Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Архіў навін
09.01.2016
Ці патрэбны Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя людзі, якія кіруюць цяпер краінай?
На такія пытаньні карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
06.01.2016 НАША НАВІНА
Берасцейскія праваабаронцы, сябры “Вясны”, віншуюць суайчыннікаў са сьвятамі – Раством Хрыстовым
Калядная куцця, або Навячэр'е Нараджэння Хрыстова, праваслаўныя вернікі адзначаюць 6 студзеня.
06.01.2016
Заходнебеларускі раман-хроніка пра тое, як Саветы прыйшлі на Ашмяншчыну
Кніга «Саветы 1939» падрыхтаваная да друку ў гарадзенскай друкарні, ужо зьявіліся сыгнальныя экзэмпляры. Аўтар заходнебеларускага рамана-хронікі, выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Янка Трацяк кажа, што праз архіўныя дакумэнты, успаміны аднавяскоўцаў, мастацкія вобразы ён паспрабаваў паглядзець на падзеі 1939 году ў Заходняй Беларусі, у прыватнасьці — на Ашмяншчыне, з пункту погляду беларуса.
06.01.2016
Як Вера Харужая адмовілася стаць «польскай шпіёнкай»
Калі глядзець з вышыні часу, звычайная паперка — ордар на арышт, што выдае НКВД. Вельмі лаканічная, з мінімумам друкаваных слоў: выдадзены, сапраўдны, даручаецца правесці ператрус і арышт. І ў самым канцы прыпіска: «Органам Савецкай улады і грамадзянам належыць аказваць законнае садзейнічанне прад'яўніку ордара, пры выкананні ім ускладзеных на яго даручэнняў».
06.01.2016
У 2016 годзе беларусы будуць плаціць больш штрафаў
Улады паведамілі, што даходы ад штрафаў сёлета вырастуць на 36%, хоць базавая велічыня павялічылася толькі на 16%. Атрымліваецца, што чыноўнікі хочуць не толькі атрымліваць больш грошай з штрафаў, але і штрафаваць больш людзей.
06.01.2016
„Хацелася б, каб хрысціяне асноўныя святы святкавалі разам”
6 студзеня ў каталікоў свята Трох Каралёў, а ў праваслаўных Куцця – апошні дзень перадкаляднага посту. Ці варта імкнуцца да таго, каб хрысціяне розных канфесіяў святкавалі Каляды ды Вялікдзень адначасова? З такім пытаннем мы звярнуліся да протаіерэя Яўгена Грамыкі, які служыць у менскім храме абраза Божае Маці “Неўпіваемая чаша”.
06.01.2016
Павысіць пенсійны ўзрост з дапамогай прапаганды
Праз прапаганду ўлада будзе пераконваць да павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі.
06.01.2016
За выяўленне пратэрмінаванай прадукцыі – у суд
Актывістаў прыцягнуць да суда – на Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка з Баранавічаў складзены пратакол і накіраваны ў суд Баранавіцкага раёна.
05.01.2016
У Баранавічах на пікет выйшлі толькі два прадпрымальнікі
У Баранавічах на пікет, скіраваны супраць указа Аляксандра Лукашэнкі № 222, на цэнтральную гарадскую плошчу выйшлі толькі два прадпрымальнікі з заяўленай колькасці ў 1 500 чалавек. Гэта заяўнік пікету Мікола Чарнавус і яшчэ адна жанчына-пенсіянерка, якой “няма чаго губляць”.
05.01.2016
На сустрэчы прадпрымальнікаў у Баранавічах затрымалі незалежную журналістку
Міліцыя затрымала Тамару Шчапёткіну, якая накіроўвалася на мітынг прадпрымальнікаў у Баранавічах.
01.01.2016
Бярозаўскія чыноўнікі пускаюць вяскоўцам пыл у вочы
Жыхары вёскі Кабакі і Вашчанка ў Бярозаўскім раёне ў апошнія дні старога года атрымалі адказ з Бярозаўскага выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні Валерыя Міхнюка на сваё патрабаванне парамантаваць разбітыя дарогі.
01.01.2016
Пастанова аб сачэнні за беларусамі ў інтэрнэце ўвайшла ў дзеянне
Беларускія аператары сувязі, якія даюць доступ у сетку інтэрнэт, павінны захоўваць усю інфармацыю аб дзеяннях сваіх кліентаў у сетцы.
01.01.2016
Баранавіцкі прадпрымальнік атрымаў папярэджанне
Прадпрымальніка Міколу Чарнавуса з Баранавічаў не толькі пісьмова папярэдзілі, што планаваны на 4-га студзеня пікет – забаронены, але і выклікалі ў гарадскую адміністрацыю.
01.01.2016
Жыхары Берасцейшчыны раяць уладам, якія законы трэба адмяніць
У апошні дзень 2015 года жыхары і госці Берасцейшчыны падказваюць уладам, якія законы, указы і пастановы павінны быць ліквідаваны. Таму што яны значна пагоршылі жыццё ці наогул шкодныя для дзяржавы і людзей.
01.01.2016
Абласны суд не апраўдаў «актывіста ў робе»
Грамадзкі актывіст Рыгор Грык з Баранавічаў атрымаў паведамленьне з абласнога суду Берасьця, што адміністрацыйнае пакараньне за лаянку і пікет яму вынесена законна.
<< Старонкі: 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62