Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...
Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва"

Сітуацыя з covid 19 не кантралюецца ні лекарамі, ні Лукашэнкам
УСЕ ВІДЭА

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

Суд над сведкам забойства Генадзя Шутава пачнецца 16 лютага
Суд па Кордюкову Аляксандру Генадзевіч пачнецца ў 10:00 у Брэсцкім абласным судзе. ( «Дом Правасуддзя», Пр-т Машэрава 8). Суддзя Крэмянеўская Святлана Барысаўна.


«Жадаю табе вельмі моцнай душэўнай дабрыні да людзей», - піша дачце берасцеец Міхаіл Калішук
Жыццё дваццацічатырохгадовага Міхаіла Калішука, як і многіх іншых, падзялілася апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі на «да» і «пасля». «Да» была сям'я, якая нарадзілася незадоўга да жнівеньскіх падзей, дачушка, планы на будучыню. «Пасля» - душэўная боль, страх, адчай і слёзы родных, першае слова дачкі, якое яе бацька так і не пачуў, разбураныя надзеі.


Справа па «Карагоду»
Колькі дзяржабвінавачанне запытвае для першых 10 абвінавачаных


Вынікі брэсцкіх судоў над прыхільнікамі пераменаў 27 кастрычніка
Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...


Калі Лукашэнка не сыдзе, то тое, што Беларусь перажыла 9-14 жніўня, кветачкі
Па падзеях 9-14 жніўня ў офіс Брэсцкай Вясны ў Брэсце і вобласці на сённяшні дзень звярнулася тысяча чалавек. Большасць шукалі сваіх сваякоў і знаёмых, якія зніклі ці не прыйшлі дадому... Потым прагучалі афіцыйныя дадзеныя: праз СІЗА-7 у Брэсце прайшло 2155 чалавек. Гэтыя дадзеныя выклікаюць у мяне вялікі сумнеў. Каля 2000 чалавек выпусцілі 16-га па вобласці. Напярэдадні - 178 - толькі з СІЗА г. Брэста. Там яшчэ людзі заставаліся. Я думаю затрыманых было не менш за 3-х - 4-х тысяч ...


Вялікія групы падтрымкі, кветкі затрыманай пенсіянерцы. І ізноў «па 15 сутак» і затрыманне на выхадзе з суда.
19 кастрычніка ў Ленінскім судзе г. Брэста праходзіў разгляд як мінімум 3 спраў з палітычнай афарбоўкай, па артыкуле 23.34 КаАП. Усе справы разглядаў суддзя Грушко Аляксей Вацлававіч паасобку. Спярша былі паседжанні над мужам і жонкай Драгобецкой Веранікай і Лазарчук Зміцерам. Абодвум, за эпізод 13 верасня, закідвалася парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП.


Фінал разборак “сілавікоў” з затрыманымі на выходныя
За рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў 14 кастрычніка 6 берасцейцаў атрымалі па 15 сутак арышту, 1 - штраф, 5 - адпушчаныя, бо суд абвесціў перапынак у пасяджэнні, або адправіў пратаколы на дапрацоўку. Рэшту затрыманых адпусцілі па заканчэнні 72 гадзіннага тэрміну… Узім затрыманым закідвалася парушэнне прадугледжанае ч.1 арт. 23.34 КаАП.


Ліст ад Алены Гнаўк з ізалятара часовага ўтрымання Брэста!
Добры дзень, мае дарагія сябры!


Затрыманых берасцейцаў з-пад варты не адпускаюць
На выходныя “праваахоўнікі” арыштавалі да трох дзесяткаў берасцейцаў. Усе яны знаходзяцца пад вартай у ІЧУ паўночнага гарадка за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. У панядзелак распачаліся суды над затрыманымі. Пачалі з затрыманых у пятніцу і ўжо адбываючых пакаранне у выглядзе арыштаў.


Пяці берасцейцам пакараным суткамі на мінулым тыдні сёння дабавілі яшчэ па 15 сутак
Сення ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста разглядалася 5 спраў паводле арт.23.34. Але судзілі ня тых каго затрымалі на выходныя, а тых хто ўжо адбываў 15 суткавае пакаранне з мінулага тыдня па тым сама артыкуле, за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Берасцейскія ўлады вызначыліся чарговым "ноў-хаў" па рэпрэсіям і катаванням - спачатку трымаюць 72 гадзіны да суда, а потым даюць максімальны штраф або максімальную колькасць сутак арышту, па ўсім выяўленым эпізодам паасобку...


Бел-чырвона-белае асвятленне парушае архітэктурнае аблічча будынкаў?!
Барацьба з канвеернай машынай па прыцягненню да рознага роду "адказнасці" непажаданых дзяржаве грамадзян працягваецца кожны дзень. У Брэсцкую Вясну звяртаюцца людзі з рознымі гісторыямі, многія з якіх дзівяць сваёй жорсткасцю. Аднак ёсць і іншыя, таксама суправаджаюцца карнымі мерамі з боку сістэмы, але здзіўляла сваёй недарэчнасцю і лішні раз даказваюць, што працуе апарат цалкам страціў хоць якую-небудзь легітымнасьць і здаровы сэнс.


«Як праваабаронца я заўсёды выступаю за ідэі справядлівасці, захаванне правоў і агульную роўнасць перад законам»
3 кастрычніка ў Маларыце прайшоў 37 Міжнародны марафон, у якім прыняў удзел і юрыст брэсцкай вясны Уладзімір Малей. Грамадска-палітычнае становішча Беларусі цяпер закранае кожную сферу нашага жыцця без выключэння. Для Уладзіміра Малея ўдзел у міжнародных марафонах на знак салідарнасці з палітвязнямі – даўно ўжо традыцыя.


У цені патаемнай "інаўгурацыі"
У нядзелю, 20 верасня, паводле звестак МУС, у Брэсце было арыштавана 28 чалавек. Брэсцкай Вясне вядомыя дадзеныя 18 чалавек, затрыманых на нядзельным маршы. Таксама вядома, што як мінімум 3 чалавекі, якія найбольш актыўна ўдзельнічаюць у пратэстных маршах, былі затрыманыя «прэвентыўна» у пятніцу 18 верасня "каб не мерапрыемства не пайшоў».


Сёння затрыманых зноў вялі таемна, праз падвалы
16 верасня працягнуліся суды над затрыманымі ў нядзелю 13 верасня. Частка з іх ужо асудзілі ўчора, 15 верасня (10 пасяджэнняў, два з якіх перанесены па прычыне дапрацовак пратаколаў). Па заканчэнні 72 гадзін з 46 затрыманых не прайшлі суды над яшчэ 18 людзьмі.


У Берасці пачаліся суды над затрыманымі ў нядзелю
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна прайшлі суды над некаторымі незаконна затрыманымі ўдзельнікамі маршу ў нядзелю 13 верасня. Дадзеныя аб прыцягваемых з'явіліся за 5 хвілін да пачатку пасяджэнняў. Суддзя Карабан Р.Я. у перыяд з 15 да 16.30 гадзін разгледзеў 10 спраў, гэта ў сярэднім каля 9 хвілін на аднаго прыцягваемага да адказнасці.
