Друк
08.02.2014 Грамадства
Юбілей Віктара Шалкевіча
 
з новымі і лепшымі песьнямі да свайго 55-годдзя і да дня усіх закаханых!
 
15 лютага ў 19:00!
Мінск, Палац культуры ім. Шарко,
(вул. Уральская, 3)
легендарны бард, актор і гумарыст
 
Квіткі ад 60 000 да 120 000.
 
Даведкі: 029-6490888
 
Аб выканаўцы:
Ві́ктар Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве
Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Вырас
 
на памежжы беларускай, жыдоўскай і польскай культураў.
 
Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны
тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у
Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у
 
Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў
тэатры лялек у Горадні.
 
«За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб
тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі
 
якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і
іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі
як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам
рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку
 
«Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў
Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі.
Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую,
украінскую і чэскую мовы.
 
© 2020 "Берасцейская вясна"