Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
10.12.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, лістапад 2010 году
Палітычна матываваныя крымінальныя справы
10.12.2010
Давайце разам скажам "Не!" прымусоваму галасаванню
2010prymus@gmail.com 
10.12.2010
Брэст: На Рымашэўскага «няма эфірнага часу»
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">10.12.2010 Брэст: На Рымашэўскага «няма эфірнага часу» Як паведаміў Зміцер Шурхай, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 8 снежня з тэлеканалам «Буг-ТБ» быў падпісаны дагавор аб рэкламе маючай адбыцца на наступным тыдні сустрэчы гэтага прэтэндэнта з выбаршчыкамі Брэстчыны. Меркавалася, што рэклама будзе размешчана ў інфармацыйным блоку тэлеканала. Аднак раніцай 9 снежня Дзмітрыю Шурхаю патэлефанавалі з «Буг-ТВ» і паведамілі, што дамова анулюецца, паколькі для падобнай рэкламы «няма эфірнага часу». На думку даверанай асобы кандыдата, мяркуючы па ўсім, пра такі дагавор стала вядома кіраўніцтву канала і яно вырашыла перастрахавацца. Сустрэча Віталя Рымашэўскага з брэсцкімі выбаршчыкамі запланавана на 14 снежня ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў. «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
10.12.2010
Брэст: Дзяржгазета раскрытыкавала Статкевіча і Уса
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">10.12.2010 Брэст: Дзяржгазета раскрытыкавала Статкевіча і Уса Газета «Брестский вестник», заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам, вельмі рэдка змяшчае на сваім сайце матэрыялы, якія тычацца цяперашняй выбарчай кампаніі. Аднак калі гэта адбываецца, то публікацыі ўтрымліваюць выключна крытычныя выказванні ў адрас канкурэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы. Чарговым прыкладам стаў вялікі па сваіх аб'ёмах рэпартаж  «Два кандидата на одной встрече», прысвечаны прыезду ў Брэст кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Аўтар публікацыі Уладзімір Яфімаў, пераказваючы сутнасць асноўных заяў прэтэндэнтаў, заўважае, што на пытанні з залы кандыдатам « следовало дать ответ серьезными аргументами, а не огульным критиканством и оскорблениями ». Ад журналіста "Брестского вестника", перш за ўсё, дасталася Мікалаю Статкевічу, паколькі той, па версіі аўтара, «перешел на личности и на оскорбления своего народа, которому он безоглядно отказывал в праве иметь собственную оценку положительной динамики роста экономики, признанного даже в Западной Европе, и достижений Беларуси в культуре, социальной политике и спорте». Публікацыя змяшчае яшчэ нямала негатыўнага ў дачыненні як Статкевіча, так і Уса, затое суправаджаецца цікаўнай ілюстрацыяй (на фота), здольнай падняць настрой нават тым, хто не цікавіцца выбарчай кампаніяй. «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
10.12.2010
Баранавіцкі гарвыканкам таямніцу не раскрывае
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">10.12.2010 Баранавіцкі гарвыканкам таямніцу не раскрывае 8 снежня праваабаронца Сяргей Гоўша (на фота) накіраваў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы з нагоды адмовы гарвыканкаму прадставіць яму інфармацыю аб пастаўленых на ўлік структурных адзінках трох грамадскіх аб'яднанняў: "Белая Русь", "Беларускі саюз жанчын", "Чырвонага Крыжа", якія актыўна вылучылі сваіх сяброў ва ўчастковыя камісіі.  І што адметна – фактычна ўсе вылучэнцы ад гэтых аб'яднанняў у камісіі былі ўключаны, у адрозненне, напрыклад, ад вылучэнцаў ад ГА "Таварыства беларускай мовы". Сяргей Гоўша яшчэ 17 лістапада накіраваў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам, каб атрымаць інфармацыю аб колькасці першасных суполак гэтых арганізацый, дзе знаходзяцца іх юрыдычныя адрасы, офісы, колькі сяброў налічваюць і г.д., але ў гэтым яму было адмоўлена.  Зараз Сяргей Гоўша просіць суд абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам прадставіць яму звесткі па форме згодна дадатку 12 і 13 Пастановы Міністэрства юстыцыі РБ ад 30 жніўня 2005 года № 48 аб зарэгістраваных гарвыканкамам арганізацыйных структурах ГА "Белай Русі", "Беларускага саюза жанчын", "Чырвонага Крыжа". "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
09.12.2010
Толькі ў Беларусі патрэбны дазвол на экзыт-полы
Андрэй Вардамацкі
09.12.2010
Швэдзкаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе
style="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">09.12.2010 Швэдзкаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе Марцін Угла Амбасада Беларусі ў Стакгольме адхіліла заяўку на візу ад старшыні праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углы. Ніякія афіцыйныя прычыны падобнага рашэньня не падаюцца.
09.12.2010
Мядзьведзеў увёў «мараторый на далейшыя сваркі»?
Натальля Цімакова
09.12.2010
Ярмошына: эфір за грошы — калі ласка!
Яраслаў Раманчук
07.12.2010
Пасьля аварыі на "Пінскдрэве" людзям "псыхалягічна складана заставацца на гэтай працы"
Міхаіла Галавешкіна,
07.12.2010
Праграму кандыдата рэцэнзуе газэта "Заря"
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">07.12.2010 Праграму кандыдата рэцэнзуе газэта "Заря" На Берасьцейшчыне інфармацыйныя ўлёткі кандыдатаў на прэзыдэнта распаўсюджваюцца на пікетах, іх раскідаюць па паштовых скрынях. Моцнае ўражаньне на берасьцейцаў зрабілі выступы кандыдатаў на радыё і тэлебачаньні. Цэнтральны рынак у Берасьці, дзе звычайна шматлюдна, — асноўнае месца пікетаў ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў. Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага па Берасьці Зьміцер Шурхай паведамляе: "Інфармацыйныя матэрыялы раскідаем па скрынях. Час ад часу выстаўляем і пікеты, вядзем раздачу інфармацыі мінакам. А цяпер працуем над арганізацыяй візыту кандыдата ў Берасьце. Мяркуецца, што сустрэча з выбарцамі пройдзе ў наступны аўторак а 18 гадзіне ў Доме культуры прафсаюзаў". Вырашаецца і пытаньне з публікацыяй перадвыбарнай праграмы Віталя Рымашэўскага ў абласной газэце "Заря". На мінулым тыдні галоўны рэдактар адмовіўся публікаваць у газэце праграму, кажа Зьміцер Шурхай: "Пакуль у дзяржаўнай газэце праграма не надрукавана. Але ўжо павінен быць адказ на мой зварот з абласной выбарчай камісіі. У праграме мы зьнялі ўсе спрэчныя пункты, акрамя заклікаў прыйсьці на плошчу". На інфармацыйных тумбах штораз больш улётак кандыдатаў Улётак даволі шмат на агароджах у цэнтры гораду У Баранавічах агітацыйная кампанія таксама набірае абароты. Выступы кандыдатаў у радыё- і тэлеэфіры павялічылі зацікаўленасьць у людзей, кажа старшыня баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Віктар Сырыца: "Цяпер агітацыйныя матэрыялы зьявіліся на інфармацыйных тумбах. Тут можна пабачыць улёткі за Ўладзімера Някляева, за Андрэя Саньнікава. У бібліятэцы можна пабачыць інфармацыю пра Алеся Міхалевіча. Кампанія ажывае".Радыё Свабода
07.12.2010
Камітэт у абарону журналістаў заклікаў правесьці незалежнае расьсьледаваньне сьмерці журналіста Алега Бябеніна
Ніна Агнянава.
07.12.2010
Брэсцкі праваабаронца звярнуўся да генпракурора
Канстанцін Сумар
07.12.2010
КДБ забараніў маршруткам перавозіць выбарчыя "перадачкі"
Юры Клімовіч
06.12.2010
У брэсцкіх крамах выявілі... каноплі
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">06.12.2010 У брэсцкіх крамах выявілі... каноплі Дакладней, не само наркатычнае зелле, а мілыя аплікацыі з вышытымі на іх вострымі лісцікамі. Скандал з-за таго, што ў крамах легальна прапагандуецца наркотык, узняла адна з чытачак газеты «Вячэрні Брэст». Міліцыя зрэагавала хутка. «У сувязі з узніклай неабходнасцю ўстанаўлення відавай прыналежнасці ліста расліны, выяўленага на аплікацыі, кафедра батанікі і экалогіі біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна, зладзіла камісійнае даследаванне аплікацыі і ўстанавіла, што «выяўлены на аплікацыі ліст расліны па марфалагічных прыкметах не з'яўляецца выявай ліста канопляў (Canabis sativa)… Паводле артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 года № 102-3 "Аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах», у Рэспубліцы Беларусь забараняецца рэклама наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў у мэтах незаконнага iх выкарыстання, гэта значыць дзейнасць фiзiчных і юрыдычных асоб, накіраваная на распаўсюджванне звестак аб спосабах i метадах вырабу і выкарыстання, месцах спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама вытворчасць і распаўсюджванне кніжнай прадукцыі, распаўсюджванне названых звестак у сродках масавай iнфармацыi, камп'ютарных сетках, за выключэннем інфармацыі ў спецыялізаваных друкаваных выданнях. "Каноплі з'яўляюцца сыравінай для вырабу наркатычных сродкаў (марыхуана, гашыш і іншыя). Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС распрацоўвае прапанову аб унясенні змяненняў у заканадаўства, з мэтай абмежаваць выяўленне канопляў на таварах народнага спажывання (аплікацыі, араматызатары паветра і іншыя) ", - гаворыцца ў паведамленні абласнога УУС. Аднак пакуль маляваць каноплі на аплікацыях, майках, плакатах, аказваецца, не забаронена. www.nn.by
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 64 >>