Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Ліпень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Нашы навіны
Архіў навін
03.09.2009
"Берасцейская вясна" атрымала шанец зарэгістравацца
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 03.09.2009 "Берасцейская вясна" атрымала шанец зарэгістравацца Упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нечакана прадаставіла адтэрміноўку ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі "Берасцейская вясна". Як сведчыць з адказу, заснавальнікам неабходна ў месячны тэрмін прадставіць арыгінал гарантыйнага ліста на прадстаўленне юрыдычнага адрасу і зацвердзіць на ўстаноўчым сходзе змены ў статуце арганізацыі, якія былі ўнесеныя радай арганізацыі. Цікава, што 4 чэрвеня берасцейскія праваабаронцы даведаліся, што Брэсцкі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў ім у рэгістрацыі аб'яднання. Галоўнай падставай для адмовы стаў факт адозву гарантыйнага ліста на прадстаўленне юрыдычнага адрасу яго ўладальнікам. 21 ліпеня Брэсцкі абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама. І вось нечаканыя перамены. Гэта трэцяя па ліку спроба рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі "Берасцейская вясна". http://spring96.org/be/news/29579/
02.09.2009
У Берасці затрыманы шасцёра ўдзельнікаў акцыі БСДП (Грамада)
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 02.09.2009 У Берасці затрыманы шасцёра ўдзельнікаў акцыі БСДП (Грамада) У Берасці затрыманы шасцёра ўдзельнікаў акцыі, прымеркаванай да 70-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, якую правялі актывісты БСДП (Грамада). Як паведаміла БелаПАН старшыня гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, 1 верасня прыкладна ў 15.00 дзевяць актывістаў арганізацыі прыйшлі ў мемарыяльны комплекс "Берасцейская крэпасць-герой", каб ушанаваць памяць загінулых у Другой сусветнай вайне. Каля Вечнага агню яны разгарнулі прынесеныя імі сцягі: партыйны і Свабоднага прафсаюза Беларускага, усклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусветнай вайне. Па дарозе да ракі Буг, куды мы мелі намер спусціць вянок з запаленай свечкай, да нас падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі прад'явіць дакументы на сцяг БСДП (Грамада), — сказала Канюс. — Мы прад'явілі іх і спусцілі ў раку вянок. Да гэтага часу сюды ўжо прыехаў міліцэйскі аўтамабіль. Нас зноў папрасілі прад'явіць дакументы на сцягі. Затым каля 15.15 павезлі ў Ленінскі РАУС для высвятлення акалічнасцей. Сярод затрыманых — намеснік старшыні Берасцейскай абласной структуры БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, паведамляе БелаПАН. Радыё "Рацыя" http://racyja.by/news/naviny/zdarenni/18801.html
01.09.2009
У рэгіёнах звальняюць актывістаў незалежных прафсаюзаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.09.2009 У рэгіёнах звальняюць актывістаў незалежных прафсаюзаў У Берасцейскім дзяржаўным універсітэце да пачатку навучальнага года спяшаюцца пазбавіцца ад Свабоднага прафсаюза Беларускага. Як паведамляе «Еўрарадыё», выкладчык музыкі Алег Галенка адмовіўся выходзіць з прафсаюза. «Мяне выклікаў рэктар, альбо выходзіце з прафсаюза, і мы супрацоўнічаем, альбо мы не супрацоўнічаем, -- распавядае Алег Галенка. – Таму заўтра я іду на працу і пішу заяву аб звальненні. Я сам прыняў такое рашэнне. Гэта не таму, што яны не хочуць са мной супрацоўнічаць. Гэта я не хачу з імі супрацоўнічаць». Раней ва ўніверсітэце было больш за сто чальцоў СПБ. Зараз засталося восем, да і тых у розны час пазбавілі працы ва ўніверсітэце. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/31/21539/
01.09.2009
Апазіцыянера арыштавалі за ўлёткі пра выкрадзеных палітыкаў
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.09.2009 Апазіцыянера арыштавалі за ўлёткі пра выкрадзеных палітыкаў Актывіст «Маладога фронту» Іван Стасюк быў затрыманы падчас акцыі ў Берасці, прымеркаванай да Міжнароднага дня зніклых людзей, які адзначаецца 30 жніўня. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 30 жніўня каля 14.50 трое брэсцкіх актывістаў «Маладога фронту» пачалі распаўсюджваць на вуліцы Пушкінскай у абласным цэнтры інфармацыйны бюлетэнь, прысвечаны праблеме гвалтоўных знікненняў людзей і іншым парушэнням правоў чалавека ў Беларусі і ў рэгіёне. Па словах праваабаронцы, праз 10 хвілін да аднаго з іх — Івана Стасюка — падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, якія спачатку даставілі яго ў апорны пункт аховы правапарадку. Затым — у Ленінскі РАУС. «Па дадзеных на 16.00, Іван Стасюк яшчэ знаходзіўся ў міліцыі. Двое іншых удзельнікаў акцыі, якія не былі затрыманыя, распаўсюдзілі сярод жыхароў горада ўсе бюлетэні, якія мелі пры сабе, больш за 200 асобнікаў . Наколькі мне вядома, ён аддрукаваны самімі грамадзянамі», — дадаў Кісляк. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/30/21525/
01.09.2009
Надзея Берасцейскай вясны
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.09.2009 Надзея Берасцейскай вясны Упраўленне Берасцейскай абласной юстыцыі "падарыла" надзею "Берасцейскай вясне". Як сведчыць з адказу Упраўлення, абласная праваабарончая арганізацыя "Берасцейская вясна" атрымала адтэрміноўку ў рэгістрацыі для выпраўлення хібаў, менавіта: замяніць копію гарантыйнага ліста на арыгінал, ухваліць змены ў Статуце, узніклыя па прычыне змены юрыдычнага адраса, устаноўчым сходам. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што пасля выпраўлення гэтых хібаў ёсць невялічкі шанец, што "Берасцейскую вясну" зарэгіструюць. Нагадаю, што спроба зарэгістраваць абласную праваабарончую арганізацыю "Берасцейская вясна" доўжыцца цэлых 8 месяцаў. За гэты час двойчы было адмоўлена ў рэгістрацыі, адзін раз вярталі дакументы на выпраўленне недакладнасцяў, было праведзена 3 устаноўчыя сходы, быў суд. 3 верасня ў касацыйным парадку справа аб нерэгістрацыі будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя http://racyja.by/news/materyyaly/palityka/18750.html
01.09.2009
Старое Берасце: што будзе далей?
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.09.2009 Старое Берасце: што будзе далей? Вакол канцэпцыі рэгенерацыі Старога гораду ў Берасці, які знаходзіўся на месцы цяперашней Берасцейскай крэпасці, існуе шмат меркаванняў. Некаторыя краязнаўцы, археолагі, архітэктары і гісторыкі выступаюць супраць яе адабрэння. Цяпер жа ў сувязі з публікацыямі ў беларускіх СМІ інфармацыі пра адабрэнне дадзенай канцэпцыі, варта было б пачуць меркаванне гісторыкаў і архітэктараў. З сябрам камісіі пры Міністэрстве Культуры, спадарыняй Ірынай Лаўроўскай, гутарыць крэспандэнт Радыё Рацыя, Яўген Скрабец. Ірына Барысаўна, як гісторык і архітэктар, дайце ацэнку адносна канцэпцыі рэгенерацыі Старога гораду ў Берасці? Ацэнка такая што гэта скаратэчная вельмі канцэпцыя, што яна не прадуманая да канца, яна прадугледжвае вельмі шмат такіх аб'ектаў якія недапушчальна будаваць у гэтым месцы. Больш за тое архітэктар пакуль што не зразумеў гэтай тэрыторыі, той тэкст які быў апублікаваны – ён вельмі паверхнастны і архітэктура якая прапаноўваецца нават стылістычна так, вобразна, яна цалкам не мае нічога супольнага з архітэктурай Берасця. У сувязі з з'явіўшыміся публікацыямі ў СМІ, пра зацверджанне канцэпцыі ў Міністэрстве культуры, ці прадказальным на вашую думку быў гэты крок? Не, не было прадказальным. Я ўсё ж такі спадзяюся што, тое што было апублікавана, яно не зусім адпавядае рэчаіснасці. Я адправіла запыт на Міністэрства Культуры, і чакаю адказу адносна таго пратаколу, згодна з якім з'явілася інфармацыя пра гэтае ўзгадненне. Хацелась бы ведаць тэкст гэтага пратаколу, ведаць канкрэтыку таго што ўзгаднілі, бо журналісцкі артыкул – гэта не зусім тая крыніца якая адпавядае ўсім правілам. Я думаю што правільней было б каб апублікавалі ў першую чаргу тую крыніцу, згодна з якой яны зрабілі такую выснову. Гэтая крыніца не была пададзена, толькі такое меркаванне журналісцкае. Я чакаю проста адказу з Міністэрства Культуры.Што там узгоднена, у якім кантэксце, у якой колькасці, у якой вышыні, на якой тэрыторыі і г.д. Я хачу гэта ведаць і думаю што мне як аднаму з удзельнікаў гэтай назіральнай камісіі пры Мінкультуры – адказ будзе дадзены. Якія захады, пратэсты ці звароты праводзіліся з боку грамадскіх арганізацыяў гораду ў абарону гістарычных помнікаў на тэрыторыі крэпасці ў Берасці і яе ваколіцах? Зваротаў было шмат і папярэднія былі звароыт, і абмеркаванні былі і нажаль нашыя мясцовыя ўлады яны дзейнічаюць так як яны дзейнічалі з памнікам 1000-годдзю Берасця. Інакш кажучы яны прымаюць рашэнне да таго, як ідэя абмеркавана. Ідэя канцэпцыі рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасця зробленая Гайдуковічам, яна была замоўлена што не стасуецца з законам,бо праэкт мусіць быць праведзены праз конкурс, абмеркаваны ў грамадскасці і толькі пасля гэтага мы можам гаварыць пра ўзгадненне ці адмову ва ўзгадненні. Я лічу што тая сістэма, ці тая працэдураякая нам прапанавана – гэта працэдура сама па сабе з'яўляецца не толькі недасканалай, але і не адпавядае нашаму закону. Працэдуры не было, працэдура выглядае так што: Гарвыканкам, ЖКГ замовілі праэкт рэгенерацыі адзінаму архітэктару, які да гэтага ні дзе не вызначыўся з вывучэннем гэтай тэрыторыі, не вызначыўся па падобных праэктах і гэты архітэктар выдаў з сваёй групай канцэпцыю. Так не бывае. Канцэпцыю выпрацоўваюць напрацягу доўгіх абмеркаванняў, пасля таго як гэтая тэрыторыя будзе вывучана і г.д. Безумоўна павінна праходзіць праз тэндэр ці праз конкурс. Ці так ці так. Вядома што напачатку 1990 гадоў, ужо абмяркоўваліся падобныя планы па адраджанні Старога гораду ў Берасці. Выкажыце сваё ўласнае меркаванне як гісторыка, ці варта аднаўляць Стары горад у Берасці, не абавязкова звязанай з канцэпцыяй Гайдуковіча? Ну, безумоўна. Па першае: 1991 год, гэта год калі мы самі для сябе адкрывалі сваю гісторыю, гісторыю Беларусі, гісторыю Берасця. Менавіта тады з'яўляліся вельмі рамантычныя, вельмі ўзнёслыя ідэі па папулярызацыі ведаў пра гісторыю нашай краіны. Мы тады выступалі і нават я неаднаразова выказвала такую думку што трэба зрабіць макет горада, нават выбірала дзе гэта можна зрабіць. Але час мінуў, зараз прайшло ўжо 17 гадоў. Зараз змяніліся па першае: умовы ў якіх мы можам рабіць гэтую рэгенерацыю, ці аднаўляць нейкія часткі гораду. Па другое: на тэрыторыі крэпасці аднавілі ўжо манастыр праваслаўны, ён там існуе, мы пра гэта нават марыць не маглі, але марылі. Сапраўды манастыр сеў на гэтае месца. Адноўлена царква праваслаўная ў цэнтры крэпасці. Таму я думаю што было б вельмі добра, як я зараз бачу, аднавіць тыя будынкі, тыя каштоўнасці якія ёсць на тэрыторыі крэпасці ў тым выглядзе ў якім яны былі збудаваныя. У першую чаргу гэта безумоўна будынак царквы святых Пятра і Паўла базыліянскаа ордэну, якая збудавана была ў другой палове 18 стагоддзя. Безумоўна гэта будынак касцёлу і кляштару бернардынак. Пытанне адаптацыі гэтых будынкаў – гэта другаснае пытанне, хаця яно першаснае у плане працы для архітэктараў. Тэма рэканструкцыі на сённяшні дзень, адна з самых абмяркоўваемых сярод навуковай інтэлегенцыі гораду. Пакуль што гісторыкі і архітэктары гораду чакаюць афіцыйнага адказу з Міністэрства культуры. Радыё Рацыя http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/18735.html
01.09.2009
Першыя бомбы на Беларусь упалі ў верасьні 1939-га
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 01.09.2009 Першыя бомбы на Беларусь упалі ў верасьні 1939-га 70 гадоў таму, 1 верасьня 1939 году, нападам Нямеччыны на Польшчу пачалася ІІ усясьветная вайна. Ваенныя дзеяньні ахапілі і заходнебеларускія землі, якія на той момант знаходзіліся ў польскай юрысдыкцыі. Ці можна лічыць, што Беларусь была ўцягнутая ў вайну менавіта 1 верасьня 1939-га, а не двума гадамі пазьней, як падае афіцыйная гісторыя? Сярод гісторыкаў дагэтуль няма адзінства што да таго, ці можна лічыць 1 верасьня пачаткам вайны для Беларусі — прынамсі для заходняй яе часткі. Адны кажуць, што высьвятлялі адносіны Нямеччына і Польшча, а беларускія землі проста сталі арэнай бітвы. Але гісторык Эмануіл Ёфэ лічыць, што ўдзел беларусаў у Войску Польскім дае падставу меркаваць, што вайна для беларусаў усё ж пачалася ў 1939-м: "Афіцыйна ці неафіцыйна, але ваенныя дзеяньні былі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дык як гэта расцэньваць — былі беларусы ў вайне ці не? Адны лічаць, што так, але ёсьць частка гісторыкаў, якія схіляюцца да іншай думкі — нельга лічыць, што Беларусь была афіцыйна ў вайне. Маўляў, мы ж не абвяшчалі вайну. Досыць складаны нюанс, таму аднадушша ў гісторыкаў няма. Але, што важна, беларусы былі ў Войску Польскім. Таму, на мой погляд, ужо зыходзячы з гэтага, можна лічыць, што вайна ў Беларусь прыйшла ў 1939 годзе. То бок у складзе польскай арміі беларусы змагаліся зь нямецкімі войскамі. На гэтай падставе многія гісторыкі лічаць, што менавіта ад таго часу Беларусь была ўцягнутая ў вайну. І гэта якраз ці не галоўны аргумэнт — у польскай арміі было нямала беларусаў". Карэспандэнт: "Што вядома пра страты ў тыя дні сярод мірных жыхароў?" "Нейкая частка людзей, канечне, пацярпела, але гэта вельмі нязначная колькасьць. Перадусім страты тычацца тых, хто браў удзел у ваенных дзеяньнях. Дакумэнтаў наконт стратаў сярод мірнага насельніцтва я ня бачыў". Дасьледчык падзеяў ІІ усясьветнай вайны Алег Гардзіенка кажа, што на землях Заходняй Беларусі ішлі паўнавартасныя ваенныя дзеяньні — з танкавымі атакамі і бамбаваньнямі беларускіх гарадоў. Праўда, мішэнямі былі ўсё ж польскія вайскоўцы: "Частка бомбаў падала на заходнія беларускія гарады — на тыя ж самыя Баранавічы, на Берасьце. Таксама трэба ўлічваць, што заходнія беларусы ваявалі ў складзе польскага войска супраць немцаў. Так атрымалася, што баранілі заходнія рубяжы польскай дзяржавы. Вельмі вялікая колькасьць беларусаў трапіла ў нямецкі палон. Паводле зьвестак Беларускага камітэту ўзаемапомачы, да 1940—41 гадоў яны налічвалі да 70 тысяч беларусаў, якія трапілі ў нямецкі палон. Але потым яны былі вызваленыя і працавалі на нямецкіх прадпрыемствах па дамовах. І з гэтым было прасьцей, бо іншы лёс, канечне, быў у тых, хто трапіў у савецкі палон з польскага войска. Агульнавядомыя рэпрэсіі, расстрэл у Катыні, Асташкаве, Старабельску. Частка трапіла ў беларускія лягеры. Тут сумна вядомая Вялейская турма, дзе перадусім грамадзянскае насельніцтва ўтрымлівалася, але таксама былі расстрэлы гэтых людзей савецкімі ўладамі". Гісторык Анатоль Сідарэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што фактычна вайна стала вынікам закулісных перамоваў Нямеччыны і Савецкага Саюзу. Тагачасныя хаўрусьнікі заплянавалі маштабную рэвізію мапы сьвету, пацьверджаньнем чаго ёсьць наступны ўваход Чырвонай Арміі ў заходнія вобласьці Беларусі і Ўкраіны: "Нямецкая армія сунулася на ўсход. Прайшла Беласток, скіравалася на Горадню, але яе не ўзяла. На поўдні было ўзятае Берасьце. Берасьцейская крэпасьць супраціўлялася 7 дзён, але яны яе папросту абмінулі і пашлі далей — зрэшты, як потым было і ў 1941 годзе. Аднак крэпасьць немцы бамбілі даволі сур'ёзна, бо там сядзеў моцны польскі гарнізон, які бараніўся. Бомбы, здаецца, падалі і на Горадню. Узялі Маларыту, пайшлі далей на ўсход, узялі Кобрын. Бамбавалі выбарачна, бо што, да прыкладу, было бамбаваць беднае Дамачава ці Маларыту? Там нічога стратэгічнага не было, вялікае сяло ды ўсё... Увогуле немцы ўвесь час штурхалі Маскву — маўляў, давайце ўжо пачынайце ваенныя дзеяньні. Таму што немцы як верныя саюзьнікі СССР жалезна выконвалі пакт, даказаўшы сваю "добрапрыстойнасьць". І ўжо пасьля нагадваньня Шуленбурга 17 верасьня Чырвоная Армія пайшла на заходнія землі. Немцы, у сваю чаргу, арганізавана адступалі". Узгодненасьць пазыцый Бэрліну і Масквы найбольш яскрава прадэманстраваў ваенны парад 22 верасьня 1939 году ў Берасьці. Генэрал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін ва ўрачыстай атмасфэры віталі сумесны праход савецкіх і нямецкіх войскаў падчас перадачы гораду часткам Чырвонай Арміі. Праўда, далейшы ход гісторыі паказаў, наколькі шчырымі былі тыя "братэрскія" адносіны. Ігар Карней, Радыё Свабода http://www.svaboda.org/content/article/1811308.html
31.08.2009
Як «рэканструюць» Белавежскую пушчу
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Як «рэканструюць» Белавежскую пушчу Летась Рада Еўропы часова прыпыніла Еўрапейскі дыплом Белавежскай пушчы. Дыплом Рады Еўропы — прэстыжная ўзнагарода для нацыянальных паркаў і запаведнікаў, якой адзначаюцца заслугі ў справе аховы прыроды. Нацыянальны парк «Белавежская пушча» атрымаў яго ў 1997 годзе за папярэднія поспехі ў справе захавання некранутай прыроды Белавежскага рэліктавага лесу. Умовай для падаўжэння ўзнагароды была распрацоўка Плана ўпраўлення паркам на найбліжэйшыя 10 гадоў і прэзентацыя яго камітэту Рады Еўропы па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. На пачатку гэтага году план нарэшце распрацавалі і ўхвалілі. Публіцыст і эколаг Валер Дранчук распавёў газеце «Наша Ніва», як адбываецца рэканструкцыя запаведніка. «Белавежская пушча «апранаецца» ў плітку. Прычым вельмі актыўна. Усё магчымае, што можна пакрыць, усё пакрываецца. Арыентацыя на тое, што сюды будуць прыязджаць людзі не для таго, каб хадзіць па мяккіх сцежках і слухаць цішыню, а арыентацыя на рэстаран ды паляванні, — кажа Валер Дранчук— Закон аб нацыянальных парках арыентуе перш‑наперш на дыдактыку, на выхаванне, на асветніцкую дзейнасць. Усё, што я бачыў у Белавежскай пушчы, паказвае на тое, што там будзе алмазная бібліятэка нумар два». У Белавежскай пушчы да гэтай пары некранутая прырода адмежваная ад наведнікаў вальерамі. Цяпер іх абнаўляюць, укопваючы жалезабетонныя слупы. «Вальеры — гэта ўжо не еўрапейскі шлях развіцця запаведнікаў. — каментуе Валер Дранчук. — Некранутая прырода павінна быць на свабодзе. А ў Белавежскай пушчы не адмаўляюцца да вальераў. Гэта — дзікунства, а не ўзор выхавання». Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/19/21229/  
31.08.2009
У Баранавічах апазіцыі забаранілі пікетаваць выканкам
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 У Баранавічах апазіцыі забаранілі пікетаваць выканкам Баранавіцкі гарвыканкам вызначыў новае месца для грамадскіх акцый - стары гарадскі парк, які знаходзіцца далёка ад цэнтра горада. Як паведамляе «Еўрарадыё», у пастанове гарвыканкама адзначаецца, што грамадскія акцыі не могуць праводзіцца каля выканкама і іншых дзяржаўных устаноў. У той жа самы час праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць свае акцыі і каля выканкама, і каля Дома афіцэраў. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/20/21265/  
31.08.2009
Улады забараняюць пенсіянерам хадзіць на дабрачынныя абеды
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Улады забараняюць пенсіянерам хадзіць на дабрачынныя абеды Да пенсіянеркі, якая наведала бясплатны абед на Кааператыўным рынку ў Баранавічах 6 жніўня, праз некалькі дзён наляцела праверка з упраўлення працы і сацабароны. Як распавяла ў інтэрв'ю «Intex-press» 65-гадовая Марыя Івашка, «жанчына з райсабесу» прыйшла, каб праверыць яе матэрыяльны стан. Пенсіянерка здзівілася такой увазе – дапамагаць ёй прыйшлі ўпершыню ў жыцці. «Жанчына спытала, ці сапраўды я адна жыву і атрымліваю пенсію ў 250 тысяч рублёў, і што са мной здарылася, што я пайшла бясплатна есці, – распавяла Марыя Івашка. – Потым абыйшла кватэру. Здзівілася, што ў мяне ёсць тэлевізар». У Марыі Івашка ёсць сын і дачка, якія яшчэ працуюць, але атрымліваюць не больш за маці. «І ім на жыццё не хапае, і мне ім дапамагчы няма чым, - распавяла пенсіянерка. – Пасля ўплаты за камунальныя паслугі, у мяне на месяц застаецца 50 тысяч рублёў. Каб прахарчавацца, мне прыходзіцца падзарабляць на рынку. Але якія гэта заробкі… Добра, што дапамагаюць прадаўцы – хтосьці грошы пазычыць, хтосьці ежу ў аванс дае. Я ж яшчэ жыву, і мне таксама хочацца есці». Аднак, выслухаўшы аповяд жанчыны, спецыяліст з сацабароны нічым не змагла яе суцешыць, сказаўшы, што памер яе пенсіі хуткім часам не павялічыцца. Нагадаем, што ў пачатку жніўня баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус правёў дабрачынны абед для маламаёмасных на мясцовым рынку. Галоўны лекар Баранавіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Пляскацэвіч палічыў правядзенне абедаў на рынку непрымальным. Прадпрымальніку было вынесенае папярэджанне. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/21/21288/  
31.08.2009
Свабодны прафсаюз могуць зачыніць па «запатрабаванні» працоўных
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Свабодны прафсаюз могуць зачыніць па «запатрабаванні» працоўных Мясцовыя ўлады Берасця пачалі аказваць ціск на незалежныя прафсаюзы горада. Старшыня аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце Валянцін Лазарэнкаў атрымаў дзіўную паперу. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця Еўтух патрабуе ў двухдзённы тэрмін падаць дакументы па васьмі пазіцыях. Матывуецца гэта нейкім «зваротам выкладчыкаў і супрацоўнікаў Установы Адукацыі «БРДУ імя Пушкіна». «Я да гэтага часу не азнаёмлены ні з якім зваротам выкладчыкаў і супрацоўнікаў, -- заявіў Валянцінаў Лазарэнкаў у інтэрв'ю «Еўрарадыё». -- Па-другое, комплексная праверка прафсаюза ў 2008 годзе скончылася падпісаннем акту. Ніякіх парушэнняў не выяўлена. Гэта вызваляе нас ад праверак на наступныя тры гады. Па-мойму, адбываецца наступнае: у сувязі з невыкананнем рашэнняў па справе аб парушэннях правоў прафсаюзаў у Беларусі праводзіцца чарговая атака на знішчэнне незалежных, свабодных прафсаюзаў». Паводле інфармацыі прафсаюзнага дзеяча, у жніўні людзей адклікалі з адпачынку і ізноў, як летась, прымушалі выйсці з прафсаюза. Пагражалі непрацягненнем кантракту, немагчымасцю абароны дысертацыяў і г.д. Валянцін Лазарэнкаў сказаў, што спецыяльна праводзіў апытанне і высветліў, што ў рэгіянальных органах улады не ведаюць пра прынятую узімку Праграму ўрада па супрацоўніцтве з незалежнымі прафсаюзамі для выканання патрабаванняў Міжнароднай арганізацыі працы і вяртання прэферэнцыяў у гандлі з краінамі Захаду. Чакаецца прыезд у Берасце кіраўніка Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/26/21420/  
31.08.2009
Берасцейскі дывановы камбінат сустрэне Новы год у рэжыме чатырохдзёнкі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Берасцейскі дывановы камбінат сустрэне Новы год у рэжыме чатырохдзёнкі Як паведамілі ў адміністрацыі Берасцейскага дывановага камбіната, прынята рашэнне – у чацвёртым квартале прадпрыемства зможа працаваць максімум чатыры дні ў тыдзень. Зараз супрацоўнікі камбіната працуюць тры ці чатыры дні ў тыдзень. Шмат хто працуе ў рэжыме «2/3 сярэдняй зарплаты» пры ўмове штодзённага прыходу на працу з 11 да 12 гадзін. Затым можна сыходзіць, але трэба стала знаходзіцца на тэлефоннай сувязі, каб пры неабходнасці з'явіцца на прадпрыемстве і працаваць, паведамляе «Еўрарадыё». Памер выплаты пры такім раскладзе не дасягае двухсот тысяч рублёў у месяц, паведамілі працаўнікі. Шмат якія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаюцца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень. Па стане на чэрвень каля 200 тысяч чалавек былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем ці проста адпраўленыя па ініцыятыве наймальніка ў адпачынкі. Хартыя'97 http://charter97.org/be/news/2009/8/27/21444/  
31.08.2009
Беларуская мова жыве і перамагае
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Беларуская мова жыве і перамагае Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымаў дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасьці, аформленыя па-беларуску. Пачынаючы з сакавіка ён дамагаўся, каб ягонае канстытуцыйнае права на выкарыстаньне ў справаводстве беларускай мовы, было рэалізаванае. Пасьля шматлікіх запытаў і скаргаў у самыя розныя дзяржаўныя органы, у чэрвені спадар Гоўша атрымаў нарэшце адказ з Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Рэспублікі Беларусь на сваю заяву. Заяву у камітэт С. Гоўша накіраваў пасля безвыніковага змаганьня за тое, каб пры афармленьні свайго права на валоданьне бацькоўскай маёмасьцю ў Ляхавіцкім раёне атрымаць адпаведныя дакументы на беларускай мове. http://spring96.org/be/news/29497/  
31.08.2009
Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят Уночы на 25 жніўня ў Берасці быў затрыманы сябра "Маладога Фронту" Яўген Скрабец. Падставаю для затрымання актывіста сталі падазрэнні ў махлярстве, а вынікам - позва ў вайсковы камісарыят на 9 верасня, паведамляе Радыё Рацыя. Яўген Скрабец вяртаўся з Менску ў Берасце, дзе знаходзіўся па працоўных справах. А 22-ой гадзіне цягнік прыбыў на вакзал у Берасце, дзе Скрабца ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі маладафронтаўцу, што ён вельмі падобны на нейкіх студэнтаў-махляроў, якія гандлююць падробнымі квіткамі каля касаў, і вымусілі паказаць пашпарт. Пасля Яўгена прымусілі праехаць у Ленінскі пастарунак для удакладнення асобы. Каб Яўген не збег, міліцыянеры узялі сабе пашпарт і увесь шлях ад вакзала да пастарунку трымалі яго за швэдар, паведамляе Радыё Рацыя. У пастарунку актывіста пратрымалі каля паўгадзіны, пасля чаго пад аховай міліцыі даставілі ў камісарыят. Там юнака ўжо чакала позва. На пачатак 12 гадзіны ночы Яўгена Скрабца адпусцілі. http://spring96.org/be/news/29527/  
31.08.2009
Падтрымка і магчымасць для дзейнасці мусяць быць
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Падтрымка і магчымасць для дзейнасці мусяць быць Справа украінскай дыяспары на Берасцейшчыне самая горшая сярод усіх нацыянальных меншасцяў вобласці. У 1999 годзе ўлады разграмілі культурна-асветніцкае аб'яднанне "Просьвіта", а ў 2001 годзе закрылі адзіную ўкраінскамоўную газету "Край". Актывісты дыяспары трапілі пад рэпрэсіі і ціск. Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя "Нацыянальны Альянс", сумесна з прадстаўнікамі дыяспары, якія нягледзячы на цяжкія ўмовы працягваюць працаваць, цягам 3 дзён складуць спіс страчанага, рэспрэсаваных дзеячаў і неабходнага. Менавіта гэтыя лісты стануць пачаткам разгляду справы становішча і падтрымкі ўкраінцаў Берасцейшчыны з боку Украіны. Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь адзначае, што гэта мусіць стаць першым крокам сумеснай працы паміж уладай Украіны і дыяспарай. Самі ж украінцы Берасцейшчаны упэўненыя, што адміністрацыя Беларусі проста баіцца таго, што калі будзе нейкі цэнтр, аб'яднанне, то пачнецца падтрымка апазіцыіі ці аддзяленне Палесся да Украіны. Менавіта апошнюю версію вельмі актыўна выкарыстоўваюць у мэтах правакацый. Зміцер Кісель, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/18220.html  
31.08.2009
Пошліна да 100 даляраў ЗША
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Пошліна да 100 даляраў ЗША Берасцейскія прадпрымальнікі мэтава павышаюць цэны на 5-10 адсоткаў, з кожным новым прывозам тавару. Падвышэнне коштаў, у асноўным датычыцца вопраткі якую ўвозяць з Украіны. Гаворыць Ірына, прадпрымальнік: - З прывозам на тысяч 5 падымаецца кошт тавараў. Прычынай таму – вялікія мытныя пошліны. Немагчымасць прывозу тавара. Як адзначаюць прадпрымальнікі – сярэдні кошт аплаты за правоз вопраткі з Украіны ў Беларусь, даходзіць да 100 даляраў ЗША за торбу. Яўген Скрабец, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/18349.html  
31.08.2009
Гадавіна Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Гадавіна Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 25 жніўня 1991 году Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі набыла моц заканадаўчага акту. Сам акт быў прыняты Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 году. З таго часу і па 1995 год уключна дзень незалежнасці ў Беларусі адзначаўся менавіта 27 ліпеня. Тoлькі пасля рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам свята суверэнітэту было перанесена на 3 ліпеня. Тым не менш украінцы, напрыклад, адзначаюць Дзень Незалежнасці менавіта з моманту атрымання заканадаўчай сілы аналагічнай дэкларацыі. У Беларусі, нягледзячы на "поўналецце", спрэчкі наконт адзначэння дня незалежнасці не знікаюць. Кандыдат гістарычных навук, гісторык Аляксандр Ціхаміраў кажа пра гэтыя даты: "Наконт 27 ліпеня... Ну тут, канешна, пра незалежнасць таксама размова не ішла - дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Казалася ў той дэкларацыі пра тое, што Беларусь xоча заставацца ў складзе адноўленага Савецкага Саюза. Шчыра кажучы, дэкларацыя не вельмі падыxодзіла на незалежнасць Беларусі. Калі вось, 25- га жніўня, дык гэта можна яшчэ былоб там аб гэтым думаць, калі надалі дэкларацыі статус канстытуцыйнага акта. Як у Украінцаў - 24 жніўня, калі яны абвесцілі сябе суверэннай дзяржавай". Паводле гісторыка бадай адзіная дата, якая не павінна выклікаць спрэчак пра святкаванне дня незалежнасці - 25 сакавіка. Калі ў Беларусі ў гэты дзень ў 1918 годзе быля прынята Устаноўчая грамата БНР і абвешчана незалежная рэспубліка. Cяргей Скулавец, Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/padzeya_dnya/18475.html  
31.08.2009
Фестываль "Бардаўская восень 2009"
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 Фестываль "Бардаўская восень 2009" Напрыканцы кастрычніку 2009 году на Беласточчыне ў Польшчы пройдзе фестываль беларускай аўтарскай песні "Бардаўская восень". Трымаючы традыцыйную назву, якой дарэчы ўжо 15 год, на сённяшні дзень фестываль "Бардаўская восень" адлюстроўвае сучасны актуальны стан беларускай аўтарскай музыкі акустычных напрамкаў, якая спалучае ў сабе шмат стылістычных кірункаў, часам адыходзячых ад класічнага бардаўскага фармату. Сведчаннем таму з'яўляюцца ўдзельнікі фестывалю апошніх гадоў, сярод якіх акрамя сучасных бардаў и класікаў жанру ёсць і рок-музыкі, блюзмэны, фолк-рокавыя калектывы, рок-гурты ў акустычным варыянце і шмат яшчэ якіх праяваў сучаснай акустычнай беларускай музыкі (Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, праект Народны альбом і г.д.). Адзінае на "Бардаўскай восені" астаецца традыцыйна нязменным – неверагодна ўтульная і цёплая атмасфера і шмат сапраўды прыгожай якаснай жывой беларускай музыкі, музыкі сучаснай і актуальнай, якая развіваецца і не стаіць на месцы. Штогод на сцэну фестывалю акрамя сталых, знакамітых беларускіх музыкаў і гуртоў, выходзяць маладыя выканаўцы, якія маюць магчымасць паказаць сваю творчасць у конкурснай праграме "Бардаўскай восені". Пераможцы конкурснай праграмы атрымліваюць кашоўныя прызы і ўзнагароды. Адбор на конкурсную праграму адбудзецца і ў гэтым годзе ў Мінску 27-га верасня ва ўтульнай кавярні "Лісіная нара". У гэты вечар свае творы прадставяць канкурсанты, лепшыя з якіх возьмуць удзел у конкурснай праграме фестывалю "Бардаўская восень 2009", паехаўшы ў Польшчу. Акрамя таго ў мінскім канцэрце "Бардаўскай восені" выступяць і спецыяльна запрошаныя госці – знакамітыя беларускія музыкі, якія традыцыйна прымаюць удзел у фестывалі на працягу некалькіх апошніх год . Заяўкі на ўдзел у адборачным туры на конкурсную праграму фестывалю могуць падаць усе жадаючыя выканаўцы і акустычныя гурты, адаслаўшы да 20-га верасня запоўненую анкету і свае дэма-запісы на е-майл wosien@tut.by. Галоўнымі патрабаваннямі да канкурсантаў з'яўляецца паўнагадовы ўзрост (18+) і выкананне песень асабістага аўтарства на беларускай мове. Радыё Рацыя. http://racyja.by/news/materyyaly/kultura/18590.html  
31.08.2009
У пінскім музеі рыхтуюць экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 У пінскім музеі рыхтуюць экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы Экспазіцыю да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы рыхтуюць у пінскім музеі. Такое рашэнне прыняло яго кіраўніцтва пасля таго, як з пінскай мытні ім перадалі рыцарскі шлем. Гэты шлем пінскія мытнікі ў пачатку лета знайшлі ў лядоўні вагона-рэстарана ўкраінскага цягніка. Гаспадар шлема не аб'явіўся, таму яго канфіскавалі. Як высветлілі пазней, гэта была ўдалая копія амуніцыі старажытных часоў. "Канфіскат" натхніў музейнікаў арганізаваць выставу рыцарскай зброі і рыштавання. Тым больш, што ад Пінска ў Грунвальдзе ўдзельнічала цэлая харугва. Дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі акажуць пінскія рыцарскія клубы. Глеб Паўлоўскі, Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/948/news/37199/
31.08.2009
На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяр фашызму і камунізму
tyle="margin-top: 0; margin-bottom: 0"> 31.08.2009 На Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяр фашызму і камунізму 23 жніўня, у агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, прадстаўнікі грамадскасьці Пінска наведалі месцы трагедыяў — у вёсцы Пагост-Загародскі, дзе гітлераўцамі былі растраляныя яўрэі, і ў лясным масіве ля вёскі Вулька-Гарадзішчанская, дзе НКВД на пачатку вайны закатавала некалькі дзесяткаў чалавек. Пінчукі маліліся за душы палеглых і прасілі Бога ўчыніць ім вечную памяць. Абакум Верабейчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі. http://www.euroradio.fm/by/951/news/37300/
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 ... 33 >>