Пошук
Нашы Блогі
Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай

• Хто вс***я? -Невiстка.
Уладзімір Вялічкін

Шарыкавы ва ўладзе
Сяргей Пятрухін, народны рэпарцёр

Блогеры паспяхова абскардзілі пінскі інцыдэнт
Зміцер Гарбуноў, судовы манітор

460 рублёў - дробязь для пенсіянера
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Чэрвень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Нашы навіны
Грамадства
03.05.2018 НАША НАВІНА
Суд па адвольным затрыманні блогера адкладзены на 8 траўня
3 траўня суддзя Брэсцкага абласнога суда Герасімук Ніна Аркадзеўна пачала разгляд скаргі берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна, які лічыць, што 23 сакавіка, напярэдадні масавага мерапрыемства супраць будовы акумулятарнага завода вядомае як “кармленне галубоў” ён быў адвольна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Праз тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання, суд Ленінскага раёна г.Брэста пакараў блогера 45 базавымі адзінкамі штрафа паводле арт. 23.4 КаАП “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”.
02.05.2018 НАША НАВІНА
Берасцейцы настроены супраць будовы новых заводаў
У Берасце прайшло грамадскае абмеркаванне «ОВОС» цэха па вытворчасці каніфолі.
02.05.2018
Ці не зашмат расейскай мовы ў нашых школах?
Усіх школьнікаў вучаць беларускай мове як прадмету. Напрыклад, разьбіраць сказы. У выніку былы шкаляр ня ўмее па-беларуску нават падзякаваць. Ня тыя праграмы ці бракуе гадзінаў? У пэдагагічных і бацькоўскіх колах цяпер горача абмяркоўваецца лёс расейскай літаратуры ў школе. Наконт прадмету „расейская мова“ я разважаў у аўдыёпраграме яшчэ ў 2015 годзе:
30.04.2018 НАША НАВІНА
У Берасці прайшоў найбуйнешы за апошнія гады ў Беларусі мітынг, арганізаваны грамадзкімі актывістамі
Мітынг, які адбыўся 29 красавіка ў Берасці, сабраў больш за 2000 чалавек. Вялікая колькасць удзельнікаў тлумачыцца тым, што пытанне ўзнятае чатырма берасцейкамі, тычыцца экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Апошняй кропляй, што прывяла да абурэння бальшыні берасцейцаў, з’явілася патаемная будова ў ваколіцах 350-тысячнага города так званага акумулятарнага завода. Людзі перакананыя, што небяспечныя выкіды свінца і сернай кіслаты на шмат дзесяцягоддзяў, а мо і назаўжды атруцяць жыццё сучаснікаў і шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.
30.04.2018 НАША НАВІНА
Блогер Пятрухін vs намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка
3 мая 2018 у судзе Ленінскага раёна г. Брэста адбудзецца судовае паседжаньне па абскарджанні пастановы намесніка начальніка Ленінскага РАУС Мікалая Самасюка, які 23 сакавіка 2018 года рэалізаваў спецаперацыю па дыскрэдытацыі блогера Петрухіна, і «прысудзіў» мне максімальнае пакаранне, прадугледжанае ч. 1 арт. 17.3 КаАП - 8 базавых.
27.04.2018 НАША НАВІНА
“Я закон не парушала. Дзейнічала ў рамках "Закона аб звароце грамадзян”
Улады горада Брэста адрэагавалі на збор подпісаў за адстаўку Анатоля Ліса, Аляксандра Рагачука, Уладзіміра Сенчука. Чатыром актывістам, якія 21-22 красавіка збіралі подпісы каля буйных гандлёвых кропак прыйшлі позвы зьявіцца ў міліцыю ў якасці асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.
26.04.2018 НАША НАВІНА
Бярозаўскі блогер безпаспяхова абскардзіў рашэнне раённага суда
26 красавіка 2018 у абласным судзе Брэста вядомы блогер «Народнага рэпарцёра» Аляксандр Кабанаў абскардзіў рашэнне старшыні раённага суда горада Бярозы Вадзіма Мазоля, які ў канцы сакавіка ўзнагародзіў блогера штрафам у 980 па ч. 3 арт. 23. 34 КААП.
25.04.2018 НАША НАВІНА
Да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Учора трулі радыяцыяй, а сёння свінцом ды квасам…
У 1986 годзе я навучаўся на 4 курсе Менскага інстытуту замежных моваў – “інязу”. 27 красавіка да нас у групу завітаў мой сябра і расказаў, што здарылася нешта надзвычайнае, таму што ягоныя знаёмыя студэнты з “палітэху” расказалі яму, што ў Акадэміі навук прыборы, якія рэгістрыруюць узровень радыяцы “зашкаліла”! Мала таго “галасы” паведамілі, што ў Швэцыі гэта таксама зарэгістравана і мяркуюць, што эпіцэнтар выпраменьнванья знаходзіцца на тэрыторыі Савецкага Саюзу і што трэба спажываць ёд!!!
24.04.2018 НАША НАВІНА
Мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу” дазволены
29 красавіка ў 12. 00 у Парку Воінаў Інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг “Берасцейцы супраць Свінцу”, дазволены гарадскімі ўладамі.
19.04.2018 НАША НАВІНА
Закрыты сход для працоўнага калектыву з удзелам пасадных асоб
19 красавіка 2018 гадоў ў сярэдняй школе вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна адбылася патаемная нарада. Таямніца выявілась ў наступным: на нарадзе прысутнічаў старшыня Брэсцкага райвыканкама, высокапастаўлены супрацоўнік пракуратуры, кіраўніцтва раённай газеты «Зара над Бугам" і іншыя афіцыйныя асобы.
19.04.2018 НАША НАВІНА
Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя
19 красавіка калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе судзей Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняка і агучыла вызначэнне: “Вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка пакінуць без зменаў а прыватную скаргу без задавальнення”
19.04.2018 НАША НАВІНА
Пілотны семінар “Міграцыя “на пальцах” - у Брэсце 23 красавіка
Мігранты, бежанцы, Сірыя, крызіс, “карта паляка”, “Украіна без візаў”... - пра што яшчэ не спрачаюцца на кухнях і публічных пляцоўках?
13.04.2018
Пад Баранавічамі абрынуліся сьцены палаца Радзівілаў. ФАТАФАКТ
У вёсцы Паланечка пад Баранавічамі абваліліся дзьве сьцяны правага флігеля палаца Радзівілаў. Пра гэта Свабодзе паведаміла мясцовая жыхарка Тарэза Мяноўская. Ніхто не пацярпеў.
13.04.2018
Берасцейскі абласны суд апраўдаў незалежнага журналіста
12 красавіка суддзя Руслана Сянько адмяніла рашэнне суда Маскоўскага раёна Берасця, які 3 сакавіка прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КоАП) і аштрафаваў яго на 25 базавых велічынь (612.5 рублёў).
13.04.2018
Ларыса Геніюш: абсалютная гераіня. Невядомыя факты
Яе лёс быў ланцугом раздарожжаў і выбараў. Складана ўявіць, як ва ўмовах невыносна цяжкага для беларусаў ХХ стагоддзя чалавек змог пражыць такое годнае жыццё, нідзе не схібіўшы, не здрадзіўшы сабе. Хоць фартуна раз за разам падкідала Ларысе Геніюш магчымасці жыць прасцей, камфортней… Ларыса не слухала.
09.04.2018 НАША НАВІНА
Берасцейскія блогеры абскарджваюць у абласным судзе пастанову аб парушэнні імі заканадаўства аб СМІ
11 красавіка 2018 г блогеры А. Кабаноў і. С. Пятрухін абскардзяць у абласным судзе пастанову суддзі Пінскага раённага суда і г. Пінска Вольгі Лубник па ч. 2 арт. 22. 9 КААП РБ (Парушэнне заканадаўства аб СМІ).
07.04.2018 НАША НАВІНА
Старшыня райвыканкама. Слуга народа або здраднік?
Дзякуючы старшыні Брэсцкага раёна Уладзіміру Сянчуку пад Брэстам будуецца небяспечны завод АКБ “АйПауэр”. Будуецца са шматлікімі парушэннямі і насуперак волі людзей. Берасцейцы і жыхары раёна сабралі больш за 40 000 подпісаў супраць шкадливай для здароўя людзей будоўлі. Але Сянчуку на гэта абгрунтавана пляваць.
04.04.2018 НАША НАВІНА
Лемяшэўскі рукамі міліцыі затыкае раты супраціўнікам акумулятарнага завода
Пяць чалавек выклікалі ў міліцыю з нагоды з’яўлення на плошчы Леніна ў Брэсце супраціўнікаў будовы акумулятарнага завода, якая прайшла 25 сакавіка.
04.04.2018 НАША НАВІНА
Берасцейскі блогер будзе працягваць выводзіць дэманаў ў мантыях на чыстую ваду
4 красавіка ў абласным судзе адбыўся разгляд скаргі вядомага берасцейскага блогера Сяргея Петрухіна на пастанову суддзі суда Ленінскага раёна г. Брэста Змітра Шурына.
04.04.2018 НАША НАВІНА
У Берасці аматараў пакарміць галубоў на плошчы Леніна пачалі выклікаць на прафілактычныя размовы ў міліцыю
3 красавіка на 11-30 у апорны пункт правапарадку № 5 былі выкліканыя 5 берасцейцаў.
<< Старонкі: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 ... 9 >>