Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Кастрычнік
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Нашы навіны
Архіў навін
30.11.2010
Берасцейцам надакучыла крытыкаваць уладу толькі на кухнях
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Берасцейцам надакучыла крытыкаваць уладу толькі на кухнях Каля 500 чалавек прыйшлі ў суботу ў Берасці на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым. Сустрэча прайшла ў Палацы культуры прафсаюзаў. Андрэй Саннікаў распавёў пра тое, якая сітуацыя склалася ў краіне, пра тое, што трэба зрабіць, каб абараніць свой выбар. Акрамя таго, ён адказаў на шматлікія пытанні на палітычную, эканамічную і сацыяльную тэму, якія прагучалі з залы, перадае сайт «Еўрапейская Беларусь». Асабліва берасцейцаў хвалявала праблема самаўпраўнасці праваахоўных органаў і чыноўнікаў рознага ўзроўню. Значная частка пытанняў і рэплікаў з залы датычылася менавіта гэтай тэмы. Пра яе казалі і прадпрымальнікі, і працоўныя, і былыя супрацоўнікі сілавых структураў, і звычайныя людзі, пацярпелыя ад несправядлівасці чыноўнікаў ці суду. «Беларускі народ павінен дамагчыся свайго права абіраць сваіх кіраўнікоў. Тады ў нас будзе і незалежны справядлівы суд і сапраўдны парламент і мясцовыя ўлады, якія знаходзяцца пад кантролем выбаршчыкаў. Мы не горш і не лепш, чым іншыя народы Еўропы – чэхі, славакі, палякі. Таксама як і яны, мы павінны змагацца за свае правы, за свае галасы, за сваю будучыню. Гісторыя робіцца сёння, і разам мы пераможам», -- сказаў падчас сустрэчы ў Берасці Андрэй Саннікаў. Таксама перад берасцейцамі выступіў першы міністр абароны незалежнай Беларусі Павал Казлоўскі. Ён распавёў, што падтрымаў Андрэя Cаннікава, таму што працаваў з ім у цяжкі час – першыя гады пасля, таго, як Беларусь здабыла незалежнасць і ведае яго як высокапрафесійнага дамоваздольнага дзяржаўнага дзеяча, а таксама адказаў на пытанні берасцейцаў, якія датычаць беларускай арміі. Акрамя таго, генерал-палкоўнік з задавальненнем адзначыў, што ў зале прысутнічае шмат яго былых калегаў. Давераная асоба Андрэя Саннікава ў Берасці Зінаіда Міхнюк сказала, што гэтая сустрэча стала добрай дапамогай у працы мясцовых актывістаў. «Я ўпершыню выступаю даверанай асобай кандыдата і вельмі хвалявалася, ці праявяць гараджане актыўнасць. Заўсёды перажываю, за берасцейскую зямлю, хачу, каб яна была не горш за іншыя вобласці нашай краіны. Тым больш, у нас было толькі два дні, каб усіх запрасіць і арганізаваць сустрэчу. Але ўсё атрымалася вельмі добра. Шмат цікавых пытанняў, выступы вельмі сардэчныя – і ў Берасці, і ў Кобрыне. З 2000 года ў Берасці я добра знаёмая з усім дэмакратычным актывам, і была рада, убачыць новыя твары людзей, якія нас падтрымліваюць. Гэтыя сустрэчы надалі мне сілаў. І не толькі мне, але і іншым берасцейцам. Шмат якія людзі, якія проста прыйшлі пацікавіцца, пакінулі ў выніку свае кантакты і выказалі гатоўнасць дапамагаць. Група падтрымкі Саннікава вельмі ўзмацнілася ў нашым родным горадзе», -- сказала Зінаіда Міхнюк.
30.11.2010
Беларусы адзначаюць 90-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Беларусы адзначаюць 90-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну Асноўныя ўрачыстасьці адбываюцца на Случчыне. Сюды ў суботу з Менску накіраваліся два аўтобусы з прадстаўнікамі беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Больш як 70 чалавек на маршруце Менск-Грозава-Семежава-Вызна-Слуцак наведалі знакавыя мясьціны Слуцкага збройнага чыну. Месцы пахаваньня змагароў за вольную Бацькаўшчыны і Крыжы Памяці ўшанаваны кветкамі. Тут жа прагучалі словы ўдзячнасьці, гімн БНР «Магутны Божа» і песьні слуцкіх ваяроў, паведамляе «Радыё Свабода». У другой палове дня 27 лістапада на слуцкім гарадзкім стадыёне распачаўся мітынг у гонар юбілейных угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Сярод удзельнікаў мітынгу былі — кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ «Адраджэньне» Аляксей Янукевіч, лідэр стваранай партыі БХД Павал Севярынец, старшыня Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. На стадыёне і вакол яго было шмат міліцыянтаў. Улады прыгналі сюды нават вадамёт, як казалі ўдзельнікі мітынгу пра пажарную аўтамашыну. На стадыён прыйшло шмат жыхароў Слуцку. І як кажа грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошык, сьвята атрымае працяг і заўтра: «Заўтра адбудзецца мітынг ля будынка краязнаўчага музэя а 14:30. Гэты мітынг арганізоўвае КХП БНФ. Апрача мітынгу нашы случчакі выедуць на аўтамашынах да месцаў, дзе ў 1920-м годзе вялі баі паўстанцы: Грозава, Семежава, Вызна». Вячаслаў Сіўчык, які арганізаваў вандроўку па знаных месцах Слуцкага збройнага чыну, гаворыць, што гэтыя месцы не забытыя. Іх даглядаюць мясцовыя жыхары. А ў Семежаве нядаўна ўсталявалі высокі мэталічны крыж, ля падножжа якога гранітная пліта з памятным надпісам. «Дзякуй Богу, змаганьне за Беларусь працягваюць нашчадкі слуцкіх паўстанцаў. Гэта жывыя, сьмелыя людзі. Мяркую, што сёньня ім было добра, утульна, і таму лягчэй будзе змагацца за лепшую будучыню Беларусі», - кажа актывіст. Восеньню 1920 году, у час вайны Польшчы і савецкай Расеі, ваюючыя бакі падпісалі замірэньне. Дэмаркацыйная лінія і нэйтральная зона прайшлі якраз цераз Случчыну. Сытуацыю выкарысталі сьвядомыя патрыятычныя сілы. 14 лістапада 1920 году яны склікалі Першы беларускі зьезд Случчыны, які абраў часовы ўрад — Беларускую раду Случчыны. Пры падтрымцы сялянства і месьцічаў Рада за тры дні сфармавала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе двух палкоў. Паўстаньне пачалося 27 лістапада 1920 году. Баі з Чырвонай арміяй працягваліся да 28 сьнежня 1920 году. Спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву апынулася гераічнай, але часовай, бо Чырвоная армія шматкроць перавышала ў колькасьці і ўзбраеньні. www.charter97.org
30.11.2010
Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў?
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў? У Пінску вельмі атрактыўны падыход супрацоўнікаў некаторых гарадскіх установаў замяшчае адсутнасць перадвыбарчай агітацыі.Напрыклад, у гарадскім кінатэатры "Перамога" інфармацыйны плакат з датай маючых адбыцца выбараў "крэатыўна ўпісаны" ў рэкламу фільма "Гэты бязглузды свет" і "падмацоўваецца" слоганам да яго - "Кроў, нахабнасць, кулі і бензін". Своеасаблівае дыялагічнае ўзаемадзеянне тэкстаў атрымалася на афішы гарадскога кінатэатра. Цікава толькі, што мелі на ўвазе аўтары крэатыву? Тым часам каманды кандыдатаў у прэзідэнты наракаюць на адсутнасць друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, якія кожны дзень усё толькі абяцаюць прывезці з Мінску. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Брэст: Пікетам у падтрымку Някляева не перашкодзіла нават завея
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Брэст: Пікетам у падтрымку Някляева не перашкодзіла нават завея Увесь дзень 29 лістапада ў Брэсце ішоў снег, прычым выпадзенне ападкаў суправаджалася моцным ветрам і завеяй. Гэта выклікала ў горадзе сапраўдны транспартны калапс, з-за чаго ўтварыліся шматлікія заторы і быў сарваны рух маршрутных аўтобусаў і тралейбусаў. Тым не менш, прыхільнікі Ўладзіміра Някляева вырашылі не спыняць з-за такіх неспрыяльных пагодных умоў сваю агітацыйную кампанію: як і ў папярэднія дні, пікетаванне было арганізавана на пешаходнай вуліцы Савецкай поруч кінатэатра "Беларусь". Агітацыя суправаджалася аўдыёзапісам выступу Някляева, які прагучаў па радыё, а таксама песнямі на вершы гэтага кандыдата ў прэзідэнты. У бліжэйшыя дні колькасць пікетаў у падтрымку Някляева плануецца павялічыць, прычым актывісты рэгіянальнага штаба лідэра кампаніі "Гавары праўду" апавясцілі Брэсцкі гарвыканкам аб правядзенні падобных акцый у дзесяці ажыўленых месцах у горадзе. Што датычыць іншых кандыдатаў, то ў Брэсце пікеты ў іх падтрымку пакуль не праводзяцца. Выключэннем стала разавая акцыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў мінулыя выходныя каля Цэнтральнага ўнівермага, прычым гэтая падзея адразу ж патрапіла ў поле зроку здымачнай групы тэлерадыёкампаніі "Брэст", якая аператыўна зняла сюжэт. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў Газета "Заря над Бугом", заснавальнікам якой з'яўляецца Брэсцкі райвыканкам, якая практычна праігнаравала ранейшыя этапы цяперашняй выбарчай кампаніі, вырашыла адгукнуцца на выступы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на дзяржаўным тэлебачанні і радыё публікацыяй"Смех сквозь слёзы". Аўтар публікацыі Алег Кунец, характарызуючы некаторых кандыдатаў, перасцерагае выбаршчыкаў "ад такога радыкальнага спосабу аказання матэрыяльнай дапамогі як абранне беспрацоўных прэтэндэнтаў Кіраўніком дзяржавы". У артыкуле таксама крытычна ацэньваюцца некаторыя перадвыбарныя заявы такіх кандыдатаў, як Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, але пры гэтым не згадваецца, што дзеючы прэзідэнт вырашыў наогул праігнараваць выступ перад выбаршчыкамі ў агавораным выбарчай кампаніяй фармаце. Заканчваецца публікацыя загадкавым намёкам: "Збіраючыся рэфармаваць усё і ўся, мала кажуць кандыдаты аб рэформе арміі і міліцыі. Правільна, пры такіх зменах армія вам вельмі хутка спатрэбіцца ... " "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій Пра трэнінг для ўчастковых камісій, які праходзіў у актавай зале аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама, пяцёра сябраў участковых камісій ад партыі БНФ даведаліся з газеты "Маяк". У артыкуле "Трэнінг для ўчастковых камісій" карэспандэнт Маргарыта Гаравая паведаміла, што гэты першы трэнінг аказаўся вельмі карысным: разгледжаныя на ім пытанні, якія тычацца датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў, дапамогуць правесці выбары граматна і паспяхова. Мерапрыемства  праводзілі старшыня і сябры Бярозаўскай выбарчай камісіі.   Сябры камісій ад партыі БНФ лічаць, што іх не запрасілі, магчыма, таму, каб яны не пачулі інфармацыі "для ўнутранага карыстання". "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек 28 лістапада кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў выступіў у Баранавічах. Раней ён даваў інтэрв'ю мясцовай недзяржаўнай газеце "Intex-press", удзельнічаў у пікеце па зборы подпісаў, і многія ўжо бачылі ягоны выспуп па тэлебачанні. Таму на сустрэчы з кандыдатам, якая адбылася ў Палацы культуры баваўнянага прадпрыемства, прысутнічала прыкладна 450 чалавек. Сустрэча пачалася з невялікага выступлення Андрэя Саннікава, а затым пачалася дыскусія ў форме пытанняў і адказаў. У гэтай палеміцы прынялі ўдзел 2 генералы: былы міністр абароны генерал-палкоўнік Павал Казлоўскі і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў. На гэтай сустрэчы, у адрозненне ад папярэдняй з Яраславам Раманчуком, амаль не было агрэсіўных, правакацыйных пытанняў і паводзінаў з боку мясцовых структур БРСМ, "Беларускага саюза афіцэраў" і г.д. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла канструктыўна. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
На Бярозаўшчыне снег нарабіў клопату (фота)
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. Фота аўтара.
30.11.2010
"Санта Брэмар" хоча разабрацца, чаму іх фарэль забаранілі ва Ўкраіне
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 "Санта Брэмар" хоча разабрацца, чаму іх фарэль забаранілі ва Ўкраіне Прадпрыемства "Санта Брэмар" сумесна з ветэрынарнымі службамі Беларусі і Ўкраіны высвятляе прычыны перавышэння дапушчальных узроўняў па мікрабіялагічных паказніках у экспартаванай ва Ўкраіну фарэлі, паведамляе БелаПАН. Украінскі Дзяржаўны камітэт ветэрынарнай медыцыны 18 лістапада часова забараніў увоз на тэрыторыю сваёй краіны слабасалёнай фарэлі вытворчасці "Санта Брэмар". Забарона грунтуецца за выніках лабараторных даследаванняў. Між тым прадстаўнікі кампаніі звяртаюць увагу на тое, што літаральна ў той самы дзень іх прадукцыю прызналі якаснай у Расіі. У тэлепраграме "Кантрольная закупка" беларуская фарэль была прызнаная найлепшай і ў спажывецкай намінацыі, і ў намінацыі па лабараторных даследаваннях. На прадпрыемства "Санта Брэмар" нядаўна пабудаваная вялікая лабараторыя, у якой ладзяць 11 тысяч даследаванняў штомесяц. 30% кошту прадукцыі складаюць выдаткі на гэтыя даследаванні. Да таго ж, прадпрыемства атрымала сертыфікат IFS, які дазваляе пастаўляць прадукцыю ў Еўрасаюз. www.belradio.fm
24.11.2010
Беларусаў загналі ў даўгавую яму: кожны павінен ужо па $2,5 тысячы
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Беларусаў загналі ў даўгавую яму: кожны павінен ужо па $2,5 тысячы Менш чым за 10 гадоў доўг Беларусі вырас больш чым ў 10 разоў. У далёкім 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка галоўнай заслугай свайго кіравання назваў тое, што «мы не нахапаліся замежных пазыкаў», а таксама клятвенна абяцаў беларусам і надалей не трапляць у крэдытны «капкан». Як запэўніванні Лукашэнкі стыкуюцца з яго справамі, даведалася газета «Салідарнасць». Сёння гэта падаецца ўжо сюжэтам з нейкага фантастычнага фільма, аднак яшчэ ў 2001 годзе напярэдадні выбараў, выступаючы на Другім усебеларускім сходзе, беларускі кіраўнік выхваляўся: «Мы не змарнавалі народны здабытак, не нахапаліся замежных пазыкаў, не ўлезлі ў даўгі, аддаваць якія прыйшлося б дзецям і ўнукам!» Сапраўды, каму спадабаецца перспектыва – апынуцца па вушы ў даўгах? Праўда, дыктатар і тады быў не зусім дакладны. Доўг у Беларусі на той момант усёткі меўся, хаця па сённяшніх мерках і не такі вялікі — 2 мільярды 92 мільёны даляраў, ці 209 USD на кожнага беларуса. Для параўнання: у 1997 годзе асобна ўзяты грамадзянін павінен быў 197 даляраў. Ішлі гады, а рыторыка Лукашэнкі заставалася ўсё той жа, а вось доўг, на жаль, не. У 2007 годзе нашая краіна набрала ўжо крэдытаў на 6 млрд.844 млн. даляраў. А кіраўнік усё працягваў вяшчаць пра жыццё без даўгоў. «Бясспрэчнай перавагай нашай мадэлі эканамічнага развіцця з'яўляецца тое, што мы не ўлезлі ў даўгі. Крэдыт – гэта капкан, у які патрапім нават не мы, а нашыя дзеці і ўнукі. Ні ў якім выпадку нельга дапусціць, каб крэдыт ператварыўся ў сродак ціску на нашую краіну», — адзначаў у штогадовым пасланні Лукашэнка ў 2007 годзе. Аднак той факт, што нашая краіна ўсё трывалей садзіцца на крэдытную іголку, з кожным годам нарошчваючы тэмпы запазычанняў, хаваць станавілася ўжо бессэнсоўна. СМІ наперабой вяшчалі пра расейскія, кітайскія, МВФаўскія і яшчэ бог ведае якія крэдыты, закліканыя выратаваць нашую эканоміку. Зараз ужо і Лукашэнка заяўляў, што, атрымаўшы міжнародныя крэдыты, нашая краіна атрымала «запас трываласці». І ні словы пра жыццё без даўгоў як пра бясспрэчную перавагу нашай эканамічнай мадэлі. Вось так паволі да кастрычніка 2010 года Беларусь паспела завінаваціцца агулам больш за 23 млрд. даляраў (з іх 9,6 млрд. складае дзярждоўг). Зараз кожны з нас, уключаючы грудных немаўлятаў, павінен, ні многа, ні мала — амаль 2,5 тысячы USD (у 2009-м — 1,6 тыс.). Тэндэнцыя, ведаеце, малапрыемная: за 10 гадоў доўг Беларусі вырас больш чым у 10 разоў! І, мяркуючы па ўсім, гэта не мяжа. Калі, вядома, беларусы не аддадуць перавагу новай эканамічнай мадэлі, у якой словы не будуць так моцна разыходзіцца са справамі.www.charter97.org
24.11.2010
Аўтара скандальнага роліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Аўтара скандальнага роліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ Пасля прэм'еры ў інтэрнэце яго відэа супрацоўніка Белтэлерадыёкампаніі выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі напісаць заяву пра звальненне «па ўласным жаданні» Ролік «Бабуля-2010» з'явіўся ў інтэрнэце 8 лістапада і выклікаў велізарную цікавасць — за першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў. Відэа адразу ж назвалі «цвёрдай антылукашэнкаўскай прапагандай» і адзначылі тое, што знята яно якасна. І праўда, рабіў яго прафесіянал — інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўген Шапчыц. Бюджэт у гэтай працы быў нулявы, відэакамера была пазычана ў знаёмых, а ўсе акцёры пагадзіліся сыграць без ганарару. Калі колькасць праглядаў набліжалася да 30 000, відэа нечакана стала недаступным. Адміністрацыя Youtube змясціла тлумачэнне, што «ролік мае непрымальны змест». Самога ж рэжысёра праз некалькі дзён пасля «прэм'еры» выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі звольніцца. Пасля гэтага аўтар вырашыў не захоўваць больш ананімнасць. Першае эксклюзіўнае інтэрв'ю малады рэжысёр Яўген Шапчыц даў сайту udf.by. — Яўген, для чаго ты зняў «Бабулю»? — Гэта была мая першая ўласная ластаўка свабоды. Я хацеў праверыць сістэму на свабоднасць, але сістэма адказала на мой запыт традыцыйна. Кулінковіч праўду казаў: ва ўладаў дрэннае пачуццё гумару. — Гэта значыць, ты свядома пайшоў на тое, каб зрабіць правакацыйны ролік? — Свядома. Гэта мая аўтарская праца. Гэта мой выдуманы паралельны свет, у якім я хацеў зрабіць свайго кандыдата крышачку лепшым. Паглядзіце, у яго такія ж валасы, як у Джымі Хендрыкса. А з іншага боку, у маім сусвеце бабулькам жывецца нядрэнна, мяркуючы па інтэр'еры кватэры, у гэтым сусвеце зборнікаў подпісаў не пускаюць на парог кватэраў, таму яны вымушаныя спраўляць натуральную патрэбу ў ліфтах. Людзі, якія выконвалі ролі ў маім мінікіно, проста дапамагалі мне ўвасобіць мой сусвет, таму і пакаралі толькі мяне, як аўтара. А да акцёраў, да шчасця, не чапляюцца. — А чаму ты абраў такі тэхнічна складаны шлях паказаць сваю свабоду мыслення? — Гэта мая першая курсавая праца ў Акадэміі мастацтваў — там далі заданне зняць сацыяльную рэкламу. Вось я зняў. Вострасацыяльную рэкламу. Дарэчы, абарона курсавой работы яшчэ пройдзе ў сакавіку 2011 года. — Сам ты застаўся задаволены вынікам працы? — Вельмі задаволены, бо за першы дзень ролік паглядзелі 23 000 чалавек. У «Масакры» не было такой аўдыторыі ў дзень прэм'еры. І рэакцыяй задаволены, гэта добра, што водгукі былі дыяметральна процілеглыя — ад захаплення да поўнага непрымання. — А як ты ўспрыняў навіну, што ролік прыкрылі на Youtube? — Не зразумеў, як такое магло адбыцца. Хоць чыста фармальна гэта магло выглядаць так: некалькі зацікаўленых групаў паскардзіліся на ролік (там ёсць такая функцыя) і адміністрацыя рэсурсу адключыла відэа, не разбіраючыся што да чаго. Але ролікі-дублёры разышліся і да гэтага часу вісяць на Youtube. Афіцыйны варыянт цяпер на Vimeo. — Як на працы паставіліся да твайго сыходу? — Асаблівага сакрэту з таго, што гэта я зняў ролік, не рабіў. Большасць калегаў шкадавалі, нават мой начальнік, які папрасіў напісаць заяву па ўласным жаданні. — Ці плануеш прасоўваць далей сваё відэа ці можа нават зняць працяг? — Яшчэ да таго, як выкласці ў інтэрнэт, я адаслаў заяўку на ўдзел у фэсце кароткаметражных фільмаў у Беластоку. Але там «Бабулю» не прынялі. Магчыма, бракуе яшчэ рабоце мастацкай каштоўнасці ці правакацыйнасці. А працяг яе могуць зрабіць паслядоўнікі, калі яны з'явяцца. Сам жадаю ўзяцца за што-небудзь новае. — Ці вырашыў пытанне з новым месцам працы? — Пакуль я фрылансёр. З задавальненнем папрацаваў бы на «Беларусьфільме». Разумею, вядома, што цяпер у дзяржаўных установах мяне могуць не прыняць. З іншага боку, гэта будзе другі тэст на свабоднасць сістэмы.
24.11.2010
Нікітчанка сутыкнуўся з ЗІЛам Упраўлення справамі Лукашэнкі
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Нікітчанка сутыкнуўся з ЗІЛам Упраўлення справамі Лукашэнкі Сталі вядомыя новыя падрабязнасці аварыі, у якой загінуў вядомы беларускі навуковец Іван Нікітчанка. Аўтамабілем ЗІЛ ў момант ДТЗ з «Фольксвагенам» Івана Нікітчанкі кіраваў 47-гадовы мянчук, а прадпрыемства, якому належыць ЗІЛ - РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» - уваходзіць у сістэму Упраўлення справамі прэзідэнта, паведамляюць «Беларускія навіны». Нагадаем, ДТЗ здарылася 19 лістапада прыкладна ў 14.55 недалёка ад вёскі Краснае на аўтадарозе Менск-Нарач. Па адной з версіяў, «Фольксваген Джэта», за рулём якога знаходзіўся навуковец, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з ЗІЛам. Нікітчанку з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскага ЦРШ, дзе ён уначы 20 лістапада, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр. Праверку абставінаў аўтакатастрофы праводзіць аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС. Пра яе папярэднія вынікаі стане вядома не раней чым праз дзесяць дзён. Іван Мікалаевіч адным з першых навукоўцаў распавёў праўду пра наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён не баяўся адкрыта выказваць сваю пазіцыю ў дачыненні да цяперашняй улады. www.charter97.org    
24.11.2010
Брэст: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з актывістамі апазіцыйных партый
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Брэст: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з актывістамі апазіцыйных партый Сённяшні дзень, 24 лістапада, прадстаўнікі місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі на Брэстчыне - Бэры Льюіс (ЗША) і Віктар Мокін (Расія) - прысвяцілі зносінам з мясцовым актывам палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, рэгіянальных выбарчых штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама незалежнымі СМІ. У прыватнасці, на сустрэчы з кіраўніцтвам абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі міжнародныя назіральнікі цікавіліся меркаваннем прадстаўнікоў гэтай палітычнай структуры пра цяперашнюю выбарчаю кампанію. Старшыня абласной арганізацыі АГП Мікалай Коўш вырашыў аспрэчыць прагучаўшае напярэдадні сцвярджэнне старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, зробленае перад назіральнікамі ад АБСЕ і СНД, што "перадвыбарчая кампанія вядзецца адкрыта, без процідзеяння іншым палітычным сілам". Мікалай Коўш нагадаў, што з 13 вылучэнцаў АГП па Брэсту ў склад участковых камісій трапілі толькі трое, прычым выпадкі адмоваў былі, калі ў выбаркамах заставаліся вакансіі. У ліку фактараў, якія перашкаджаюць правядзенню свабодных і дэмакратычных выбараў, прадстаўнік апазіцыйнай партыі назваў таксама абмежаваны пералік месцаў, дзе дазволена перадвыбарная агітацыя, манапалізацыя электронных СМІ на карысць цяперашняга прэзідэнта РБ. Мікалай Коўш падзяліўся асцярогамі, што дзеючыя ўлады зноў маюць намер запусціць механізм прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, што ўжо здаралася падчас ранейшых выбарчых кампаній. На фота: Бэры Льюіс (ЗША), Віктар Мокін (Расія) і Мікалай Коўш. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"    
24.11.2010
У двух раёнах Брэсцкай вобласці ўсе выбарчыя ўчасткі абсталяваны празрыстымі скрынямі для галасавання
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 У двух раёнах Брэсцкай вобласці ўсе выбарчыя ўчасткі абсталяваны празрыстымі скрынямі для галасавання Як распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда (ён адначасова з'яўляецца сябрам Цэнтрвыбаркама), празрыстыя скрыні будуць устаноўлены на 74 участках для галасавання ў Столінскім раёне і на 21-м участку - у Жабінкаўскім раёне. Пры гэтым Каляда нагадаў, што ў Століне такія скрыні ўжо выкарыстоўваліся ў 2008-м годзе на шасці ўчастках, калі праходзілі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Сябра Цэнтрвыбаркама таксама паведаміў, што выбарачна празрыстыя скрыні з'явяцца на выбарчых участках і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці, прычым у большасці выпадкаў іх набываюць за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, на тэрыторыі якіх размешчаны выбаркамы нізавога ўзроўню. Усяго на Брэстчыне створана 986 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта РБ. «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
24.11.2010
У Пінску афіцыйныя СМІ ўключыліся ў агітацыйную кампанію
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 У Пінску афіцыйныя СМІ ўключыліся ў агітацыйную кампанію Дагэтуль пінскія дзяржаўныя СМІ амаль не ўзгадвалі пра ход прэзідэнцкай кампаніі, публікуючы толькі афіцыйныя дакуманты аб выбарах. Аднак з аўторка сітуацыя змянілася. Дзяржаўныя журналісты выкарысталі аўтапрабег "Мы за Бацьку!" для агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Гэтаму аўтапрабегу прысвяцілі вялікія матар'ялы газета "Пінскі веснік" і тэлерадыёкампанія "Пінск". З інфармацыі гэтых СМІ высветлілася цікавая акалічнась – арганізатарам акцыі аказаўся дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Харланцьеў, які нарадзіўся ў Шклове. Акрамя грамадзян Расіі, у аўтапрабегу прымаюць удзел грамадзяне Украіны. Расійскі дэпутат не хавае мэты сваёй акцыі і заяўляе, што ягоная задача – падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ад імя простых грамадзян, якія жывуць ў Расіі і ва Украіне. Пра іншых кандыдатаў афіцыйныя медыі пакуль маўчаць. Хаця варта адзначыць і тое, што ў Пінску альтэрнатыўныя кандыдаты пакуль і не даюць інфармацыйных нагодаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
24.11.2010
Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за пашырэнне месцаў для агітацыі
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за пашырэнне месцаў для агітацыі Праваабаронцы з Брэста абскардзілі рашэнне адміністрацый Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, датычныя вызначэння месцаў для агітацыі падчас прэзідэнцкай выбарчай гонкі. Праваабаронцы звярнуліся да старшыні гарадскога выканаўчага камітэта, у абласную выбарчую камісію з просьбай парэкамендаваць адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёна змяніць рашэнні па вызначэнні месцаў для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Прыкладам гэтага, па меркаванні заяўнікаў, служыць  рашэнне Мінскага гарвыканкама. Нагадаем, што адміністрацыямі  Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста былі выдзелены  для правядзення масавых мерапрыемстваў стадыён "Лакаматыў" і іншыя непапулярныя месцы на ўскрайку горада.                                         "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
23.11.2010
Брэст: Кіраўніцтва ўніверсітэтаў асцярожнічае
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">23.11.2010 Брэст: Кіраўніцтва ўніверсітэтаў асцярожнічае Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук наведаў Брэсцкія ўніверсітэты. Дэкан эканамічнага факультэта Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта не пряняў падарунак Раманчука – яго кнігу "Беларусь – транзітная зона", пакуль не атрымаў на гэта дазвол  ад рэктара ўніверсітэта.  Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна наогул адмовіўся ад сустрэчы з Раманчуком, спасылаючыся на звышзанятасць. Сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты адзін прарэктар навучальнай установы, якому таксама Раманчук падарыў сваю кнігу "Беларусь – транзітная зона". Надзвычай збянтэжыў падарунак Яраслава Раманчука  - яго кніга "Лібералізм. Ідэалогія шчаслівага чалавека" -   намесніка дэкана юрыдычнага факультэта ўніверсітэта. З студэнтамі  кандыдат у прэзідэнты Раманчук сустрэўся ва ўніверсітэцкім холе. Ён не ўхіліўся ад размовы з маладымі людзьмі, а з жадаючымі фатаграфаваўся. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" 
23.11.2010
Бярозаўскі раён: Прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты ў дзяржаўных СМІ замоўчваюцца
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">23.11.2010 Бярозаўскі раён: Прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты ў дзяржаўных СМІ замоўчваюцца Выбаршчыкі Бярозаўскага раёна змаглі пазнаёміцца з артыкулам Алеся Кныша "Фальшывыя думкі", надрукаваным у нумары за 20 лістапада газеты "Маяк". Адметна, што ў рускамоўнай газеце ўпершыю негатыўны  ў бок апазіцыі артыкул  з'явіўся на беларускай мове. Больш адметнасцяў у артыкула няма. Ён напісаны ў звыклым для дзяржаўных газет перадвыбарчым стылі - абліццё брудам апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Выбары аўтар называе "спектаклем", праз які "прадстаўнікі палітычных партый   адпрацоўваюць атрыманыя траншы і гранты" і г.д. А дэмакратычныя кадыдаты падаюцца ў негатыўным свеце агулам. З шасці названых у артыкуле прозвішчаў толькі два прозвішчы кадыдатаў у прэзідэнты - А.Саннікава і В. Рымашэўскага.  Аўтар не называе прозвішчаў нават кажучы пра рэгістрацыю кандыдатаў – за выключэннем тых кандыдатаў, што сыйшлі з выбарчай дыстанцыі. А вось афіцыйны сайт Бярозаўскага райвыканкама наогул прапусціў такую падзею, як рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
23.11.2010
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ - у рэгіёнах
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">23.11.2010 Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ - у рэгіёнах Пінск
23.11.2010
Прэзідэнцкая кампанія-2010: дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму ставяцца да выбараў маргінальна
Недзяржаўныя СМІ: падыходы да асвятлення прэзідэнцкай кампаніі не мяняюцца
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 48 >>