17.02.2016 Грамадства
Суд аб аднаўленні на працы перанесены
15 лютага суд Лунінецкага раёна перанёс пасяджэнне па іскавай заяве Уладзіміра Табулы аб аднаўленні на працы на 25 лютага.
На разгляд суда было пададзена хадайніцтва праверкі сапраўднасці дакумента, якi падпісалі прадстаўнікі прадпрыемства аб тым, што Табула У.У. адмовіўся падпісваць загад дыректара об пераводзе яго на іншае месца працы. Для гэтага неабходна выклікаць сьведак, якія падпісалі акт адмовы. У сваю чаргу Табула У.У. сцвярджае, што ўсе загады ён заўсёды падпісваў, і калі быў ня згодны з загадам, таксама падпісваў, што “ня згодны”.
Нагадаем, што 17 снежня 2015 года з інжынерам па ахове працы Мікашэвіцкага РУВП «Граніт» Уладзімірам Табула не працягнулі працоўны кантракт (
http://brestspring.com/)
27 снежня адбылося папярэдняе пасяджэнне ў Лунінецкім раённым судзе па іскавай заяве Уладзіміра Табулы, у якім ён заявіў аб парушэнні працэдуры пераводу на iншую пасаду і звальнення. Наймальнік перавёў яго на нiжэйаплатную пасаду без папераджэння і ягонай згоды (
http://brestspring.com/).