Друк
27.12.2011 Грамадства
Баранавічы: Чарнавус рыхтуе мітынг супраць ціску на прадпрымальнікаў

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку на мітынг у старым парку горада на знак пратэсту супраць умяшальніцтва ўладаў у выбары рады рынку.

Паводле заяўкі, мітынг плянуецца 19 студзеня з 15-й да 17-й гадзіны. Мяркуецца ўдзел у ім да 600 чалавек.

На каапэратыўным рынку ў Баранавічах былі праведзеныя выбары рады, сябрам якой стаў і Мікола Чарнавус. Але прадпрымальнік тлумачыць, што гарвыканкам не прызнае новую раду і настойвае на яе пераабраньні. Мікола Чарнавус кажа, што «такім чынам улады хочуць паставіць у раду рынка сваіх стаўленьнікаў, а ня тых, хто быў абраны прадпрымальнікамі».

www.svaboda.org/content/article/24434824.html
 
© 2022 "Берасцейская вясна"