Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
01.12.2010
Пінск: Таямніца ахоўваецца надзейна
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">01.12.2010 Пінск: Таямніца ахоўваецца надзейна Месцы працы сяброў камісіі засакрэчваюцца нават ад іншых сябраў гэтай жа камісіі. Так, прадстаўнік Партыі БНФ, Аляксандар Рамановіч, які з'яўляецца сябрам пінскай участковай камісіі № 26, паспрабаваў даведацца, дзе працуюць ягоныя калегі па камісіі. Гэтыя дадзеныя патрэбны былі яму для праверкі законнасці фармавання складу выбарчай камісіі. Старшыня камісіі не пажадаў адказаць на пытанне, і тады Аляксандр Рамановіч накіраваў афіцыйны запыт у Пінскую гарадскую выбарчую камісію. У адказ прыйшло паведамленне, што склад камісіі адпавядае артыкулу 34 Выбарчага кодэксу Беларусі: "сярод 13 сябраў камісіі няма ніводнага суддзі, пракурора, кіраўніка выканаўчага і распарадчага органа, а таксама дзяржаўнага служачага".  Аднак, спраўдзіць гэта немагчыма, таму, што месцы працы сяброў участковай камісіі прадстаўніку Партыі БНФ так і не выдалі. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
01.12.2010
У Менску праходзіць фестываль праваабарончых фільмаў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">01.12.2010 У Менску праходзіць фестываль праваабарончых фільмаў З 1 па 10 сьнежня 2010 году ў кінатэатры «Перамога» (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 20) пройдзе Трэці штогадовы фэстываль мастацкіх фільмаў «Чалавечая годнасьць, роўнасьць і справядлівасьць», арганізаваны сумесна Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Офісам АБСЭ ў Менску пры садзейнічаньні Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь. Фэстываль прымеркаваны да Дня правоў чалавека, які штогод адзначаецца 10 сьнежня. Афіцыйнае адкрыцьцё фэстываля з удзелам прадстаўнікоў АБСЭ і Прадстаўніцтва ААН адбудзецца 1 сьнежня а 19.00. У фае кінатэатра будзе арганізаваная тэматычная фотавыстава «Дзеці вайны: зламанае дзяцінства». Экспазыцыя складаецца з сэрыі фотаздымкаў міжнародных ваенных фатографаў і зьяўляецца заклікам спыніць такую ганебную зьяву, як удзел дзяцей ва ўзброеных канфліктох. У праграме паказу наступныя фільмы: 1 сьнежня: СЬВЕДКІ / LES TÉMOINS, 2007, Францыя, 112 хв., Рэжысэр: Анры Тэшынэ 2 сьнежня: АПОШНІ КАРОЛЬ ШАТЛЯНДЫІ / THE LAST KING OF SCOTLAND, 2006, Вялікабрытанія, 121 хв., Рэжысэр: Кевін Макдональд 3 сьнежня: БЫВАЙ, МАЯ НАЛОЖНІЦА / BA WANG BIE JI, 1992, Ганконг–Кітай, 156 хв.Рэжысэр: Чэнь Кайге 4 сьнежня: Вэрсія  / RENDITION, 2007, ЗША, 122 хв., Рэжысэр: Гэвін Худ 5 сьнежня: ТАЕМНАЕ ЖЫЦЬЦЁ ПЧОЛ / THE SECRET LIFE OF BEES, 2008, ЗША, 108 хв., Рэжысэр: Джына Прынс–Байтвуд 6 сьнежня: ЧЫТАЛЬНІК / THE READER, 2008, Нямеччына–ЗША, 124 хв., Рэжысэр: Стывэн Долдры 7 сьнежня: ГРБАВІЦА / GRBAVICA, 2006, Босьнія–Герцагавіна — Нямеччына — Аўстрыя — Харватыя, 95 хв., Рэжысэр: Ясьміла Жбаніч 8 сьнежня: ГАРАЖ АЛІМПА / GARAGE LIMPO, 1999, Аргентына–Францыя–Італія, 98 хв., Рэжысэр: Марка Бэчыс 9 сьнежня: ПАЛІ СЬМЕРЦІ / THE KILLING FIELDS, 1984, Вялікабрытанія, 141 хв., Рэжысэр: Раланд Жафэ 10 сьнежня: ХАТА /Home, 2009, Францыя, 90 хв., Рэжысэр: Ян Артус Бэртран Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з расейскімі субтытрамі. Пачатак сэансаў а 19–00. Уваход вольны. Квіткі распаўсюджваюцца ў касе кінатэатра з 18–00. Тэлефон для даведак: 203 77 66.www.spring96.org
01.12.2010
Брэст: Дзяржгазета другі раз узгадала пра выбары
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">01.12.2010 Брэст: Дзяржгазета другі раз узгадала пра выбары Газета "Народная трыбуна", заснавальнікам якой з'яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў, да нядаўняга часу змясціла на сваім сайце толькі адзіную публікацыю, дзе распавядалася пра тое, што "тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі будуць сфарміраваныя да 29 верасня". І вось, нарэшце, на інтэрнэт-старонцы выдання змешачаны яшчэ адзін артыкул на выбарчую тэму з красамоўным загалоўкам "Не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі". Аўтар публікацыі Надзея Яцура распавядае пра сустрэчу старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара з міжнароднымі назіральнікамі, якія будуць працаваць на Берасцейшчыне падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Словы, вынесеныя ў загаловак, па версіі аўтара артыкула, належаць менавіта старшыні аблвыканкама, які, разам з тым, прапанаваў назіральнікам "пра парушэнні, калі яны будуць выяўлены падчас выбараў, гаварыць адкрыта". Цікава, што ў артыкуле таксама сцвярджаецца, што "напярэдадні выбараў у вобласць плануецца прыезд кароткатэрміновых назіральнікаў з Татарстана, Расіі, іншых краін". Такім чынам, чытачы могуць рабіць выснову, што Татарстан з'яўляецца самастойнай дзяржавай, а не адным з суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.   "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Алесь Бяляцкі: Выбаркамы сфарміраваныя для фальсіфікацыяў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Алесь Бяляцкі: Выбаркамы сфарміраваныя для фальсіфікацыяў Працэдура падліку галасоў цалкам ці амаль цалкам закрытая ад назіральнікаў. Магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў галасавання ствараюць склад выбарчых камісіяў і прынцып іх фарміравання. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Беларусы і рынак» заявіў адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алесь Бяляцкі. Праваабаронцы негатыўна ацэньваюць вынікі такога этапу выбарчай кампаніі, як фарміраванне ўчастковых і тэрытарыяльных камісіяў. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Бяляцкі лічыць, што камісіі былі сфарміраваныя з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, фактычна пад кантролем мясцовых адміністрацыяў. У выніку, паводле яго словаў, прадстаўнікі дэмакратычных партыяў складаюць усяго 0,25% ад агульнай колькасці чальцоў выбаркамаў і будуць прадстаўленыя ў 3% участковых выбарчых камісіяў. Начальнік – ранейшы Важна, што камісіі часцяком фарміраваліся з людзей, якія прадстаўлялі адзін працоўны калектыў, прычым старшынём такіх камісіяў прызначаўся кіраўнік установы, у якой працуюць гэтыя людзі, гэта значыць іх непасрэдны начальнік. «Такі прынцып фарміравання камісіяў выклікае вялікія пытанні, таму што дзяржаўныя службоўцы знаходзяцца пад адміністрацыйным кантролем. Як яны будуць лічыць галасы? Ці змогуць яны выказаць сваё меркаванне, калі ўбачаць нейкія парушэнні?» - задаецца пытаннем Бяляцкі. На думку праваабаронцы, такі прынцып фарміравання камісіяў стварае ўмовы для фальсіфікацыяў вынікаў галасавання. Падобным чынам нідзе выбарчыя камісіі не фарміруюцца. Што да этапу збору подпісаў, дык гэтая частка выбарчага працэсу, з пункту гледжання праваабаронцаў, прайшла ў істотна больш дэмакратычных умовах, чым гэта было, напрыклад, падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, масавых затрыманняў палітычных і грамадскіх актывістаў не назіралася. Выпадкі ціску на чальцоў ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты былі адзінкавымі. «У гэтым плане стала лепш», - прызнае Бяляцкі. У той жа час у праваабаронцаў ёсць сотні сведчанняў таго, што подпісы за Аляксандра Лукашэнку збіраліся з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу, а таксама людзьмі, якія не з'яўляюцца чальцамі яго ініцыятыўнай групы. Непакой праваабаронцаў выклікала і тое, што назіральнікаў практычна паўсюдна не дапусцілі да працэдуры праверкі подпісаў. «Пры гэтым у нас ёсць дастаткова сур'ёзныя сігналы, што не ўсе кандыдаты сабралі належныя 100 тысячаў подпісаў. Таму мы лічым рэгістрацыю 10 кандыдатаў больш палітычным рашэннем, чым адлюстраваннем рэальнага становішча справаў», - кажа Бяляцкі. Ацэньваючы сітуацыю ў цэлым, Бяляцкі адзначыў, што «бачная частка выбарчай кампаніі» стала больш свабоднай і дэмакратычнай. Аднак у самым галоўным, у працэдуры падліку галасоў, ніякіх сур'ёзных станоўчых зменаў няма. Ці можна злавіць за руку? Такім чынам, паўстае заканамернае пытанне: ці здольныя назіральнікі пракантраляваць падлік галасоў ці тым больш злавіць фальсіфікатараў за руку? Бо, як вучыць досвед папярэдніх выбараў, працэдура падліку галасоў цалкам ці амаль цалкам закрытая ад назіральнікаў. «Злавіць за руку можна тады, калі ты маеш права лавіць за руку, - адзначае Бяляцкі. - Але калі ў цябе няма такога права і калі назіральнікаў за любыя заўвагі выстаўляюць з участкаў і патрабуюць, каб яны знаходзіліся не бліжэй за 10 метраў ад лічыльнай камісіі... Што пры такім раскладзе можна ўбачыць?» Рэальна - толькі спіны 12 чальцоў камісіі, якія адначасова лічаць стосы сваіх бюлетэняў, моўчкі запісваюць вынікі падлікаў на паперкі і перадаюць іх старшыні камісіі, які гэтак жа моўчкі складае пратакол паседжання. Такім чынам, правы назіральнікаў вельмі абмежаваныя. Яны не атрымліваюць на рукі завераныя копіі пратаколу. Яны не прысутнічаюць пры перадачы гэтага пратаколу ў вышэйшую камісію. Яны не могуць атрымаць пісьмова зафіксаваны вынік папярэдняга галасавання. «Усе гэтыя рэчы пакідаюць безліч шчылінаў для фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і яны, вядома, ставяць пытанне пра легітымнасць гэтага выбарчага працэсу», - падкрэслівае Бяляцкі. Калі назіральнікаў і гэтым разам не дапусцяць да падліку галасоў, дык праваабаронцы не змогуць «гарантаваць, што вынікі выбараў насамрэч такія». Бяляцкі таксама адзначыў, што вялікі непакой выклікае папярэдняе галасаванне. Бо ў гэтыя дні складаней за ўсё адсачыць, што адбываецца з выбарчымі скрынямі. Зараз з'явілася прапанова ўсталяваць кругласуткавае назіранне за ўчасткамі ў дні папярэдняга галасавання, але Бяляцкі сумняецца, што ўлады пойдуць на гэта. «І мы, вядома, заклікаем людзей не ўдзельнічаць у папярэднім галасаванні, таму што ніхто не можа гарантаваць таго, што вашыя бюлетэні не будуць падмененыя», - заявіў праваабаронца. Паралельнымі курсамі Маніторынг ходу прэзідэнцкай кампаніі 2010 года праваабаронцы вядуць з самага першага дня. Цяпер у гэтай працы, па словах Бяляцкага, бяруць удзел каля 100 чалавек - гэта доўгатэрміновыя назіральнікі, якія знаходзяцца практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яны рыхтуюць штотыднёвыя і этапныя справаздачы. У апошнія 6 дзён выбарчага працэсу да іх далучацца яшчэ каля 700 кароткатэрміновых назіральнікаў. Самі праваабаронцы плануюць паставіць пад назіранне 350 участкаў (з разліку па два чалавекі на ўчастак), гэта значыць прыкладна 5% ад іх агульнай колькасці. Гэтыя 350 участкаў будуць рассыпаныя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, што дасць магчымасць атрымаць больш-менш агульную карціну па краіне. Варта адзначыць, што паралельна з кампаніяй «Праваабаронцы за справядлівыя выбары» дзейнічае кампанія «За справядлівыя выбары 2010 года» пад кіраўніцтвам лідэра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і намесніка кіраўніка руху «За свабоду» Віктара Карняенкі. Па словах Бяляцкага, назіранне праваабаронцаў будзе «больш спакойным, акадэмічным», з мэтай зафіксаваць рэальную сітуацыю, у той час як кіраўнікі кампаніі «За справядлівыя выбары» хочуць весці працу больш дынамічна, спрабуючы актыўна спрыяць справядліваму і дэмакратычнаму падліку галасоў. Бяляцкі паведаміў, што ўдзельнікі дзвюх кампаніяў абменьваюцца інфармацыяй і плануюць каардынаваць свае дзеянні, асабліва ў частцы назірання на ўчастках у дні галасавання. Што датычыць такога пытання, як кантакт з міжнароднымі назіральнікамі, дык з місіяй АБСЕ праваабаронцы ўжо сустракаліся. «Тут кантакт ёсць, і ён будзе, - запэўніў Бяляцкі. - Мы і на папярэдніх выбарах заўсёды падтрымлівалі гэты кантакт і абменьваліся інфармацыяй». Складаней справа ідзе з місіяй СНД. Праваабаронцы ўжо звярталіся да прадстаўнікоў місіі з прапановай пра сустрэчу, але пакуль тыя не знайшлі для гэтага часу. www.charter97.org
30.11.2010
Юрый Хашчавацкі: Здымайце відэа! Выкрывайце маніпулятараў і фальсіфікатараў!
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Юрый Хашчавацкі: Здымайце відэа! Выкрывайце маніпулятараў і фальсіфікатараў! Вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар «Плошчы» і «Звычайнага прэзідэнта», звярнуўся да беларусаў з заклікам фіксаваць парушэнні падчас выбараў на відэа. «Дарагія сябры! Мы шмат гаворым пра сталую фальсіфікацыю выбараў у Беларусі. Пра тое, што выбары праходзяць несумленна, вядома ўсім, але патрэбныя неабвержныя доказы, адмахнуцца ад якіх не зможа нават улада. Гэта можам зрабіць усе мы толькі разам. Мая прапанова наступная: любымі спосабамі, як толькі магчыма, здымаць усе парушэнні і ўсе магчымыя неправавыя дзеянні ўладаў, старшыняў выбаркамаў і чальцоў выбарчых камісій. Зняць тое, як не даюць працаваць назіральнікам, як гоняць цэлыя калектывы на датэрміновае галасаванне. Здымаць можна на мабільныя тэлефоны, на маленькія камеры, на фотаапараты. Тэхніка сёння дае такія магчымасці. Хто жадае ўдзельнічаць у выкрыцці гэтых маніпулятараў, заклікаю зрабіць гэта. Усё гэта не знікне дарма. Мы падамо гэты архіў усім праваабарончым арганізацыя, місіі БДІПЧ АБСЕ, ЦВК Расеі, місіі краінаў СНД, ва ўсе міжнародныя арганізацыі, якія зацікаўленыя ў сумленным і празрыстым спосабе правядзення выбараў у Беларусі. Мы даказвалі фальсіфікацыі з дапамогай дакументаў і сведкавых паказанняў, давайце гэта зробім і з дапамогай новых магчымасцяў, якія дае інтэрнэт і відэа, якое развіваецца. Усе самыя пераканаўчыя ролікі будуць змешчаныя ў інтэрнэце і ўвойдуць у фільм «Звычайныя выбары». Я вельмі на вас спадзяюся. Без вашай дапамогі гэта будзе зрабіць цяжка. Адрас маёй электроннай пошты khashch1947@gmail.com», - заклікае Юрый Хашчавацкі. www.charter97.org
30.11.2010
Берасцейцам надакучыла крытыкаваць уладу толькі на кухнях
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Берасцейцам надакучыла крытыкаваць уладу толькі на кухнях Каля 500 чалавек прыйшлі ў суботу ў Берасці на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым. Сустрэча прайшла ў Палацы культуры прафсаюзаў. Андрэй Саннікаў распавёў пра тое, якая сітуацыя склалася ў краіне, пра тое, што трэба зрабіць, каб абараніць свой выбар. Акрамя таго, ён адказаў на шматлікія пытанні на палітычную, эканамічную і сацыяльную тэму, якія прагучалі з залы, перадае сайт «Еўрапейская Беларусь». Асабліва берасцейцаў хвалявала праблема самаўпраўнасці праваахоўных органаў і чыноўнікаў рознага ўзроўню. Значная частка пытанняў і рэплікаў з залы датычылася менавіта гэтай тэмы. Пра яе казалі і прадпрымальнікі, і працоўныя, і былыя супрацоўнікі сілавых структураў, і звычайныя людзі, пацярпелыя ад несправядлівасці чыноўнікаў ці суду. «Беларускі народ павінен дамагчыся свайго права абіраць сваіх кіраўнікоў. Тады ў нас будзе і незалежны справядлівы суд і сапраўдны парламент і мясцовыя ўлады, якія знаходзяцца пад кантролем выбаршчыкаў. Мы не горш і не лепш, чым іншыя народы Еўропы – чэхі, славакі, палякі. Таксама як і яны, мы павінны змагацца за свае правы, за свае галасы, за сваю будучыню. Гісторыя робіцца сёння, і разам мы пераможам», -- сказаў падчас сустрэчы ў Берасці Андрэй Саннікаў. Таксама перад берасцейцамі выступіў першы міністр абароны незалежнай Беларусі Павал Казлоўскі. Ён распавёў, што падтрымаў Андрэя Cаннікава, таму што працаваў з ім у цяжкі час – першыя гады пасля, таго, як Беларусь здабыла незалежнасць і ведае яго як высокапрафесійнага дамоваздольнага дзяржаўнага дзеяча, а таксама адказаў на пытанні берасцейцаў, якія датычаць беларускай арміі. Акрамя таго, генерал-палкоўнік з задавальненнем адзначыў, што ў зале прысутнічае шмат яго былых калегаў. Давераная асоба Андрэя Саннікава ў Берасці Зінаіда Міхнюк сказала, што гэтая сустрэча стала добрай дапамогай у працы мясцовых актывістаў. «Я ўпершыню выступаю даверанай асобай кандыдата і вельмі хвалявалася, ці праявяць гараджане актыўнасць. Заўсёды перажываю, за берасцейскую зямлю, хачу, каб яна была не горш за іншыя вобласці нашай краіны. Тым больш, у нас было толькі два дні, каб усіх запрасіць і арганізаваць сустрэчу. Але ўсё атрымалася вельмі добра. Шмат цікавых пытанняў, выступы вельмі сардэчныя – і ў Берасці, і ў Кобрыне. З 2000 года ў Берасці я добра знаёмая з усім дэмакратычным актывам, і была рада, убачыць новыя твары людзей, якія нас падтрымліваюць. Гэтыя сустрэчы надалі мне сілаў. І не толькі мне, але і іншым берасцейцам. Шмат якія людзі, якія проста прыйшлі пацікавіцца, пакінулі ў выніку свае кантакты і выказалі гатоўнасць дапамагаць. Група падтрымкі Саннікава вельмі ўзмацнілася ў нашым родным горадзе», -- сказала Зінаіда Міхнюк.
30.11.2010
Беларусы адзначаюць 90-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Беларусы адзначаюць 90-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну Асноўныя ўрачыстасьці адбываюцца на Случчыне. Сюды ў суботу з Менску накіраваліся два аўтобусы з прадстаўнікамі беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Больш як 70 чалавек на маршруце Менск-Грозава-Семежава-Вызна-Слуцак наведалі знакавыя мясьціны Слуцкага збройнага чыну. Месцы пахаваньня змагароў за вольную Бацькаўшчыны і Крыжы Памяці ўшанаваны кветкамі. Тут жа прагучалі словы ўдзячнасьці, гімн БНР «Магутны Божа» і песьні слуцкіх ваяроў, паведамляе «Радыё Свабода». У другой палове дня 27 лістапада на слуцкім гарадзкім стадыёне распачаўся мітынг у гонар юбілейных угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Сярод удзельнікаў мітынгу былі — кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ «Адраджэньне» Аляксей Янукевіч, лідэр стваранай партыі БХД Павал Севярынец, старшыня Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. На стадыёне і вакол яго было шмат міліцыянтаў. Улады прыгналі сюды нават вадамёт, як казалі ўдзельнікі мітынгу пра пажарную аўтамашыну. На стадыён прыйшло шмат жыхароў Слуцку. І як кажа грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошык, сьвята атрымае працяг і заўтра: «Заўтра адбудзецца мітынг ля будынка краязнаўчага музэя а 14:30. Гэты мітынг арганізоўвае КХП БНФ. Апрача мітынгу нашы случчакі выедуць на аўтамашынах да месцаў, дзе ў 1920-м годзе вялі баі паўстанцы: Грозава, Семежава, Вызна». Вячаслаў Сіўчык, які арганізаваў вандроўку па знаных месцах Слуцкага збройнага чыну, гаворыць, што гэтыя месцы не забытыя. Іх даглядаюць мясцовыя жыхары. А ў Семежаве нядаўна ўсталявалі высокі мэталічны крыж, ля падножжа якога гранітная пліта з памятным надпісам. «Дзякуй Богу, змаганьне за Беларусь працягваюць нашчадкі слуцкіх паўстанцаў. Гэта жывыя, сьмелыя людзі. Мяркую, што сёньня ім было добра, утульна, і таму лягчэй будзе змагацца за лепшую будучыню Беларусі», - кажа актывіст. Восеньню 1920 году, у час вайны Польшчы і савецкай Расеі, ваюючыя бакі падпісалі замірэньне. Дэмаркацыйная лінія і нэйтральная зона прайшлі якраз цераз Случчыну. Сытуацыю выкарысталі сьвядомыя патрыятычныя сілы. 14 лістапада 1920 году яны склікалі Першы беларускі зьезд Случчыны, які абраў часовы ўрад — Беларускую раду Случчыны. Пры падтрымцы сялянства і месьцічаў Рада за тры дні сфармавала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе двух палкоў. Паўстаньне пачалося 27 лістапада 1920 году. Баі з Чырвонай арміяй працягваліся да 28 сьнежня 1920 году. Спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву апынулася гераічнай, але часовай, бо Чырвоная армія шматкроць перавышала ў колькасьці і ўзбраеньні. www.charter97.org
30.11.2010
Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў?
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Пінск: Агітацыйна-інфармацыйны крэатыў? У Пінску вельмі атрактыўны падыход супрацоўнікаў некаторых гарадскіх установаў замяшчае адсутнасць перадвыбарчай агітацыі.Напрыклад, у гарадскім кінатэатры "Перамога" інфармацыйны плакат з датай маючых адбыцца выбараў "крэатыўна ўпісаны" ў рэкламу фільма "Гэты бязглузды свет" і "падмацоўваецца" слоганам да яго - "Кроў, нахабнасць, кулі і бензін". Своеасаблівае дыялагічнае ўзаемадзеянне тэкстаў атрымалася на афішы гарадскога кінатэатра. Цікава толькі, што мелі на ўвазе аўтары крэатыву? Тым часам каманды кандыдатаў у прэзідэнты наракаюць на адсутнасць друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, якія кожны дзень усё толькі абяцаюць прывезці з Мінску. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Брэст: Пікетам у падтрымку Някляева не перашкодзіла нават завея
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Брэст: Пікетам у падтрымку Някляева не перашкодзіла нават завея Увесь дзень 29 лістапада ў Брэсце ішоў снег, прычым выпадзенне ападкаў суправаджалася моцным ветрам і завеяй. Гэта выклікала ў горадзе сапраўдны транспартны калапс, з-за чаго ўтварыліся шматлікія заторы і быў сарваны рух маршрутных аўтобусаў і тралейбусаў. Тым не менш, прыхільнікі Ўладзіміра Някляева вырашылі не спыняць з-за такіх неспрыяльных пагодных умоў сваю агітацыйную кампанію: як і ў папярэднія дні, пікетаванне было арганізавана на пешаходнай вуліцы Савецкай поруч кінатэатра "Беларусь". Агітацыя суправаджалася аўдыёзапісам выступу Някляева, які прагучаў па радыё, а таксама песнямі на вершы гэтага кандыдата ў прэзідэнты. У бліжэйшыя дні колькасць пікетаў у падтрымку Някляева плануецца павялічыць, прычым актывісты рэгіянальнага штаба лідэра кампаніі "Гавары праўду" апавясцілі Брэсцкі гарвыканкам аб правядзенні падобных акцый у дзесяці ажыўленых месцах у горадзе. Што датычыць іншых кандыдатаў, то ў Брэсце пікеты ў іх падтрымку пакуль не праводзяцца. Выключэннем стала разавая акцыя прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў мінулыя выходныя каля Цэнтральнага ўнівермага, прычым гэтая падзея адразу ж патрапіла ў поле зроку здымачнай групы тэлерадыёкампаніі "Брэст", якая аператыўна зняла сюжэт. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў Газета "Заря над Бугом", заснавальнікам якой з'яўляецца Брэсцкі райвыканкам, якая практычна праігнаравала ранейшыя этапы цяперашняй выбарчай кампаніі, вырашыла адгукнуцца на выступы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на дзяржаўным тэлебачанні і радыё публікацыяй"Смех сквозь слёзы". Аўтар публікацыі Алег Кунец, характарызуючы некаторых кандыдатаў, перасцерагае выбаршчыкаў "ад такога радыкальнага спосабу аказання матэрыяльнай дапамогі як абранне беспрацоўных прэтэндэнтаў Кіраўніком дзяржавы". У артыкуле таксама крытычна ацэньваюцца некаторыя перадвыбарныя заявы такіх кандыдатаў, як Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, але пры гэтым не згадваецца, што дзеючы прэзідэнт вырашыў наогул праігнараваць выступ перад выбаршчыкамі ў агавораным выбарчай кампаніяй фармаце. Заканчваецца публікацыя загадкавым намёкам: "Збіраючыся рэфармаваць усё і ўся, мала кажуць кандыдаты аб рэформе арміі і міліцыі. Правільна, пры такіх зменах армія вам вельмі хутка спатрэбіцца ... " "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій Пра трэнінг для ўчастковых камісій, які праходзіў у актавай зале аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама, пяцёра сябраў участковых камісій ад партыі БНФ даведаліся з газеты "Маяк". У артыкуле "Трэнінг для ўчастковых камісій" карэспандэнт Маргарыта Гаравая паведаміла, што гэты першы трэнінг аказаўся вельмі карысным: разгледжаныя на ім пытанні, якія тычацца датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў, дапамогуць правесці выбары граматна і паспяхова. Мерапрыемства  праводзілі старшыня і сябры Бярозаўскай выбарчай камісіі.   Сябры камісій ад партыі БНФ лічаць, што іх не запрасілі, магчыма, таму, каб яны не пачулі інфармацыі "для ўнутранага карыстання". "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 У Баранавічах сустрэцца з Саннікавым прыйшло каля 450 чалавек 28 лістапада кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў выступіў у Баранавічах. Раней ён даваў інтэрв'ю мясцовай недзяржаўнай газеце "Intex-press", удзельнічаў у пікеце па зборы подпісаў, і многія ўжо бачылі ягоны выспуп па тэлебачанні. Таму на сустрэчы з кандыдатам, якая адбылася ў Палацы культуры баваўнянага прадпрыемства, прысутнічала прыкладна 450 чалавек. Сустрэча пачалася з невялікага выступлення Андрэя Саннікава, а затым пачалася дыскусія ў форме пытанняў і адказаў. У гэтай палеміцы прынялі ўдзел 2 генералы: былы міністр абароны генерал-палкоўнік Павал Казлоўскі і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал Валерый Фралоў. На гэтай сустрэчы, у адрозненне ад папярэдняй з Яраславам Раманчуком, амаль не было агрэсіўных, правакацыйных пытанняў і паводзінаў з боку мясцовых структур БРСМ, "Беларускага саюза афіцэраў" і г.д. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла канструктыўна. "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
30.11.2010
На Бярозаўшчыне снег нарабіў клопату (фота)
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя. Фота аўтара.
30.11.2010
"Санта Брэмар" хоча разабрацца, чаму іх фарэль забаранілі ва Ўкраіне
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">30.11.2010 "Санта Брэмар" хоча разабрацца, чаму іх фарэль забаранілі ва Ўкраіне Прадпрыемства "Санта Брэмар" сумесна з ветэрынарнымі службамі Беларусі і Ўкраіны высвятляе прычыны перавышэння дапушчальных узроўняў па мікрабіялагічных паказніках у экспартаванай ва Ўкраіну фарэлі, паведамляе БелаПАН. Украінскі Дзяржаўны камітэт ветэрынарнай медыцыны 18 лістапада часова забараніў увоз на тэрыторыю сваёй краіны слабасалёнай фарэлі вытворчасці "Санта Брэмар". Забарона грунтуецца за выніках лабараторных даследаванняў. Між тым прадстаўнікі кампаніі звяртаюць увагу на тое, што літаральна ў той самы дзень іх прадукцыю прызналі якаснай у Расіі. У тэлепраграме "Кантрольная закупка" беларуская фарэль была прызнаная найлепшай і ў спажывецкай намінацыі, і ў намінацыі па лабараторных даследаваннях. На прадпрыемства "Санта Брэмар" нядаўна пабудаваная вялікая лабараторыя, у якой ладзяць 11 тысяч даследаванняў штомесяц. 30% кошту прадукцыі складаюць выдаткі на гэтыя даследаванні. Да таго ж, прадпрыемства атрымала сертыфікат IFS, які дазваляе пастаўляць прадукцыю ў Еўрасаюз. www.belradio.fm
24.11.2010
Беларусаў загналі ў даўгавую яму: кожны павінен ужо па $2,5 тысячы
yle="color: rgb(151, 151, 151); font-family: Arial,sans-serif; font-size: 10px; text-align: left;">24.11.2010 Беларусаў загналі ў даўгавую яму: кожны павінен ужо па $2,5 тысячы Менш чым за 10 гадоў доўг Беларусі вырас больш чым ў 10 разоў. У далёкім 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка галоўнай заслугай свайго кіравання назваў тое, што «мы не нахапаліся замежных пазыкаў», а таксама клятвенна абяцаў беларусам і надалей не трапляць у крэдытны «капкан». Як запэўніванні Лукашэнкі стыкуюцца з яго справамі, даведалася газета «Салідарнасць». Сёння гэта падаецца ўжо сюжэтам з нейкага фантастычнага фільма, аднак яшчэ ў 2001 годзе напярэдадні выбараў, выступаючы на Другім усебеларускім сходзе, беларускі кіраўнік выхваляўся: «Мы не змарнавалі народны здабытак, не нахапаліся замежных пазыкаў, не ўлезлі ў даўгі, аддаваць якія прыйшлося б дзецям і ўнукам!» Сапраўды, каму спадабаецца перспектыва – апынуцца па вушы ў даўгах? Праўда, дыктатар і тады быў не зусім дакладны. Доўг у Беларусі на той момант усёткі меўся, хаця па сённяшніх мерках і не такі вялікі — 2 мільярды 92 мільёны даляраў, ці 209 USD на кожнага беларуса. Для параўнання: у 1997 годзе асобна ўзяты грамадзянін павінен быў 197 даляраў. Ішлі гады, а рыторыка Лукашэнкі заставалася ўсё той жа, а вось доўг, на жаль, не. У 2007 годзе нашая краіна набрала ўжо крэдытаў на 6 млрд.844 млн. даляраў. А кіраўнік усё працягваў вяшчаць пра жыццё без даўгоў. «Бясспрэчнай перавагай нашай мадэлі эканамічнага развіцця з'яўляецца тое, што мы не ўлезлі ў даўгі. Крэдыт – гэта капкан, у які патрапім нават не мы, а нашыя дзеці і ўнукі. Ні ў якім выпадку нельга дапусціць, каб крэдыт ператварыўся ў сродак ціску на нашую краіну», — адзначаў у штогадовым пасланні Лукашэнка ў 2007 годзе. Аднак той факт, што нашая краіна ўсё трывалей садзіцца на крэдытную іголку, з кожным годам нарошчваючы тэмпы запазычанняў, хаваць станавілася ўжо бессэнсоўна. СМІ наперабой вяшчалі пра расейскія, кітайскія, МВФаўскія і яшчэ бог ведае якія крэдыты, закліканыя выратаваць нашую эканоміку. Зараз ужо і Лукашэнка заяўляў, што, атрымаўшы міжнародныя крэдыты, нашая краіна атрымала «запас трываласці». І ні словы пра жыццё без даўгоў як пра бясспрэчную перавагу нашай эканамічнай мадэлі. Вось так паволі да кастрычніка 2010 года Беларусь паспела завінаваціцца агулам больш за 23 млрд. даляраў (з іх 9,6 млрд. складае дзярждоўг). Зараз кожны з нас, уключаючы грудных немаўлятаў, павінен, ні многа, ні мала — амаль 2,5 тысячы USD (у 2009-м — 1,6 тыс.). Тэндэнцыя, ведаеце, малапрыемная: за 10 гадоў доўг Беларусі вырас больш чым у 10 разоў! І, мяркуючы па ўсім, гэта не мяжа. Калі, вядома, беларусы не аддадуць перавагу новай эканамічнай мадэлі, у якой словы не будуць так моцна разыходзіцца са справамі.www.charter97.org
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 ... 64 >>