Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
11.12.2016
Як узрывалі пінскі касцёл Святога Станіслава
У экспазіцыі Музея Беларускага Палесся з’явіліся фотаздымкі ўзарванага езуіцкага касцёла Святога Станіслава, што знаходзіўся на цэнтральнай плошчы Пінска. Тры стагоддзі святыня ўзвышалася над сталіцай Палесся і з’яўлялася сімвалам усяго краю.
11.12.2016
У Лунінцы за здзек з салдатаў асудзілі двух «дзядоў»
Факты дзедаўшчыны ў Лунінецкай вайсковай частцы № 25886 выліліся ў крымінальную справу.
11.12.2016
Сяргей Навумчык: “Пазьняк годна адказаў на выклік, які гісторыя паставіла перад нацыяй”
Перадачу вядзе Ганна Соўсь, аўтар спэцыяльнага праекту «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» - галасы людзей, якія спрычыніліся да ўтварэньня Рэспублікі Беларусь.
10.12.2016 НАША НАВІНА
У Баранавічах прайшоў круглы стол і акцыя, прымеркаваная да Дня правоў чалавека
Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты адзначылі 68-ю гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2016
«Я не алкаголік» – безвынікова даводзіць былы кіроўца
Былы кіроўца сельгас-прадпрыемства «Бярозаўскае» Мікалай Шуст паўгода змагаецца за зняцце з уліку алкаголікаў.
10.12.2016
Паротнікаў: «Рускі свет» марыць не проста пра паглынанне беларускай дзяржавы, а пра знішчэнне або выгнанне носьбітаў нацыянальнай свядомасці
Кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракаментаваў затрыманне трох чалавек, якія пісалі для расійскага агенцтва Regnum.
10.12.2016
У Берасьці затрыманы Дзьмітры Алімкін, аўтар артыкула пра «зварʼяцелую недадзяржаву»
У Берасьці затрыманы 45-гадовы Дзьмітры Алімкін, выпускнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.
10.12.2016 НАША НАВІНА
На спецпропаганду суперніка трэба адказваць усімі даступнымі сіламі і сродкамі
Мяркуе Павал Падкарытаў на сваёй старонцы ў фэйсбук https://www.facebook.com/ :
10.12.2016 НАША НАВІНА
“Бярыце заўвагу суддзі на ўзбраенне”,
- раіць суайчыннікам удзельнік Свіслацкага фэсту Яўген Скрабутан, які на наступны дзень пасля суду, які не адбыўся, атрымаў пастанову суда па сваёй справе.
09.12.2016 НАША НАВІНА
Па алгарытме «ПІПА» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека ў Брэсце прайшла акцыя праваабаронцаў
На вайсковай мове алгарытм «ПІПА» азначае: праблема-інфармацыя-план-акцыя. Гэта значыць, у Брэсце, як і ва ўсёй Беларусі, існуе праблема рэалізацыі правоў чалавека, пра якую назапасіліся горы інфармацыі. Затым складаецца план дзеянняў - і адпаведна яго сама акцыя.
09.12.2016
Сёньня 125 гадоў Максіму. 20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі
Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы сьвету. (...) Каб пражыў ён больш, хто ведае, чым маглі б мы быць сёньня (...) Дзе сёньня былі б яго ўзмыленыя, ускінутыя над роднай старонкай коні?
08.12.2016 НАША НАВІНА
Круглы стол з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
8 снежня праваабаронцы «Брэсцкай Вясны» правялі «круглы стол» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
08.12.2016 НАША НАВІНА
Чарговы суд за ўшанаванне нацыянальных традыцый не адбыўся
Днямі адзін з удзельнікаў Свіслацкага фэсту Яўген Скрабутан атрымаў тэлефанаванне ад чалавека, які прадставіўся ўчастковым. Чалавек паведаміў, што 8 снежня прызначаны суд у судзе Ленінскага раёна г. Брэста, і Яўген выклікаецца ў якасці прыцягваемага да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП «удзел у несанкцыянаваным мерапрыестве».
08.12.2016
8 сьнежня 1991 году дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў
8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.
08.12.2016
Станіслаў Шушкевіч: Гісторыя зноў дае шанец беларусам
25 гадоў таму, 8 снежня 1991 года былі падпісаны Белавежскія пагадненні.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 62 >>