Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
21.12.2016
У Брэсцкай вобласці падаражэў праезд у грамадскім транспарце
Праезд у грамадскім транспарце ў Брэсцкай вобласці падаражэў. Адпаведнае рашэнне №944 Брэсцкі аблвыканкам прыняў 15 снежня, цяпер яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
20.12.2016 НАША НАВІНА
«Як жыць дармаедам у Брэсце?» - «круглы стол», арганізаваны рэгіянальным філіялам Propus Consalting Adence
У пасяджэнні за «круглым сталом» удзельнічалі незалежны юрыст з Кобрына Сяргей Мамонаў і мадэратар рэгіянальнага філіяла Propus Consalting Adence ў Брэсце Яўген Скрабутан. На жаль, заяўленая раней юрыст асацыяцыі прафсаюзаў “Беларускі дэмакратычны кангрэс прафсаюзаў” Алена Яськова захварэла і не змагла прыехаць у горад над Бугам. У дыскусіі прынялі ўдзел таксама так званыя «дармаеды», праваабаронцы і журналісты.
16.12.2016 НАША НАВІНА
Баранавіцкія актывісты прайшлі яшчэ адну прыступку на шляху да зварота ў міжнародны суд
15 снежня Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу баранавіцкіх хлопцаў на пакаранне за збор подпісаў пра прызнанне бел-чырвона-белага, нацыянальнага сцяга культурнай каштоўнасцю. Пакараныя Баранавіцкім судом ехалі ў Брэст тры з паловай гадзіны па справядлівасць, а разгляд скаргі адбыўся за нейкіх некалькі хвілін…
16.12.2016
Алесь Бяляцкі: Здрада беларускай дэмакратыі
Здрада беларускай дэмакратыі – так праваабаронца Алесь Бяляцкі адрэагаваў на інфармацыю, што фінансаванне незалежнага тэлеканала Белсат можа быць скарочана.
16.12.2016
Мікалай Статкевіч: Міністр абароны не ўсведамляе пагрозы з усходу
Задачу ў абароне краіны будзе развязваць вайсковая камісія БНК.
16.12.2016
Беларусь зьмяншае ў 2,5 разы цану гадавой уязной візы для эўрапейцаў
У 2017 годзе Беларусь зьменшыць цану ўязной гадавой візы для грамадзян краін Шэнгенскай зоны. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў пасольствах Беларусі ў Вільні і Варшаве.
16.12.2016
Эксперт пра прызначэнне Карпенкі: "Гэта крок назад, у 80-ыя"
15 снежня стала вядома, што новым міністрам адукацыі Беларусі стаў старшыня Кампартыі Беларусі Ігар Карпенка. Кандыдат педагагічных навук і эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святлана Мацкевіч мяркуе, што гэта дрэнны сігнал для сферы адукацыі.
16.12.2016
Транспартны падатак збіраюць, а дзе дарогі?
Сябры кампаніі “За наш горад” у Мікашэвічах накіравалі зварот у гарадскі выканаўчы камітэт з патрабаваннем забяспечыць публічнасць выдаткаў сродкаў ад транспартнага падатку. Пад зваротам падпісаліся 30 жыхароў гораду. Выклікана гэта дрэннай якасцю дарог, хоць транспартны падатак складае ад 70 да 100 долараў на адну машыну з кожнага аўтамабіліста, кажа актывіст кампаніі Леанід Дубаносаў:
16.12.2016
У Баранавічах правялі акцыю супраць міліцэйскага бязмежжа
Актывісты нагадалі жыхарам горада аб даўняй праблеме міліцэйскай беспакаранасці.
16.12.2016
Атаман Балаховіч: расеец, паляк, беларус? Герой ці злачынца?
Чыім героем лічыць легендарнага атамана? – папулярны польскі часопіс Historia Do Rzeczy зрабіў Балаховіча галоўнай постацьцю свайго нумара.
16.12.2016
Падатак "на дармаедства" прыйшоў дзяўчыне, якая памерла 12 гадоў таму
7 снежня Валянціна Кавальчук з Маларыты атрымлівае квітанцыю з падатковай інспекцыі. З паперы вынікае, што яе дачка Ларыса Мазоль мусіць заплаціць дзяржаве 360 рублёў — збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, які ў народзе называюць падаткам “на дармаедства”.
13.12.2016 НАША НАВІНА
Праваабрончая ўстанова Human Constanta запрашае прыняць удзел ва ўводным сэмінары па правах чалавека ў межах выставы "Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён".
Фэйсбук 10 сьнежня павіншаваў карыстальнікаў з Міжнародным днём Правоў чалавека, бо менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была прынятая і абвешчаная Усеагульная Дэкларацыя Правоў чалавека.
13.12.2016 НАША НАВІНА
У Брэсце па інвестдамове ідзе перабудова гістарычнага цэнтра горада
Старыя аднапавярховыя дамы па вул. Астроўскага, №№ 2, 4, 6, 8 і вул. 17 Верасня, № 26 (ён быў у дзяржспiсе гісторыка-культурных каштоўнасцей) і № 28 у гістарычным цэнтры Берасця ўжо не існуюць і засталіся толькі на фотаздымках, зробленых незадоўга да іх ліквідацыі.
12.12.2016 НАША НАВІНА
Пахудаўшы але не скароны фермер з Арлянкі выйшаў на волю
12 снежня пасля 2-х месяцаў арышту фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук выйшаў на волю.
11.12.2016
Міжнародны дзень правоў чалавека ў Бярозе
Бярозаўскія праваабаронцы традыцыйна адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека. Яны раздалі 500 экзэмпляраў газеты “Народнай волі” ў рэкламных мэтах са спецвыпускам “За нашы і вашы правы” на вуліцах горада.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 62 >>