Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
06.01.2010
Калі паказанні супярэчлівыя?
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 06.01.2010  Калі паказанні супярэчлівыя? У судзе Бярозаўскага раёну адбыўся працяг разгляду адміністратыўнай справы 30-гадовага бярозаўчаніна Руслана Сандразда, для якога жаданне даведацца ў кабінеце аператыўніка Дзмітрыя Гукіна, на якой падставе павінен здаць адбіткі пальцаў, абярнулася 7-гадзінным затрыманнем, пад час якога знаходзіўся ў камеры папярэдняга заключэння, абвінавачваннем у непадпарадкаванні службовай асобе, пагрозам у яе адрас і нецэнзурнай лаянцы. Судовае паседжанне доўжылася каля дзвюх гадзін. За гэты час акрамя Гукіна далі свае паказанні сведкі - міліцыянеры, пазначаныя ў пратаколах, і выкліканыя ў суд па просьбе Сандразда двое грамадзян, што прыходзілі здаваць адбіткі пальцаў.Як заўважыў адвакат Ігар Рабцэвіч, матэр'ялы па гэтай адміністратыўнай справе складзены са шматлікімі парушэннямі, паказанні супрацоўнікаў міліцыі вельмі адрозніваліся: - Я нават не буду гаварыць пра грамадзянскіх. Калі даваць ацэнку паказанням саміх супрацоўнікаў міліцыі, то яны былі супярэчлівымі, скажам па той частцы, што адбывалася ў кабінеце. Адны гавораць, была нецэнзурная лаянка, другія кажуць - не, адны кажуць, былі пагрозы, другія – не было ніякіх пагроз. Безумоўна, гэта ўсё будзе судом улічана. А грамадзянскія не чулі нічога - ні пагроз, ні лаянкі. Нягледзячы на тое, што адміністратыўная справа мела сёння апошні дзень па тэрміну разгляду, суддзя прыняла рашэнне выклікаць яшчэ 2 сведкі з тых цывільных асоб, што адначасова з Сандраздом знаходзіліся ў кабінеце супрацоўніка крымінальнага вышуку Бярозаўскага РАУС Гукіна пад час так званага канфлікту між ім і Сандраздом. http://www.racyja.by/news/materyyaly/zdarenni/23217.html
05.01.2010
Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 05.01.2010  Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Суддзя Вадзім Мазоль заслухаў аргументы праваабаронцаў і меркаваньне прадстаўніка райвыканкама. Затым адбыліся спрэчкі па сутнасьці скаргі. Сваё рашэньне суддзя агучыць 11 студзеня. Нагадаем, што ніводнага з заяўленых 13-ці пікетаў на Дзень правоў чалавека ўлады не дазволілі. http://www.spring96.org/be/news/30762/
03.01.2010
Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам
lass="MsoNormal" style="margin:0; " align="justify"> 03.01.2010  Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека. Праваабаронцы вырашылі ў судовым парадку аспрэчыць адмову райвыканкама, паколькі лічаць, што адмоўлена незаконна. Паседжанне адбудзецца 5 студзеня. Які суддзя будзе весці справу пакуль невядома. Адзін з падаўцаў заявы Сяржук Русецкі не верыць у станоўчы зыход справы: - Шчыра кажучы, спадзявацца на станоўчае вырашэнне справы вельмі цяжка. Ва ўмовах сучаснай Беларусі, напэўна, адзінкавыя выпадкі, калі б судовая справа супраць дзяржавы і дзяржаўных чыноўнікаў была выйграна. Але справа ў тым, што правы чалавека – гэта такі працэс, каторы пастаянна патрабуе змагання. Змагацца трэба было і ўчора, і сёння, і ў будучыні. Таму мы вырашылі паспрабаваць. Нагадаем, што падставай для адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства стала невызначэнне заяўляльнікам канкрэтных мераў па забеспячэнні грамадскага парадку і медыцынскага абслугоўвання пры правядзенні масавага мерапрыемства. - Адмова ўлады, у асобе намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у правядзенні пікета парушыла нацыянальнае заканадаўства і не была неабходнаю ў дэмакратычным грамадстве, - лічыць Сяржук Русецкі. http://www.racyja.com/news/materyyaly/padzeya_dnya/23122.html
<< Старонкі: 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64