
Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

«Загадваў падначаленым згвалціць жанчын»
Затрыманыя 10 жніўня аб катаваннях у спартзале Ленінскага РАУС Брэста


Бацькі хацелі адзначыць дзень нараджэння сына ў Брэсце, а патрапілі пад абстрэл АМАПам 10 жніўня
«Мне падалося, што ў мяне хтосьці кінуў камень і выбіў зуб. А калі я прыціснула руку да шчакі - па ёй палілася кроў.»


Вас хоча бачыць Прэзідэнт!
Спіць Сярога па минушцы Блогер ў карцары СІЗА і мроіцца яму бразгат засоваў, дзверы адчыняюцца... “З рэчамі на выхад!” – гаўкнуў канвойны. Сярога працісіваецца у шчыліну паміж жалезнай дзверру і касяком.


Актывісту Эўрапейскай Беларусі – 15 сутак
28 ліпеня быў затрыманы актывіст Эўрапейскай Беларусі Андрэй Шарэнда. Аб гэтым стала вядома толькі сёння ад ягонай Жонкі Паліны Панасюк. Раней яна не магла звязацца, бо 24 ліпеня было прынятая пастанова аб правядзенні ў іх кватэры ператрусу. У выніку сям’і былі канфіскаваныя тэлефоны і кампутарная тэхніка...


Скаргу пружанчан на неўключэнне ў склад УВК іх вылучэнца Брэсцкі абласны суд пакінуў без задавальнення
28 ліпеня 2020 года Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі грамадзян Калюта Л.Г. і Русіновіч М.В. на рашэнне Пружанскага РВК ад 2020/06/23 аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы судом Пружанскага раёна, боку ў суд не зьявіліся, аднак, на адкрытым судовым паседжанні прысутнічаў Аляксандр ВАЙЦЕШЫК - назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Суддзя Андрэй Грушко пакараў чарговага берасцейца арыштам. Сведку-міліцыянта цывільныя сведкі не бачылі
Суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Андрэй Грушко адхіліў амаль усе хадайніцтвы грамадзкага актывіста Віталя Казака. Адваката Віталь не ўзяў, бо адвакатура была закрыта, а ў пятніцу, калі выйшаў з суду пасля трох дзён за кратамі ў ІЧУ Кобрынскага РАЎС, было позна. “У суботу адвакатура не працуе, таму я не змог скарыстаць з дапамогі адваката. Прашу яшчэ трохі часу”, - звярнуўся да суддзі . Суддзя адхіліў хадайніцтва, бо Казак не прадаставіў доказаў, што адвакатура не працавала.


АМАП на плошчы забраў чалавека
Берасцейцам, якія прыйшлі на плошчу Леніна карміць галубоў, чакалі бусы з АМАПам і аўтазакі ў дварах. Міліцыя падыходзіла да тых, хто затрымліваўся, і раіла ім ісці на сустрэчу ў гарвыканкам. Напагатове стаялі 4 бусы з АМАПам на плошчы і аўтазакі на падворку адміністрацыі Ленінскага раёна г Брэста. Кіраўніцтва абласнога УУС кумуфлявалася ў шортах сярод праціўнікаў завода…


Праз 20 год у Берасці нельга будзе жыць, калі запусцяць акумулятарны завод
На 12-30 старшыня гарвыканкама Аляксандар Рагачук анансаваў сустрэчу з праціўнікамі акумулятарнага завода. А вызначанай гадзіне зала на 316 чалавек была поўнай... Першае патрабаванне да Рагачука, якое прагучала ў зале: “АМАП на плошчы забраў чалавека! - адпусціце яго!”


Арышт каб не даць прайсці экспертызу па факту збіцця
Справа Дзяніса Сарокі на дадзены момант стала адзінай, якая рашэннем суда была перанесена на наступны дзень. Затрыманы прасіў суд даць час на заключэнне дамовы з адвакатам. Суд ўхваліў просьбу і перанёс працэс, а сам затрыманы-пацярпелы паехаў у пракуратуру за скіраваннем на экспертызу па факце збіцця.


Раскіданыя цацкі, плач дзяцей, у якіх істоты ў чорным адбіралі бацькоў…
(спіс затрыманых аднаўляецца)


Выклікаюць у якасці сведкаў
Больш за дзесятак берасцейцаў днямі атрымалі позвы ў міліцыю. Тых каго выклікаюць належаць да розных векавых катэгорый, але тэма адна – “графіці”.


У Берасці месцаў для агітацыі па мінімуму
Рашэннем Брэсцкага выканаўчага камітэта ад 29 чэрвеня 2020 г. №943 былі вызначаны месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Паводле рашэння прэтэндэнты па пасаду главы дзяржавы і іх давераныя асобы могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў 2-х дамах культуры (У Ленінскім раёне ў Доме культуры чыгуначнікаў і ў Маскоўскім раёне у Палацы культуры прафсаюзаў).


У Берасці сабраныя подпісы за ўсіх 7 прэтэндэнтаў прызнаны сапраўднымі
29 чэрвеня на пасяджэнні Ленінскай раённай у г. Брэсце камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было разгледжана між іншым пытанне аб выніках праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і адпавведных ім дадзеных.
