Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
29.11.2015 НАША НАВІНА
Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY” 5 снежня
“Нам патрэбныя новыя утопіі, якія б далі хоць бы шанец на мару»
29.11.2015 НАША НАВІНА
“Разумныя” не патрэбныя
30-гадовы інжынер па ахове працы РУВП «Граніт» Уладзімір Табула змагаецца за свае правы. Уладзімір Табула, які прапрацаваў на «Граніце» 11,5 гадоў стаў непатрэбным кіраўніцтву прадпрыемства. Дысцыплінаваны і адказны работнік, які дасканала валодае прававой базаў у падведамаснай галіне, пачаў дамагацца выканання на прадпрыемстве патрабаванняў правілаў па ахове працы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
29.11.2015 НАША НАВІНА
Пенсіянер са сваёй пенсіі кампенсуе пераплату дапамогі па догляду за маці-пенсіянеркай
З ліпеня 2011 года берасцеец А.Ц.Михайловский аформіўся ў аддзеле сацабароны адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста сацыяльным работнікам па догляду за сваёй маці Надзеяй Гарасімаўнай Міхайлоўскай, удзельнікам вайны. З ім заключылі бестэрміновы працоўны дагавор і выплачвалі грашовую дапамогу.
27.11.2015
Зінаіда Міхнюк: Каб не стаць рабамі, трэба не баяцца ўлады
Не баяцца. З такім заклікам звяртаецца да ўсіх нас старшыня Берасцейскага абласнога прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Яна збірае подпісы пад адкрытым лістом да прэзідэнта за адмену дэкрэта № 29, які, прыгадаем, увёў у краіне кантрактную сістэму найму на працу. На думку актывісткі, кантрактная сістэма ў цяперашнім выглядзе ператварыла людзей у рабоў.
27.11.2015
„Дзедзіч” запрашае да сябе ў госці
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 28 лістапада ў Берасці ў агенцтве рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Да ўдзелу запрашаюцца берасцейцы і госці Берасцейшчыны, якія не абыякавыя да грамадскага і культурніцкага жыцця гораду, а таксама хацелі б далучыцца да ўстановы ў якасці валанцёраў. Адзначае арганізатар мерапрыемства Алена Каховіч:
27.11.2015 НАША НАВІНА
Адкрыты ліст да Лукашэнкі
У Берасце ідзе сбор подпісей грамадзян пад адкрытым лістом да презідента А.Г.Лукашенко з прапановай вярнуць беларускім працаўнікам бестэрміновыя працоўныя дагаворы.
27.11.2015 НАША НАВІНА
Калі спажываеш, значыць і распаўсюджываеш
Праваабаронцы берасцейскай “Вясны”, калі наведвалі ў СІЗа праваабаронцу з Такжыкістану Худайдодаву Шабнам, звярнулі увагу на тое , што кожны раз збіраецца велікая чарга з родзічаў, якія турбуюца за сваіх блізкіх.
27.11.2015
Чаму Караткевіч ня скончыў «Каласы»
У гэтую восень я зазнаў добра знаёмае і рэдкае цяпер пачуцьцё пагружэньня ў тэкст, калі ты расчараваны і незадаволены тым, што кніга скончылася, а табе яшчэ хочацца чытаць і чытаць далей.
27.11.2015
Бярозаўскім актывістам вяртаюць канфіскаваную аргтэхніку
Лідскі аддзел следчага камітэта вяртае канфіскаваную тры месяцы таму аргтэхніку пад час ператрусаў у жыхароў Бярозаўкі. Вобшукі на кватэрах грамадскіх актывістаў Бярозаўкі распачаліся неўзабаве пасля флэшмобу, які зладзілі невядомыя ля транспартнай прахадной шклозавода “Нёман” супраць шкоднай вытворчасці шкловаты ў цэнтры горада. Падчас вобшукаў супрацоўнікі міліцыі канфіскоўвалі кампутары, друкаркі і носьбіты інфармацыі. Па словах грамадскага актывіста Вітольда Ашурка, канфіскаваную аргтэхніку вярнулі яе законным уласнікам, але частка яшчэ знаходзіцца на экспертызе.
27.11.2015
Берасцейцы пратэстуюць супраць адключэння святла
Больш за тысячу подпісаў у падтрымку ўключэння святла ў Берасці ў начны час сабралі актывісты мясцовай суполкі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
25.11.2015 НАША НАВІНА
Два гады таму распачаўся Еўрамайдан (фотарэпартаж)
Ва Украіне зараз адзначаюць Дзень Добрыя якасці і Свабоды. 2 гады таму жыхары Кіева выйшлі на Плошчу Незалежнасці, каб падтрымаць падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
25.11.2015 НАША НАВІНА
Улады Беларусі замоўчваюць усё, што звязана з Беларускай Народнай Рэспублікай
Лістападаўскія падзеі далёкага 1920 года маюць непасрэднае дачыненне да горада Берасця. У той час па тэрыторыі нашай вобласці праходзіла лінія фронту, якая падзяляла ўсходнюю і заходнюю Беларусь. Параненых з поля бою прывозілі ў гарадскі шпіталь, а памерлых ад ран хавалі на могілках, якія атрымалі назву «Балахаўскія». На могілках размешчаны пахаванні жаўнераў арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія мелі дачыненне да ваенных дзеянняў 1920 года. Рэйд беларускага войска на чале з генералам Станіславам Булак- Балаховічам па Палессі супаў па часе са Слуцкам узброенным паўстаннем. Асноўнымі ўдзельнікамі якога, былі сяляне, якія падтрымлівалі ідэю незалежнасці Беларусі ад улады бальшавікоў. Супрацьстаянне ўзначальвала мясцовая шляхта і інтэлігенцыя, якія каардынавалі свае дзеянні з войскам Булак-Балаховіча.
25.11.2015
Як у Крыме: начны Брэст без асвятлення (фотарэпартаж)
З 17 лістапада па начах у Брэсце адключаюць ліхтары. Вярнуць асвятленне ў цэнтры чыноўнікі абяцаюць да 30 лістапада. Еўрарадыё паназірала, як жыве начны горад.
25.11.2015
ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі
Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага у Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе афіцыйны сайт ПАСЕ.
25.11.2015
Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца адзначыць Дзень правоў чалавека пікетам
Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Такую форму яны абралі, каб адзначыць 10 снежня Міжнародны дзень правоў чалавека і 67-ю гадавіну прыняцця Генеральнай Асамблей ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 64 >>