Друк
09.01.2014 Палітыка
Куды падзелася права гарантаванае Канстытуцыяй "на свабодны і незалежны суд"?

 
Доўгатэрміновы назіральнік па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вялічкін пасля фармавання Берасцейскай гарадской камісіі зрабіў выснову, што парушаны прынцып справядлівасці выбараў:

 
- У выніку фармавання гэтых камісій я ўбачыў адно: туды патрапілі людзі пад выглядам збору подпісаў, пад выглядам прадстаўніцтва нейкіх грамадскіх аб’яднанняў, якія ўсё ж такі працуюць у сістэме ўлады. Старшыня камсіі - спадар Панасюк - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця , намеснік старшыні – спадарыня Матысік, якая ўзначальвае аддзел арганізацыйна-кадравай працы ў гарвыканкаме.

 
Па словах Вялічкіна, ніхто з апазіцыянераў у камісію не трапіў. Праца камісіі ў такім складзе цалкам будзе падпарадкаваная выканаўчай уладзе. У выніку гэтых выбараў можна на 100 адсоткаў прагназаваць, што дэпутаты будуць, як заўсёды, прызначаныя ўладай.

 
http://www.racyja.com/index.php?id=104&zoom=21001#.Us5-J_stnLv
 
http://brestspring.com/index.php?id=7628&page=2&rub=&year=2013

 
Супольнае пасяджэньне доўжылася меньш за 8 хвілін. За загадзя кулуарна падрыхтаваны спіс чальцоў выбарчай камісіі прагаласавалі адзінагалосна – абмяркаваньняў не было.

 
У выніку 30 сьнежня 2013 года група грамадзян Берасьця, абураная тым як быў сфармаваны склад Брэсцкай гарацкой выбарчай камісіі па правядзеньні выбараў у месныя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе, зьвярнулася са скаргай на Брэсцкі гарвыканкам і Прэзідыюм Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у Брэсцкі абласны суд. Яны палічылі, што іх права на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных спраў праз свабодна абраных прадстаўнікоў і права галасаваць на сапраўдных перыядычных выбарах парушана і прасілі суд:

 
"1. Прызнаць рашэньне Брэсцкага гарвыканкама і Прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 сьнежня 2013 года неправамоцным, парушаючым іх грамадзянскіе правы, прадугледжаныя арт.арт. 2 і 25 пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама арт. 11 Выбарчага кодэкса;

 
2. Абавязаць Брэсцкі гарвыканкам і Прэзідыюм Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў выправіць зьдзейсьненыя парушэньні, а менавіта паўторна правесьці супольнае пасяджэньне дадзеных органаў і сфармаваць Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію шляхам сапраўднага абмяркаваньня ўсіх прэтэндэнтаў на супольным пасяджэньні Брэсцкага гарвыканкама і Прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў”.
 
Суддзя Анатоль Літоўчык у сваім адказе мясцовым праваабаронцам і прадстаўнікам грамадскай супольнасці паведаміў, што гэтая справа непадсудная для разгляду ў Брэсцкім абласным судзе.

 
Рашэнне суддзі Літоўчыка, які адмовіўся разглядаць скаргу, заяўнікі абскардзяць ў Вярхоўным судзе, бо суддзя парушае, на іх думку, права гарантаванае Канстытуцыяй "на свабодны і незалежны суд"!.
 
© 2020 "Берасцейская вясна"