Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Навіны
23.01.2017
У Берасцейскай вобласці рэзка выраслі падаткі для ІП
Стаўкі адзінага падатку для прадпрымальнікаў у сферы гандлю і грамадскага харчавання выраслі на 12,6%.
23.01.2017
«Запрашаем у пекла 1944-1954 гадоў», —дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады
Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны пэрыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў.
22.01.2017
22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне Каліноўскага
154 гады таму пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі. На нашых землях яно больш вядомае як паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пра значэнне асобы Каліноўскага для Беларусі кажа грамадскі актывіст, выпускнік праграмы імя Каліноўскага Яўген Скрабутан:
22.01.2017
Пра турмы ў Заходняй Беларусі і ГУЛАГ з першых вуснаў
Гісторык Ігар Мельнікаў, аўтар кнігі «Заходнебеларуская Атлантыда», рыхтуе да друку новую працу. Асновай кнігі стануць успаміны вязня Кобрынскай турмы, які падчас Другой сусветнай вайны трапіў у армію Андэрса ды браў удзел у бітве пад Монтэ-Касіна.
21.01.2017
62 гады таму ў Гданьску памёр Лукаш Дзекуць-Малей
“Беларускі настаўнік, грамадскі дзяяч, асветнік, а пазней і баптысцкі прапаведнік быў звязаны ў пэўнай ступені і з Берасцем”, – расказвае краязнаўца Ігар Бараноўскі:
21.01.2017
Navi” з беларускамоўнай песняй выступіць на „Еўрабачанні”
Беларусь на „Еўрабачанні-2017″ прадставіць гурт „Navi” з песняй „Гісторыя майго жыцця”.
21.01.2017
«Я ніколі ня быў дармаедам», — жонка знайшла перадсьмяротную запіску мужа
3 кастрычніка 60-гадовы Айвар Яскевіч заплаціў 360 рублёў падатку за «дармаедзтва». 6 сьнежня ён выкінуўся з 5 паверху, з сваёй кватэры ў Асіповічах. На стале пакінуў запіску і квітанцыю пра сплату «дармаедзкага падатку».
21.01.2017
Следчы камітэт: Дэкрэт аб дармаедстве не звязаны з самазабойствам у Асіповічах
Самазабойства мужчыны, які 6 снежня выкінуўся з акна сваёй кватэры ў Асіповічах, не звязанае з фактам уплаты збору на “дармаедства”. Такое меркаванне выказвае Следчы камітэт. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўска вобласці Аксана Салянюк, па гэтым інцыдэнце была зладжаная праверка, але следчыя адмовіліся распачынаць крымінальную справу, бо “ніякіх фактаў, якія маглі б спрыяць давядзенню да самазабойства, выяўлена не было”.
20.01.2017
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2016 годзе.
Аналітычны агляд
20.01.2017
У Баранавічах пасля прайгранага суда скончыў жыццё самагубствам бізнэсмен, бацька семярых дзяцей
Пра гэта паведаміла яго жонка. Іх шлюб працягваўся 13,5 гадоў, у ім нарадзаліся чацвёра дзяцей. Гэты быў чарговы шлюб бізнэсмена, ад папярэдніх у яго нарадзілася яшчэ трое дзяцей.
20.01.2017
У Берасці раздалі дзяржаўныя кватэры, а цяпер выганяюць з іх 320 чалавек
Хто не марыць пра свой цёплы ўтульны кут? Дзеля атрымання запаветных квадратных метраў людзі дзесяцігоддзямі стаяць у чэргах на кватэру. Гэтак пасля 20-ці гадоў чакання сям’я Кацярыны Касьян у Берасці ўрэшце атрымала жытло, якое аднак сталася пасткаю, а жыхары – закладнікамі няпростае сітуацыі.
20.01.2017
Бацькоўскім камітэтам у школах і дзіцячых садках забаранілі збіраць грошы
Аднак ёсць выдаткі, на якія бацькі школьнікаў усё ж могуць скідацца.
20.01.2017
Колькі грошай дзяржава адбірае ў беларуса
Пяць гадзін з васьмі кожны дзень мы працуем на падаткі.
19.01.2017 НАША НАВІНА
Рыгор Грык паўторна звярнуўся са скаргай на пастанову баранавіцкага суда ў Брэсцкі абласны суд
Днямі грамадзкі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў ліст з суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы. Падставай для напісання гэтага ліста, які пачынаецца са словаў “аб разглядзе звароту”, быў запіс зроблены ў кнізе Заўваг і Прапаноў баранавіцкага суда.
19.01.2017
Калекцыі двух брэстаўчан уключаныя ў рэестр археалагічных артэфактаў
У рэестр археалагічных артэфактаў уключаныя калекцыі двух жыхароў Брэсцкай вобласці. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вячаслаў Гарбузаў.
<< Старонкі: 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 ... 30 >>