Друк
23.12.2011 Палітыка
Беларусь на пахаваньні Гаўла будуць прадстаўляць дыпляматы

Беларускія афіцыйныя асобы ня будуць прысутнічаць на пахаваньні ў Празе былога прэзыдэнта краіны Вацлава Гаўла.

Як паведаміў Свабодзе прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных, з улікам фармаваньня жалобных мерапрыемстваў, прадстаўленых чэскім бокам, узгоднены ўдзел на ўзроўні дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Беларускую дыпмісію ў Чэхіі ўзначальвае пасол Васіль Марковіч.

Кіраўніцтва Беларусі не накіроўвала афіцыйнага спачуваньня блізкім Вацлава Гаўла, хоць у той жа дзень Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньне ўраду і народу Паўночнай Карэі у сувязі зь сьмерцю кіраўніка краіны Кім Чэн Іра.

www.svaboda.org/content/article/24430568.html
 
© 2022 "Берасцейская вясна"