Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...
Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва"

Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

Пра затрыманні ў Берасці
У Берасці 06.09 прайшоў ужо традыцыйны Марш Салідарнасьці ў некалькі тысяч чалавек. Плошча Леніна па традыцыі была ачэплена, таму гараджане каля 14 гадзін пачалі збірацца каля помніка тысячагоддзю Берасця на Савецкай, адкуль рушылі ў бок ЦУМа. На скрыжаванні з пр-та Машэрава і вуліцы Савецкай пашыхтаваліся супрацоўнікі ў чорным са шчытамі. Каля 15 гадзін адбыўся жорсткі «хапун»:


Затрыманні 4 верасня
У Берасці за удзел у ланцугу салідарнасці побач з месцам гібелі Генадзія Шутава ў вечары 4 верасня былі затрыманыя:


«Дастае электрашокер і мне ў грудзі, пры гэтым глядзіць проста ў вочы.
Здзівіўся, што я не пачаў біцца і крычаць. Патрымаўшы так нейкі час, прыбірае яго. Паўторна запускае зарад у грудзі, зноў грозна ў вочы глядзіць. Зноў не разумее, чаму я не крычу. Увесь гэты час мы глядзелі адзін аднаму ў вочы», - сваёй гісторыяй незаконнага затрымання і вопытам гвалту з боку супрацоўнікаў з намі падзяліўся Андрэй. Падзеі ў краіне яму абыякавыя, галасаваць ніколі не хадзіў, сябе называе "апалітычным чалавекам, які хоча з'ехаць».


Гэта быў не аўтазак, а аўтобус мотальскіх каўбас ...
Як ідуць справы з мірнымі акцыямі ў рэгіёнах? У якія камічныя (і не вельмі) сітуацыі выліваецца спроба дыялогу з уладамі горада? Актывістка з Іванава прыходзіла ў Брэсцкую Вясну па кансультацыю з нагоды судовых абскарджанняў і распавяла нам, як жыхары горада адстойваюць сваё законнае права знаходзіцца на вуліцах і выказваць пратэст у негвалтоўнай форме.


«Вашыя правы на свабоду заканчваюцца там, дзе пачынаюцца нашы»
У Брэсце 30.08 адбыўся марш у некалькі тысяч чалавек праз цэнтральную частку горада: ад плошчы Леніна па праспекце Машэрава і Маскоўскай калона павярнула на Піянерскую, далей пайшла па Пушкінскай і бульвары Касманаўтаў, каб назад вярнуцца да плошчы.


Мужчыну затрымалі 10 жніўня падчас працы
У пратаколе ж напісана, што ён быў на мітынгу, чым парушыў арт.23.34 КаАП. Вынік - 50 базавых.


"Як бы сюрэалістычна не гучала, але мне пашанцавала, што я апсюсялася на месцы, і што ў мяне рассеяны склероз"
Гэта было 10го ўвечары, каля 21:30. Можа бачылі відэа, дзе мужчына кажа: "Таня, ня бяжы, мы ж сабаку выгульваем", а яму ў гэты момант у руку стрэлілі. Вось мы там таксама апынуліся, каля гасцініцы "Інтурыст" у Брэсце.


«Людзі, якія задавалі пытанні, былі ўсе сінія. Хуткія потым забіралі іх ».
Янаў Ігар .Викентьевич 10 жніўня па дарозе з працы быў незаконна затрыманы і збіты АМАПам. 16го жніўня ён звярнуўся да лекара з-за болі ў руцэ. У выпісцы з траўмапункта выгляд траўмы ахарактарызаваны як гвалтоўная (уключаючы жорсткае абыходжанне). Дыягназ: закрыты пералом.


”Ты памёр за нашу Свабоду!”
24 жніўня ў Жабінцы прайшло пахаванне Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас падзей у Брэсце 10-11 жніўня.


У прыбіральню не пускалі,
казалі: "валіце" пад сябе"
Расказвае Дзяніс: "10-га а 23:30 я ішоў з жонкай і дзіцём, сыну 14 гадоў. У мяне хіміётэрапія і ў гэты час у мяне павінна быць чарговая працэдура. Мы ішлі пешшу - дарогі былі перакрытыя. Першы кардон на мосце нас прапусціў, а другі спыніў - мяне з сынам перацягнулі праз агароджу і пачалі збіваць дубінкамі. Маці заступілася за дзіця - яе выпіхнулі. Мы засталіся стаяць на каленях. Перыядычна нас білі па нагах, галаве ...


Праваахоўныя органы стварылі пагрозу жыццю і здароўю Берасцейцаў
Вось ужо другі тыдзень абрываюцца тэлефоны Брэсцкай Вясны:


Жыхара Кобрына нашпігавала асклепкамі светлашумавой гранаты
Мужчына затрымаўся на акцыі выпадкова: зламаўся ровар.


Пакуль жанчыны стаялі з кветкамі, мужчын збіваў АМАП.
Мужчына пачынае аповяд з падкрэслення: ён не ўдзельнічаў у першых днях на якіх-небудзь мітынгах і барыкадах. Затрымалі яго ў той дзень, калі дзяўчаты ўпершыню выйшлі ўздоўж вуліц у "ланцугу салідарнасці" з кветкамі ў руках.


Бабка сядзела насупраць Меркурыя на лавачцы з бібліяй,
рабіла выгляд, што чытае яе, а сама ўвесь час зіркала па баках ...


Я не бачыў, хто страляў, я туды нават не глядзеў ...
Расказвае Андрэй, які ўвечары 10го каля 20 гадзін выйшаў пагуляць у горад: «Я спачатку хацеў з адной кампаніяй сустрэцца, а потым да іншых далучыцца. Першыя завісалі на Савецкай. Падыходзячы да іх, каля 20.00 каля KFC я ўбачыў натоўп маладых людзей, некаторыя з іх выглядалі як «каляфутбольшчыкі» - правыя, левыя, я не ведаю. Яны выкрыквалі нешта, а каля Беларусбанка стаялі АМАПаўцы, яны гэтых людзей спачатку пагналі ў бок Леніна, але потым усё роўна вярнуліся, сталі ў ланцуг і пайшлі па Савецкай у бок ЦУМа, г.зн. за мной.
