Пошук
Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Травень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Нашы навіны
Архіў навін
07.12.2012
Брэсцкі абласны суд падтрымаў прымусовае перасяленне жыхароў
07.12.2012 Грамадства Брэсцкі абласны суд падтрымаў прымусовае перасяленне жыхароў Брэсцкі абласны суд падтрымаў гарвыканкам, які прымусова перасяляе жыхароў аднаго з драўляных дамоў у цэнтры.
07.12.2012
У Брэсце і Гродне рэзка пахаладае сёння ўвечары, у цэнтры і на ўсходзе — заўтра
07.12.2012 Грамадства У Брэсце і Гродне рэзка пахаладае сёння ўвечары, у цэнтры і на ўсходзе — заўтра Паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпературы апусцяцца да мінус 9—14 мароза. Трохі незвычайна, што хваля марозу гэтым разам будзе насоўвацца на Беларусь з захаду. Гэтая ноч будзе ўжо вельмі халоднай на захадзе. Наступная — у цэнтры. А ноч з суботу на нядзелю — ужо і на ўсходзе краіны.
07.12.2012
На прадпрыемстве "Граніт" працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза
07.12.2012 Грамадства На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю “Граніта”.
07.12.2012
Тры рэгіёны Брэстчыны далучыліся да праекта па супрацьдзеянню хатняму гвалту
07.12.2012 Грамадства Тры рэгіёны Брэстчыны далучыліся да праекта па супрацьдзеянню хатняму гвалту Паводле статыстыкі, якая была агучана падчас адмысловага “круглага стала”, кожнае дзесятае тэлефанаванне на нумар 102 паступае ад ахвяр хатняга гвалту.
07.12.2012
Лунінец: дзяржаўная раёнка ганьбіць незалежны прафсаюз на прадпрыемстве "Граніт"
07.12.2012 Грамадства Лунінец: дзяржаўная раёнка ганьбіць незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Граніт” Выданне “Лунінецкія навіны”, заснавальнікам якога з’яўляецца мясцовы райвыканкам, надрукавала артыкул пад назовам “Пачым опіум для народа?”, у якім у зняважлівай манеры адлюстравана дзейнасць суполкі Беларускага нелаежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.
07.12.2012
Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня
07.12.2012 Грамадства Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, усяго запланавана дзевяць пікетаў, якія актывісты АГП збіраюцца ладзіць 19 снежня.
02.12.2012 НАША НАВІНА
У Баранавічах адбыўся паказ фільмаў пра беларускіх палітвязняў
02.12.2012 Грамадства У Баранавічах адбыўся паказ фільмаў пра беларускіх палітвязняў 30 лістапада ў Баранавічах быў арганізаваны прагляд фільмаў пра беларускіх палітвязняў, якія сёння адбываюць пакаранне ў розных турмах і лагерах Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі праваабаронцы з Баранавіцкай філіі ПЦ “Вясна”.
02.12.2012
Уласевіч: Будаўніцтва АЭС супярэчыць Канстытуцыі
02.12.2012 Грамадства Уласевіч: Будаўніцтва АЭС супярэчыць Канстытуцыі Прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе: падчас выступу ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене на нарадзе па вывучэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў укараненьня ядзернай энэргетыкі начальнік упраўленьня эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага разьвіцьця МЗС Юрый Ярашэвіч заявіў, што рэалізацыя нацыянальнай ядзерна-энэргетычнай праграмы ажыцьцяўляецца з улікам высокай ступені залежнасьці краіны ад імпарту энэргарэсурсаў і росту патрэбы ў электраэнергіі.
02.12.2012
Лукашэнка забараніў звальняцца з працы
02.12.2012 Грамадства Лукашэнка забараніў звальняцца з працы Аляксандар Лукашэнка даручыў падрыхтаваць праект дэкрэту, у адпаведнасьці зь якім работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца, будзе забаронена звальняцца з працы. Ён загадаў «катэгарычна забараніць» усякія звальненьні з 1 сьнежня.
02.12.2012
СНІД — болей не сьмяротны дыягназ
02.12.2012 Грамадства СНІД — болей не сьмяротны дыягназ 1 сьнежня — Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам. Паводле зьвестак аддзелу прафіляктыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, паводле стану на 1 лістапада 2012 году ў Беларусі зарэгістраваны 14 001 выпадак ВІЧ-інфэкцыі. З пачатку году выяўлена больш за 1100 інфікаваных.
30.11.2012
Лукашэнка «страціў» паўмільярда даляраў зьнешняга доўгу
30.11.2012 Эканоміка Лукашэнка «страціў» паўмільярда даляраў зьнешняга доўгу Усясьветныя мэдыі працягваюць разьбіраць на цытаты выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію аўтарытэтнаму брытанскаму агенцтву Reuters.
30.11.2012
Баранавіцкага актывіста прымушаюць звольніцца з працы?
30.11.2012 Грамадства Баранавіцкага актывіста прымушаюць звольніцца з працы? Грамадскі актывіст Аляксандр Вайцешык 28 лістапада накіраваў ліст Дзмітрыю Гумінскаму, дырэктару “Будаўнічай тэхнічнай кампаніі”, дзе ён працуе галоўным бухгалтарам. У лісце паведамляецца, што 28 лістапада ён прыйшоў на працу і выявіў, што ўсе шуфляды ў яго стале пустыя і адсутнічаюць дакументы, якія раней знаходзіліся на працоўным стале. Пазней высветлілася, што нехта несанкцыянавана працаваў на бухгалтарскім кампутары. Аляксандр Вайцешык просіць дырэктара разабрацца ў гэтай справе і прыняць неабходныя меры.
29.11.2012
Жыхары Івацэвічаў пра візыт Лукашэнкі
29.11.2012 Грамадства Жыхары Івацэвічаў пра візыт Лукашэнкі У Івацэвічах на Берасьцейшчыне працягваюць абмяркоўваць прыезд Аляксандра Лукашэнкі і пасьледкі гэтага візыту.
29.11.2012
Брэст: "жывы шчыт" каля шматпавярхоўкі на Набярэжнай
29.11.2012 Грамадства Брэст: “жывы шчыт” каля шматпавярхоўкі на Набярэжнай Раніцай 28 лістапада жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай, у межкалоннай прасторы якога запланавана з’яўленне прыватнай аптэкі, спрабавалі ўласнымі сіламі перашкодзіць працы будаўнікоў.
29.11.2012
Брэст: грамадзянам Туркменістана не дазволілі наведаць начны клуб
29.11.2012 Грамадства Брэст: грамадзянам Туркменістана не дазволілі наведаць начны клуб Пра факт дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыналежнасці ў мясцовыя сродкі масавай інфармацыі паведамілі студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.
29.11.2012
Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі
29.11.2012 Грамадства Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі Ужо некалькі месяцаў жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай абласнога цэнтру спрабуюць давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў міжкалоннай прасторы іх 12-павярховага будынку парушаны нормы закону.
27.11.2012
Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем
27.11.2012 Грамадства Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем На першай паласе газеты “Івацэвіцкі веснік” выйшаў хвалебны артыкул пад назвай “Новы цэх ААТ “Івацэвічдрэў”. Яго аўтар Міхаіл Рудніцкі пампезна распавядае пра тое, што на будаўніцтва цэха зрасходавана амаль 150 мільёнаў еўра і што тут выкарыстаны перадавыя еўрапейскія тэхналогіі, у тым ліку і ў плане экалогіі вытворчасці і выпускаемай прадукцыі. Таксама аўтар усхваляе парадак і чысціню ў вытворчых падраздзяленнях, адміністрацыйных і бытавых памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства. Артыкул быў апублікаваны перад самым прыездам у Івацэвічы Аляксандра Лукашэнкі - 23 лістапада.
27.11.2012
Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя
27.11.2012 Грамадства Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання “БелТІЗ” Ірына Юрэня лічыць, што рэабілітацыя людзей са слабым зрокам ёсць комплекснай праблемай усяго грамадства, таму варта прыцягнуць найбольш увагі да яе з боку дзяржаўных і грамадскіх структур, бо праблема тычыцца амаль трох тысч чалавек толькі на Берасцейшчыне. Асабліва, калі гэта тычыцца стварэння безбар'ернага асяроддзя: размова ідзе пра адмысловыя дарожныя знакі, “галасавыя” светлафоры і электронныя інфарматары, а таксама спецыяльна вызначаныя першыя і апошнія прыступкі на сходніках.
27.11.2012
Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту
27.11.2012 Грамадства Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту Кіраўнік жаночага грамадскага аб’яднання “Правінцыя” Алена Аўтушка ў межах праграмы супольнага праекта ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правяла тэматычныя заняткі для вучняў 11–х класаў сярэдняй школы № 1 горада Бярозы.
27.11.2012
У Баранавічах плануецца пікет у Дзень правоў чалавека
27.11.2012 Грамадства У Баранавічах плануецца пікет у Дзень правоў чалавека Грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша 23 лістапада падалі заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама аб правядзенні пікета, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Мэта пікету – прапаганда каштоўнасцяў, закладзеных ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Пікет плануецца правесці 10 снежня ў старым парку горада, які рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 94 >>