Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Чэрвень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Нашы навіны
Архіў навін
28.11.2014
Да 94-х угодкаў антысавецкага паўстання ў Беларусі.
Слуцкі збройны чын — бадай, адзіная удала арганізаваная беларусамі палітычная акцыя на пачатку 1920-х гадоў. Давер да выбарчых органаў сярод насельніцтва, дэмакратычныя традыцыі пабудовы мясцовай ўлады, наяўнасць уплывовых палітычных структур прадвызначылі логіку развіцця падзей.
28.11.2014
Берасцейца судзяць за надпіс «Russian army, go home» фатаздымкі
Аляксандр Ахмач на Дзень вайсковай славы, 8 верасня, з плакатам «Russian army go home!» выйшаў да сцен Берасцейскай крэпасці.
27.11.2014
У Берасці падалі заяўку на пікет да Дня правоў чалавека
Заяўку на правядзенне пікету да Міжнароднага дня правоў чалавека берасцейскія праваабаронцы падалі ў гарадскі выканаўчы камітэт. Яны хочуць зладзіць мерапрыемства 10 снежня ў дазволеным уладамі месцы – Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, – распавёў адзін з заяўнікаў пікету Уладзімір Вялічкін:
27.11.2014
Брэст: адказваць на звароты дэпутаты пачалі пасля таго, як на іх паскардзіліся ў пракуратуру
Актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” атрымалі лісты з адказамі ад некаторых дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савету. Пытанні да народных абраннікаў тычыліся таго, як яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад выбаршчыкамі.
25.11.2014
Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса
Брэсцкі абласны суд 24 лістапада не задаволіў касацыйную скаргу баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага. Судовае паседжанне вёў суддзя Андрэй Алесенка.
25.11.2014
Медыкі яшчэ змагаюцца за жыццё немаўляці, збітага п'янай маці
Пяцімесячны хлопчык жывы, але прагнозы наконт стану яго здароўя лекары даваць пабойваюцца.
25.11.2014
«Апошні раз чула голас сына ў сакавіку»: сямейныя разборкі скончыліся крымінальнай справай
Свайго 4-гадовага сына Кацярына не бачыла з 1 сакавіка. Муж забраў яго на выхадныя і не вярнуў. Дзевяць месяцаў жанчына абівала парогі міліцыі, каб пачалі яго пошук. І толькі 31 кастрычніка завялі крымінальную справу аб знікненні хлопчыка. А разам з ім і бацькі. Сямейная драма разыгралася ў Баранавічах.
25.11.2014
Лябедзька: Палітвязень Статкевіч будзе кандыдатам у прэзідэнты
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў аўторак правёў прэс-канферэнцыю ў Мінску.
25.11.2014
Валянцін Лазарэнкаў: Рэформы не адпавядаюць Канстытуцыі
Урад Беларусі заяўляе, што працуе над рэформамі. Тым часам гэтыя рэформы, якія праводзіць беларуская ўлада, не адпавядаюць Канстытуцыі – асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
25.11.2014
У Пінску абаронцы жывёл б’юць трывогу
У адным з гарадскіх раёнаў горада невядомыя жорстка здзекваюцца над бяздомныміі жывёламі. Ужо зафіксавана тры выпадкі здзеку над катамі. Валанцёры заалагічнага руху не выключаюць, што ў Пінску з’явіліся жывадзёры.
25.11.2014
Алеся Меха абвінавачваюць ва ўдзеле ў „паўстанні”
Грамадскага актывіста Алеся Меха выклікаюць у Кобрынскі аддзел міліцыі. Як паведаміў па тэлефоне ўчастковы лейтэнант Анатоль Тарасюк, на Меха заведзена адміністрацыйная справа як на “ўдзельніка паўстання ў Свіслачы”. Можна было б пасмяяцца, бо ён замалады для ўдзельніка паўстання Кастуся Каліноўскага, але сэнс гэтага выкліку актывіст добра зразумеў.
25.11.2014
Бярозаўскія актывісты сустрэліся з дэпутатам
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Кузьмін сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі Леанідам Кавалевічам, які вёў прыём у Белаазёрску.
25.11.2014
Сямейны гвалт – актуальная праблема для Берасцейскай вобласці
Толькі за паўгады бягучага году на Берасцейшчыне заведзена 145 крымінальных спраў у сферы сямейна-бытавых адносін і ў гэтай жа сферы зафіксавана звыш 2 тысяч адміністрацыйных парушэнняў. Ёсць выпадкі са смяротным вынікам.
25.11.2014
Звольненыя працоўныя рыхтуюць петыцыю аб аднаўленні на працы
Кіраўніцтва чыгуначнай станцыі Берасце-Цэнтральнае 2 вырашыла ашчадзіць на працэдуры скарачэння. Дзве прыбіральшчыцы пункта тэхнічнага абслугоўвання Ганна Коваль і Марына Мазурэнка замест прапанаванага спачатку скарачэння атрымалі звальненне за прагул, бо не пагадзіліся перайсці на працу з горшымі ўмовамі і прыйшлі за разлікам. Гэты дзень паставілі ім як прагул, кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:
25.11.2014
Міліцыя шукае „злачынцаў”, якія прыбралі Балахоўскія могілкі
У Берасці гарадскія ўлады і праваахоўныя органы зацікавіліся асобамі, што ўскладалі кветкі на Балахоўскіх могілках. Там знаходзяцца пахаванні жаўнераў войска генерала Булак-Балаховіча з 1920-ых гадоў. За савецкім часам большая частка могілак была знішчаная, а тое месца, якое засталося, патрабуе ўвагі з боку грамадскасці.
25.11.2014
Разгледжана чарговая скарга беларуса ў ААН
Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў чарговую справу з Беларусі. Гэта справа сябра партыі БНФ Сяргея Лазенкі. Камітэт прызнаў, што права Сяргея Лазенкі на атрыманне інфармацыі і на мірны сход было парушана.
25.11.2014
У Берасці судзяць фермераў, якія далі адпор міліцыі
У Берасцейскім раённым судзе пачаўся працэс над жыхаром вёскі Арлянка Маларыцкага раёна Аляксандрам Бельчуком, які з братам Мікалаем не дазволілі інспектару абласной ДАІ Сяргею Неліповічу забраць у іх з двара самаробны трактар. Міліцыянт звінавачвае братоў Бельчукоў у тым, што яго збілі. Такога не здарылася, як кажа сведка канфлікту Сяргей Іванец:
25.11.2014
У Берасці бароняць правы на доступ да часткі ракі Мухавец
Адмоўныя адказы ад пракуратуры і Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэту адносна парушэння беларускага заканадаўства атрымалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).
25.11.2014
У Берасці прайшлі форум-тэатры на тэму гандлю людзьмі
Чатыры форум-тэатры на тэму супрацьдзеянню гандлю людзьмі адбыліся цягам восені ў адукацыйных установах Берасця. Арганізатарамі мерапрыемстваў сталі прадстаўнікі валанцёрскага руху „Элпіс” пры грамадскай арганізацыі „Клуб дзелавых жанчын”.
25.11.2014
ТБМ прапанавала стварыць Нацыянальны беларускі ўніверсітэт
Таварыства Беларускай мовы прапануе стварыць Нацыянальны беларускі ўніверсітэт, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца па-беларуску, і надаць яму імя Францішка Багушэвіча – класіка беларускай літаратуры. Як адзначае старшыня таварыства Алег Трусаў, калі ўніверсітэты пяройдуць на беларускую мову навучання, то і ў школы пацягнецца чарга ў беларускамоўныя класы.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 72 >>