Друк
05.03.2014 Грамадства
Аказваецца антымайданаўцам Януковіч тай Пуцін няблага плацілі
 
У той час, калі украінцы на Майдане клалі жыцьці за лепшае жыцьцё, па Берасьці пайшлі кругляць чуткі, што пратэстоўцы там няблага зарабляюць, называюць пэўныя лічбы ад 200 грывен да 100 даляраў.
 
Днямі пачуў, што адна жанчына вярнулась з нейкага "майдану", зарабіла ажно 8 тысячаў! Але па начох ня сьпіць...
 
Я нядаўна быў на Украіне ў знаёмых. Яны мне таксама шмат чаго распавялі, паказалі здымкі гастралёраў, якія за Пуцінска-Януковічавы грошы пасягнулі на цэласнасьць і нетыкальнасьць краіны, і якіх зараз усім мірам вышчамляюць па ўсёй Украіне:
 
Мяркую, не з пакутаў сумленьня ня спіцца ўладальніцы 8 тысячаў, а з пераляку - што абвесьцяць у міжнародны вышук...
 
8000:100=80 дзён атрымліваецца адгастралявала...
 
© 2020 "Берасцейская вясна"