 4. Дамагчыся ад ЗША і Еўрасаюза пазітыўнай ацэнкі беларускага інвестыцыйнага клімату. 5. За кошт грошай ад прыватызацыі трымаць курс беларускага рубля, забяспечваць сацыяльную абарону ўсім жыхарам Беларусі. 6. За кошт перавышэння экспарту над імпартам паступова павышаць заробкі і пенсіі. Іх рост забяспечыць даход масе дробных прадпрымальнікаў. Галоўнае — дамагчыся свабодных і празрыстых выбараў. Перамога дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах ва ўмовах жорсткай барацьбы Лукашэнкі за ўладу дасць магчымасць правесці і парламенцкія выбары, прызнаныя Еўрасаюзам і ЗША. Ці можа Партыя БНФ дзеля дасягнення гэтых мэтаў зрабіць стаўку на Аляксандра Мілінкевіча? Я адказваю: — Не. Бо Мілінкевіч і яго акружэнне сталі на шлях прыстасаванства да рэжыму і супрацоўніцтва з ім. Лідэры руху "За свабоду" заяўляюць, што перамагчы Лукашэнку немагчыма, трэба паступова яго ўцягваць у еўрапейскія праграмы супрацоўніцтва, што ў сваю чаргу, маўляў, гадоў праз 20 прывядзе да трансфармацыі "апошняй дыктатуры Еўропы" ў "краіну, пераходную да дэмакратыі". Ці можа Партыя БНФ перакласці адказнасць за будучыню Беларусі на Казуліна, Саннікава, Шушкевіча ці Статкевіча? Я адказваю: — Не. Бо, пры ўсёй павазе да прынцыповай пазіцыі гэтых людзей, ведаю, што яны не маюць неабходных структур для збору 100 тысяч подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты. Ці, можа, Партыя БНФ пагадзіцца быць на другіх ролях у перадвыбарных штабах Калякіна, Лябедзькі і іншых? Я адказваю: — Не. Бо іх партыйныя структуры слабейшыя за нашы. А аднаўленне гульняў з Масквой нясе небяспеку беларускай незалежнасці. Менавіта Партыя БНФ і яе лідэр Лявон Баршчэўскі абавязаныя ўзяць на сябе адказнасць памяняць у бліжэйшы час рэжым асабістай улады Лукашэнкі і вывесці Беларусь на цывілізаваны еўрапейскі шлях. Што дзеля гэтага трэба зрабіць? 1. Вызначыцца на з'ездзе Партыі БНФ 5 верасня, што кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду ад партыі будзе Лявон Баршчэўскі. 2. Адразу пасля з'езда пачаць прапагандаваць яго праграму выйсця з крызісу сярод шырокага беларускага грамадства. 3. Пасля агітацыйнай кампаніі ў верасні—кастрычніку правесці ў лістападзе Кангрэс працоўных калектываў, дзе прыняць патрабаванні да Лукашэнкі аб сацыяльнай абароне людзей і аб правядзенні выбараў паводле заканадаўчых нормаў, распрацаваных АДС. 4. У той жа час правесці з'езд дэпутатаў беларускага парламента 12-га і 13-га скліканняў, бо толькі іх легітымнасць прызнавалі парламенты Еўропы і ЗША, з мэтай патрабаваць ад Лукашэнкі свабодных выбараў, а ад Еўропы — не ісці на згодніцкія змовы з дыктатарам. 5. У сакавіку 2010 года, калі прагназуецца абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Беларусі, выйсці на масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннямі сацыяльнай абароны і свабодных выбараў як адзінага шляху пераадолення крызісу. 6. У красавіку—маі 2010 года дамагчыся прызнання ўсімі дэмакратычнымі арганізацыямі Лявона Баршчэўскага адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сіл. 7.Улетку 2010 года пры падтрымцы ўсіх дэмакратычных сіл распачаць шырокую кампанію за абранне Лявона Баршчэўскага прэзідэнтам Беларусі. Праца ўжо, можна сказаць, пачалася. Каманда Лявона Баршчэўскага выдала агітацыйныя матэрыялы для працоўных, стварыла аргкамітэт Кангрэсу працоўных калектываў, распрацоўваецца прымальны для Партыі БНФ механізм абрання адзінага кандыдата дэмакратычных сіл. Мы не проста выказваем пажаданні ці мары, а канкрэтна працуем. Але ўсё будзе залежаць ад рашучасці і волі ўсіх сяброў Партыі БНФ. Пераломныя моманты ў гісторыі краіны бываюць нячаста. Такім быў 1918 год, калі беларускія дзеячы знайшлі ў сабе смеласць і рашучасць абвясціць Акт 25 сакавіка. Такім быў 1991 год, калі Беларускі Народны Фронт на чале з Зянонам Пазьняком смела і рашуча дамогся рэальнай дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Такім можа стаць і 2010 год, калі Партыя БНФ на чале з Лявонам Баршчэўскім праявіць неабходную смеласць і рашучасць і даможацца свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Віктар IВАШКЕВIЧ, былы намеснік старшыні Партыі БНФ, Народная воля. http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=16018
07.09.2009
Пінская пракуратура патрабуе паказальнай лоўлі хабарнікаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 07.09.2009 Пінская пракуратура патрабуе паказальнай лоўлі хабарнікаў Пінскі пракурор незадаволены якасцю барацьбы міліцыянтаў з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю. За сёлета міліцыя нікога не заспела на гарачым пры атрыманні хабару. Усе выпадкі хабарніцтва былі выяўленыя падчас расследавання іншых крымінальных справаў. На думку пракурора, гэта сведчыць пра слабую аператыўную інфармаванасць і нізкую якасць спецмерапрыемстваў. Гэта інфармацыя пададзеная ў гарвыканкам. Так што, магчыма, у хуткім часе ў Пінску пачнуцца сумнавядомыя "следчыя эксперыменты", калі правахоўнікі правакуюць людзей на хабар. Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/965/news/37940/
04.09.2009
Кару за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях могуць адмяніць?
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 Кару за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях могуць адмяніць? Беларускія ўлады могуць адмяніць крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Такі адказ на свой запыт у Міністэрства юстыцыі Беларусі атрымала міжнароднае недзяржаўнае аб'яднанне "Грамадзянская Беларусь" (Чэхія). Еўрапейскае радыё для Беларусі http://www.euroradio.fm/by/962/news/37831/
04.09.2009
Вярхоўны суд РБ адмовіў у рэгістрацыі ''Берасцейскай вясне''
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 Вярхоўны суд РБ адмовіў у рэгістрацыі ''Берасцейскай вясне'' Адбылося паседжанне калегіі Вярхоўнага суда па касацыйнай скарзе прадстаўнікоў праваабарончага аб'яднання "Берасцейская вясна" Калегія Вярхоўнага суда прызнала законным і абаснаваным рашэнне Берасцейскага абласнога суда, які адмовіў у рэгістрацыі "Берасцейскай вясне". Юрыст – праваабаронца Уладзімір Малей сказаў у зале суда пасля вынясення рашэння, што ўсе магчымасці абароны ў Беларусі выкарыстаны і яны будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН. Адна з суддзяў Вярхоўнага суда параіла выправіць указаныя недахопы, якія на днях атрымалі праваабаронцы з Берасцейскага абласнога ўпраўлення юстыцыі. Уладзімір Малей у адрозненне ад Уладзіміра Вялічкіна аптымістычна настроены адносна рэгістрацыі. Хоць маленькую, але мае надзею на рэгістрацыю пасля выпраўлення недахопаў. А старшыня аб'яднання Вялічкін лічыць, што чыноўнікі прыдумаюць іншыя хібы. Нагадаю, што ўжо 8 месяцаў "Берасцейская вясна" спрабуе зарэгістравацца. Абласное упраўленне юстыцыі ўвесь час знаходзіць нейкія новыя недахопы ў дакументах для адмовы ў рэгістрацыі. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/palityka/18934.html
04.09.2009
Чыноўнік Белаазёрскага гарвыканкама спакусіўся на чужыя грошы
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 Чыноўнік Белаазёрскага гарвыканкама спакусіўся на чужыя грошы Пад час зняцця грошай рабочым аднаго з прадпрыемстваў горада была забыта ў банкамаце картка. Ёю і скарыстаўся чыноўнік, які пад час зняцця пацярпелым грошай знаходзіўся побач. З гэтай карткі ён нібыта зняў 150 тысяч рублёў. Радыё Рацыя ўдалося даведацца толькі тое, што першапачаткова справай займаўся супрацоўнік крымінальнага вышуку Белаазёрскага ГАУС Плахотнік. Зараз справа перададзена ў следчы аддзел Бярозаўскага РАУС. Чыноўнік працягвае займацца сваёй службовай дзейнасцю. Нагадаем, што гэта не першая скандальная справа, звязаная з яго прозвішчам. Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/18942.html
04.09.2009
Улады думаюць пра адмену артыкула 193.1
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 Улады думаюць пра адмену артыкула 193.1 Міністэрства юстыцыі пацьвярджае намер уладаў аб скасаваньні артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта сталася вядома непасрэдна з афіцыйнага дакумента Мінюста. Днямі Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Грамадзянская Беларусь" (Чэхія) атрымала ліст за подпісам намесьніка міністра юстыцыі Ігара Тушынскага. Дадзены дакумэнт – своеасаблівы адказ на заклік арганізацыі да беларускіх уладаў скасаваць ганебны артыкул. Нагадаем, зварот чэскай арганізацыі да Мінюста адбыўся ў межах кампаніі "Стоп 193.1" , ініцыяванай Асамблеяй НДА. У межах акцыі няўрадавыя арганізацыі і асацыяцыі розных краінаў патрабавалі ад беларускіх уладаў скасаваць артыкул 193-1. Таксама падчас кампаніі замежныя аб'яднаньні інфармавалі ўрады сваіх краінаў аб сытуацыі са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. З адказу Міністэрства юстыцыі вынікае, што на дадзены момант кампэтэнтнымі органамі вывучаецца пытаньне ўнясеньня магчымых зьменаў у нарматыўныя дакумэнты, што рэгулююць дзейнасьць структураў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У тым ліку аналізуюцца палажэньні, датычныя дзейнасьці ад імя незарэгістраваных палітычных партыяў і іншых грамадзкіх арганізацыяў. У прыватнасьці, у дакумэнце пазначаецца наступнае: "На дадзеным этапе мяркуецца выключыць з артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса норму пра адказнасьць за арганізацыю дзейнасьці альбо ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда, якія не прайшлі ва ўсталяваным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, зьмяніўшы крымінальную адказнасьць за гэтыя дзеяньні на адміністратыўную адказнасьць". Інфармацыю пра магчымы перагляд артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса камэнтуе юрыст Юрый Чавусаў: Фармулёўкі ў лісьце Міністэрства юстыцыі досыць неканкрэтныя. Справа ў тым, што магчымасьць скасаваньня дадзенага адыёзнага крымінальнага артыкула толькі разглядаецца неназванымі органамі. Але той факт, што дзяржава ўпершыню прызнала наяўнасьць праблемы і прыслухалася да меркаваньня шматлікіх крытыкаў ненармальнай прававой сытуацыі – ужо вялікае дасягненьне. Зразумела, лепшым варыянтам было б поўнае скасаваньне забароны на дзейнасьць незарэгістраваных аб'яднаньняў. Гэта наблізіла б Беларусь да эўрапэйскіх стандартаў прававога рэгуляваньня грамадзянскай супольнасьці. Аднак дзяржава абірае прамежкавы варыянт: дзейнасьць незарэгістраваных аб'яднаньняў перастане быць крымінальным злачынствам, але ўсё роўна застанецца незаконнай, застанецца адміністратыўным правапарушэньнем. Варта заўважыць, што з моманту, калі ў 2006 годзе ўступіла ў дзеяньне крымінальная адказнасьць за дзейнасьць у незарэгістраваных аб'яднаньнях, па артыкуле 193-1 было асуджана 17 чалавек. Пры гэтым ніводнага апраўдальнага прысуду праваабаронцы не зафіксавалі. http://spring96.org/be/news/29597/
04.09.2009
"Брэсцкая вясна" не стала выключэньнем ганебнай практыкі нерэгістрацыі праваабарончых арганізацый
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 "Брэсцкая вясна" не стала выключэньнем ганебнай практыкі нерэгістрацыі праваабарончых арганізацый 3 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага аб'яднаньня «Брэсцкая вясна» на рашэньне абласнога суда, дзе слухалася справа па адмове ў рэгістрацыі аб'яднаньня ўпраўленьнем юстыцыі аблвыканкама. Як паведаміў адзін з заснавальнікаў "Брэсцкай вясны", праваабаронца Уладзімір Вялічкін, "гэты суд скончыўся прадказальна. Ніхто ніякіх ілюзіяў не меў. І таму, калі было агучана наступнае: "Пакінуць рашэньне Брэсцкага абласнога суда без зьменаў, а скаргу без задавальненьня", для нас гэта азначала толькі адно: сродкі барацьбы за свае грамадзянскія правы на Беларусі вычарпаныя, засталіся толькі магчымасьці Камітэта па правах чалавека ААН." Далей спадар Вялічкін адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнта. - У той жа час нядаўна стала вядома, што ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама насуперак свайму ранейшаму рашэньню аб адмове ў рэгістрацыі, 27 жніўня нечакана прадставіла вам адтэрміноўку ў рэгістрацыі для выпраўленьня выяўленых раней недахопаў. З чым звязаны гэткі рэверанс у ваш бок і якія далейшыя перспектывы? - Я перакананы, што чыноўнікі, якія прымалі рашэнне аб адмове, самі асабіста разумеюць, што паступілі няправільна. Таму, калі яны, па іх жа сцвярджэньні, атрымалі ліст ад уладальніка будынку, дзе нам быў гарантаваны юрыдычны адрас, і на паведамілі нам аб гэтым, - гэта застаецца на іх сумленьні. Паколькі ёсьць адпаведная дырэктыва Прэзідэнта, ёсьць адпаведныя артыкулы міжнароднага заканадаўства, якія сцвярджаюць тое, што дзяржава павінна дзейнічаць менавіта ў інтарэсах грамадзян. У дадзеным выпадку 17 грамадзян, кія заснавалі праваабарончую арганізацыю "Брэсцкая вясна" былі пазбаўленыя права на асацыяцыю. Такім чынам, адтэрміноўку не можна расцэньваць як нейкую палёгку альбо паслабленьне. Пад час суду я зразумеў некаторыя рэчы. Па-першае, я выпадкова даведаўся, што наш апанент, які прадстаўляў галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама адразу пасьля суду перайшоў у Мінюст, мусіць, павышаць кваліфікацыю. Але я пераканаўся асабіста ў гэты момант, што гэтая адтэрміноўка не дае аніякай гарантыі рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі. Калі яны змаглі два разы, а першы раз 5 год назад, прымусіць уладальніка памяшканьня адмовіцца ад гарантыйнага ліста, то калі мы знайшлі іншы юрыдычны адрас, зараз улады, на маю думку, больш пільна паставяцца да нашых дакументаў і я баюся менавіта за лёс заснавальнікаў арганізацыі. Не думаю, што яны працягнуць старую практыку ціску на ўладальніка памяшканьня, які прадставіў нам юрыдычны адрас, у дадзеным выпадку гэта рэдакцыя газеты "Брэсцкі кур'ер", а могуць націснуць паасобна на кагосьці з заснавальнікаў. Калі гэта спрацуе – можна будзе аказаць нейкі ўціск , калі чалавек моцны характарам – ёсць жа сваякі, знаёмыя… Часам нават моцны чалавек не заўсёды зробіць крайні крок, калі могуць пацярпець ягоныя блізкія. -Вядома, што рэспубліканскае праваабарончае аб'яднаньне "Наша Вясна" адкрыта заявіла аб тым, што яны спыняюць спробы сваёй рэгістрацыі да лепшых часоў, паколькі не бачаць у гэтым сэнсу. Якім шляхам пойдзеце вы? -Мая асабістая думка на гэты конт такая. Астатні баязлівец, пастаўлены ў тупіковую сітуацыю, становіцца вельмі мужным чалавекам. Я не хацеў бы, каб нашыя ўлады стаялі ў такой пазіцыі, якія са страху пойдуць на скрайнія меры, а таму мы будзем надалей працягваць ім руку супрацоўніцтва і спадзяемся што гэта аднойчы калі-небудзь спрацуе. http://spring96.org/be/news/29596/
04.09.2009
За артыкул 193-1 гатовыя не саджаць
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 04.09.2009 За артыкул 193-1 гатовыя не саджаць Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Грамадзянская Беларусь" атрымала з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адказ на сваю прапанову аб скасаваньні сумнавядомага артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Як паведамляецца ў лісьце, што падпісаў намесьнік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі, на дадзеным этапе мяркуецца замяніць крымінальную адказнасьць за гэткія дзеяньні на адміністратыўную адказнасьць. Нагадаем, што ўсяго з 2006 года, калі ўступіў у дзеяньне гэты артыкул, па ім было асуджана 17 чалавек, пры гэтым не было зафіксавана ніводнага апраўдаўчага прысуду. Няўжо ўлады сапраўды гатовыя пайсьці на зьмену гэтага рэпрэсіўнага палажэньня заканадаўства? Як доўга можа працягвацца працэдура адмены гэтага артыкулу? На гэтыя пытаньні адказвае юрыст і палітоляг Юры Чавусаў. Цыганкоў: Наколькі сэнсацыйным выглядае гэты ліст Міністэрства юстыцыі? Ці можна зь яго зрабіць выснову, што ўлады сапраўды хочуць адмяніць крымінальную адказнасьць па гэтым скандальным артыкуле? Юры Чавусаў: З аднаго боку, гэта відавочная сэнсацыя. Дзяржаўны орган упершыню прызнае,што артыкул 193-1 – ненармальная зьява, і што разглядаецца пытаньне аб ягонай значнай карэкціроўкі і адмене крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў. Зь іншага боку, цалкам артыкул не скасоўваецца, а фармулёўкі ў лісьце даволі цьмяныя. Зь іх вынікае, што пытаньне яшчэ разглядаецца, што яно ўнесена ў кампэтэнтныя органы, але якім будзе вынік – яшчэ невядома. Можна меркаваць, што гэта такі жэст на адрас эўрапейцаў, якія стала акцэнтуюць увагу на гэтым артыкуле. І вось у адказ на зварот замежнай арганізацыі даецца такая інфармацыя, але ўнутры Беларусі пра гэта зьвестак пакуль не было. Цыганкоў: Яшчэ літаральна некалькі тыдняў таму Пракуратура Беларусі на зварот праваабаронцаў адказала, што не бачыць падставаў для адмены палажэньняў гэтага артыкула. Чаму адбылася такая зьмена? Чавусаў: Тут мы маем справу з перакрыжаваньнем кампэтэнцыяў. Адмена Крымінальнага артыкулу – гэта справа парлямэнту, унясеньня на разгляд гэтага пытаньня зьвязана з выканаўчай уладай, а не Пракуратурай. Таму, я думаю, у дадзеным выпадку Міністэрства юстыцыі проста апынулася бліжэй да таго цэнтру прыняцьця рашэньняў па пытаньнях лібэралізацыі, які зьвязаны з камунікацыяй з эўрапейскімі структурамі. Цыганкоў: Не гледзячы на "цьмянасьць" адказу Міністэрства юстыцыі, ці можна ўжо цяпер даць палітычны прагноз – ці будзе адменены гэты артыкул? Альбо гэтае пытаньне можа "павіснуць" надоўга? Чавусаў: Мне хацелася б спадзявацца на тое, што артыкул будзе адменены ці хаця б зьменены ў тым выглядзе, як сказана ў гэтым лісьце. Але нельга выключаць, што мы маем справу са звыклымі рытуальнымі танцамі перад эўрапейскімі назіральнікамі – маўляў, глядзіце, мы пачалі працэдуру разгляду гэтага пытаньня, значыць, значна прасунуліся ў накірунку дэмакратызацыі і лібэралізацыі. Артыкул 193-1 – адна з тых патрабаваньняў эўрапейскіх структураў, якое цяжка было б "забалбатаць". Зараз яны будуць казаць, што мы "пытаньне прапрацоўваем", і гэта прагрэс у кантэксьце чарговага тэставага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў. Я думаю, што бліжэй да лістапада, калі будзе чарговы раз вырашацца пытаньне пра санкцыі, інфармацыя пра ўключэньне гэтага пытаньня ў парадак дня парлямэнту зьявіцца і ў афіцыйных крыніцах. Але што да канкрэтна адмены артыкулу, то на гэта варта глядзець з асьцярожным аптымізмам. Віталь Цыганкоў, радыё "Свабода" http://www.svaboda.org/content/article/1814508.html
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 33 >>