Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

Аляксандра Якавіцкая: “Нікому нельга было выглядаць як ён ідзе, нібыта, ён можа расстраляць вачыма”.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Апеляцыйны суд Дынама-Блогеры
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

Чарговая недапрацоўка берасцейскіх мянтоў
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Нашы навіны
06.05.2017 НАША НАВІНА
Захацелася міліцыянтам прычапіцца
2 красавіка ў Баранавіцкім судзе разглядалася адна справа, піша на сваёй старонцы ў фэйсбук праваабаронца Сяргей Гоўша. Справа Віталія Хітрыка, бацькі траіх дзетак, 38 гадоў ад нараджэньня. За што?
06.05.2017 НАША НАВІНА
Надуманая падстава для візіта вучастковага
Суд Ленінскага раёна г. Брэста. 3 траўня судзяць берасцейскага відэа-блогера Зміцера Гарбунова. На пачатку суда суддзя Шурын Дзмітрый Віктаравіч забараніў аўдыё-відэаздымкі і анлайн трансляцыю. Дзеля забеспячэння грамадзкага парадку ў зале прысутнічае АМАП.
04.05.2017 НАША НАВІНА
Усе пратаколы – “ліпа”
3 траўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі грамадскага актывіста з Бярозы Аляксанра Кабанава.
01.05.2017 НАША НАВІНА
Затрыманні на берасцейшчыне з нагоды першатравінскіх акцый анансаваных апазіцыяй
У Берасці зранку ў сваёй кватэры быў заблакаваны вядомы відэа-блогер Зміцер Гарбуноў. У гэты час у яго дома знаходзіўся грамадзкі актывіст з Бярозы Аляксандар Кабанаў. Асобы ў цывільным спачатку грукалі ў дзверы, потым некалькі гадзін чакалі пад вокн на цывільным аўто. Без пятнаццаці два актывісты выйшлі ў кірунку цэнтра горада. А 14-00 каля кінатэатра “Беларусь” мелася распачацца акцыя пратэсту. Гарбуноў і Кабанаў былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РАЎС г. Брэста.
29.04.2017 НАША НАВІНА
Скарга на ўмовы ўтрымання вязьняў у ІЧУ Паўночнага гарадка
29 красавіка берасцейскі блогер Зміцер Гарбуноў звярнуўся са скаргай у пракуратуру г.Брэста. Скарга тычыцца ўмоў утрымання вязьняў у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), што ў Паўночным гарадку г. Брэста.
28.04.2017 НАША НАВІНА
Суд не пажадаў заслухаць аўдыёзапіс «вясёлай гамонкі з "тостамі"»
На сваёй старонцы ў фэйсбук праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша распавёў аб судзе над грамадскім актывістам Мікалаем Чарнавусам:
28.04.2017 НАША НАВІНА
Пайшоў з жыцьця адзін з заснавальнікаў Фонду падтрымкі дэмакратычных рэформаў імя Льва Сапегі
27 красавіка 2017 г., у Берасьці стала вядома, што на 67-м годзе жыцьця раптоўна памёр Генадзь Мікалевіч Праневіч — беларускі літаратуразнаўца, паэт і публіцыст, адзін з заснавальнікаў Фонду падтрымкі дэмакратычных рэформаў імя Льва Сапегі і кіраўнік яго Берасьцейскай філіі.
26.04.2017 НАША НАВІНА
Канвой выганяў людзей з будынка суда
26 красавіка вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна даставілі ў суд Ленінскага раёна г. Брэста. Пероад тым як завесці блогера ў залу суда начальнік канвоя параіўся з суддзём Андрэям Канючка, які разглядае справу, ў якой Пятрухін з“яўляецца адказчыкам.
26.04.2017 НАША НАВІНА
Усе памерлі маладымі ад анкалогіі страўніка і горла...
Днямі на сваёй старонцы ў файсбук Анатоль Кудласевіч згадаў пра ядзерныя выбухі на Мерлінскіх хутарах, на палігоне Рубрын:
26.04.2017 НАША НАВІНА
Такую бяду перажыць і будаваць АЭС у Астраўцы!
26 красавіка берасцейскія праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада, каб нагадаць суайчынікама аб смутнай падзее – 31-ай годавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
24.04.2017 НАША НАВІНА
Першамай у Берасці пад забаронай, як і 130 гадоў таму
Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне першамайскай дэманстрацыі і мітынгу прадстаўнікам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб'яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ.
21.04.2017 НАША НАВІНА
Суддзя Алег Міранюк адмовіў грамадзкай актывістцы ў праве на абарону
17 красавіка незадоўга да 18 гадзіны грамадзкія актывісты Берасця даведалісь, што міліцыя затрымала Наталлю Папкову. Наталля Папкова стала вядомай у Беларусі дзякуючы міліцэйскаму цкаванню за тое, што яна брала ўдзел у некалькіх маршах недармаедаў у Берасці і Менску. Супрацоўнікі берасцейскай міліцыі “састряпалі” некалькі адміністратыўных спраў супраць актывісткі. Двойчы яе пакаралі арыштам за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, вазілі да псіхіятраў, каралі штрафам за абразу пасаднай асобы…
06.04.2017 НАША НАВІНА
Віны не прызнаю, удзел у масавым мерапрыемстве – гэта маё права!
5 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга грамадскай актывісткі Наталлі Папковай. Справа тычыліся Марша недармаедаў, які меў месца 12 сакавіка ў Берасці.
06.04.2017 НАША НАВІНА
Удзел у пікетаванні – гэта маё права!
5 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе была разгледжана касацыйная скарга грамадскага актывіста Данілы Палянскага. Справа тычыліся Марша недармаедаў, які прайшоў у лютым.
06.04.2017 НАША НАВІНА
Урачыстая сустрэча ахвяры палітычнага пераследу на выхадзе з РАЎС
5 красавіка а 15 гадзіне каля дзясятка неабыякавых берасцейцў і грамадскіх актывістаў прыйшлі да Ізалятара часовага ўтрымання, што ў Паўночным гарадку Берасьця (Ленінскі РАЎС г. Брэста). Сярод прыбыўшых былі прадстаўнікі Маларыты, Баранавіч. Прыехаў Мікола Статкевіч з жонкай Марынай. Усе чакалі, калі выйдзе актывістка “Маладой Беларусі” Наталля Папкова, вядомая ўдзельніца і лідарка Маршаў недармаедаў.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 11 >>