Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
20.12.2010
Затрыманыя Саньнікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, Кастусёў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Затрыманыя Саньнікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, КастусёўПасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў.
20.12.2010
Затрыманьні ў Берасьці 19 снежня - 13:00.
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Затрыманьні ў Берасьці 19 снежня - 13:00. Давераная асоба кандыдата М.Статкевіча Віктар Чайкоўскі затрыманы пры выхадзе з пад'езду дому, ў якім пражывае, 7 супрацоўнікамі міліцыі. Затрыманы па непадцьверджанай інфармацыі дастаўляецца ў Маскоўскі РАУС г.Брэста. Паведаміў сам затрыманы.
20.12.2010
Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня -16:29.
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня -16:29. Віктару Чайкоўскаму супрацоўнікі міліцыі ўмяняюць "дробнае хуліганства", арт17.1 КаАП, то бок ён будзе ўтрымлівацца ў Ленінскім РАУС г.Брэста пад вартай як мінімум да суда, да панядзелка.
20.12.2010
Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня - 14:45.
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня - 14:45. Сёньня, ў нядзелю, 19 сьнежня, нейкая Маргарыта, тэл. +375297273960, якая прадставілась супрацоўніцай Маскоўскага РАУС г.Брэста запрасіла Алесю Худасоўцаву, старшыню Брэсцкай гарацкой арганізацыі "незалежнага" прафсаюзу РЭП на размову. Алеся адмовілася: "Прыду толькі па позве!" Алеся Худасоўцава актыўна агітуе за незалежнага кандыдата ў прэзідэнты А.Саннікава і з'яўляецца сабрам ягонай ініцыятыўнай групы. А таму берасьцейскія праваабаронцы перакананыя, што цікаўнасьць міліцыі да прыхільніцы А.Саннікава не выпадковая і мае на мэце нейтралізаваць ці запалохаць неабыякавую грамадзянку ў дзень выбараў. Нагадаем, што па стане на 15 гадзін па Беларусі затрымана 26 актывістаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах на баку апазыцыйных кандыдатаў, з йіх 3 берасьцейцы.
20.12.2010
Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня - 17:40.
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Затрыманьні ў Берасьці 19 сьнежня - 17:40. На аўтатрасе Брэст-Масква ў раёне Бярозы затрыманы Алесь Мех з Кобрына і яшчэ 2 асобы: Станіслаў Чарніцкі і Аляксандар Ярмашук, якія ехалі разам у Менск. Інспектар Бярозаўскага ДАІ па прозівішчы Точка Андрэй патлумачыў, што нібыта аўтамабіль на якім ехалі затрыманыя, здзейсьніў ДТП. Пазьней пад'ехала яшчэ некалькі міліцыянтаў: старэйшым сьледчым Бярозаўскага УУС Драгуном Яўгеніям Віктаравічам, інспектарам ДПС Антоньчыкам Уладзімірам Мікалаевічам на чале з маёрам Амельчуком Ігарам Сяргеевічам, аперупаўнаважаным Бярозаўскага крымінальнага вышуку. Кіроўцу Аляксандару Ярмашуку стала кепска з сэрцам, сябры намагаюцца выклікаць хуткую дапамогу.
20.12.2010
Някляева валаклі па падлозе невядома куды
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Някляева валаклі па падлозе невядома куды 01:01 20.12.10 Жонка Ўладзіміра Някляева Вольга паведаміла ў інтрэв'ю Еўрарадыё, што невядомыя без усялякіх пасведчанняў прыйшлі ў лякарню і вывалаклі палітыка невядома куды. Жанчына "крычэла так, што было чуваць на вуліцы". Ёй скруцілі рукі, ніхто не падышоў на дапамогу. Уладзімір Някляеў атрымаў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, яму ўводзілі седатыўныя сродкі, каб знізіць ціск. Што з ім можа адбывацца зараз, спадарыня Вольга не ведае. 2010-12-19 23:45:19, Зміцер Лукашук Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук стаў сведкам спробы Ўладзіміра Някляева разам з паплечнікамі і журналістамі прайсці на Кастрычніцкую плошчу. А таксама прысутнічаў на плошчы Незалежнасці. www.belradio.f
20.12.2010
Еўрарадыё складае спіс затрыманых у часе акцыі на плошчы Незалежнасці
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 Еўрарадыё складае спіс затрыманых у часе акцыі на плошчы Незалежнасці Еўрарадыё складае спіс затрыманых у часе акцыі на плошчы Незалежнасці. Нумар, па якім можна паведамляць пра затрыманых - (017) 321-22-96. Тэлефоны Акрэсціна, дзе ўтрымліваюць частку затрыманых: 2204442, 3727428 (Спіс абнаўляецца на старонках сайта http://belradio.fm/by/1433/news/58375/ і http://belradio.fm/by/1434/reports/58362/) СПІС ЗАТРЫМАНЫХ падчас разгону акцыі ў Мінску (абнаўляецца): Агеева Ірына Агрэйцовіч (Агрэйдовіч) Аляксандр Анішчанка Сяргей (не ўдзельнічаў у шэсці, быў затрыманы) Анціпаў Павел Аляшчук Раман Арастовіч Алесь (давераная асоба Статкевіча, затрымалі каля дома) Астаф'еў Аляксандр Атамановіч Міхаіл Атакулава Людвіся Барэйчук (ці Барыйчук) Святлана Башык Дзмітрый Баштавой Антон Бедка Іван, актывіст аргкамітэта БХД (Слонім) Богдан Ілля  Бойка Яўген Бурбо Андрэй Бублікава Вайнова Марыя (17 гадоў, Віцебск) Воўкаў Максім Анатольевіч Гардзіенка Кацярына Глушук Раман (давераная асоба Раманчука) Грыбоўская Таццяна Губская Ірына, актывістка аргкамітэта БХД Гудзень Дыяна Гулак Алег (старшыня БХК) Гурыновіч Гурыновіч Іван Дайняк Ганна Елісееў Андрэй Езерскі Сяргей Еўдакімаў Аляксей Залешчук Раман Занкевіч Аляксандр Зебракова Вераніка Зябскі Сяргей  Жэўняк, Ждановічы Ігнатовіч Руслан Ількевіч Аляксандр (знаходзіцца на Акрэсціна) Істомін Юрый Кабара Віталій Кавалёў Сяргей Казлоў Сяргей Казец Аляксандр Каспяровіч Кастусёў Рыгор, кандыдат у прэзідэнты  (знаходзіўся ў РАУС Мінскага раёна) Кахно Герман Кашнярова Ганна Кашталян Вольга  Кіеўко Кім Андрэй Клышэйка (Калышэйка) Вадзім Кніга Анастасія Корбан Алег Коўшык Дыяна Кравец Арцём Крапівіна Надзея (Гродна) Красноў Мікіта Краўчанка Аляксандра   Каляда Наталля, дырэктарка "Свабоднага тэатру" Кучынскі Барыс (Слонім) Кукалес Сяргей Куклеў Даніла Куўшынаў Віктар Куўшынаў Аляксандр Лазарава Анастасія Лазараў Пётр Лашкевіч Кастусь, журналіст партала tut.by Лялевіч Ян  Лыскавец Павел (Жодзіна) Лябедзька Анатоль Лядскі Марчук Ілья Юр'евіч, Акрэсціна Максіменка Раман  Мізаянас Фёдар Мартынаў Віктар Масюк Сяргей Мельнічэнка Антон Мяцельская Яніна Мельнікаў Пётр Мыслівец Ігар Наркевіч Алесь  Насута Арцём Неўдах Максім Пабчанка Аляксандра Пазняк Андрэй Панкавец Святлана Пачобут Андрэй, журналіст Пачобуш Паўлоўская Марыя  Паўлюкевіч Сяргей Паштавы Антон Паньковіч Ігар Раманчук Артур Рымашэўскі Віталь Сакрэт Яўген Саннікаў Андрэй, кандыдат у прэзідэнты Саўка Зміцер, вядомы мовазнаўца Серабракова Вераніка Серада Аляксей Сухадульскі (Сухадольскі) Іван Сухарэвіч Дзяніс Сухачэўскі, Ляхавічы Саламаха Андрэй Сапранеўская (Сапранецкая ) Дар'я Статкевіч Мікола, кандыдат у прэзідэнты Суслава Аляксандра Сташулёнак Вераніка Сячко (Січко) Ігар Сечко Сяргееў Талькоўскі Юрый (Маладзечна) на Акрэсціна Тарабонда Аляксандр (Беразіно) Трафімава Марыя (Гродна) Чайчыц Воля Чучвал (Чучваў) Сяргей  Чэпелеў Чэнісаў Чэнісава Хадановіч Сяргей Уладзіміравіч(яго і нейкага замежнага журналіста прывезлі ў Кастрычніцкі РАУС) Хаменка Анатоль Халіп Ірына, журналістка Цыбарт Аліна (17 гадоў, Баранавічы) Шацікава Крысціна (Магілёў) Шкабара Віталь Шастаковіч Соф'я Аляксандраўна (пенсіянерка) Шаруба Ганна Шкут Аляксандр Шувалаў Шысяўрэеў Цімур Шэрбаў, Барань Шчэрбаў Раман Шумкевіч Аляксандр Ючкавіч Аксана Язерскі Сяргей Януковіч Алена Якіменка Яўген *** Еўрарадыё паведамляюць, што 200 чалавек стаяць у двары Акрэсціна тварамі да сцяны. У аўтазаках іх жорстка збівалі нагамі АМАПаўцы. www.belradio.fm
20.12.2010
ТЭРМІНОВА! 3.15. У офіс "Вясны" ўварваліся супрацоўнікі КДБ.
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">20.12.2010 ТЭРМІНОВА! 3.15. У офіс "Вясны" ўварваліся супрацоўнікі КДБ. У 3.15 ночы 20.12.2010  ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі КДБ -- каля 15 чалавек у цывільным. У офісе ў гэты час адбываўся прыём і апрацоўка інфармацыі ад назіральнікаў з усёй краіны, а таксама збор інфармацыі па затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. У офісе знаходзяцца кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, юрысты Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, журналісты "Вясны" і іншыя супрацоўнікі, доўгатэрміновыя назіральнікі і валанцёры. Сувязь з офісам і праваабаронцамі адсутнічае. Стала вядома, што ў 3.45 дзевяць праваабаронцаў "Вясны" былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. www.spring96.org
19.12.2010
Па Брэсце ездзіў абклеены рэкламай мікрааўтобус, які агітаваў за Лукашэнку
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">19.12.2010 Па Брэсце ездзіў абклеены рэкламай мікрааўтобус, які агітаваў за Лукашэнку Абклеены рэкламай мікрааўтобус "Фольксваген" ездзіў па Брэсце і агітаваў за Аляксандра Лукашэнку.
19.12.2010
У Брэсце ізалююць актывістаў штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">19.12.2010 У Брэсце ізалююць актывістаў штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Малей, сёння пры выхадзе з кватэры быў затрыманы Віктар Чайкоўскі, актывіст штаба Мікалая Статкевіча.
18.12.2010
У 100 гарадах свету прайшла акцыя "За свабоду Беларусі"
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">18.12.2010 У 100 гарадах свету прайшла акцыя "За свабоду Беларусі" Вечарам 16 снежня у больш чым 100 гарадах Еўразіі і Амерыкі прайшла акцыя "За свабоду Беларусі". Удзельнікі акцыі на плошчах завязвалі ірты помнікам, каб нагадаць, што ў Беларусі людзі не могуць свабодна выказвацца і выбіраць уладу. Як паведаміў актывіст акцыі Амерыга Ламбардзі на "Фэйсбук" - старонцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", мерапрыемства наладзіла арганізацыя "Маладыя еўрапейскія федэралісты", МЕФ (Young European Federalists, JEF). Яе старшыня Філіп Адрыансенс патлумачыў: "Гэтая моцная скаардынаваная акцыя, якая адначасова адбываецца ў розных кутках планэты, паказвае на дзіўную з‘яву – дыктатуру за ваколіцай Еўразвяза. Еўропа павінна заняць пэўную пазіцыю ў дачыненні да шызафрэнічнага рэжыму ў Беларусі. Калі яе кіраўнік і вышэйшыя чыноўнікі жадаюць ездзіць у Еўропу, яны павінны садзейнічаць далейшай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз. Таму наша акцыя ёсць знакам салідарнасці з не менш еўрапейскай Беларуссю, жыхары якой патрабуюць свабоду замест прыгнёту." Дэвіз акцыі – "Дайце голас дэмакратыі!". Напярэдадні беларускіх прэзідэнцкіх выбараў яе ўдзельнікі ў Аттаве, Берліне, Бруселі, Хельсінках і іншых гарадах ў 36 краінах выказалі пратэст беларускаму правячаму рэжыму і салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі. "Праз 5 гадоў пасля рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнке бясконца перавыбірацца на пасаду вярхоўнага кіраўніка краіны, у Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, дагэтуль не існуюць грамадзянскія свабоды, а Еўразвяз тым часам закрывае вочы на свайго нецывілізаванага суседа. Вось чаму сярод сяброў МЕФ і іншых маладых людзей у Эўропе і свеце расце пратэст супраць пародыі на дэмакратыю ў Беларусі," – гаворыць арганізатар акцыі Даніэла Відайчу. Які сэнс крыецца за завязваннем іртоў статуям? Оса Гунвэн, адзін з актывістаў, тлумачыць: "У нас з‘явілася ідэя паставіць гарадскія сімвалы, а значыць і самі гарады, на месца жыхароў Беларусі, якія не маюць магчымасці выказвацца, бо баяцца пераследаванняў з боку рэжыму. Помнікі звычайна нагадваюць пра людзей, якіх мы шануем, якія выказвалі сваю думку. Мы падумалі: а што, калі б у іх не было такой магчымасці?" Першая падобная акцыя прайшла ў 2006 г., цяпер яна праводзілася ў шосты раз. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе МЕФ, вынікам акцыі стала мабілізацыя маладых людзей па ўсім свеце, якія падзяляюць ідэю: мы за дэмакратычную Беларусь, і кіраўнікі краінаў павінны лічыцца з гэтым. "Пакуль у Беларусі мае месца прыгнёт, Маладыя еўрапейскія федэралісты будуць працягваць барацьбу," – кажа Даніэла Відайчу. Фота: Падчас акцыі ў Жэневе www.spring96.org
18.12.2010
Пінск: Медкаледж у лідэрах па галасаванні датэрмінова
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">18.12.2010 Пінск: Медкаледж у лідэрах па галасаванні датэрмінова Трэці дзень датэрміновага галасавання ў Пінску вызначыў агульныя тэндэнцыі развіцця сітуацыі па ходзе галасавання ў горадзе. На чатырох выбарчых участках, якія кантралююць назіральнікі ад дэмакратычных арганізацый, свае галасы аддалі ў сярэднім 6-7% выбаршчыкаў, а на паказальным участку  №30 "Установа адукацыі "Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж" прагаласавала ўжо больш за 30%. Пры гэтым, са словаў назіральнікаў, у навучальнай установе паток жадаючых прагаласаваць датэрмінова схлынуў (напэўна, неабходная лічба ўжо дасягнута), а на іншых участках колькасць галасуючых пачынае ўзрастаць. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
18.12.2010
Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">18.12.2010 Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі Прысуджаны да пакараньня сьмерцю Алег Грышкаўцоў звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду да разгляду ў Камітэце па правах чалавека яго індывідуальнага паведамленьня. 13 сьнежня гэты ліст праз адвакатаў быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Да гэтай меры Грышкаўцоў быў вымушаны прыбегчы, паколькі раней, нягледзячы на інфармаваньне кампетэнтных арганаў Беларусі, пры разглядзе ў КПЧ ААН аналагічных скаргаў прыгавораных да вышэйшай меры пакараньня Алеся Жука і Васіля Юзэпчука, апошнія былі растраляныя напрыканцы сакавіка 2010 года. Нагадаем, што Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду індывідуальнае паведамленьне Алега Грышкаўцова, які 14 траўня 2010 года быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Ён скардзіцца на тое, што былі парушаныя ягоныя правы, прадугледжаныя міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, найперш – права на справядлівае судовае разбіральніцтва. У паведамленьні таксама ўтрымліваецца просьба прымяніць меры часовай абароны, і не прыводзіць прысуд у выкананьне, пакуль справа не будзе ўсебакова разгледжаная у Камітэце па правах чалавека ААН.www.spring96.or
18.12.2010
Брэст: Назіральнікам за галасаваннем даводзіцца карыстацца біноклямі
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">18.12.2010 Брэст: Назіральнікам за галасаваннем даводзіцца карыстацца біноклямі На выбарчым участку № 98, размешчаным у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, назіральнікі вырашылі скарыстацца біноклямі і падзорнай трубой, каб сачыць за ходам датэрміновага галасавання. Справа ў тым, што на гэтым участку месцы, адведзеныя для назірання, знаходзяцца на адлегласці каля васьмі метраў ад стала выдачы бюлетэняў і скрыні для галасавання. Гэта не дазваляе назіральнікам паўнавартасна сачыць за тым, як ідзе выдача бюлетэняў выбаршчыкам і што адбываецца ля сталоў, за якімі сядзяць сябры ўчастковай камісіі. Як распавёў назіральнік Дзяніс Турчаняк, пасля размовы са старшынёй ўчастковага выбаркама была дасягнутая дамоўленасць, каб стол назіральнікаў перанеслі на тры метры бліжэй, але кардынальна сітуацыю гэта не змяніла. «Умовы для назірання па-ранейшаму пакідаюць жадаць лепшага, - кажа Турчаняк. - Мы не маем магчымасці кантраляваць, каму выдаюцца бюлетэні і якія запісы вядуць сябры камісіі ». Такое становішча і выкарыстанне бінокляў назіральнік лічыць не нармальным, аднак дамагчыся таго, каб у гэтых удзельнікаў выбарчага працэсу была магчымасць зблізку назіраць за працай сябраў камісій, пакуль не атрымліваецца.  "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
18.12.2010
У Брэсце заклеілі плакаты ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">18.12.2010 У Брэсце заклеілі плакаты ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў Плакаты ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў заклеілі ў Брэсце.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 64 >>