Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Красавік
ПнАўСрЧцПтСбНдз
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны
30.03.2017
Уладзімір Някляеў выпісаўся са шпіталя
Уладзіміра Някляева выпісалі са Шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі ў Берасці, і зараз ён накіроўваецца дадому. Паэта й палітыка затрымалі 25 сакавіка ўначы сіламі АМАП і КДБ і змясцілі ў Ізалятар часовага ўтрамыння Ленінскага РАУС Берасця.
28.03.2017 НАША НАВІНА
Абылганыя вучастковымі маці дзвух непаўнагадовых дзетак выйшла на волю
27 сакавіка па трынаццатай гадзіне скончыўся суд над грамадзкай актывісткай Палінай Шарэнда-Панасюк.
28.03.2017 НАША НАВІНА
Абылганы вучастковымі вядомы берасцейскі блогер выйшаў на волю
27 сакавіка ў 10 гадзін раніцы з ІЧУ Ленінскага раёна г. Брэста выйшаў на волю пасля 15 сутак адсідкі вядомы берасцейскі блогер, Народны Рэпарцёр і пазаштатны карэспандэнт "Брэсцкай газеты" Зміцер Гарбуноў.
28.03.2017
Мікола Статкевіч дома.
Мікола Статкевіч знайшоўся пасьля зьнікненьня бязь зьвестак 23 сакавіка. Ён кажа, што быў у СІЗА КДБ, дзе яму паказалі крымінальную справу за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» зь яго ўдзелам у час, калі ён быў за кратамі пасьля «Плошчы-2010». Статкевіч заклікае працягваць вулічныя пратэсты, зьмяніўшы фармат. Свабода вяла жывую трансьляцыю першых заяваў палітыка пасьля вызваленьня.
28.03.2017
Акцыі пратэсту ў рэгіёнах: затрымана больш за 80 чалавек Фота Дапоўнена
У сувязі з анансаванымі напярэдадні ў СМІ акцыямі пратэсту, якія плануецца правесці 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі, супрацоўнікі міліцыі працягваюць сёння затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцый і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы.
27.03.2017 НАША НАВІНА
26 сакавіка шпіталь хуткай дапамогі, дзе знаходзіў ся Някляеў, быў узяты ў аблогу
Уладзімір Прако́павіч Някля́еў, беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць, намінант на Нобелеўскую прэмію 2011 года ноччу 25 сакавіка быў затрыманы на берасцейскім чыгуначным вакзале. Уладзімір Прако́павіч вяртаўся з Варшавы ў Менск, каб паспець на святкаванні Дня Волі.
27.03.2017 НАША НАВІНА
26 сакавіка ў Баранавічах наплявалі на Канстытуцыю,на ўсе Законы, на ўсіх грамадзян РБ
“Жах! - піша у фэйсбук баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша: У Баранавічах як быццам усё было ціха зранку. У абед і пасьля яго - таксама. І Вось каля 18-00 мне паведаміў Барыс Шырынга, якога нядаўна Баранавіцкі суд прысудзіў да штрафу ў 15 базавых велічынь за ўдзел у мітынгу на плошчы каля кінатэатра "Кастрычнік" 26.02.17г. сёння яго, ды іншых маладзён каля 12-00 людзі ў цывільнай вопратцы схапілі ў кафэ, каля Дома культуры па вуліцы Леніна, пацягнулі ў машыны і завезьлі ў мясцовае аддзяленьне КДБ па розным кабінетам…
27.03.2017 НАША НАВІНА
26 сакавіка ў Берасці пад рэпрэсіі трапілі аматары “пакатушак на халяву”
26 сакавіка а 12 гадзіне меўся адбыцца чарговы мітынг недармаедаў. Берасцейская ўлады ня толькі загадзя але і салідна падрыхтавалісь да несанкцыянаванага мерапрыемства. Уся прылягаючая тэрыторыя была насычаная супрацоўнікамі МУС ў цывілным. Па дварах стаялі аўтобусы набітыя жаўнерамі ў даспехах “зорных войнаў” і аўтазакі. Дзе нідзе можна было пабачыць людзей у звычайнай міліцэйскай форме. Усяго 2 перыметры ачаплення з пастамі апавяшчэння…
25.03.2017
25 сакавіка – усе на Дзень Волі!
Рэжым аслабеў, ён адчувае свой непазбежны сыход.
25.03.2017
Някляева знялі з цягніка, затрымалі ў Брэсце
Паэт Уладзімір Някляеў быў затрыманы ў Брэсце а 3.30. Яго знялі з цягніка, ягоны тэлефон перастаў быць даступны.
25.03.2017
У Баранавічых затрымалі актывіста Аляксандра Шведа
У Баранавічах затрымалі актывіста прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Шведа.
24.03.2017 НАША НАВІНА
24 сакавіка на берасцейшчыне працягвалісь арышты, ператрусы, допыты і “прафілактычныя” гутаркі з удзельнікамі Маршаў недармаедаў
З вечара 23 сакавіка ў кватэру Андрэя Марача грукалі і званілі міліцыянты. Бацька Андрэя сказаў, што да раніцы сына не аддасць.
24.03.2017 НАША НАВІНА
7 сутак арышту за права на мірны сход гарантаваны Канстытуцыяй і міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах
22 сакавіка ў Берасці на прывакзальнай плошчы Чыгуначнага вакзала а 11:30 была затрымана ўдзельніца Марша недармаедаў Наталля Папкова. Пра затрыманне ў Берасцейскую Вясну паведамілі сведкі здарэння: “3 міліцыянты ў форме і 2 АМАПаўца затрымалі актывістку “Маладой Беларусі””.
24.03.2017
24 сакавіка 1794 г. пачалося вызваленчае паўстанне на землях Беларусі
Паўстанне ўзначаліў нацыянальны герой Беларусі – Тадэвуш Касцюшка.
24.03.2017
Тамара Шчапёткіна: Без паперы ад пракурора дзверы міліцыі не адчыню
Да журналіста-фрылансера Тамары Шчапёткінай, што жыве і працуе ў горадзе Бяроза Берасцейскай вобласці, прыходзілі дадому міліцыянты. Пасля працяглых званкоў у дзверы, тры міліцыянты сышлі, але журналістка не збіраецца выходзіць з дому. Яна звязвае ўвагу праваахоўных органаў да сябе з акцыямі на 25 і 26 сакавіка, а таксама агульнай хваляй прэвентыўных затрыманняў і ціску на журналістаў і блогераў па ўсёй краіне:
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 16 >>