06.06.2015 Грамадства
Дзень першы беларускай праваабарончай Місіі ва Ўкраіне
4 чэрвеня праваабарончая Місія ва Ўкраіне пачала сваю дзейнасць у Харкаве ў якасці валанцёраў. У першы дзень удзельнікі займаліся падрыхтоўкай гуманітарнай дапамогі перасяленцам з зоны ваеннага канфлікту ў офісе валанцёрскага дабрачыннага фонда «Станцыя Харкаў», а таксама пазнаёміліся з ініцыятыўнай групай на чыгуначным вакзале і разам дапамагалі перасяленцам з зоны АТА прадастаўляючы ім неабходную інфармацыю.