14.09.2015 Грамадства
Лісты з няволі праваабаронцы з Таджыкістану
У Берасьце з чэрвеня месяца ў следчым ізалятары знаходзіца праваабаронца з Таджыкістану Шабнам Худайдодава, якая накіроўвалася ў Польшчу, але была затрымана памежнікамі, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны.
Нагадваем, што Шабнам Хадайдодава з’яўляецца актывісткай апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24”. Насамрэч, яна вінаватая толькі ў тым, што ў сацыяльных сетках крытыкавала таджыкскія ўлады за праводзімую імі палітыку.
Худайдодава Шабнам звярнулася з хадайніцтвам да беларускіх уладаў аб прадастаўленні ёй прытулку, бо асцерагаецца яе выдачы ў Таджыкістан.
Праваабаронцы з Берасцейскай Вясны, якія зацікавіліся лёсам Шабнам, атрымалі лісты Шабнам, якія яна слала знаёмай са следчага ізалятара. Здзівіла тое, што чатыры лісты Шабнам нават не былі адкрытыя і прачытаныя. Шабнам вельмі баіцца, што яе могуць адправіць у Таджыкістан, дзе яе будуць не толькі катаваць, але і заб'юць.
Праваабаронцам з Берасьцейскай Вясны празь юрыста Рамана Кісляка ўдалося звязацца з яе сястрой Міжгонай, якая пражыве ў Санкт-Пецярбургу, перадаць ёй лісты і ўсяляк яе супакоіць. Родныя перажываюць за Шабнам, ад якой не атрымлівалі лістоў. Дамовіліся быць на сувязі пастаянна. Таксама быў высланы ліст Шабнам, з просьбай пісаць на іншы адрас.
Размаўляючы з сястрой Міжгонай, высветлілася, што Шабнам са сваімі паплечнікамі ніколі не сустракалася, мела зносіны з імі толькі па скайпе праз інтэрнэт, што яна не займалася экстрэмісцкай дзейнасцю. Сястра Міжгона таксама баіцца выдачы Шабнам Таджыкістану, кажа, што Шабнам проста знікне. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмона сказаў, што людзям, якія крытыкуюць уладу ніколі не даруе і не памілуе.
Шабнам Худойдодова яшче пару месяцаў будзе знаходзіцца ў СІЗА, таму неабыякавыя берасьцейцы могут падтрымать яе перадачамі.
Спачуванне і міласэрнасць не мае межаў і нацыянальнасцяў.
Нагадваем прыёмы перадач у СІЗА Берасця з 8.30 по 13.00.
Трэба ўлічваць, што забаронена передаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, хуткапсуючыяся прадукты харчавання, кулінарныя поўвырабы, цыгарэты і цукеркі ва ўпакоўцы (без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных пушках (Вітаюцца садавіна, гародніна, макароны “рольтан”, сродкі гігіены). На месяц можна перадаць ня больш за 30 кг перадач.