Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Нашы навіны
Архіў навін
12.01.2010
У Пінску ўпершыню будуць судзіць за звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.01.2010  У Пінску ўпершыню будуць судзіць за звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце Супрацоўнікі ГАЎС горада Пінска праводзяць следчыя дзеянні ў дачыненні да пінчука, які размясціў пікантнае відэа сваёй былой сяброўкі ў інтэрнэце. Кабеце не спадабаўся фільм, і яна звярнулася з заявай у міліцыю. Міліцыянты пачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў і прадметаў. За гэта жартаўніку можа "свяціць" тэрмін ад 2 да 4 год зняволення. http://www.euroradio.fm/by/1092/news/42755/
12.01.2010
Алесь Мех звярнуўся ў Вярхоўны суд
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.01.2010  Алесь Мех звярнуўся ў Вярхоўны суд Палітычны і грамадскі актывіст з Кобрына Алесь Мех накіраваў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду РБ. Прычына напісання скаргі – адмова Меху ў судовай абароне судом Кобрынскага раёна і Берасцейскім абласным судом. Суд Кобрынскага раёна , а затым і Берасцейскі абласны суд адмовіліся разглядаць справу Алеся Меха аб яго незаконным затрыманні пад час восеньскіх "Дажынак". Актывіст упэўнены, што як затрыманне, так і адмова ў судовай абароне, на якую ён мае права згодна з арт 60 Канстытуцыі РБ, носяць незаконны характар: - Я лічыў і лічу, што маё затрыманне звязана з прыездам у горад Лукашэнка. Я хачу папяроэдзіць чыноўнікаў рознага рангу, што кожны факт іх дзейнасці, што кожная іх справа па парушэнню правоў і свабод чалавека абавязкова будзе разглядацца ў будучыні, ужо ў недалёкай будучыні і кожнаму такому факту будзе дадзена свая ацэнка. Ён просіць ВС РБ накіраваць яго скаргу ў любы суд 1 інстанцыі для разгляду па сутнасці. Пры незадавальненні скаргі Вярхоўным судом Мехам будзе накіраваны зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://www.racyja.by/news/materyyaly/palityka/23344.html
12.01.2010
Жыхарка Бярозы вырашыла звярнуцца ў АБСЕ
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.01.2010  Жыхарка Бярозы вырашыла звярнуцца ў АБСЕ Ала Кісялевіч, якая 2.5 гады назад ў выніку разводу аказалася на вуліцы з дзвюмя дзяўчынкамі 10 і 5 гадоў, вырашыла звярнуцца з заявай у АБСЕ. Яна знаходзіцца ў адчайным стане, бо не можа нідзе ў дзяржаўных органах знайсці хоць нейкую падтрымку. Былы муж, ягоныя бацькі і судовыя інстанцыі пазбавілі жанчыну з дзецьмі не толькі даху над галавой, але і працы. На халадзільнікі, якія прадпрымальніца брала на рэалізацыю на заводзе "Атлант", гаспадарчым судом, па заяве мужа, быў накладзены арышт, які яшчэ не зняты дагэтуль. Цяпер яны, маёмасць "Атланта", за якую на Кісялевіч вісіць 8-мільённы доўг, па рашэнню суда пры раздзеле агульна набытай маёмасці, дасталіся жанчыне. Так, як і стары, ужо ні для нічога непрыдатны павільён, а дакладней, па словах жанчыны, будка, якая стаіць ля дома, з якога яе выгналі. Яна прасіла суд зарань не ўлічваць гэты так званы павільён, які невядома калі і кім быў ацэнены на вялікую суму. Яна адмаўлялася ад яго на карысць мужа, хацела, каб ён не фігураваў у раздзеле маёмасці. Але суд не пачуў яе просьбы, а вось пажаданні яе былога мужа былі выкананы поўнасцю. Уся астатняя маёмасць дасталася мужу. Пра дзяцей не падумаў ніхто. Яны ўсе гэтыя гады жывуць без прапіскі, таму не можа іх маці атрымаць грашова дапамогі на іх. Куды толькі не звярталася загнаная ў куток маці двух дзяцей акрамя судоў – да пракурорскіх работнікаў розных рангаў, у аддзелы адукацыі, у адміністрацыю прэзідэнта, дзе прыгожая, дагледжаная жанчына наогул адхрысцілася ад праблемаў Кісялевіч, сказаўшы, што можна купіць рэгістрацыю. Адхрысціліся ўсе беларускія чыноўнікі і чыноўніцы ад маладой жанчыны і яе дзвюх дзетак. Аказаліся непатрэбнымі роднай дзяржаве. З грамадскіх арганізацый псіхалагічную і матэрыяльную падтрымку жанчыне аказала толькі недзяржаўная арганізацыя "Правінцыялка". Цяпер вось апошняя надзея на АБСЕ. Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. http://www.racyja.by/news/materyyaly/sotsyum/23354.html
12.01.2010
Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 12.01.2010  Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску У судзе Бярозаўскага раена скончыўся разгляд справы па іску бярозаўскіх праваабаронцаў да райвыканкама. Праваабаронцы прасілі прызнаць адмову райвыканкама ў пікеце 10 снежня – Дзень правоў чалавека – неправамернай, якая ўшчамляе канстытуцыйнае права на свабоду правядзення пікета і дазволіць правядзенне пікета на пазнейшую дату. Суд адмовіў у задавальненні іску. Старшыня суда Вадзім Мазоль, а менавіта ён вёў працэс, прызнаў адмову Бярозаўскага райвыканкама ў пікеце цалкам правамернай Прадстаўнік райвыканкама галоўны юрыст-консульт Яўген Каштэлян упэўнены, што дазвол быў бы, калі б была дамова з міліцыяй і бальніцай і папярэдняя аплата за іх паслугі. "У бюджэце не хапае грошай на ўтрыманне бальніцы і міліцыі. Нават райвыканкамам даводзіцца план для аказання платных паслуг. Таму яны з задавальненнем дадуць згоду, а калі не дадуць, то за дапамогай трэба звярнуцца ў райвыканкам," – сказаў Яўген Каштэлян. Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Васіль Азаранка не былі здзіўлены такім рашэннем суда. На іх думку, іншага і быць не магло пры цяперашняй уладзе і ў цяперашняй краіне, якая толькі на паперы прызнае каштоўнасць Дэкларацыі правоў чалавека, а на справе цягнецца ў хвасце таталітарнага мінулага Юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч лічыць рашэнне суда Бярозаўскага раёна незаконным.Практыка ўзымання грошай за рэалізацыю канстытуцыйнага права з'яўляецца абсалютна недапушчальнай у дэмакратычнай краіне. Гэтае права, гарантаванае Канстытуцыяй, павінна быць забяспечана дзяржавай. Дадзенай адмовай парушаны правы грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў і выказванне сваіх меркаванняў. Рашэнне суда Бярозаўскага раёна будзе абскарджана праваабаронцамі. АБСЕ. Радыё Рацыя. http://www.racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/23357.html
08.01.2010
Супрацоўнік дзяржбяспекі Літвы шукаў $30 мільёнаў беларускай апазіцыі?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 08.01.2010  Супрацоўнік дзяржбяспекі Літвы шукаў $30 мільёнаў беларускай апазіцыі? Літоўскія пракуроры атрымалі сведчанне таго, што загадкавая гібель супрацоўніка дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Поцюнаса можа быць звязана з выкананнем у Беларусі асабліва сакрэтнага задання. Як паведамляе nn.by са спасылкай на партал Delfi.lt, Поцюнас, які загінуў ў Брэсце ў 2006 годзе, цікавіўся зніклымі ў Літве грашыма з ЗША, вылучанымі на падтрымку беларускай апазіцыі. Па розных звестках, гаворка ідзе пра 30 альбо 40 мільёнаў долараў. Нагадаем, што неўзабаве пасля смерці супарцоўніка літоўскай дзяржбяспекі ўжо вылучалася вэрсія пра пошукі ім грошай беларускай апазіцыі. Тады фігуравал сума ў 42 мільёны долараў. Поцюнас загінуў у канцы лета 2006 года ў Брэсце. Пракуроры прыйшлі да высновы, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку, дасудовае расследаванне было закрыта, аднак пасля скаргі ў суд яго аднавілі ў трэці раз. http://www.euroradio.fm/by/1088/news/42652/?ILStart=10
06.01.2010
Калі паказанні супярэчлівыя?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 06.01.2010  Калі паказанні супярэчлівыя? У судзе Бярозаўскага раёну адбыўся працяг разгляду адміністратыўнай справы 30-гадовага бярозаўчаніна Руслана Сандразда, для якога жаданне даведацца ў кабінеце аператыўніка Дзмітрыя Гукіна, на якой падставе павінен здаць адбіткі пальцаў, абярнулася 7-гадзінным затрыманнем, пад час якога знаходзіўся ў камеры папярэдняга заключэння, абвінавачваннем у непадпарадкаванні службовай асобе, пагрозам у яе адрас і нецэнзурнай лаянцы. Судовае паседжанне доўжылася каля дзвюх гадзін. За гэты час акрамя Гукіна далі свае паказанні сведкі - міліцыянеры, пазначаныя ў пратаколах, і выкліканыя ў суд па просьбе Сандразда двое грамадзян, што прыходзілі здаваць адбіткі пальцаў.Як заўважыў адвакат Ігар Рабцэвіч, матэр'ялы па гэтай адміністратыўнай справе складзены са шматлікімі парушэннямі, паказанні супрацоўнікаў міліцыі вельмі адрозніваліся: - Я нават не буду гаварыць пра грамадзянскіх. Калі даваць ацэнку паказанням саміх супрацоўнікаў міліцыі, то яны былі супярэчлівымі, скажам па той частцы, што адбывалася ў кабінеце. Адны гавораць, была нецэнзурная лаянка, другія кажуць - не, адны кажуць, былі пагрозы, другія – не было ніякіх пагроз. Безумоўна, гэта ўсё будзе судом улічана. А грамадзянскія не чулі нічога - ні пагроз, ні лаянкі. Нягледзячы на тое, што адміністратыўная справа мела сёння апошні дзень па тэрміну разгляду, суддзя прыняла рашэнне выклікаць яшчэ 2 сведкі з тых цывільных асоб, што адначасова з Сандраздом знаходзіліся ў кабінеце супрацоўніка крымінальнага вышуку Бярозаўскага РАУС Гукіна пад час так званага канфлікту між ім і Сандраздом. http://www.racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/23217.html
05.01.2010
Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 05.01.2010  Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Суддзя Вадзім Мазоль заслухаў аргументы праваабаронцаў і меркаваньне прадстаўніка райвыканкама. Затым адбыліся спрэчкі па сутнасьці скаргі. Сваё рашэньне суддзя агучыць 11 студзеня. Нагадаем, што ніводнага з заяўленых 13-ці пікетаў на Дзень правоў чалавека ўлады не дазволілі. http://www.spring96.org/be/news/30762/
03.01.2010
Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 03.01.2010  Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека. Праваабаронцы вырашылі ў судовым парадку аспрэчыць адмову райвыканкама, паколькі лічаць, што адмоўлена незаконна. Паседжанне адбудзецца 5 студзеня. Які суддзя будзе весці справу пакуль невядома. Адзін з падаўцаў заявы Сяржук Русецкі не верыць у станоўчы зыход справы: - Шчыра кажучы, спадзявацца на станоўчае вырашэнне справы вельмі цяжка. Ва ўмовах сучаснай Беларусі, напэўна, адзінкавыя выпадкі, калі б судовая справа супраць дзяржавы і дзяржаўных чыноўнікаў была выйграна. Але справа ў тым, што правы чалавека – гэта такі працэс, каторы пастаянна патрабуе змагання. Змагацца трэба было і ўчора, і сёння, і ў будучыні. Таму мы вырашылі паспрабаваць. Нагадаем, што падставай для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства стала невызначэнне заяўляльнікам канкрэтных мераў па забеспячэнні грамадскага парадку і медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства. - Адмова ўлады, у асобе намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у правядзенні пікета парушыла нацыянальнае заканадаўства і не была неабходнаю ў дэмакратычным грамадстве, - лічыць Сяржук Русецкі. http://www.racyja.com/news/materyyaly/padzeya_dnya/23122.html
<< Старонкі: 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48